Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
ВыбранаБеларускае слова 2024 году

За слова інкамунікада выказаліся 26,5% удзельнікаў сёлетняга інтэрнэт-галасаваньня. Гэта значна больш, чым за наступныя ў рэйтынгу словы бясчасьсе, штучны інтэлект, экстрэмізм. Ангельскае слова incommunicado, гішпанскае incomunicado — з лацінскімі фармантамі in- ‘не’ і communicare (‘мець сувязь’). А слова камунікаваць вядомае старабеларускай мове прынамсі з XVI ст.
Але слова інкамунікада новае для беларускае мовы, граматычна пакуль не асвоена, бывае азначэньнем (у сытуацыі інкамунікада) і акалічнасьцю (яго трымаюць інкамунікада). https://smarturl.click/Q1JW3
😢5
📝 Folger Shakespeare Library: Public Humanities Fellowships - #стыпендыя па гуманітарных дысцыплінах у #ЗША

▫️Для каго: #даследчыкі ў галіне гуманітарных дысцыплін і #творцы.
▫️Калі: 1 ліпеня - 31 жніўня 2025, 1 верасня - 30 лістапада 2025, 1 снежня 2025 г. - 28 лютага 2026 і 1 сакавіка - 30 мая 2026.

Стыпендыі прызначаны для падтрымкі пастаянных даследаванняў і рэалізацыі грамадскіх гуманітарных праектаў, звязаных з гісторыяй і мастацтвам. Запрашаюць выкладчыкаў, незалежных навукоўцаў, творцаў, культдезячаў, грамадскіх дзеячаў, актывістаў і г.д.

🔸Вышэйшая навуковая ступень не патрабуецца.

🔹Памер стыпендыі – 70 000 USD.

Ддл: 15 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #грамадскія_праекты #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
👍1
🎉 Вы працуеце ў адной з гэтых кампаній?
🌟 Вы можаце падвоіць вашу дабрачынную дапамогу Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы праз прывілей падваення ахвяраванняў – Donation match benefit
💡 Як гэта працуе:
1. Donation match — гэта праграма, калі кампанія падвойвае ці патройвае вашае дабрачыннае ахвяраванне.
2. Працаўнік ахвяруе ў нонпрофіт, мэта і праца якога яму адгукаецца, на адмысловым унутраным рэсурсе ці з дапамогай HR.
3. Кампанія-працадаўца ахвяруе на гэты самы нонпрофіт такую самую ці нават большую суму.
4. Нонпрофіт атрымлівае падвоенную падтрымку.
Што трэба зрабіць каб падтрымаць АБА ў падвоеннай суме:
1. Адшукайце спіс прывілеяў вашай арганізацыі на адмысловым партале, ці наўпрост спытайце ў HR.
2. Паглядзіце, ці ваша кампанія прапануе Donation Match для любога зарэгістраванага нонпрофіта 501 с (3) ці толькі да выбраных
3. Паглядзіце, якім чынам падаць заяўку для падваення, і якой платформай карыстаецца ваша кампанія для падваення. Калі гэта Benevity ці Cybergrants – вы можаце дапамагчы АБА ўжо сёння, бо мы зарэгістраваныя і прайшлі верыфікацыю на гэтых платформах.
4. Зрабіце дабрачыннае ахвяраванне і падайце заяўку на матчынг
5. Кампанія падвоіць ваш узнёсак!

📋 Калі ваш працадаўца прапануе donation match, але не выкарыстоўвае Benevity ці CyberGrants, а працуе з іншай платформай, напішыце нам назву гэтай платформы і вашай кампаніі ў прыватныя паведамленні, ці на электронную пошту info@aba-together.org
Мы абавязкова пройдзем рэгістрацыю і верыфікацыю і на іншых платформах
4👍1
Forwarded from Volya Broughman
Далучайцеся да сустрэчы ў Zoom кніжнага клюба ЗША.
🗓 6 сьнежня, пятніца
9 pm EST/ 6 pm PST

📚 Будзем абмяркоўваць Чазенія Уладзімера Караткевіча і Завяршыць гештальт Макса Шчура
1👍1
Forwarded from Belarusian Secret Santa-US 2024
Прывітанне беларусы і беларусачкі! Мы тут гуляем у Secret Santa на тэрыторыі ЗША. Запрашайце таксама сваіх знаёмых. Каб удзельчаць у гульне трэба зрабіць наступнае:
1. Запоуніць вось гэтую Google form https://forms.gle/1JbCpbLhyKhRkmgT8 да 11 снежня 📋
2. Атрымаць паведамленне 14 снежня з прозвішчам і адрасам таго, для каго ты будзеш Сантай (абявязкова праверце, што вы можаце атрымліваць паведамленні ад чужакоў). 📇
3.Набыць падарунак (да $30) і адправіць яго да 20 снежня. Не пісаць сваё імя каб застацца сакрэтным сантай 🎁
4.Калі жадаеце, дашліце фота падарунка, які вы атрвмалі ў гэты чат і Санта можа раскрыць сябе, калі жадае :-) 🎅

Пакуль мы чакаем, давайце знаёміцца, пішыце адкуль вы з Беларусі і Зша, і вашыя хобі. 👋
7👍1
🎅🏻Зрабіце падарунак дзеткам палітвязьняў на Каляды

☃️Прапануем вам падтрымаць дзьве годныя ініцыятывы ад нашых партнэраў:

📮🎄Калядная пошта ад фонда "Краіна для жыцьця"

🎁Ахвяруйце сродкі фонду на падарункі для дзетак
https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004

🌟"Падорым дзецям цуд" ад фонда Bysol

🙌🏻Падтрымайце збор https://bysol.org/be/bs/hny2025/ сродкі з якога перададуцца сем'ям палітвязьняў для ажыццяўлення каляднага цуда дзеткам.

🌌 Давайце разам рабіць дабро і цуды для тых, каму зараз яны так патрэбныя 🤗
3👍2
Сёньня, 10 сьнежня, мы адзначаем Дзень абароны правоў чалавека .🌍 — дзень, які нагадвае пра важнасьць свабоды, роўнасьці і годнасьці кожнага чалавека.

❗️На жаль, у Беларусі сытуацыя з правамі чалавека працягвае пагаршацца. Але нават у гэтых умовах існуе надзея, якая жыве дзякуючы намаганьням ініцыятыў і арганізацый, што працягваюць змагацца за правы беларусаў. 👊

Асабліва хочацца адзначыць нашых партнэраў фонд BYSOL, які атрымаў званьне "Праваабарончая ініцыятыва года"🏆.

Гэта заслужанае прызнаньне іх нястомнай працы, падтрымкі сем'яў палітвязьняў і дапамогі беларусам у цяжкія часы. Іх дзейнасьць — гэта прыклад таго, як адданасьць і салідарнасьць могуць перамагаць нават у самых складаных сытуацыях.

Калі вы жадаеце павіншаваць BYSOL, а таксама згодны, што праца праваабарончых арганізацый вельмі важная, падтрымайце калядны збор для дзяцей палітвязьняў 👉 https://bysol.org/ru/bs/hny2025/

Разам мы можам зрабіць сьвяты крыху цяплейшымі і больш радаснымі для тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.🫶

Віншуем BYSOL і дзякуем усім, хто змагаецца за правы чалавека ў Беларусі! 🎊
5👍1🔥1
🌟Падводзім вынікі працы АБА ў 2024-м годзе.
🎁 Калі вам адгукаецца тое, што робіць АБА, вы можаце падтрымаць наш збор на адміністрацыйныя выдаткі асацыяцыі
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ENB829MFYF6GS
🔥5👍42
🌟Падводзім вынікі працы АБА ў 2024-м годзе.
🎁 Калі вам адгукаецца тое, што робіць АБА, вы можаце падтрымаць наш збор на адміністрацыйныя выдаткі асацыяцыі
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ENB829MFYF6GS
👍63🔥2