Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Forwarded from bellitinfo
📘 9 лістапада: прэзентацыя кнігі Таццяны Заміроўскай у Брукліне.

Увосень выдавецтва "Мяне Няма" выпусціла першую кнігу немастацкай прозы Таццяны Заміроўскай – зборнік пост-фікшн/мемарыяльныя эсэ пад назвай "Эвридика, проверь, выключила ли ты газ".

Менавіта ў гэтай кнізе Таццяна нарэшце ўспамінае, што ў мінулым жыцці была музычнай журналісткай – і праз гэтую прывідную ідэнтычнасць спрабуе расказаць пра прывідные, але важным: пра дом, памяць, забытыя вуліцы Мінска, канцэрт Radiohead у Барысаўскім доме культуры, філасофскія рэйвы, макароны у канцлагеры, любоў і смерць.


Акрамя аўтаркі на прэзентацыі выступяць паэткі Вера Паўлава, Юлія Чарнышова, Васіліна Арлова.

📖 Уваход бясплатны па рэгістрацыі.
📍18.00, Mybiblioteka, 731 Washigton ave, Brooklin

Падрабязней 👈
👍3👎2
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Вось ужо і лістапад. Зусім хутка Каляды. Самы час для выцінанкі. Так-так! Самы традыцыйны час для выразання з паперы!
І хоць зараз выцінанка для нас гэта не толькі сняжынка, павыцінаць шэрымі вечарамі белы снег - гэта як вярнуцца ў дзіцячы свет, калі ён быў больш яркім, каляровым і весялейшым!

І таму я запрашаю вас на анлай майстра-курс “Перадкалядныя забавы”!

Што мы будзем рабіць:
- падзялюся з вамі сваімм сакрэтамі выразання прыгожых сняжынак
- пагуляемся з папяровымі карункамі
- павучымся выразаць дробныя сіметрычныя і несіметрычныя элементы
- важны этап - кампаноўка на вакне! - так-так! Ваша вакно (ці вокны) у гэтым годзе будуць незвычайнымі! Гарантую!
- елачныя ўпрыгожанні з паперы - у казку разам са знакамітым казачнікам - гэта бонусны сакрэцік гэтага курса! Даўно марыла зрабіць такі дэкор. Нарэшце дайшоў да яго час!
- і дазнаемся шмат-шмат-шмат цікавых і нечаканых фактаў пра выцінанку!

Не ведаю, як вы, а я заўжды больш люблю набліжэнне да свята, чым само свята. Менавіта падрыхтоўка да яго стварае той самы святочны настрой! І я прапаную падзяліцца з вамі сваім захапленнем!

✂️ з 14 лістапада па 26 снежня - 7 спатканняў па кошце 5ці (далучыцца можна на кожным этапе) + запісы спатканняў!
✂️ два варыянты часу - выбірайце які для вас больш зручны
21.00 па Мінскаму часу, альбо
9.00рм па Нью Йорку
Працягласць сустрэчы 1.20-1.30.
✂️ спатканні на пляцоўцы Zoom
✂️ падрыхтуйце паперу белую і каляровую, нажніцы (вострыя, памер не важны), картон любы, клей-аловак, каляровыя алоўкі (крэйды, альбо фламастары)

Хто будзе праводзіць вам курс:

Volha Palunisa - народны майстар выцінанкі, прафесійная мастачка, экс-загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, аўтар практычнага дапаможніка “Мая выцінанка”, удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў, семінараў, конкурсаў і фестываляў, сябра The Guild of American Papercutters.

Каб далучыцца, пішыце ў прыват тут, альбо ў тэлеграм @palunisa
2👍1
Далучайцеся да цікавай сустрэчы. Ужо сёньня ў зум.
1 pm EST
10 am PST
https://us02web.zoom.us/j/86173272025?pwd=Uq3ynfY8AjG2tjPrjIYEADOuSMvbM7.1
👍2
🎄 РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

🔺Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.

🔺Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🔺Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць!

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.
👍21
‼️Ці прыме ўрад ЗША законапраект, які зможа дапамагчы беларусам з пратэрмінованымі пашпартамі ў ЗША і прыцягнуць Лукашэнка да адказнасці?
Гэта залежыць ад нас 🙌🏻
АБА падтрыхтааала інфармацыю, як прымаюцца законапраекты ў ЗША, на прыкладзе Акта аб дэмакратыі Беларусі (BDA).
Ёсць верагоднасць, што яго могуць прыняць да канца 2024 года.
🔔У наступным допісе мы распавядзем, як беларусы ЗША могуць на гэта паўплываць .
👍72
Сябры, патрэбна вашая дапамога 📢
Тэлефануйце сваім кангрэсмэнам і сенатарам і дзяліцеся гэтым допісам 🙌🏻
👍5🔥5