Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🌟Давайце разам рабіць цуды🎅🏻
Падтрымайце калядны збор фонда BYSOL для дзетак палітвязьняў
https://bysol.org/ru/bs/hny2025/
👍42
Forwarded from Белсат
🇺🇸 «Не наведваць». У ЗША пацвердзілі «чацвёрты» ўзровень рызыкі для сваіх грамадзянаў, якія хочуць прыехаць у Беларусь

Грамадзянам Злучаных Штатаў, якія маюць патрэбу ў консульскай дапамозе ўнутры нашай краіны, раяць пакінуць межы РБ і звярнуцца ў амбасаду ЗША ў іншай дзяржаве.

📍Падрабязней на старонцы
👍4
Далучайцеся сёньня ў 1 pm EST/ 10 am PST да сустрэчы ў Zoom з беларускай пісьменьніцай з Нью-Ёрку Тацянай Заміроўскай
👍21👎1
Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго

«Янка Запруднік» — кніга пад такой назвай папоўніла бібліятэку Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў сэрыі «Людзі эміграцыі».

З куратаркай сэрыі Натальляй Гардзіенкай пагаварылі пра асобу Янкі Запрудніка, яго грамадзкі, навуковы й творчы чын, лёс спадчыны, а таксама пра пераемнікаў ідэі беларушчыны ў асяродках новых эмігрантаў у ЗША.

https://smarturl.click/aJ1Od
6👍1
⌛️ Marco Castro Cosio Media Art and Technology Fellowship — анлайн-#рэзідэнцыя і #стыпендыя ад Brown Institute пры Columbia Journalism School у #ЗША

▫️ Для каго: #мастакі, #прадзюсары/-кі, #даследчыкі/-цы, #крытыкі, #менеджары/-кі і іншыя #творцы і #спецыялісты, якія працуюць на стыку медыя, мастацтва і тэхналогій.
▫️ Працягласць: да 1 года.

Marco Castro Cosio Media Art and Technology Fellowship падтрымлівае інавацыйныя міждысцыплінарныя праекты ў галіне медыя, мастацтва і тэхналогій, якія ўплываюць на грамадства і накіраваны на вырашэнне глабальных праблем.

Прапануецца:
- Грашовая ўзнагарода 10,000 USD, якая можа пакрываць абсталяванне, падарожжы, пражыванне і іншыя праектныя выдаткі
- Анлайн-рэзідэнцыя з доступам да рэсурсаў і экспертаў Brown Institute
- Ментарства і кансультацыі ад вядучых прафесіяналаў галіны
- Сеткаванне і публічнае прадстаўленне вынікаў праекта
- Доступ да прасторы Brown Institute у Нью-Ёрку (Pulitzer Hall, Columbia University).

Ддл: 5 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

#мастацтва #тэхналогіі #даследаванні #міждысцыплінарныя_праекты #media_art
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
✈️ Loeb Fellowship 2025-2026 - #стыпендыя ў Harvard Graduate School of Design у #ЗША

▫️ Для каго: грамадскія лідары/-кі, #актывісты/-кі, #журналісты/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, #дызайнеры/-кі, #тэхнолагі/-ні, #палітыкі/-ні, #творцы, #мастакі публічнай прасторы і стваральнікі/-цы культурнай палітыкі.

Loeb Fellowship падтрымлівае прафесіяналаў з дасягненнямі ў сваіх галінах, якія фарміруюць будучыню архітэктуры, урбанізму і культурнай палітыкі. На працягу акадэмічнай праграмы ўдзельнікі ўзмацняюць свае прафесійныя кампетэнцыі, вывучаюць новыя падыходы і пашыраюць сетку прафесійных кантактаў.

Прапануецца:
- Стыпендыя 57,500 USD на акадэмічны год
- Бескаштоўнае навучанне і даследаванні ў Гарвардзе і MIT
- Удзел у прафесійных мерапрыемствах: лекцыі, выставы, сімпозіумы
- Магчымасць рэалізаваць уласны праект, сімпозіум ці выставу
- Жыллё ў Кембрыджы
- Гранты на паездкі дадому раз на семестр
- Далучэнне да глабальнай сеткі выпускнікоў.

Ддл: 6 студзеня 2025.
🔗 Даведацца больш.

#грамадскія_праекты #урбанізм #дызайн #архітэктура #мастацтва #гарадскія_прасторы #актывізм
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥2👍1
🎁 Падтрымайце збор АБА і атрымайце падарунак!

🌟 Сябры, падтрымайце збор АБА, які мы распачалі ў Шчодры аўторак ( Giving Tuesday) і працягнем да канца месяца.
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ENB829MFYF6GS

❗️ Калі вы ахвяруеце $300 і больш вы зможаце атрымаць бясплатную онлайн кансультацыю ад сяброўкі АБА Марыі Яфімавай - прафесійнай фітнэс-трэнеркі з AA degree у кінезіялогіі, харчаваньні і здароваму ладу жыцьця і з больш за 15 гадоў працы ў гэтай галіне.

🤝 Ваш унёсак - гэта інвестыцыя ў нашую супольнасьць!
Разам мы захоўваем нашу спадчыну і будуем моцную беларускую супольнасьць 🤍❤️🤍
🔥64👍1
Шаноўныя сябры, АБА зычыць вам шчасьлівых сьвятаў і добрага настрою.
Няхай гэтыя сьвяты будуць напоўнены яскравымі эмоцыямі, цёплай атмасферай, і вашыя родныя і блізкія будуць побач.

І памятайце, што шчасьце можна знайсьці нават у самыя цёмныя часы, калі не забывацца запаліць сьвятло.

Моцы, дабра і любові ❤️
Застаемся разам 🫶🏼
8😢1
📣 Больш часу, каб падацца! Даты фестывалю зменены:

🎥 The Slavic International Film Festival: Art Against the War - #фестываль #кіно у #Лос_Анджэлес, #ЗША
▫️Для каго: рэжысёры, аператары і інш. творцы.

Новая дата:
▫️Калі: 22 снежня 22 сакавіка 2025

Лепшае мейсца, больш рэкламы, лепей судзейская калегія.


***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
ЦУД НА КАЛЯДЫ АДБЫЎСЯ!

"Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!
Святкуем і працуем далей!", - піша на сваёй асабістай старонцы Андрэй Стрыжак.

Каманда перадае падзяку кожнаму, хто не застаўся абыякавы.

📍👉 Вы можаце падтрымаць працу нашай каманды.

💳📍Увага! Выкарыстанне BY/RU плацёжных інструмантаў для дабрачыннасці небяспечна.
6👍2
📈Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах

Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».

2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам.

«Вясна» ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117052
😢62