Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🎉 LIAEP - трэвел-#грант для творцаў на паездкі ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2025.

LIAEP – міжнародная праграма абмену для творцаў. Яе мэта – даваць дзеячам #мастацтва ўнікальныя магчымасці для абмену ідэямі і вопытам паміж калегамі. Грант дасяжны для творцаў, якія плануюць папрацаваць у ЗША, і для амерыканскіх творцаў.

🔸Максімальная сума фінансавання – 7000 USD.

Якія выдаткі можа пакрыць грант:
- праезд
- суткавыя
- вытворчыя матэрыялы
- пражыванне.

🔹Візавую адказнасць нясе заяўнік.

Ддл: 31 студзеня 2025.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #міждысцыплінарныя_праекты
👍2🔥1
Сябры, нагадваем, што ўжо заўтра, 24 лістапада, на YouTube канале АБА пройдзе стрым, прысьвечаны дню нараджэньня Уладзімера Караткевіча - лекцыя рэжысёра і дасьледчыка літаратуры Васіля Дранько-Майсюка
4 pm EST/ 1 pm PST
https://www.youtube.com/live/asUcpssxCh4?feature=shared

Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на канал АБА і цісніце 🔔, каб не прапусьціць
👍1
У базу вышуку ў Расіі ўнеслі амаль 800 беларусаў. Гэта заўважыла @mediazona_by. У базе ўжо больш за 3500 чалавек. Гэта журналісты, сваякі палітвязняў, былыя палітвязні, актывісты, творчыя асобы, праваабаронцы.

Праверыць, ці шукаюць вас або вашых блізкіх у Расіі (а значыць, і ў Беларусі), можна тут.
🤬1😢1
«Я прошу тебя осуществить мою мечту! Очень буду ждать!» Пра што дзеці палітвязняў просяць у Дзеда Мароза

Кожны год праз акцыю «Калядная пошта» мы даем шанец дзецям палітзняволеных працягнуць іх дзяцінства і паверыць у тое, што ў гэтыя цяжкія часіны яны не адны. Што іх жаданні ведаюць і чуюць неабыякавыя людзі. Што побач з болем ходзіць і радасць.

Калі ласка, запоўніце нашую форму, каб атрымаць падарунак, а значыць, ажыццявіць мару дзіцяці. Ёсць малюнак? Дадавайце!

🔺Вы ў Беларусі? Запаўняйце форму праз родных ці знаёмых за мяжой. Па ўсіх пытаннях пішыце сюды:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🎁Мы будзем шчаслівыя спрычыніцца да таго, каб сэрца дзіцяці узрадавалася. Далучайцеся і вы: каб павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка.

Наша акцыя — пра дабрыню, салідарнасць і надзею ❤️
2👍1🔥1
"Яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына"

27 лістапада адзначаецца Дзень Герояў - гадавіна пачатку Слуцкага збройнага чыну - спробы абароны незалежнасьці БНР і ўзброенага выступленьня супраць савецкай улады.

Падрабязьней можна пачытаць у артыкуле на сайце "Будзьма беларусамі" https://budzma.org/news/chyn-prychyny-padzei-i-vyniki.html

Таксама мы прапануем вам паглядзець мастацкі фільм, які трапіў пад негалосную забарону Лукашэнкам - "На Чорных лядах" (1995) па матывах аднаіменнай аповесьці Васіля Быкава, прысьвечанай падзеям Слуцкага паўстаньня.

https://youtu.be/nQacni-quxc?si=QVyHf1P4HV1khdxh
5👍2
🔥 «Час пустазелля» Ганны Янкуты ўжо на пляцоўках!

😉 Так, гэты твор толькі ўчора атрымаў другі прыз прэміі Гедройя, а мы ўжо выкладаем аўдыяверсію. Шчыра віншуем аўтарку са ўзнагародай!

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. 

Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы, якія адбываюцца у свеце.

📖 Папяровую і электронную версію можна набыць на сайце выдавецтва Кнігаўка.

🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.
👍4
📼 Онлайн сустрэча беларусаў Амэрыкi з Аляксандрам Пашкевiчам!

Запрашаем вас на стрым з беларускім гісторыкам, былым намеснікам галоўных рэдактараў часопісаў "Arche" і "Наша гісторыя".

🗓1 сьнежня (нядзеля)
20:00 - Meнск
19:00 - Вiльня
9 аm - Сан Францыска
12 pm - Н'ю Ёрк

🔗Спасылка на стрым: https://youtube.com/live/YgUyuY2BK7Y

📚Пачытаць усе нумары "Наша Гісторыя" можна на Камунікаце:
https://kamunikat.org/nasza-historyya

#лiтаратураiкава
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍53
🎄 Падорым цуд дзецям беларускіх палітвязняў разам! Далучайцеся да каляднага дабрачыннага збору.

Навагоднія святы — час цяпла і надзеі, але для многіх маленькіх беларусаў, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, гэта асабліва складаны перыяд. Мы запрашаем вас стаць часткай ініцыятывы, якая дорыць дзецям маленькія радасці зімовых святў.

Як гэта працуе?
▫️Кожнае ахвяраванне — гэта ваш унёсак у падарункі.
▫️На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана €100.
▫️Вы робіце не толькі матэрыяльны ўнёсак, але і дорыце пачуццё клопату і ўвагі.

⭐️Далучайцеся да збору. Няхай гэтыя святы будуць поўныя цеплыні і падтрымкі!

💌 Хто можа атрымаць дапамогу? Сем’і палітвязняў з дзецьмі да 16 гадоў, калі адзін ці абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні больш за 3 месяцы ці былі вызваленыя пасля такога тэрміну.

Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА, АВА. Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍32
Шаноўныя сябры, зычым вам шчасьлівага Дня Падзякі. 🍂

Мы вельмі ўдзячныя беларусам і сябрам Беларусі за вашую падтрымку, салідарнасьць, дапамогу Беларусі і адзін адному.

За год АБА зрабіла шмат івэнтаў і праектаў, і ўсе яны былі б не магчымымі без вас, нашы дарагія сябры.

Давайце заставацца разам. Бо разам мы моц і можам зрабіць шмат файных праектаў на карысьць Беларусі і беларушчыны.

З Днём Падзякі! 🤗
Жыве Беларусь! 🤍♥️🤍
5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашы сябры INeedHelpBY дораць вам святочны настрой і зніжку 15% на ўвесь свой мерч з 28 лістапада па 2 снежня

Што адметнага ў мерчы INeedHelpBY :
🤍 Высокая якасць матэрыялаў
❤️ Аўтэнтычныя беларускія прынты
💫 100% прыбытку ідзе на падтрымку палітвязняў

Шукаеце адмысловы падарунак для блізкіх?
Гэты мерч - гэта не проста стыльная рэч, гэта магчымасць стаць часткай вялікай добрай справы 🤍❤️🤍

Паспейце замовіць па спецыяльным кошце! Заходьце на сайт INeedHelpBY:
https://www.ineedhelpby.org/
5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
26 лістапада беларусы адзначалі 94-годзьдзе са дня нараджэньня Уладзімера Караткевіча.
Прапануем вам паглядзець, як беларусы ЗША чытаюць верш "Беларуская песьня"
10👍2🔥2