Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец?
У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі Венскага ўніверсітэта Claudia Theune нагадваецца, што з мая па кастрычнік 1942 года каля 10 тысяч чалавек былі дэпартаваныя з Вены цягнікамі ў Малы Трасцянец і забітыя там пры масавых расстрэлах.
Пры будаўніцтве мемарыяла ў 2017-2018 гадах супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі знойдзеныя рэчы, якія належалі ахвярам і маюць выразную сувязь з Венай ці Аўстрыяй (пра гэта сведчаць надпісы).
Частка рэчаў адпавядала тым інструкцыям, якія даваліся пры дэпартацыі (посуд), а частка была індывідуальным выбарам людзей. Гэта такія прадметы як расчоскі, акуляры, флаконы для духаў, скрыначкі з крэмам, кішэнныя нажы, грошы і ключы ад маёмасці, якая засталася на радзіме. Знойдзеныя ў Малым Трасцянцы рэчы былі перададзеныя ў Дом гісторыі Аўстрыі. На фотаздымку – скрыначка для крэму для скуры Nivea, вырабленая на прадпрыемстве ў Вене.

🕊8👍1
Даследванне: давер і залежнасць ад тэхналогій зрабілі многіх беларускіх грамадзян ахвярамі рэпрэсій
У часопісе Internet Policy Review Алеся Руднік з Карлстадскага ўніверсітэта (Швецыя) апісала практыкі і распарадак працы рэдактараў і мадэратараў тэлеграм-каналаў, актывістаў і палітыкаў падчас падзей 2020 года. Артыкул заснаваны на інтэрв'ю з 18 рэспандэнтамі.
У даследванні адзначаецца: разам з дэлегаваннем задач тэхналогіям рух пратэсту рассейваўся і дэцэнтралізаваўся, роля лідараў часта прымяншалася. А давер і залежнасць ад тэхналогій зрабілі многіх беларускіх грамадзян ахвярамі рэпрэсій рэжыму, паколькі ўлады ўключылі лічбавыя тэхналогіі ў свой набор інструментаў рэпрэсій.

👍4😢3😁1
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.

CPVA
Academic research project grants in the framework of EU4Belarus: Support for advanced learning and training (SALT III) programme…
Webinar on EU4Belarus SALT III Academic Research Project Grants Important documents View important documents Informative video Presentation Questions and Answers 1-47_03-14 Objective The global objective of this call for proposals is to support Belarusian…
👍8
Як БАПЦ спрабавала атрымаць аўтакефалію ад Канстанцінопаля і чаму гэта не атрымалася
Юрый Гарбінскі ў выданні Універсітэта Марыі Куры-Складоўскай апублікаваў артыкул пра палітыку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў выгнанні ў дачыненні да Канстанцінопальскага патрыярхата пасля 1948 года.
Праз прызнанне кананічнага статусу БАПЦ жадала аб'яднаць усе беларускія праваслаўныя парафіі на Захадзе і пазбавіцца ад уплыву Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам у часы ВКЛ, і хацела згуляць на яго супярэчнасцях з Маскоўскім патрыярхатам.
Аднак гэта не ўдалося: у тым ліку з-за невялікага ўдзелу ў справе палітыкаў і дзеячаў на эміграцыі. Прызнанне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны ў 2019-м дае некаторую надзею БАПЦ, піша Юрый Гарбінскі. Важным патрабаваннем застаецца прызнанне БАПЦ з боку беларускай дзяржавы. На фотаздымку – Кафедральны сабор святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку.

👍9
Беларускія даследчыкі посткамуністычнай прасторы дыскрымінуюцца пры працаўладкаванні ў заходніх універсітэтах
Гэта сцвярджае ў сваім даследванні Іван Качаноўскі, прафесар Школы палітычных даследванняў Універсітэта Атавы. Пасля статыстычнага аналізу ён прыйшоў да высновы, што ўкраінскія, беларускія і расійскія выпускнікі PhD-праграм універсітэтаў ЗША, Вялікабрытаніі і Канады мужчынскага полу маюць значна менш шанцаў атрымаць пастаянныя пасады выкладчыкаў у заходніх універсітэтах, чым выпускнікі з іншых краін.
(У табліцы пра прадстаўніцтва беларусы аб’яднаныя з грамадзянамі некаторых іншых постсавецкіх краін.)
Качаноўскі лічыць гэта следствам наўмыснага выключэння і дыскрымінацыі, і піша пра патэнцыйныя прадузятасці і адсутнасць разнастайнасці ў посткамуністычных даследаваннях. Перад вайной ва Украіне цяжка было атрымаць пастаянныя пасады выкладчыкаў у заходніх універсітэтах у тым ліку і ўкраінскім выпускнікам PhD-праграм.

🤔6😁2😢1
Беларуская выцінанка – у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Хто быў ініцыятарам рашэння?
Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Рэпрэзентатыўны спіс. Рамяство зарадзілася ў XVI стагоддзі і сёння набывае другое дыханне, яго хупавыя арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення.
Ініцыятарам рашэння стаў доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Яўген Сахута. Пра гэта піша газета «Навука». Ён распрацаваў абгрунтаванне для ўключэння выцінанкі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і кансультаваў працэс падрыхтоўкі дакументаў для ЮНЕСКА.
У спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА цяпер 6 беларускіх элементаў. Акрамя выцінанкі – абрад «Калядныя цары» ў Семежава Капыльскага раёна, Будслаўскі фэст, «Юр’еўскі карагод» у Пагосце Жыткавіцкага раёна, культура бортніцтва, саломапляценне Беларусі.

👍10❤4
Рэдакцыя “Беларускага Гістарычнага Агляду” абвяшчае збор матэрыялаў у 31 том часопіса.
“Беларускі Гістарычны Агляд” заснаваны ў 1994 годзе як незалежнае навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае даследаванням гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі і публікацыі крыніц па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў.
Часопіс выдаецца на беларускай мове, але па папярэднім узгадненні з рэдакцыяй прымаюцца артыкулы на іншых мовах для далейшага перакладу на беларускую.
БГА індэксуецца ў базах ERIH PLUS i EBSCO.
У сувязі са зменай складу рэдакцыі збор матэрыялаў у бліжэйшы нумар (т. 31, сш. 1-2) працягнуты да 28 лютага 2025 года.
Просім дасылаць свае тэксты ў электроннай форме на адрас: bhr@belhistory.eu
Аб’ём артыкула не павінен перавышаць 60 тыс. знакаў, аб’ём рэцэнзіі – 12 тыс. знакаў. Матэрыялы большага аб’ёму прымаюцца па ўзгадненні з рэдакцыяй. Навуковыя артыкулы праходзяць папярэдняе рэцэнзаванне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору і рэдагавання тэкстаў.
Правілы афармлення матэрыялаў прадстаўлены на сайце:
https://www.belhistory.eu/pravily-publikacyi-artykulau

www.belhistory.eu
Правілы публікацыі | Беларускі Гістарычны Агляд
Дасланыя артыкулы праходзяць папярэдняе ананімнае рэцэнзаванне. Рэдакцыя пакідае за
👍7
Навукоўцы аднавілі карціну разні, якая адбылася ў Брытаніі 4 тысячы гадоў таму
Тады на тэрыторыі графства Сомерсэт 37 чалавек былі жорстка забітыя, а затым, верагодна, з'едзеныя, піша BBC (на фота – раскопкі ў 1970-х). Хоць ранні бронзавы век лічыцца дастаткова мірным часам.
Як адзначае адзін з аўтараў навуковай працы, прафесар Рык Шултынг з Оксфардскага ўніверсітэта, прычынай разні, хутчэй за ўсё, была апантаная «смага помсты» і пра падзею, верагодна, «памяталі яшчэ многія пакаленні» Забойцы выразалі ўсё насельніцтва аднаго паселішча.
У той час канфлікты паміж людзьмі вельмі рэдка адбываліся на глебе барацьбы за прыродныя рэсурсы. Навуковец лічыць, што прычына была ў культуры «забойстваў гонару»: «Калі вас нехта пакрыўдзіў… нельга ж было звярнуцца з гэтай нагоды ў суд».
Нагадаем, што нядаўна беларускі навуковец Максім Чарняўскі апублікаваў даследванне, згодна якому ў сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н.э. людзі на тэрыторыі Беларусі ўжо апрацоўвалі поўсць хатніх жывёл.

👍5🔥1
Названыя жывёлы-агрэсары, якія шкодзяць беларускай прыродзе
Навукова-практычны цэнтр НАН па біярэсурсах склаў спіс інвазіўных відаў жывёл, якія пагражаюць біяразнастайнасці Беларусі, паведамляе сайт Мінгаркампрыроды. У спісе некаторыя «прыезджыя» рыбы: ратан-галавешка (на фотаздымку), бычок-пясочнік, амерыканскі сомік. Сярод іншага яны вылучаюцца драпежніцтвам, хуткім размнажэннем, стварэннем высокай канкурэнцыі за ежу.
Таксама шкодным прызнаны амерыканскі паласаты рак, які пераносіць узбуджальнікаў рыбінай чумы, з-за чаго гінуць абарыгенныя ракі. У спісе аказаліся некалькі відаў малюскаў: дрэйсена, літагліф, хелікафарыум.
Пры выяўленні жывёл-агрэсараў навукоўцы рэкамендуюць адбіраць іх з беларускай прыроды і перадаваць інфармацыю ў Навукова-практычны цэнтр НАН па біярэсурсах.

👍7😱2
Рост захворвання на рак прамой кішкі больш не абмяжоўваецца краінамі з высокім узроўнем даходу – ён назіраецца і ў Беларусі
Папярэднія даследаванні паказвалі, што захворванне на рак прамой кішкі расце сярод дарослых да 50 гадоў у многіх заходніх краінах з высокім узроўнем даходу. Але аналіз амерыканскіх даследчыкаў, апублікаваны ў часопісе The Lancet Oncology, паказвае, што рост захворвання ў гэтай узроставай катэгорыі распаўсюдзіўся таксама на краіны Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (Аргенціна, Чылі, Коста-Рыка, Эквадор, Марцініка, Пуэрта-Рыка), Азіі (Ізраіль, Японія, Тайланд, Турцыя) і Усходняй Еўропы (Беларусь).
На графіку – тэндэнцыі захворвання на рак прамой кішкі з раннім пачаткам з 1980-х па 2017 год.
Павялічыць рызыку рака прамой кішкі можа частае ўжыванне чырвонага мяса і апрацаваных мясных прадуктаў. Атрыманыя дадзеныя кажуць пра неабходнасць актывізацыі намаганняў па выяўленні фактараў, якія абумоўліваюць новыя тэндэнцыі, і павышэння дасведчанасці, каб спрыяць ранняму выяўленню.

👍3😱3
Чаму не атрымалася беларусізацыя на ўскраінах РСФСР у 1920-х?
Пра гэта ў расійскім часопісе «Журнал Фронтирных Исследований» піша доктар гістарычных навук Яўген Кодзін. У 1920-х правядзенне беларусізацыі меркавалася не толькі ў межах БССР, але і ў рэгіёнах РСФСР з кампактным пражываннем беларусаў. Гэта значыць ў Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях – з вывучэннем у школах першай ступені беларускай мовы, а ў школах другой ступені курса беларусазнаўства.
Са Смаленшчыны паведамлялася: калі ў 1926/27 годзе ў 18 школах першай ступені на беларускую мову былі пераведзеныя першыя групы навучэнцаў, то на 1927/28 год ужо 36 школ першай ступені «пачалі беларусізавацца».
Аднак у рэальнасці беларусізацыя адбывалася фармальна. Яна не атрымала належнай падтрымкі мясцовых уладаў, якія не ўспрымалі задачу як прыярытэтную і не адчувалі запыту з боку жыхароў. У самым пачатку 1930-х гадоў у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскіх губерніях ад правядзення беларусізацыі адмовіліся.

👀11👍5😢2😁1🤔1
90 гадоў таму была выяўлена першабытная стаянка на Крывінскім тарфяніку
У 1925 г. было вырашана асушыць велізарнае балота (тарфянік), якое знаходзілася за 2,5 км на поўдзень ад в. Асавец (Бешанковіцкі раён) у левабярэжжы р. Крывінка. Калі капалі глыбокія канавы, рабочыя трапілі на косці і чарапкі посуду. Тэхнік перадаў адзін з прадметаў батаніку Дактураўскаму, а той – Канстанціну Палікарповічу, выбітнаму беларускаму археолагу (на фота).
Першыя раскопкі стаянкі прайшлі пад кіраўніцтвам Палікарповіча ў жніўні-верасні 1934 г. На працу ён наняў да 6 мясцовых сялян (уключаючы падлеткаў). Культурны пласт быў перакрыты слоем торфу ў 1,5 м. Пазней на гэтай стаянцы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку былі знойдзены прылады працы і кераміка паўночнабеларускай культуры.
Стаянка Асавец-1 стала першым з дзесятка археалагічных помнікаў вядомага ў свеце Крывінскага тарфяніку, месца старажытных паселішчаў узростам да 6 тысяч гадоў. З другой паловы 1960-х тарфянік даследваў Міхась Чарняўскі, затым яго сын Максім.

👍11❤7
Чацвёра фізікаў з аднаго НПЦ трапілі ў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Працягваем вывучаць імёны беларусаў у абноўленым у 2024-м рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Сярод іх адразу чатыры прадстаўнікі НПЦ па матэрыялазнаўстве – доктар фізіка-матэматычных навук Аляксей Труханаў, кандыдаты Сяргей Труханаў, Таццяна Зубар і Дар’я Цішкевіч.
Трое з іх працуюць у лабараторыі фізікі магнітных плёнак. За апошнія гады ў навукоўцаў ёсць шэраг публікацый у міжнародных часопісах, часцяком яны выступаюць часткай больш шырокага калектыву аўтараў.
Аляксей Труханаў (на фота, справа ад яго Таццяна Зубар) распавядаў у інтэрв’ю, што ў навуку яго прывёў старэйшы брат Сяргей. Яшчэ пару цытат:
«Дзяўчыны, якія працуюць у нашай лабараторыі, больш акуратна праводзяць эксперыменты, чым, напрыклад, я».
«Імкнёмся, каб наша лабараторыя ўяўляла сабой сплаў фундаментальнай навукі і прыкладной… Прызнанне прыкладной скіраванасці нашых прац — удзел у выкананні замежных дамоваў і кантрактаў».

👍11
Навукоўцы: у Беларусі расце 8 відаў труфельных грыбоў, але камерцыйную каштоўнасць ўяўляе толькі адзін
У Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН адбылася нарада па культываванні некаторых відаў грыбоў і магчымасці ўвядзення ў культуру новых відаў, такіх як труфелі. Навукоўцы канстатавалі, што на тэрыторыі Беларусі расце 8 відаў труфельных грыбоў: труфель летні, труфель Борха, труфель белы, труфель шаўкавісты, труфель чырвона-буры (гіднатрыя Цюляна), алені труфель, элафаміцэс шыпаваты і элафаміцэс пярэсты.
З іх камерцыйную каштоўнасць для развядзення ўяўляе толькі труфель летні, ён жа труфель чорны рускі (на фотаздымку). Ён расце ў Белавежскай пушчы і ў Жыткавіцкім раёне Гомельшчыны – у лясах з ліставымі дрэвамі і на багатых на перагной глебах. Выспявае звычайна ў чэрвені-жніўні. Грыбнікі часта блытаюць труфелі з іншымі грыбамі, якія растуць на паверхні зямлі (у адрозненне ад сапраўдных труфеляў), маюць падобную форму, але зусім іншую ўнутраную будову. Знайшоўшы ў лесе труфель, не спяшайцеся яго есці.

👍11🍌3😁2🌭1
Мілітарызацыя мяжы негатыўна ўплывае на ўзаемадзеянне жыхароў Польшчы з прыродай у Белавежскай пушчы
Пра гэта пішуць даследчыкі з Інстытута аховы прыроды Польскай акадэміі навук у часопісе Ambio: A Journal of Environment and Society.
Большасць рэспандэнтаў даследвання негатыўна паставіліся да мер аховы мяжы (закрыццё памежнай зоны, будаўніцтва «сцяны»). Гэта, а таксама наяўнасць сілавікоў і пагаршэнне стану лясных дарог з-за цяжкай тэхнікі адбіла ахвоту ў часткі людзей наведваць Белавежскую пушчу для адпачынку і назірання за прыродай. Мясцовыя жыхары да таго ж паведамілі пра ўзнікшае пачуццё адасобленасці ад суседняй Беларусі.

🤔5😭3🤷♂1👍1🤡1🦄1
60 гадоў аўтарытэтнаму ў свеце «Часопісу прыкладной спектраскапіі», які выдаецца ў Беларусі
Часопіс быў заснаваны ў 1964 г. і амаль адразу атрымаў статус міжнароднага. Перавыдаецца на англійскай мове пад назвай Journal of Applied Spectroscopy і ўваходзіць у базы дадзеных Scopus і інш. Выдавецтва Springer распаўсюджвае JAS у краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі.
У часопісе публікуюцца арыгінальныя артыкулы навукоўцаў з чатырох кантынентаў па прыкладной спектраскапіі і сумежных тэмах. Галоўны рэдактар – акадэмік Сяргей Кілін, яго намеснікі – Дзмітрый Магілёўцаў і Святлана Курылкіна (усе – дактары фізіка-матэматычных навук з Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава).

🔥7👍5
Як на памежжы літоўская мова саступае беларускай
Пра гэта супрацоўніца Інстытута літоўскай мовы Нійоле Туомене піша ў латвійскім часопісе Valoda: nozīme un forma. Яна правяла сацыялінгвістычнае даследаванне паўднёвага аўкштайцкага паддыялекта літоўскай мовы, на якім размаўляюць па абодва бакі мяжы паміж Паўднёва-Усходняй Літвой і Паўночна-Заходняй Беларуссю (Шальчынінкайскі і Воранаўскі раёны). Даследаванне ахоплівае амаль сем дзесяцігоддзяў: з другой паловы XX стагоддзя.
Літоўскі дыялект ужо не ўтварае аднастайнага арэалу, бо саступае беларускаму, які называюць po prostu. Многія літоўскамоўныя перайшлі толькі на беларускі дыялект. Такая змена на працягу двух-трох пакаленняў прывяла да вельмі цеснай сувязі паміж мовамі. Напрыклад, у літоўскай выбар канчатка назоўніка часта абумоўлены родам слова з такім жа значэннем у беларускай...
З надыходзячым Новым годам! Падпісвайцеся на канал «De facto. Беларуская навука», каб не прапусціць навіны пра важныя і цікавыя даследаванні, звязаныя з нашай краінай.

👍14🔥6❤1🤡1💅1
У Нямеччыне судзяць выкрадальнікаў самага вялікага кельцкага скарбу
У Баварыі пачынаецца працэс над чатырма абвінавачанымі. Следства прыйшло да высновы, што гэта яны выкралі скарб коштам у мільёны еўра з музея Манхінга, паведамляе Bild. Гэта была найбуйнейшая ў ХХ стагоддзі знаходка кельцкага золата. Скарб вагой 3,7 кг складаўся з 483 манет узростам каля 2100 гадоў.
22 лістапада 2022 года рабаўнікі адключылі сігналізацыю і 14 вышак мабільнай сувязі, узламалі вітрыну і праз восем хвілін схаваліся разам са старажытнымі манетамі. Выявіць злачынцаў удалося дзякуючы слядам ДНК і іх перамяшчэнням на арандаваных аўтамабілях. Высветлілася, што яны абчысцілі яшчэ некалькі музеяў.
Следчыя спрабавалі знайсці скрадзенае золата, але вярнуць удалося няшмат, і тое ў жаласным выглядзе: частку манет пераплавілі ў 18 кавалачкаў золата вагой 500 грамаў (на фотаздымку). Дзе астатняе, абвінавачаныя паведамляць адмаўляюцца.

😱4👍3❤🔥2
100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Дзямідчыка, знакамітага навукоўца ў галіне анкалогіі і хірургіі
Яўген Паўлавіч Дзямідчык нарадзіўся 2 студзеня 1925 г. у Барысаве (памёр 1 красавіка 2010 г.). Ён даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў тэхніку аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны, а таксама прапанаваў метады камбінаванага лячэння.
Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходствы. Акадэмік, доктар медыцынскіх навук, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
За навуковыя і гуманітарныя дасягненні Яўгену Дзямідчыку ў 2002 г. была прысуджана Мемарыяльная прэмія свету доктара Нагаі (Нагасакі, Японія). Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўзнагародзіў яго сярэбраным медалём «2000 выбітных навукоўцаў ХХ стагоддзя».

❤12👍2
Чым французскія легіянеры займаліся на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1943 гадах?
Пра гэта ў свежым нумары часопіса Клио піша расійскі гісторык Наталля Башкірова. «Легіён французскіх добраахвотнікаў супраць бальшавізму» быў сфармаваны як на добраахвотнай аснове, так і з дапамогай мабілізацыі жыхароў анексаваных Рэйхам Эльзаса і Латарынгіі. У выглядзе 638-га пяхотнага палка легіён дзейнічаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі з сярэдзіны 1942 года па сярэдзіну 1943-га.
Чым французы, якіх на пачатак 1943-га налічвалася каля 1400 чалавек, займаліся ў тыле групы армій «Цэнтр»? Не толькі ахоўвалі аўтамабільныя дарогі і чыгунку, але і актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні антыпартызанскіх аперацый. Французскія добраахвотнікі, задзейнічаныя ў «карных акцыях», бралі ўдзел і ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва.
Разам з тым пра нестабільныя палітычныя настроі французскіх легіянераў сведчылі факты іх пераходу на бок партызан. На фотаздымку – легіён на тэрыторыі Расіі ў лістападзе 1941 года.

🤔10👍5
У Беларусі знайшлі новы грыб. Яго назвалі ў гонар Скарыны
Нягледзячы на тое, што біялагічная разнастайнасць Еўропы лічыцца добра вывучанай, часам на яе тэрыторыі ўдаецца знайсці віды грыбоў, раслін або жывёл, раней невядомых навуцы. Менавіта такую знаходку выявіла даследаванне прафесара кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэя Генадзьевіча Цурыкава.
Новы від быў заўважаны падчас вывучэння гарадскіх лішайнікаў на прыдарожных дрэвах на ўскраіне Гомеля (Навабеліцкі раён). Спатрэбілася пяць гадоў, каб даказаць, што гэта раней невядомы від.
Новы грыб мае вельмі малыя памеры і паразітуе на слаявішчы лішайніка. Ён атрымаў назву «Спіраографа Скарыны» — у гонар беларускага першадрукара. Даследаванне апублікавана ў часопісе Fungal Diversity, паведамляе сайт Гомельскага ўніверсітэта.

👍10🔥7