Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
«Я прошу тебя осуществить мою мечту! Очень буду ждать!» Пра што дзеці палітвязняў просяць у Дзеда Мароза
Кожны год праз акцыю «Калядная пошта» мы даем шанец дзецям палітзняволеных працягнуць іх дзяцінства і паверыць у тое, што ў гэтыя цяжкія часіны яны не адны. Што іх жаданні ведаюць і чуюць неабыякавыя людзі. Што побач з болем ходзіць і радасць.
Калі ласка, запоўніце нашую форму, каб атрымаць падарунак, а значыць, ажыццявіць мару дзіцяці. Ёсць малюнак? Дадавайце!
🔺Вы ў Беларусі? Запаўняйце форму праз родных ці знаёмых за мяжой. Па ўсіх пытаннях пішыце сюды:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami
🎁Мы будзем шчаслівыя спрычыніцца да таго, каб сэрца дзіцяці узрадавалася. Далучайцеся і вы: каб павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка.
Наша акцыя — пра дабрыню, салідарнасць і надзею ❤️

❤2👍1🔥1
"Яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына"
27 лістапада адзначаецца Дзень Герояў - гадавіна пачатку Слуцкага збройнага чыну - спробы абароны незалежнасьці БНР і ўзброенага выступленьня супраць савецкай улады.
Падрабязьней можна пачытаць у артыкуле на сайце "Будзьма беларусамі" https://budzma.org/news/chyn-prychyny-padzei-i-vyniki.html
Таксама мы прапануем вам паглядзець мастацкі фільм, які трапіў пад негалосную забарону Лукашэнкам - "На Чорных лядах" (1995) па матывах аднаіменнай аповесьці Васіля Быкава, прысьвечанай падзеям Слуцкага паўстаньня.
https://youtu.be/nQacni-quxc?si=QVyHf1P4HV1khdxh

❤5👍2
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
🔥 «Час пустазелля» Ганны Янкуты ўжо на пляцоўках!
😉 Так, гэты твор толькі ўчора атрымаў другі прыз прэміі Гедройя, а мы ўжо выкладаем аўдыяверсію. Шчыра віншуем аўтарку са ўзнагародай!
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.
Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы, якія адбываюцца у свеце.
📖 Папяровую і электронную версію можна набыць на сайце выдавецтва Кнігаўка.
🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.

👍4
Запрашаем вас на стрым з беларускім гісторыкам, былым намеснікам галоўных рэдактараў часопісаў "Arche" і "Наша гісторыя".
⏰ 20:00 - Meнск
19:00 - Вiльня
9 аm - Сан Францыска
12 pm - Н'ю Ёрк
🔗Спасылка на стрым: https://youtube.com/live/YgUyuY2BK7Y
📚Пачытаць усе нумары "Наша Гісторыя" можна на Камунікаце:
https://kamunikat.org/nasza-historyya
#лiтаратураiкава
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5❤3
Forwarded from ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
Навагоднія святы — час цяпла і надзеі, але для многіх маленькіх беларусаў, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, гэта асабліва складаны перыяд. Мы запрашаем вас стаць часткай ініцыятывы, якая дорыць дзецям маленькія радасці зімовых святў.
Як гэта працуе?
▫️Кожнае ахвяраванне — гэта ваш унёсак у падарункі.
▫️На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана €100.
▫️Вы робіце не толькі матэрыяльны ўнёсак, але і дорыце пачуццё клопату і ўвагі.
💌 Хто можа атрымаць дапамогу? Сем’і палітвязняў з дзецьмі да 16 гадоў, калі адзін ці абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні больш за 3 месяцы ці былі вызваленыя пасля такога тэрміну.
Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА, АВА. Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3❤2
Шаноўныя сябры, зычым вам шчасьлівага Дня Падзякі. 🍂
Мы вельмі ўдзячныя беларусам і сябрам Беларусі за вашую падтрымку, салідарнасьць, дапамогу Беларусі і адзін адному.
За год АБА зрабіла шмат івэнтаў і праектаў, і ўсе яны былі б не магчымымі без вас, нашы дарагія сябры.
Давайце заставацца разам. Бо разам мы моц і можам зрабіць шмат файных праектаў на карысьць Беларусі і беларушчыны.
З Днём Падзякі! 🤗
Жыве Беларусь! 🤍♥️🤍

❤5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашы сябры INeedHelpBY дораць вам святочны настрой і зніжку 15% на ўвесь свой мерч з 28 лістапада па 2 снежня ✨
Што адметнага ў мерчы INeedHelpBY :
🤍 Высокая якасць матэрыялаў
❤️ Аўтэнтычныя беларускія прынты
💫 100% прыбытку ідзе на падтрымку палітвязняў
Шукаеце адмысловы падарунак для блізкіх?
Гэты мерч - гэта не проста стыльная рэч, гэта магчымасць стаць часткай вялікай добрай справы 🤍❤️🤍
Паспейце замовіць па спецыяльным кошце! Заходьце на сайт INeedHelpBY:
https://www.ineedhelpby.org/

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
26 лістапада беларусы адзначалі 94-годзьдзе са дня нараджэньня Уладзімера Караткевіча.
Прапануем вам паглядзець, як беларусы ЗША чытаюць верш "Беларуская песьня"

❤10👍2🔥2
⏰ 20:00 - Meнск
19:00 - Вiльня
9 аm - Сан Францыска
12 pm - Н'ю Ёрк
Вядоўца: Надзея Нортан
🔗Спасылка на стрым:
https://youtube.com/live/YgUyuY2BK7Y
📚Пачытаць усе нумары "Наша Гісторыя" можна на Камунікаце: https://kamunikat.org/nasza-historyya
#лiтаратураiкава
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤2
Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА" з сяброўкай АБА і дэлегаткай Каардынацыйнай Рады 3-га скліканьня з Сан Дыега Марыяй Яфімавай.
https://youtu.be/yO0B3F58oxw?feature=shared

YouTube
Марыя Яфімава: пра бульбасрачы ў КР, фітнэс і Караткевіча.
Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА" з сяброўкай АБА і дэлегаткай Каардынацыйнай Рады 3-га скліканьня з Сан Дыега Марыяй Яфімавай.
‼️Пра Акт аб дэмакратыі Беларусі, і як яго падтрымаць https://www.facebook.com/share/p/DDFDvmmYFu9BEyS7/
📍Падпісвайцеся на…

❤4👍2
🎉 Vera List Center: Matter of Intelligence - вытворчая анлайн-#стыпендыя ў #ЗША
▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі, #актывісты.
▫️Калі: 2025-2027.
Стыпендыя падтрымлівае распрацоўку і прэзентацыю амбіцыйных творчых і даследчых праектаў. Асабліва цікавяць праекты ад мала рэпрэзентаваных супольнасцяў і тых, хто не атрымлівае творчую падтрымку з-за эксперыментальнага ці палітычнага характару сваёй практыкі. Чакаецца, што стыпендыяты будуць даследаваць, распрацоўваць і рэалізоўваць свой праект з дапамогай стыпендыі.
Праграма прапануе:
- стыпендыю 25 000 USD
- куратарскую падтрымку
- бюджэт на паездкі, вытворчасць праектаў і прэзентацыю.
⏳Ддл: 6 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐 іх матэрыялаў”.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі, #актывісты.
▫️Калі: 2025-2027.
Стыпендыя падтрымлівае распрацоўку і прэзентацыю амбіцыйных творчых і даследчых праектаў. Асабліва цікавяць праекты ад мала рэпрэзентаваных супольнасцяў і тых, хто не атрымлівае творчую падтрымку з-за эксперыментальнага ці палітычнага характару сваёй практыкі. Чакаецца, што стыпендыяты будуць даследаваць, распрацоўваць і рэалізоўваць свой праект з дапамогай стыпендыі.
Праграма прапануе:
- стыпендыю 25 000 USD
- куратарскую падтрымку
- бюджэт на паездкі, вытворчасць праектаў і прэзентацыю.
⏳Ддл: 6 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3❤1
Падорым цуд дзецям беларускіх палітвязняў разам!
Цiснi на спасылку i зрабi добрую справу:
Як гэта працуе?
▫️Кожнае ахвяраванне — гэта ваш унёсак у падарункі.
▫️На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана €100.
▫️Вы робіце не толькі матэрыяльны ўнёсак, але і дорыце пачуццё клопату і ўвагі.
Няхай гэтыя святы будуць поўныя цеплыні і падтрымкі!
💌 Хто можа атрымаць дапамогу? Сем’і палітвязняў з дзецьмі да 16 гадоў, калі адзін ці абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні больш за 3 месяцы ці былі вызваленыя пасля такога тэрміну.
Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА, АВА. Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3
📝 Robert Rauschenberg Foundation - архіўная #рэзідэнцыя ў #Нью_Йорк, #ЗША
▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 21 красавіка - 30 траўня 2025 /
14 ліпеня - 1 жніўня 2025 /
9 верасня - 7 лістапада 2025.
Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, зацікаўленых у наведванні Фонду Раушэнберга і яго архіваў у Нью-Ёрку. Чакаецца, што рэзідэнты будуць выкарыстоўваць архіўныя матэрыялы для сваіх праектаў. Цікавяць як традыцыйныя, так і эксперыментальныя праекты.
🔸Прыярытэт будзе аддавацца незалежным даследчыкам, тым, хто знаходзіцца далёка ад ЗША і мала даследаваным тэмам.
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю ад 1500 да 10 800 USD.
⏳Ддл: 3 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.
***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць
#арт #мастацтва #даследванні

👍2