Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Сябры, запрашаем вас паглядзець YouTube стрым на канале АБА.
https://www.youtube.com/live/vq1wN3KVWX0?feature=shared
🗓️27 кастрычніка
22.00 Варшава
17.00 Нью-Ёрк
14.00 Сан Францыска
Тэатралізавана-інтэрактыўная лекцыя, прысвечаная беларускім паэтам і празаікам, якіх расстралялі ў ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 года.
Рэжысёр і даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк разам з акторкай Аленай Баяравай раскажуць вам новыя нечаканыя факты пра нашых пісьменнікаў, распавядуць пра той жудасны час, прачытаюць малавядомыя вершы і ўрыўкі з апавяданняў.
З пятніцу на суботу (29-30 кастрычніка 1937 г.) ва ўнутранай турме НКВД “амерыканцы” былі расстраляныя каля 22 беларускіх літаратараў.
Сярод іх такія зоркі нашай паэзіі, як Міхась Чарот і Алесь Дудар, Тодар Кляшторны і Валеры Маракоў; сапраўдныя каралі беларускай прозы: Міхась Зарэцкі, Платон Галавач і Анатоль Вольны…
Іх не толькі знішчалі фізічна – спальваліся і іхнія творы.
Сёння спадчына расстраляных літаратараў вяртаецца да нас.
Вы ўбачыце, якой яркай, незвычайнай і свабоднай была наша літаратура, якімі нязломнымі былі нашы творцы.

🔔Падпісвайцеся на канал АБА, каб не прапусьціць (калі вам бясьпечна)
👍21
🏃 Беларусы бягуць - ва ўсю моц!🤍❤️🤍 🏃🏻‍♀️‍➡️🏃🏻‍♂️‍➡️ 🏃🏾‍➡️

Сёньня ўвечары на Youtube канале АБА - жывы эфiр з арганізатарамі 𝐁𝐞𝐥𝐚𝐫𝐮𝐬𝐢𝐚𝐧 𝐂𝐚𝐫𝐨𝐥𝐢𝐧𝐚𝐬 𝐓𝐫𝐚𝐢𝐥𝐬 𝐅𝐫𝐢𝐞𝐧𝐝𝐬 𝐑𝐮𝐧!

📱Спасылка на стрым: https://youtube.com/live/kY4XaCNoX0E

Далучайцеся i разам даведаемся:
🔻як з'явілася ідэя аб забегу
🔻ці ўдалося пасьпяхова яе рэалізаваць
🔻колькi сабралi грашэй

🗓 22 кастрычніка (aўторак)
Нью-Ёрк/Таронта - 9 pm
Сан Францыска - 6 pm

Follow BCTFriendsRun on🏃🏻‍♀️‍➡️ Instagram 🏃🏻‍♂️‍➡️ Facebook 🏃🏾‍➡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Імпрэзы да Ночы расстраляных паэтаў у ЗША.

🛜Онлайн

10/27 - Стрым на YouTube канале АБА тэатралізавана-інтэрактынай лекцыі "Вяртаньне з пекла" з удзелам рэжысёра і дасьледчыка літаратуры Васіля Дранько-Майсюка і акторкі Алены Баяравай
Facebook event 👉🏻 https://www.facebook.com/share/tsUkxJPQXsp5r3pi/
Спасылка на стрым 👉🏻https://www.youtube.com/live/vq1wN3KVWX0?si=ZBdyAlliqB7JUohJ

📍Оффлайн

10/29 - імпрэза да Ночы расстраляных паэтаў у Нью-Ёрку
Вечар ушанаваньня памяці беларускіх творцаў, якія загінулі ў Чорную ноч, на якім можна будзе зачытаць вершы паэтаў і узгадаць іх творчы шлях.
Падрабязнасьці і рэгістрацыя 👉🏻 https://www.eventbrite.com/e/1051086938327
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як прайшоў наш беларускі сямейны летнік 2024 у штаце Масачусэтс💥
Сачыце за нашымі сацсеткамі - хутка будуць аб'яўкі пра запіс на 2025 год.
🔥4😍2👍1
📢 Грант для Лічбавых Стваральнікаў ад Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы 📢

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы прапануе грант у памеры $1000 для падтрымкі лічбавых творцаў, якія ствараюць праекты, прысвечаныя захаванню і прасоўванню беларускай культуры, мовы і гісторыі ў ЗША!

👇👇👇Падрабязнасці:
📌Для каго: Лічбавыя творцы, якія пражываюць у ЗША.
📌Калі: Апошні тэрмін падачы – 1 снежня 2024 года.
📌Грант: $1000 на рэалізацыю двухмоўных (беларуска-ангельскіх) праектаў па прасоўванні і захаванні беларускай культуры ў ЗША.
📌Тэрмін завяршэння: Праект павінен быць завершаны на працягу 8 месяцаў з моманту атрымання гранта.

👉Больш інфармацыі па спасылцы: https://aba-together.org/funding-1

❗️Як падаць заяўку?
📧 Дасылайце заяўку на info@aba-together.org з тэмай "Заяўка на грант". Дадайце дэталі вашага праекта і як ён будзе садзейнічаць захаванню беларускай спадчыны ў ЗША.

Далучайцеся да нашай місіі і дапамажыце пашыраць веды пра беларускую культуру!
👍5🔥21
Сябры, прапануем вам паглядзець кароткаментажны фільм Алеся Чахоўскага аб спатканьні з (не) расстраляным у 1937-м годзе паэтам Тодарам Кляшторным.
https://youtu.be/t3nRN7YC9B4?si=tFdA-i9esYbdt8Lb
Як кажа сам Алесь у апісаньні да відэа: "Публіцыстычна-мастасцкі фільм "ТОДАР" я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным - паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль”
4👍1
🥔 «Марсіянін» на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»!

Даражэнькія, запрашаем далучыцца да прэзентацыі кнігі Эндзі Ўіра «Марсіянін» у перакладзе на беларускую мову, якая адбудзецца ўжо хутка ў межах фестывалю «Прадмова»!

Хто распавядзе пра выданне?

Мікіта Белаглазаў (стваральнік audiobooks.by, сябра Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы), Валянціна Андрэева (галоўная рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher) і Вольга Броман (сябра Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы)

Калі глядзець?

3 лістапада 2024, нядзеля, анлайн, 18:40 – 19:30 (CET)  

Дзе глядзець?

Трансляцыя дасяжная ў Facebook-суполцы фестывалю і на YouTube-канале «Прадмовы». 

Рэдактар і перакладчык выдання, на жаль, не прымуць удзелу ў абмеркаванні — але свае пытанні ім і іншым удзельнікам вы можаце пакінуць наўпрост у каментарах да гэтага допісу.

❤️ Чакаем вас на падзеі, каб падзяліцца гісторыяй з’яўлення гэтага ўнікальнага праекта, а таксама паразважаць над магчымасцямі для новых беларускамоўных выданняў!
3👍1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📣🇺🇸 Слава Камісарэнка ізноў у ЗША!

Вядомы беларускі стэндап-комік едзе з новай, эксклюзіўнай праграмай, якая цалкам складаецца з новых і актуальных жартаў.

«Любімы» комік Лукашэнкі выступіць у амэрыканскіх гарадах ужо ў сьнежні.

Яго выступленьні на YouTube зьбіраюць мільёны праглядаў, але на жывых выступах вы адчуеце яшчэ большую энэргетыку і атрымаеце незабыўныя ўражаньні!

🎫 ❗️Квіткі ўжо ў продажы:
https://bomond.com/events/slava-komissarenko-north-american-tour-2024
🔥52👍2🤡1
Цёплая сустрэча сяброў АБА, якія даўно не бачыліся, і файны падарунак у выглядзе Марсіяніна па-беларуску 🧑🏻‍🚀🥔
Што можа быць лепш ☺️
11👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў Zoom з гісторыкам, культурным антраполагам і пісьменьнікам Сьцяпанам Стурэйкам.
🗓10 лістапада
1 pm EST/ 10 am PST
Кніга Сьцяпана - Пасажыры карабля Тэсея заняла другое месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2023м годзе.
Паслухаць кнігу можна на Audiobooks.by

Цісніце "цікава" ў Facebook event каб не прапусьціць сустрэчу
👍32🔥1
Forwarded from Наша Ніва
Як выжыць у хранічнай срацы? Жыццесцвярджальны бестсэлер пра чалавека на Марсе выйшаў па-беларуску

Пра кнігу Эндзі Уіра «Марсіянін» у цудоўным беларускім перакладзе расказвае Зося Лугавая. 

https://nashaniva.com/354868

Без VPN — па гэтай спасылцы.
🔥63👍1
Forwarded from bellitinfo
📘 9 лістапада: прэзентацыя кнігі Таццяны Заміроўскай у Брукліне.

Увосень выдавецтва "Мяне Няма" выпусціла першую кнігу немастацкай прозы Таццяны Заміроўскай – зборнік пост-фікшн/мемарыяльныя эсэ пад назвай "Эвридика, проверь, выключила ли ты газ".

Менавіта ў гэтай кнізе Таццяна нарэшце ўспамінае, што ў мінулым жыцці была музычнай журналісткай – і праз гэтую прывідную ідэнтычнасць спрабуе расказаць пра прывідные, але важным: пра дом, памяць, забытыя вуліцы Мінска, канцэрт Radiohead у Барысаўскім доме культуры, філасофскія рэйвы, макароны у канцлагеры, любоў і смерць.


Акрамя аўтаркі на прэзентацыі выступяць паэткі Вера Паўлава, Юлія Чарнышова, Васіліна Арлова.

📖 Уваход бясплатны па рэгістрацыі.
📍18.00, Mybiblioteka, 731 Washigton ave, Brooklin

Падрабязней 👈
👍3👎2
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Вось ужо і лістапад. Зусім хутка Каляды. Самы час для выцінанкі. Так-так! Самы традыцыйны час для выразання з паперы!
І хоць зараз выцінанка для нас гэта не толькі сняжынка, павыцінаць шэрымі вечарамі белы снег - гэта як вярнуцца ў дзіцячы свет, калі ён быў больш яркім, каляровым і весялейшым!

І таму я запрашаю вас на анлай майстра-курс “Перадкалядныя забавы”!

Што мы будзем рабіць:
- падзялюся з вамі сваімм сакрэтамі выразання прыгожых сняжынак
- пагуляемся з папяровымі карункамі
- павучымся выразаць дробныя сіметрычныя і несіметрычныя элементы
- важны этап - кампаноўка на вакне! - так-так! Ваша вакно (ці вокны) у гэтым годзе будуць незвычайнымі! Гарантую!
- елачныя ўпрыгожанні з паперы - у казку разам са знакамітым казачнікам - гэта бонусны сакрэцік гэтага курса! Даўно марыла зрабіць такі дэкор. Нарэшце дайшоў да яго час!
- і дазнаемся шмат-шмат-шмат цікавых і нечаканых фактаў пра выцінанку!

Не ведаю, як вы, а я заўжды больш люблю набліжэнне да свята, чым само свята. Менавіта падрыхтоўка да яго стварае той самы святочны настрой! І я прапаную падзяліцца з вамі сваім захапленнем!

✂️ з 14 лістапада па 26 снежня - 7 спатканняў па кошце 5ці (далучыцца можна на кожным этапе) + запісы спатканняў!
✂️ два варыянты часу - выбірайце які для вас больш зручны
21.00 па Мінскаму часу, альбо
9.00рм па Нью Йорку
Працягласць сустрэчы 1.20-1.30.
✂️ спатканні на пляцоўцы Zoom
✂️ падрыхтуйце паперу белую і каляровую, нажніцы (вострыя, памер не важны), картон любы, клей-аловак, каляровыя алоўкі (крэйды, альбо фламастары)

Хто будзе праводзіць вам курс:

Volha Palunisa - народны майстар выцінанкі, прафесійная мастачка, экс-загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, аўтар практычнага дапаможніка “Мая выцінанка”, удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў, семінараў, конкурсаў і фестываляў, сябра The Guild of American Papercutters.

Каб далучыцца, пішыце ў прыват тут, альбо ў тэлеграм @palunisa
2👍1