Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
На гэтых выходных Беларусы ЗША разам з выбітным музыкам Сержуком Доўгушавым святкавалі традыцыйнае беларускае свята «Шчадрэц» у Бостане (Масачусэтс) і Саўт-Рывер (Нью-Джэрзі).
Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі арганізавала цырымонію ўрачыстага ўзняцця Бел-Чырвона-Белага сцяга ў 104ю гадавіну Дня Волі. З прамовамі выступілі ганаровыя консулы Літвы, Украіны і Польшчы, прадстаунікі габрэйскай і узбекскай супольнасцяў. Удзел прынялі беларусы з усёй тэрыторыі ЗША. Гімн Пагоня праспяваў Сяржук Доўгушаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Урачыстае ўзняцце Бел-Чырвона-Белага сцяга ў 104ю гадавіну Дня Волі ў Філядэльфіі. Спявае Сяржук Доўгушаў
Калі вы даўно хацелі зрабіць сваю беларускую актыўнай і пачаць вальней гаварыць на роднай мове, то запрашаем далучацца да сустрэч “Вольнай Мовы”.
”Вольная Мова” - гэта платформа для арганізацыі беларускамоўных онлайн гутарак. Мы працуем ужо год па еўрапейскім часе, цяпер мы падрыхтавалі графік сустрэч зручны для жыхароў Заходняга Паўшар’я!
🛎 Як гэта працуе?
Кожны дзень мы арганізуем некалькі онлайн сустрэч на розныя тэмы. Вы выбіраеце найбольш цікавую для вас, рэгіструецеся і ў азначаны час прыходзіце на гутарку.
Гутаркі праходзяць у групах па 5-6 чалавек. Заводзіць і кантралюе сустрэчу вядучы - актыўны беларускамоўны беларус, які будзе вам дапамагаць. Мінімум тэорыі, павольныя, жывыя размовы з памылкамі.
🫖 Сустрэча на “Вольнай Мове” - гэта не занятак, не лекцыя і не навучанне. Гэта менавіта гутарка, дзе усе ўдзельнікі актыўна выказваюцца.
За мінулы год дзясяткі людзей пачалі ўпэўненей карыстацца беларускай мовай. Запрашаем далучацца!
📃 Спіс гутарак, на якія можна запісацца: https://volnajamova.online/spis/

Праект у Амэрыцы адбываецца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі.
👍1
💥 2 кастрычніка адбудзецца адкрытая прэзентацыя праекта 🎬

Вольная Мова для Амерыкі 🌎

Сустрэча з кіраўніком праекта Цімохам Акудовічам і прадстаўніком праекта ў Амерыцы Надзеяй Нортан.

Распавядзем пра нашыя планы, пра тое як будзем пашыраць кола ўдзельнікаў і якія новыя цікавыя актыўнасці чакаюцца.

21:00 (Беларусь) / 14:00 (Нью Ёрк) / 11:00 (Сан Францыска)

Сустрэча будзе праходзіць у 📍 zoom.

➡️ Уваход на сустрэчу без папярэдняй рэгістрацыі ⬅️

Праект у Амэрыцы адбываецца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі.
👏1
🗓 Сёння 3 кастрычніка праз гадзіну адбудзецца адкрытая сустрэча з

🎼 СЯРЖУКОМ ДОЎГУШАВЫМ! 🎶

Вядзе сустрэчу Надзея Дабрадзея

19:00 (Беларусь) / 12:00 (GMT-4) / 9:00 (GMT-7)

🎙 Шчырая сустрэча з музыкам і грамадскім актывістам Сяржуком Доўгушавым! Размова пра музыку, фальклор, грамадскія праекты і жыццё ў Амерыцы.

Сустрэча будзе праходзіць у 📍 zoom.

➡️ Уваход на сустрэчу без папярэдняй рэгістрацыі ⬅️
👍2
🎓Адукацыя ў ЗША 🇺🇸

12 кастрычніка запрашаем на гутарку з цікавай беларускай, якая атрымала PhD па паліталогіі i выкладае ў амэрыканскім універсітэце ў Флорыдзе.

8 pm - New York / 5 pm - San Francisco

Ці патрэбна адукацыя? Хто дзе вучыўся? Як адрозніваеца амэрыканская адукацыя ад беларускай.

Вядоўца: Таццяна Кулакевіч з Фларыды

ЗАПІСАЦЦА НА ГУТАРКУ ⬅️

Амерыканскія гутаркі адбываюцца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Сацсеткі АБА ⬇️
Facebook | Instagram | Twitter
🌐 Сайт
1
Не маеце, дзе папрактыкавацца ў беларускай мове? Далучайцеся да вольных гутарак па-беларуску!

📍Поўны спіс гутарак на разнастайныя тэмы, выбірайце зручны час 🕰

Сёння ў вечары будзе гутарка пра падарожжа з Ганна з Бостана.
Яшчэ засталіся месцы.

🗓18 КАСТРЫЧНІКА
Міnsk 4/ New York 9 pm / San Francisco 6 pm
ЗАПІСАЦЦА НА ГУТАРКУ ⬅️

Амерыканскія гутаркі адбываюцца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Сацсеткі АБА ⬇️
Facebook | Instagram | Twitter
🌐 Сайт
1👍1
Беларуска-амерыканскія грамадзкія арганізацыі падтрымалі зварот да Кангрэса ЗША з заклікам прыняць папраўкі да закону аб абаронным бюджэце ЗША. Мэта паправак: узмацненьне дапамогі Ўкраіне ў вайне супраць агрэсіі Расеі.

Зварот падтрымлівае чатыры накірункі дапамогі Ўкраіне:

1) Палепшыць правілы перадачы зброі і вайсковых прыстасаваньняў Украіне;
2) Надаць права Генеральнаму пракурору ЗША перадаваць арыштаваную каштоўную маёмасьць Расеі ў ЗША на карысьць Украіны ў адпаведнасьці з законамі;
3) Узмацніць нормы праверкі замежных кліентаў амерыканскай фінансавай сістэмы, каб абмежаваць уплыў расейскіх алігархаў і спыніць карупцыйныя схемы;
4) Увесьці візавыя санкцыі супраць асобаў, якія ўдзельнічаюць у карупцыі і спрабуюць даваць хабар амерыканскім чыноўнікам.

ЗША традыцыйна выходзіць на галасаваньне напрыканцы году. У яго звычайна дадаюць папраўкі, якія тычацца нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі. У 2020-ым годзе гэтакім чынам быў прыняты чарговы закон аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі. Гэтым разам адмысловых санкцыйных правілаў для Беларусі няма, але выканаўчая ўлада ЗША ўжо мае досыць шырокія паўнамоцтвы ўводзіць санкцыі супраць дыктатарскага рэжыму.

Зварот ініцыявалі ўкраінска-амерыканскія грамадзкія арганізацыі Разом, Украінская нацыянальная ліга жанчын Амерыкі ды Украінскі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Яго падтрымалі 22 іншыя арганізацыі баснійскай, балтыйскіх, грузінскай ды сірыйскай дыяспар. Ад беларускага грамадзтва пад зваротам падпісаліся Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы, Беларуска-Амерыканскае Задзіночаньне (БАЗА), Беларускі форум свабоды ды Кааліцыя за вольную Беларусь.
❄️Анлайн-клуб выцінанкі “Palunisa” адкрывае новы курс па стварэнню традыцыйных беларускіх Калядных выцінанкавых упрыгожанняў.

Анлайн спатканні будуць адбывацца па пятніцах з 18 лістапада па 16 снежня (усяго 5 пятніц) а 20-й гадзіне па Нью-Йорку і доўжыцца 1,5 гадзіны.

❄️Пад час вы даведаецеся пра асноўныя асаблівасці беларускай выцінанкі і сакрэты прыгожых папяровых сняжынак. Вы зможаце аформіць вакно (а можа і не адно!) да зімовых святаў і падрыхтаваць віншавальныя паштоўкі для блізкіх і сяброў. Асобную сустрэчу прысвецім граматнаму кампазіцыйнаму афармленню выцінанак.

❄️Вам зусім неабавязкова ўмець маляваць. На спатканнях у Вас атрымаюцца выцінанкі пры любых мастацкіх здольнасцях. Ад Вас спатрэбіцца толькі:
• папера (офісная белая, каляровая для дзіцячай творчасці),
• нажніцы (любога памеру, галоўнае вострыя) і
• клей-аловак!

Запіс у прыват да @Palunisa да 16 лістапада, кошт за курс з 5 спатканняў - $150 ($30 за занятак).
Колькасць удзельнікаў - да 7 асобаў.
Залічэнне па факту аплаты за курс.

Вядоўца Volha Palunisa - мастачка выцінанкі і народны майстар Беларусі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (БСМНТ), Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і Guild of American Papercutters, дзяржаўны стыпендыят і былая загадчыца секцыі выцінанкі БСМНТ.

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/volga.baburyna
https://www.instagram.com/palunisa
https://news.1rj.ru/str/palunisachannel
https://www.etsy.com/shop/Palunisa

Праект ажыццяўляецца пры інфармацыйнай падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў Амэрыкi.
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
12 лістапада -гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі.

Шаноўныя беларусы Паўночнай Амэрыкі! 🌎

🎥Сёння 11 лістапада маем апошні дзень далучыцца да міжнароднага флэшмоба памяці Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

🕯Найпрасцей - перадаваць зніч з рук у рукі сярод людзей з партрэтамі загінуўшых на фоне сваіх гарадоў як на відэа, можа быць два, тры ўдзельнікі.

Ужо далучылася 12 гарадоў у Эўропе, можа, хто зможа сёння зрабіць такое відэа ад свайго горада ў Амэрыцы і даслаць відэа з указаннем свайго горада і краіны - беларусам з Беластоку Яну @jan_ab, або Наталлі @nataliasts.
💥Deadline 11/11 - 10 pm San Francisco/1 am New York

Партрэты для раздрукоўкі тут.
Фільм робіцца разам з тэлеграм каналам Мая Краіна Беларусь

Дзяліцеся гэтай інфармацыяй і дасылайце свае відэа да @jan_ab, або Наталлі @nataliasts.

Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!
3
АБ'ЯВА: Прэзэнтацыя Альманаху БЕЛАРУС-2022
У СУБОТУ, 26 лістапада 2022 году, у грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Альманаху Беларус за 2022 год.
Гэта выданьне, што друкуе творы беларускіх пісьменьнікаў у замежжы, і якое выходзіць ужо на працягу 15 год.
Адрас правядзеньня прэзэнтацыі: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217.
Пачатак імпрэзы а 5-й гадзіне вечара.
Запрашаем усіх жадаючых на імпрэзу! Прыходзьце самыя, і прыводзьце сяброў і знаёмых!
Старонка выдання тут.
👍1
💥Першая публікацыя ў папяровым беларуска-амэрыканскім выданні пра Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы, надрукавана дзякуючы ініцыятыве Віталя Зайкi ў 11 нумары за лістапад 2022 інфармацыйнага бюлеценя Згуртаваньня "Пагоня" "Весткі й Паведамленьні" , aўтарка Надзея Нортан.
Чытаць бюлетень цалкам тут.
3👍1