Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Сябры, патрэбна вашая дапамога 📢
Тэлефануйце сваім кангрэсмэнам і сенатарам і дзяліцеся гэтым допісам 🙌🏻
👍5🔥5
«ПАДОРЫМ ДЗЕТКАМ ЦУД!» — КАЛЯДНАЯ АКЦЫЯ 2025 💫

Давайце разам падорым дзецям, чые сем'і трапілі ў цяжкія абставіны, маленькі цуд і вялікую веру ў беларускую салідарнасць!

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізоўваецца сёлета Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры — Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы.

📍👉Прыміце ўдзел па спасылцы тут.
https://bysol.org/ru/bs/hny2025/?ref=4p9714
👍4🤗3
⚖️Калегія адвакатаў Нью-Ёрка заклікае прыняць неадкладныя меры для вызвалення беларускіх палітвязняў

Калегія адвакатаў Нью-Ёрка выступіла з заявай аб сістэматычных парушэннях правоў чалавека ў дачыненні да палітвязняў у Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на росце палітычных зняволеных, стан ізаляцыі, у якім яны знаходзяцца, і адмове ў належнай медыцынскай дапамозе.

У заяве выказваецца сур'ёзная заклапочанасць у сувязі з працяглымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва сістэматычным жорсткім абыходжаннем з палітычнымі зняволенымі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

«Вызваленне Лукашэнкам у ліпені толькі некалькіх цяжкахворых зняволеных, у асноўным хворых на анкалогію, выглядала хутчэй як сімвалічны жэст, чым як сапраўдная прыхільнасць да правоў чалавека і вяршэнства закон».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116726
👍52🔥1
На Audiobooks.by у агучцы Крысціны Дробыш выйшла кніга Вольгі Вялічкі "Ад 2 да 15: Мая мама ў турме"
https://audiobooks.by/books/ad-2-da-15-maja-mama-u-turmie
Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму.

📖 Калі вы жадаеце папяровую версію кнігі, то яе можна набыць у ЗША на Літарцы
https://litarka.com/Ad-2-da-15-Maya-mama-u-turme-p654216246
👍2
Запрашаем вас паглядзць стрым - лекцыю рэжысёра і дасьледчыка літаратуры Васіля Дранько-Майсюка, прысьвечаную дню нараджэньня выбітнага беларускага клясыка Уладзімера Караткевіча.
🗓️ 24 лістапада
10 pm Варшава
4 pm Нью Ёрк
1 pm Сан Францыска
Цісніце 🔔 на YouTube, каб не прапусьціць. https://www.youtube.com/live/asUcpssxCh4?si=Jge3g0428GVq6UhE
4👍1
🌿 Joshua Tree Highlands 2025–2026 - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 6 траўня - 24 чэрвеня 2025, 26 жніўня - 1 кастрычніка 2025 і 13 студзеня - 3 сакавіка 2026.

Запрашаюць творцаў з розных галін папрацаваць у паўднёва-ўсходняй Каліфорніі. Цікавяць даследванні, эксперыменты, разважанні і міжкультурны абмен з мясцовай мастацкай супольнасцю. Рэзідэнцыя знаходзіцца побач з нацыянальным паркам Джошуа-Тры, дзе сустракаюцца пустыні Санора і Махавэ. Можна будзе правесці адкрытую прэзентацыю сваіх прац у студыі, а адна завершаная праца павінна быць ахвяравана рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1500 USD
- працоўную студыю
- пражыванне.

Ддл: 15 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
3👍3🔥1
🎉 LIAEP - трэвел-#грант для творцаў на паездкі ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2025.

LIAEP – міжнародная праграма абмену для творцаў. Яе мэта – даваць дзеячам #мастацтва ўнікальныя магчымасці для абмену ідэямі і вопытам паміж калегамі. Грант дасяжны для творцаў, якія плануюць папрацаваць у ЗША, і для амерыканскіх творцаў.

🔸Максімальная сума фінансавання – 7000 USD.

Якія выдаткі можа пакрыць грант:
- праезд
- суткавыя
- вытворчыя матэрыялы
- пражыванне.

🔹Візавую адказнасць нясе заяўнік.

Ддл: 31 студзеня 2025.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #міждысцыплінарныя_праекты
👍2🔥1
Сябры, нагадваем, што ўжо заўтра, 24 лістапада, на YouTube канале АБА пройдзе стрым, прысьвечаны дню нараджэньня Уладзімера Караткевіча - лекцыя рэжысёра і дасьледчыка літаратуры Васіля Дранько-Майсюка
4 pm EST/ 1 pm PST
https://www.youtube.com/live/asUcpssxCh4?feature=shared

Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на канал АБА і цісніце 🔔, каб не прапусьціць
👍1
У базу вышуку ў Расіі ўнеслі амаль 800 беларусаў. Гэта заўважыла @mediazona_by. У базе ўжо больш за 3500 чалавек. Гэта журналісты, сваякі палітвязняў, былыя палітвязні, актывісты, творчыя асобы, праваабаронцы.

Праверыць, ці шукаюць вас або вашых блізкіх у Расіі (а значыць, і ў Беларусі), можна тут.
🤬1😢1
«Я прошу тебя осуществить мою мечту! Очень буду ждать!» Пра што дзеці палітвязняў просяць у Дзеда Мароза

Кожны год праз акцыю «Калядная пошта» мы даем шанец дзецям палітзняволеных працягнуць іх дзяцінства і паверыць у тое, што ў гэтыя цяжкія часіны яны не адны. Што іх жаданні ведаюць і чуюць неабыякавыя людзі. Што побач з болем ходзіць і радасць.

Калі ласка, запоўніце нашую форму, каб атрымаць падарунак, а значыць, ажыццявіць мару дзіцяці. Ёсць малюнак? Дадавайце!

🔺Вы ў Беларусі? Запаўняйце форму праз родных ці знаёмых за мяжой. Па ўсіх пытаннях пішыце сюды:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🎁Мы будзем шчаслівыя спрычыніцца да таго, каб сэрца дзіцяці узрадавалася. Далучайцеся і вы: каб павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка.

Наша акцыя — пра дабрыню, салідарнасць і надзею ❤️
2👍1🔥1