Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🎓Адукацыя ў ЗША 🇺🇸

12 кастрычніка запрашаем на гутарку з цікавай беларускай, якая атрымала PhD па паліталогіі i выкладае ў амэрыканскім універсітэце ў Флорыдзе.

8 pm - New York / 5 pm - San Francisco

Ці патрэбна адукацыя? Хто дзе вучыўся? Як адрозніваеца амэрыканская адукацыя ад беларускай.

Вядоўца: Таццяна Кулакевіч з Фларыды

ЗАПІСАЦЦА НА ГУТАРКУ ⬅️

Амерыканскія гутаркі адбываюцца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Сацсеткі АБА ⬇️
Facebook | Instagram | Twitter
🌐 Сайт
1
Не маеце, дзе папрактыкавацца ў беларускай мове? Далучайцеся да вольных гутарак па-беларуску!

📍Поўны спіс гутарак на разнастайныя тэмы, выбірайце зручны час 🕰

Сёння ў вечары будзе гутарка пра падарожжа з Ганна з Бостана.
Яшчэ засталіся месцы.

🗓18 КАСТРЫЧНІКА
Міnsk 4/ New York 9 pm / San Francisco 6 pm
ЗАПІСАЦЦА НА ГУТАРКУ ⬅️

Амерыканскія гутаркі адбываюцца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Сацсеткі АБА ⬇️
Facebook | Instagram | Twitter
🌐 Сайт
1👍1
Беларуска-амерыканскія грамадзкія арганізацыі падтрымалі зварот да Кангрэса ЗША з заклікам прыняць папраўкі да закону аб абаронным бюджэце ЗША. Мэта паправак: узмацненьне дапамогі Ўкраіне ў вайне супраць агрэсіі Расеі.

Зварот падтрымлівае чатыры накірункі дапамогі Ўкраіне:

1) Палепшыць правілы перадачы зброі і вайсковых прыстасаваньняў Украіне;
2) Надаць права Генеральнаму пракурору ЗША перадаваць арыштаваную каштоўную маёмасьць Расеі ў ЗША на карысьць Украіны ў адпаведнасьці з законамі;
3) Узмацніць нормы праверкі замежных кліентаў амерыканскай фінансавай сістэмы, каб абмежаваць уплыў расейскіх алігархаў і спыніць карупцыйныя схемы;
4) Увесьці візавыя санкцыі супраць асобаў, якія ўдзельнічаюць у карупцыі і спрабуюць даваць хабар амерыканскім чыноўнікам.

ЗША традыцыйна выходзіць на галасаваньне напрыканцы году. У яго звычайна дадаюць папраўкі, якія тычацца нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі. У 2020-ым годзе гэтакім чынам быў прыняты чарговы закон аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі. Гэтым разам адмысловых санкцыйных правілаў для Беларусі няма, але выканаўчая ўлада ЗША ўжо мае досыць шырокія паўнамоцтвы ўводзіць санкцыі супраць дыктатарскага рэжыму.

Зварот ініцыявалі ўкраінска-амерыканскія грамадзкія арганізацыі Разом, Украінская нацыянальная ліга жанчын Амерыкі ды Украінскі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Яго падтрымалі 22 іншыя арганізацыі баснійскай, балтыйскіх, грузінскай ды сірыйскай дыяспар. Ад беларускага грамадзтва пад зваротам падпісаліся Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы, Беларуска-Амерыканскае Задзіночаньне (БАЗА), Беларускі форум свабоды ды Кааліцыя за вольную Беларусь.
❄️Анлайн-клуб выцінанкі “Palunisa” адкрывае новы курс па стварэнню традыцыйных беларускіх Калядных выцінанкавых упрыгожанняў.

Анлайн спатканні будуць адбывацца па пятніцах з 18 лістапада па 16 снежня (усяго 5 пятніц) а 20-й гадзіне па Нью-Йорку і доўжыцца 1,5 гадзіны.

❄️Пад час вы даведаецеся пра асноўныя асаблівасці беларускай выцінанкі і сакрэты прыгожых папяровых сняжынак. Вы зможаце аформіць вакно (а можа і не адно!) да зімовых святаў і падрыхтаваць віншавальныя паштоўкі для блізкіх і сяброў. Асобную сустрэчу прысвецім граматнаму кампазіцыйнаму афармленню выцінанак.

❄️Вам зусім неабавязкова ўмець маляваць. На спатканнях у Вас атрымаюцца выцінанкі пры любых мастацкіх здольнасцях. Ад Вас спатрэбіцца толькі:
• папера (офісная белая, каляровая для дзіцячай творчасці),
• нажніцы (любога памеру, галоўнае вострыя) і
• клей-аловак!

Запіс у прыват да @Palunisa да 16 лістапада, кошт за курс з 5 спатканняў - $150 ($30 за занятак).
Колькасць удзельнікаў - да 7 асобаў.
Залічэнне па факту аплаты за курс.

Вядоўца Volha Palunisa - мастачка выцінанкі і народны майстар Беларусі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (БСМНТ), Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і Guild of American Papercutters, дзяржаўны стыпендыят і былая загадчыца секцыі выцінанкі БСМНТ.

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/volga.baburyna
https://www.instagram.com/palunisa
https://news.1rj.ru/str/palunisachannel
https://www.etsy.com/shop/Palunisa

Праект ажыццяўляецца пры інфармацыйнай падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў Амэрыкi.
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
12 лістапада -гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі.

Шаноўныя беларусы Паўночнай Амэрыкі! 🌎

🎥Сёння 11 лістапада маем апошні дзень далучыцца да міжнароднага флэшмоба памяці Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

🕯Найпрасцей - перадаваць зніч з рук у рукі сярод людзей з партрэтамі загінуўшых на фоне сваіх гарадоў як на відэа, можа быць два, тры ўдзельнікі.

Ужо далучылася 12 гарадоў у Эўропе, можа, хто зможа сёння зрабіць такое відэа ад свайго горада ў Амэрыцы і даслаць відэа з указаннем свайго горада і краіны - беларусам з Беластоку Яну @jan_ab, або Наталлі @nataliasts.
💥Deadline 11/11 - 10 pm San Francisco/1 am New York

Партрэты для раздрукоўкі тут.
Фільм робіцца разам з тэлеграм каналам Мая Краіна Беларусь

Дзяліцеся гэтай інфармацыяй і дасылайце свае відэа да @jan_ab, або Наталлі @nataliasts.

Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!
3
АБ'ЯВА: Прэзэнтацыя Альманаху БЕЛАРУС-2022
У СУБОТУ, 26 лістапада 2022 году, у грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Альманаху Беларус за 2022 год.
Гэта выданьне, што друкуе творы беларускіх пісьменьнікаў у замежжы, і якое выходзіць ужо на працягу 15 год.
Адрас правядзеньня прэзэнтацыі: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217.
Пачатак імпрэзы а 5-й гадзіне вечара.
Запрашаем усіх жадаючых на імпрэзу! Прыходзьце самыя, і прыводзьце сяброў і знаёмых!
Старонка выдання тут.
👍1
💥Першая публікацыя ў папяровым беларуска-амэрыканскім выданні пра Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы, надрукавана дзякуючы ініцыятыве Віталя Зайкi ў 11 нумары за лістапад 2022 інфармацыйнага бюлеценя Згуртаваньня "Пагоня" "Весткі й Паведамленьні" , aўтарка Надзея Нортан.
Чытаць бюлетень цалкам тут.
3👍1
🔥Дарагія сябры, вялiзарны дзякуй вам за тое, што выбiраеце кожны дзень быць беларусамi, падтрымлiваеце разнастайныя беларускiя праекты i фандрэйзiнгавыя кампанii, наведавеце культурныя мерапрыемства ў ЗША, ставіце падабайкі і распаўсюджваеце беларускі кантэнт па Сеціву, дзякуй, што застаецеся неабыякавымі беларусамі! 🙏

З павагай і любоўю, Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы ❤️ Жыве Беларусь ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
РАДА БНР АБВЯШЧАЕ ПРА ЗАСНАВАНЬНЕ МЭДАЛЯ ОРДЭНУ ПАГОНІ

Ордэн Пагоні – найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР, якая была заснаваная ў 1947 годзе і абапіраецца на традыцыі беларускіх дзяржаўных узнагародаў часоў Рэчы Паспалітай, у прыватнасьці, на Ордэн Белага арла, заснаваны 1 лістапада 1705 г. Вялікім князем Літоўскім і Каралём польскім Аўгустам II Моцным.

Мэдаль Ордэну Пагоні, заснаваны ў 2022 годзе, зьяўляецца ўзнагародай Ордэну, вышэй за якую зьяўляецца тытул кавалера або дамы Ордэну Пагоні. Мэдаль уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам:

- Асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі,

- Выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,

- Замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдаль уручаецца адмысловым дэкрэтам Старшыні Рады БНР і можа быць пасьмяротнай узнагародай, але надавацца напрацягу ня больш як дзесяці гадоў пасьля сьмерці. У выпадку пасьмяротнага ўзнагароджаньня мэдаль уручаецца блізкім сваякам узнагароджанай асобы.

Першымі ўзнагароджанымі Мэдалём Ордэну Пагоні сталі асобы, пералічаныя ніжэй.

Беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі зь беларускімі пратэстамі 2020-2021 гг.:

• Вітольд Ашурак
• Раман Бандарэнка
• Мікіта Крыўцоў
• Аляксандар Тарайкоўскі
• Генадзь Шутаў
• Канстанцін Шышмакоў

Беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне ў 2022 г.:

• Зьміцер Апанасовіч
• Аляксей Вешчавайлаў
• Павал Волат
• Васіль Грудовік
• Канстанцін Дзюбайла
• Іван Марчук
• Васіль Парфянкоў
• Зьміцер Рубашэўскі
• Аляксей Скобля
• Ільля Хрэнаў
• Вадзім Шатроў

Беларускія добраахвотнікі і ваяры, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці і на вайне ва Ўкраіне з 2014 г.:

• Міхаіл Жызьнеўскі
• Мікалай Ільлін
• Алесь Чаркашын
• Віталій Ціліжэнка


Кантакт:
pressgroup@radabnr.org
🙏2
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы афіцыйна далучылася да Амерыканскай кааліцыі за Украіну 🇺🇸🇺🇦❤️!
Мы ганарымся, што сталi першай беларуска-амэрыканскай арганізацыяй, якая далучылася да гэтай кааліцыi, выказваем падзяку за давер і падтрымку Вольнай Беларусі!

Разам, як амерыканцы, мы салідарныя за адназначную перамогу і трывалую бяспеку Украіны. Мы кіруемся нашымі агульнымі прынцыпамі, якія ўключаюць падтрымку:

Права Украіны на самавызначэнне і тэрытарыяльную цэласнасць;
Свабодныя дэмакратычныя і грамадзянскія інстытуты ва Ўкраіне;
Павага правоў чалавека і чалавечай годнасці ва Украіне;
Украіна абараняе свой народ ад знешняй агрэсіі;
Эканамічнае аднаўленне і росквіт Украіны.

Амерыканская кааліцыя за Украіну верыць у дэмакратыю, свабоду, правы чалавека і годнасць для ўсіх людзей, і асабліва для ўкраінцаў, якія аддаюць свае жыцці ў абарону гэтых прынцыпаў. Нашы партнёры па кааліцыі называюць Злучаныя Штаты домам, але многія з нас маюць гістарычны вопыт прыгнёту, гвалту і вайны ў нашых краінах паходжання і на радзіме продкаў — шмат разоў ад рук расійскага імперыялізму. Мы ўсім сэрцам падтрымліваем Украіну ў яе абароне агульначалавечых каштоўнасцяў свабоды і чалавечай годнасці.
https://www.americancoalitionforukraine.org/

#BelarusWithUkraine
Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 💙💛
Разам мы пераможам! ✌️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥1
➡️Глядзіце цікавы стрым Змітра Лукашука з прэзідэнткай Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзеяй Нортан і сузаснавальнікам прасторы Belarus FREEDOM Housе у Філадэльфіі Глебам Івашкевічам!
❤️ 🇺🇸Пагутарылі пра вынiкi дзейнасцi беларускaj дыяспары ў ЗША за 2022 i планы на будучыню, як уплываць на Беларусь з Амерыкі, адкрыццё першага беларускага дома ў Філадэльфіі:

🎥Глядзець тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥3
Forwarded from Free Belarus SF
Free Belarus colors in San Francisco Airport Today! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Aнлайн сустрэча з беларускім паэтам Андрэем Хадановічам!

Запрашаем далучыцца 28 студзеня 2023 года (субота), а 11-й гадзіне раніцы EST да першай сустрэчы Беларускага кніжнага клюба Згуртавання Беларусаў Канады ў 2023!

У праграме разважаннi пра паэтычную кнігу беларускага паэта Андрэя Хадановіча "Школа травы".
Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!

Join Zoom Meeting
Meeting ID: 825 4262 7151
Passcode: 526840

Прачытаць і спампаваць “Школу травы” можна праз спасылку.
🔥2👍1
❤️ Ці залунае бела-чырвона-белы сцяг над мэрыяй Філадэльфіі?

Сёння прадстаўнікі беларускай суполкі Філадэльфіі і Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы выступілі з прамовамi на публічным слуханьні камісіі гарадской рады Філадэльфii, у якiх даводзілі мясцовым дэпутатам важнасць прыняцця законапраекта які б дазволіў паднімаць бела-чырвона-белы сцяг у мэрыі Філадэльфіі на Дзень Волі 25 сакавіка. Канчатковае галасаванне па законапраекту адбудзецца 10 лютага🤞!
Сябры Прэзідыюма Рады БНР, Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі і Беларуска-Амэрыканска Задзіночаньня таксама даслалі свае лісты ў падтрымку законапраекта аб дазволе эмiгранцкiм супольнасцям падымаць уласныя сцягі ў адметныя для іх гістарычныя даты.
Вы можаце паспрыяць прыняццю закона - калі ласка, падпішыце петыцыю - тым самым мы пакажам як важны Бела-Чырвоны-Белы сцяг беларусам ЗША! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4🔥2