Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🎄 РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

🔺Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.

🔺Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🔺Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць!

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.
👍21
‼️Ці прыме ўрад ЗША законапраект, які зможа дапамагчы беларусам з пратэрмінованымі пашпартамі ў ЗША і прыцягнуць Лукашэнка да адказнасці?
Гэта залежыць ад нас 🙌🏻
АБА падтрыхтааала інфармацыю, як прымаюцца законапраекты ў ЗША, на прыкладзе Акта аб дэмакратыі Беларусі (BDA).
Ёсць верагоднасць, што яго могуць прыняць да канца 2024 года.
🔔У наступным допісе мы распавядзем, як беларусы ЗША могуць на гэта паўплываць .
👍72
Сябры, патрэбна вашая дапамога 📢
Тэлефануйце сваім кангрэсмэнам і сенатарам і дзяліцеся гэтым допісам 🙌🏻
👍5🔥5