Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х?
Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства.
Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца».
Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.

👀11👍5😢2😁1🤔1
90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку
У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (тарфянік), якое знаходзілася за 2,5 км на поўдзень ад в. Асавец (Бешанковіцкі раён) у левабярэжжы р. Крывінка. Калі капалі глыбокія канавы, рабочыя трапілі на косці і чарапкі посуду. Тэхнік перадаў адзін з прадметаў батаніку Дактураўскаму, а той – Канстанціну Палікарповічу, выбітнаму беларускаму археолагу (на фота).
Першыя раскопкі стаянкі прайшлі пад кіраўніцтвам Палікарповіча ў жніўні-верасні 1934 г. На працу ён наняў да 6 мясцовых сялян (уключаючы падлеткаў). Культурны пласт быў перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Пазней на гэтай стаянцы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку былі знойдзены прылады працы і кераміка паўночнабеларускай культуры.
Стаянка Асавец-1 стала першым з дзесятка археалагічных помнікаў вядомага ў свеце Крывінскага тарфяніку, месца старажытных паселішчаў узростам да 6 тысяч гадоў. З другой паловы 1960-х тарфянік даследваў Міхась Чарняўскі, затым яго сын Максім.

👍11❤7
Чацвёра фізікаў з аднаго НПЦ трапілі ў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Працягваем вывучаць імёны беларусаў у абноўленым у 2024-м рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Сярод іх адразу чатыры прадстаўнікі НПЦ па матэрыялазнаўстве – доктар фізіка-матэматычных навук Аляксей Труханаў, кандыдаты Сяргей Труханаў, Таццяна Зубар і Дар’я Цішкевіч.
Трое з іх працуюць у лабараторыі фізікі магнітных плёнак. За апошнія гады ў навукоўцаў ёсць шэраг публікацый у міжнародных часопісах, часцяком яны выступаюць часткай больш шырокага калектыву аўтараў.
Аляксей Труханаў (на фота, справа ад яго Таццяна Зубар) распавядаў у інтэрв’ю, што ў навуку яго прывёў старэйшы брат Сяргей. Яшчэ пару цытат:
«Дзяўчыны, якія працуюць у нашай лабараторыі, больш акуратна праводзяць эксперыменты, чым, напрыклад, я».
«Імкнёмся, каб наша лабараторыя ўяўляла сабой сплаў фундаментальнай навукі і прыкладной… Прызнанне прыкладной скіраванасці нашых прац — удзел у выкананні замежных дамоваў і кантрактаў».

👍11
Навукоўцы: у Беларусі расце 8 відаў труфельных грыбоў, але камерцыйную каштоўнасць ўяўляе толькі адзін
У Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН адбылася нарада па культываванні некаторых відаў грыбоў і магчымасці ўвядзення ў культуру новых відаў, такіх як труфелі. Навукоўцы канстатавалі, што на тэрыторыі Беларусі расце 8 відаў труфельных грыбоў: труфель летні, труфель Борха, труфель белы, труфель шаўкавісты, труфель чырвона-буры (гіднатрыя Цюляна), алені труфель, элафаміцэс шыпаваты і элафаміцэс пярэсты.
З іх камерцыйную каштоўнасць для развядзення ўяўляе толькі труфель летні, ён жа труфель чорны рускі (на фотаздымку). Ён расце ў Белавежскай пушчы і ў Жыткавіцкім раёне Гомельшчыны – у лясах з ліставымі дрэвамі і на багатых на перагной глебах. Выспявае звычайна ў чэрвені-жніўні. Грыбнікі часта блытаюць труфелі з іншымі грыбамі, якія растуць на паверхні зямлі (у адрозненне ад сапраўдных труфеляў), маюць падобную форму, але зусім іншую ўнутраную будову. Знайшоўшы ў лесе труфель, не спяшайцеся яго есці.

👍11🍌3😁2🌭1
Мілітарызацыя мяжы негатыўна ўплывае на ўзаемадзеянне жыхароў Польшчы з прыродай у Белавежскай пушчы
Пра гэта пішуць даследчыкі з Інстытута аховы прыроды Польскай акадэміі навук у часопісе Ambio: A Journal of Environment and Society.
Большасць рэспандэнтаў даследвання негатыўна паставіліся да мер аховы мяжы (закрыццё памежнай зоны, будаўніцтва «сцяны»). Гэта, а таксама наяўнасць сілавікоў і пагаршэнне стану лясных дарог з-за цяжкай тэхнікі адбіла ахвоту ў часткі людзей наведваць Белавежскую пушчу для адпачынку і назірання за прыродай. Мясцовыя жыхары да таго ж паведамілі пра ўзнікшае пачуццё адасобленасці ад суседняй Беларусі.

🤔5😭3🤷♂1👍1🤡1🦄1
60 гадоў аўтарытэтнаму ў свеце «Часопісу прыкладной спектраскапіі», які выдаецца ў Беларусі
Часопіс быў заснаваны ў 1964 г. і амаль адразу атрымаў статус міжнароднага. Перавыдаецца на англійскай мове пад назвай Journal of Applied Spectroscopy і ўваходзіць у базы дадзеных Scopus і інш. Выдавецтва Springer распаўсюджвае JAS у краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі.
У часопісе публікуюцца арыгінальныя артыкулы навукоўцаў з чатырох кантынентаў па прыкладной спектраскапіі і сумежных тэмах. Галоўны рэдактар – акадэмік Сяргей Кілін, яго намеснікі – Дзмітрый Магілёўцаў і Святлана Курылкіна (усе – дактары фізіка-матэматычных навук з Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава).

🔥7👍5
Як на памежжы літоўская мова саступае беларускай
Пра гэта супрацоўніца Інстытута літоўскай мовы Нійоле Туомене піша ў латвійскім часопісе Valoda: nozīme un forma. Яна правяла сацыялінгвістычнае даследаванне паўднёвага аўкштайцкага паддыялекта літоўскай мовы, на якім размаўляюць па абодва бакі мяжы паміж Паўднёва-Усходняй Літвой і Паўночна-Заходняй Беларуссю (Шальчынінкайскі і Воранаўскі раёны). Даследаванне ахоплівае амаль сем дзесяцігоддзяў: з другой паловы XX стагоддзя.
Літоўскі дыялект ужо не ўтварае аднастайнага арэалу, бо саступае беларускаму, які называюць po prostu. Многія літоўскамоўныя перайшлі толькі на беларускі дыялект. Такая змена на працягу двух-трох пакаленняў прывяла да вельмі цеснай сувязі паміж мовамі. Напрыклад, у літоўскай выбар канчатка назоўніка часта абумоўлены родам слова з такім жа значэннем у беларускай...
З надыходзячым Новым годам! Падпісвайцеся на канал «De facto. Беларуская навука», каб не прапусціць навіны пра важныя і цікавыя даследаванні, звязаныя з нашай краінай.

👍14🔥6❤1🤡1💅1
У Нямеччыне судзяць выкрадальнікаў самага вялікага кельцкага скарбу
У Баварыі пачынаецца працэс над чатырма абвінавачанымі. Следства прыйшло да высновы, што гэта яны выкралі скарб коштам у мільёны еўра з музея Манхінга, паведамляе Bild. Гэта была найбуйнейшая ў ХХ стагоддзі знаходка кельцкага золата. Скарб вагой 3,7 кг складаўся з 483 манет узростам каля 2100 гадоў.
22 лістапада 2022 года рабаўнікі адключылі сігналізацыю і 14 вышак мабільнай сувязі, узламалі вітрыну і праз восем хвілін схаваліся разам са старажытнымі манетамі. Выявіць злачынцаў удалося дзякуючы слядам ДНК і іх перамяшчэнням на арандаваных аўтамабілях. Высветлілася, што яны абчысцілі яшчэ некалькі музеяў.
Следчыя спрабавалі знайсці скрадзенае золата, але вярнуць удалося няшмат, і тое ў жаласным выглядзе: частку манет пераплавілі ў 18 кавалачкаў золата вагой 500 грамаў (на фотаздымку). Дзе астатняе, абвінавачаныя паведамляць адмаўляюцца.

😱4👍3❤🔥2
100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Дзямідчыка, знакамітага навукоўца ў галіне анкалогіі і хірургіі
Яўген Паўлавіч Дзямідчык нарадзіўся 2 студзеня 1925 г. у Барысаве (памёр 1 красавіка 2010 г.). Ён даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў тэхніку аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны, а таксама прапанаваў метады камбінаванага лячэння.
Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходствы. Акадэмік, доктар медыцынскіх навук, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
За навуковыя і гуманітарныя дасягненні Яўгену Дзямідчыку ў 2002 г. была прысуджана Мемарыяльная прэмія свету доктара Нагаі (Нагасакі, Японія). Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўзнагародзіў яго сярэбраным медалём «2000 выбітных навукоўцаў ХХ стагоддзя».

❤12👍2
Чым французскія легіянеры займаліся на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1943 гадах?
Пра гэта ў свежым нумары часопіса Клио піша расійскі гісторык Наталля Башкірова. «Легіён французскіх добраахвотнікаў супраць бальшавізму» быў сфармаваны як на добраахвотнай аснове, так і з дапамогай мабілізацыі жыхароў анексаваных Рэйхам Эльзаса і Латарынгіі. У выглядзе 638-га пяхотнага палка легіён дзейнічаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі з сярэдзіны 1942 года па сярэдзіну 1943-га.
Чым французы, якіх на пачатак 1943-га налічвалася каля 1400 чалавек, займаліся ў тыле групы армій «Цэнтр»? Не толькі ахоўвалі аўтамабільныя дарогі і чыгунку, але і актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні антыпартызанскіх аперацый. Французскія добраахвотнікі, задзейнічаныя ў «карных акцыях», бралі ўдзел і ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва.
Разам з тым пра нестабільныя палітычныя настроі французскіх легіянераў сведчылі факты іх пераходу на бок партызан. На фотаздымку – легіён на тэрыторыі Расіі ў лістападзе 1941 года.

🤔10👍5
У Беларусі знайшлі новы грыб. Яго назвалі ў гонар Скарыны
Нягледзячы на тое, што біялагічная разнастайнасць Еўропы лічыцца добра вывучанай, часам на яе тэрыторыі ўдаецца знайсці віды грыбоў, раслін або жывёл, раней невядомых навуцы. Менавіта такую знаходку выявіла даследаванне прафесара кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэя Генадзьевіча Цурыкава.
Новы від быў заўважаны падчас вывучэння гарадскіх лішайнікаў на прыдарожных дрэвах на ўскраіне Гомеля (Навабеліцкі раён). Спатрэбілася пяць гадоў, каб даказаць, што гэта раней невядомы від.
Новы грыб мае вельмі малыя памеры і паразітуе на слаявішчы лішайніка. Ён атрымаў назву «Спіраографа Скарыны» — у гонар беларускага першадрукара. Даследаванне апублікавана ў часопісе Fungal Diversity, паведамляе сайт Гомельскага ўніверсітэта.

👍10🔥7
Выдаткі на навуку застаюцца ў Беларусі на невысокім узроўні
У бюджэце-2025 на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць прадугледжана агульная сума ў 678 млн рублёў (усе выдаткі – 50 млрд). Што з улікам інфляцыі амаль супадае з выдаткамі ў мінулым годзе (633 млн).
Згодна зборніку Белстата «Навука і інавацыйная дзейнасць» доля выдаткаў на навукова-даследчыя працы ў 2023-м склала 0,58% ВУП (тады ў бюджэце на «навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць» прадугледжвалася 506 млн пры ўсіх выдатках у 36,5 млрд). Згодна статыстыкі Сусветнага банка па гэтаму паказчыку наша краіна некалькі гадоў таму саступала ўсім суседзям акрамя Украіны.
Чыноўнікі не аднойчы заяўлялі пра намер павялічыць расходы бюджэту на навуку. Восенню 2022 года колішні амбасадар у РФ Дзмітрый Круты сказаў, што фінансаванне навукі ў Беларусі плануецца павялічыць да 2025 года з 0,6% да 1,5% ВУП.
Нядаўна ў Дзяржкантролі заявілі, што колькасць навучэнцаў аспірантуры і дактарантуры ў Беларусі за тры гады знізілася на 10%.

😁5😢5🤷♂1🤯1
Якой была гісторыя стварэння малавядомага партрэта Міхала Радзівіла
Пра гэта ў часопісе Textus et Studia піша беларускі гісторык Наталля Сліж. Міхал Казімір Радзівіл (1635, Нясвіж — 1680, Балоння) быў вядомым дзяржаўным і ваенным дзеячам ВКЛ. Сярод іншага ў 1655 годзе бараніў Нясвіж ад маскоўскага войска. Памёр пры вяртанні з Італіі, куды накіраваўся, каб выказаць ад імя караля суседскую прыязнасць імператару Леапольду.
Партрэт Міхала Радзівіла ў Museo Civico Ala Ponzone у Крэмоне (Італія) у гістарыяграфіі дагэтуль не быў прааналізаваны. Наталля Сліж піша, што ён быў створаны пасля смерці Міхала Радзівіла. Мяркуючы па ўсім, яго замовіў князь Аляксандр Сабескі, які быў сынам караля Яна Сабескага і пляменнікам Катажыны Сабескай, жонкі Міхала Радзівіла. Апошні быў блізкім паплечнікам караля.
Аляксандр Сабескі, жывучы ў Рыме, замовіў нямала карцін ў мастака з Чэхіі Яна Купецкага. Партрэт Міхала Радзівіла ніколі не пакідаў Італіі, мяркуе Наталля Сліж. На ілюстрацыі – фотаздымак партрэта ў чорна-белым друку.

👍12🔥2
У сутарэннях Кафедральнага сабора Вільні знайшлі пахавальныя кароны вялікіх князёў
У таемным сховішчы зберагліся пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы. Арцыбіскуп Вільні, мітрапаліт Гінтарас Грушас на прэс-канферэнцыі 6 студзеня паведаміў (цытуецца па LRT): «16 снежня 2024 года ў сутарэннях знайшлі схованку, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. У тайніку знойдзеныя рэгаліі, прызначаныя для пахаванняў валадароў ВКЛ і Польшчы — Аляксандра, Лізаветы і Барбары».
Сярод знаходак (на фота) — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцужок, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.
Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцужок і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

❤15👍11
🌟72 | Лісейчыкаў | Армяне ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV–XVIII стст.🌟
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў!
Сення мы абмяркоўваем армянскую прысутнасць на беларускіх землях ў часы ВКЛ. А менавіта
✴️Дзе і калі з’явіліся першыя армяне на беларускіх землях?
✴️Да якіх сацыяльных груп адносіліся армяне і ці былі арганізаваныя абшчыны?
✴️Веравызнанне і мова армян ВКЛ.
✴️Армянская спадчына ў Беларусі.

👍8❤2🤡1
ЕС у межах праграмы EU4Belarus – SALT III праводзіць конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты (да 17 сакавіка)
Абвешчаны конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў(-ц), аспірантаў(-ак) і выкладчыкаў(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яе інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук, да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы? Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.

🔥6❤2
Як беларусы, падрыхтаваныя абвэрам, з-за няўдалага дэсантавання сталі партызанамі Арміі Краёвай
Пра гэта Paweł Rokicki піша ў Przegląd Historyczno-Wojskowy. У лістападзе 1944 г. з-за праблем з навігацыяй дэсант групы беларусаў з батальёну «Дальвіц» быў высаджаны не на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на Віленшчыне ля мястэчка Вялікія Салечнікі (цяпер літоўскі райцэнтр Šalčininkai).
З трох дзеяткаў чалавек большая частка была ці схоплена контрразведкай «Смерш», ці ўцякла на радзіму. Кіраўніку групы Міхалу Вітушку ўдалося сабраць толькі некалькіх. Пяцярых беларусаў схапілі партызаны Арміі Краёвай і збіраліся іх расстрялаяць. Аднак перадумалі, спадзеючыся на магчымасць замовіць у немцаў дэсантаванне зброі.
Парадаксальным чынам дэсант, падрыхтаваны абверам, апынуўся ў складзе антынямецкага фармавання: разам яны актыўна змагаліся супраць савецкіх войскаў. Міхал Вітушка загінуў у баі 7 студзеня 1945 года, піша Paweł Rokicki. На фотаздымку – савецкі пашпарт Міхаіла Вітушкі, які ён атрымаў у маі 1940 года.

👍12🤮2
Чаму Беларусь не можа атрымаць статус кансультацыйнага боку ў Дамове аб Антарктыцы, нягледзячы на валоданне сваёй станцыяй?
Пра гэта паведамляецца ў публікацыі ў The Polar Journal. Антарктыка кіруецца шляхам прыняцця рашэнняў на аснове кансэнсусу 29 кансультатыўных бакоў Дамовы. У апошнія гады Беларусь і Канада зрабілі некалькі няўдалых заявак на атрыманне кансультатыўнага статусу, што ўяўляе «беспрэцэдэнтны ўзровень няўдач».
Апошняй краінай, у якой атрымалася гэта зрабіць, стала Чэхія ў 2014-м годзе. Даследчыкі з Вялікабрытаніі пішуць пра верагоднае «павышэнне планкі» з мінулых часоў. Заяўку Беларусі ў 2024-м не зацвердзілі па дзвюх прычынах. Першая – нізкі ўзровень навуковай прадукцыі. Другая – датычнасць дзяржавы да ўварвання РФ ва Украіну.
Заяўка Беларусі будзе паўторна разгледжана на наступнай Кансультатыўнай нарадзе па Дамове аб Антарктыцы, якая пройдзе летам 2025-га ў Мілане. Нагадаем, што з 2016 г. дзейнічае беларуская антарктычная навукова-даследчая станцыя «Гара Вячэрняя» (на фота).

👍6👀2😁1🏆1
Апублікаваны чарговы, 18-ы нумар люблінскага часопіса "Studia Białorutenistyczne", з найноўшымі даследваннямі беларускай гуманітарыстыкі. Са зместам можна пазнаёміцца тут. Усе артыкулы выкладзены ў бясплатны доступ.
👍13
У Беларусі знайшлі новы від лішайнікаў
Як паведамляе Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН, гэта адбылося падчас даследавання на тэрыторыі заказніка «Старобінскі» (Салігорскі раён). Сумесна з мясцовым жыхаром, аматарам прыроды і знаўцам гэтых месцаў, былі выяўленыя чатыры дрэвы, на якіх расце лішайнік, які першапачаткова быў вызначаны як Flavopunctelia soredica (Nyl.) Hale.
Аднак сумневы выклікала тое, што бліжэйшыя месцазнаходжанні віду – Карпаты і Каўказ. Навукоўцы з дапамогай метаду тонкапластовай храматаграфіі (TLC) параўналі знойдзены ўзор з узорамі з іншых рэгіёнаў кантынента. Даследаванне пацвердзіла адкрыццё ў Беларусі новага віду лішайніка – Flavopunctelia soredica (Nyl.) Hale (на фота).
Новыя віды лішайнікаў у Беларусі знаходзяць не кожны год, такая знаходка можа здарыцца толькі раз у жыцці высокакваліфікаванага спецыяліста, адзначае Інстытут эксперыментальнай батанікі. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў Беларусі адкрылі новы грыб – яго назвалі ў гонар Скарыны.

👍12✍4
Афрыка можа раскалоцца на дзве часткі хутчэй, чым меркавалася
Першыя прыкметы працэсу ўзніклі ў 2005-м — расколіна больш за 50 км з'явілася ў Эфіопіі. У 2018 годзе зямля раскалолася і ў Кеніі, піша Bild. Цяпер расколіна мае даўжыню больш за 3200 км.
Разломы ў зямлі знаходзяцца над так званай Вялікай рыфтавай далінай, якая ўзнікла 30 млн гадоў таму, калі раскалолася Афрыканская пліта. Цяпер назіраюцца наступствы на паверхні. Да нядаўняга часу геолагі лічылі, што для разлому Афрыкі на дзве часткі спатрэбіцца ад 5 да 10 млн гадоў. Аднак, паводле апошніх дадзеных, гэта здарыцца нашмат раней. Сінція Эбінгер, геафізік з Тулейнскага ўніверсітэта (ЗША), паведаміла платформе Dailygalaxy: «Мы скарацілі прагноз да 1 млн гадоў, магчыма, (спатрэбіцца) нават удвая менш».
Разлом павялічваецца на 0,8-2,5 сантыметраў штогод, аднак працэс можа паскорыцца з-за землятрусаў, і гэта робіць дакладнае прагназаванне складаным. У выніку Самалі, Эфіопія, Танзанія і палова Кеніі могуць утварыць гіганцкую выспу ля ўзбярэжжа Афрыкі.

😱10🤯2