Гісторыя беларускай эміграцыі: лёс Аляксандры Мамонькі
Пра неаднароднасць беларускай эміграцыі піша гісторык Вольга Зубко ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Яна адзначае: для ідэйных беларусаў, якія выехалі пасля 1917 - 1923 гг., пра змену культурнай ці прафесійнай ідэнтычнасці не магло быць і гаворкі. Да 1925 г. яны чакалі падзення бальшавіцкага рэжыму і марылі пра вяртанне, таму не спрабавалі інтэгравацца.
Іншая катэгорыя імігрантаў, наадварот, была апалітычнай. Напрыклад, Аляксандра Мамонька (Сташкевіч) (1899 - ?) – жонка вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Язэпа Мамонькі. Пасля прыезду ў Прагу яна на фоне побытавай неўладкаванасці разышлася з мужам, беспаспяхова спрабавала знайсці сябе ў оперным спеве.
У 1928 г. Язэп Мамонька атрымаў візу на прыезд СССР, дзе адразу быў арыштаваны (расстраляны ў 1937 г.). Аляксандра Мамонька выехала з Чэхаславакіі ў сярэдзіне 1930-х альбо ў Літву, альбо ў Польшчу. Інфармацыя пра лёс Язэпа не магла абмінуць яе, таму яна вырашыла схаваць любыя звесткі пра сябе.

👍12
VR-акуляры для мышэй дапамагаюць навукоўцам вывучаць мозг
Акуляры віртуальнай рэальнасці распрацавалі навукоўцы Карнельскага ўніверсітэта (ЗША) для вывучэння рэакцый мышэй падчас тэстаў на рух, паведамляе Bild. Мышэй змяшчаюць на спецыяльны шар, які дазваляе ім рухацца ў любым кірунку, а падчас руху ім паказваюць розныя выявы і відэа. Пры гэтым навукоўцы запісваюць нейронавую актыўнасць жывёл і назіраюць іх рэакцыю.
«Дзякуючы сваім генетычным дадзеным, здольнасці арыентавацца ў лабірынтах і гатоўнасці працаваць дзеля сыра мышы даўно сталі папулярнай мадэллю для неўралагічных даследаванняў», – гаворыцца ў заяве даследчай групы.
Эксперыменты з мышамі і VR-акулярамі будуць працягнутыя: яны могуць даць новыя дадзеныя пра працу мозгу, якія будуць карысныя ў пошуках лячэння хваробы Альцгеймера. Больш за 55 млн чалавек ва ўсім свеце пакутуюць на дэменцыю. Часцей за ўсё яе выклікае хвароба Альцгеймера – пакуль што невылечная.

👍12🤬2🔥1💩1🖕1
Трамп і сусветная навука
Нядаўнія актыўнасці новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа закранулі не толькі сферу вонкавай дапамогі, пра што пішуць беларускія СМІ, але і фінансаванне шырокага спектру навуковых даследаванняў. Пакуль не зусім ясна, ці закране гэта беларускіх даследчыкаў.
Праектаў з ЗША апошнія гады было няшмат, але дзеянні новай адміністрацыі могуць закрануць і існуючыя праграмы акадэмічных абменаў і індывідуальных візітаў. Яшчэ больш гэта можа закрануць беларускіх даследчыкаў за мяжой.
Як паведамляе Science, звязаныя з даследаваннямі агенцыі па-рознаму адрэагавалі на загады Трампа. NASA выпусціла заяву, што ўсе кантракцёры і атрымальнікі грантаў мусяць устрымлівацца ад любой актыўнасці, звязанай з DEIA (разнастайнасць, роўнасць, інклюзія і даступнасць). Дэпартамент энергетыкі (з даследчым бюджэтам 8 млрд. USD) адмяніў патрабаванні падаваць разам з заяўкамі план па інклюзіі.
Працяг чытайце ніжэй

😢8🔥1
(пачатак вышэй) У найбольш нявызначанай сітуацыі знаходзіцца найбуйнейшая грантавая інстытуцыя Нацыянальны навуковы фонд (National Science Foundation, NSF). Радыкальна разрываючы з традыцыяй, NSF пачаў перагляд ужо падтрыманых грантаў па тэмах, якія крытыкуе Трамп (woke, гендарная тэорыя, зялёны пераход і нават экалагічныя тэхналогіі ўвогуле).
Пад пытаннем супраца з замежнымі навукоўцамі і арганізацыямі, якія могуць пагражаць нацыянальным інтарэсам ЗША. Тут адразу прыгадваецца вядомая «Кітайская ініцыятыва» (China Initiative), якая была запушчана Трампам у лістападзе 2018 года для барацьбы з прамысловым шпіянажам. Але гэтым разам рашэнні могуць датычыцца не толькі Паднябеснай, але і значна большага кола краін.
NSF ужо часова заблакаваў доступ да сродкаў шматлікім даследчым групам з падтрыманымі праектамі. Улічваючы аб’ёмы сродкаў, якія ЗША выдаткоўваюць на даследаванні і розныя формы навуковага супрацоўніцтва, усё гэта можна прывесці да перафарматавання даследчага поля не толькі ў ЗША, але ў ЕС і свеце ўвогуле.

😢9🤔4👍3🔥1
Дзе цяпер працуе беларускі навуковец Максім Ярмохін?
Нядаўна выйшла даследаванне Максіма Ярмохіна пра распрацоўку першай тысячагадовай кальцавой храналогіі сасны ў Беларусі. Як высветлілася, навуковец больш не з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН.
Максім Ярмохін цяпер працуе ў Інстытуце археалагічных навук Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Год таму ў часопісе Інстытута паведамлялася, што навуковец далучыўся да каманды, якая вывучае дэндрахраналагічны матэрыял з неалітычнага паселішча Лін 3, Ахрыдскае возера, Албанія (самае глыбокае і старажытнае возера на Балканскай паўвыспе). Ярмохін больш за 20 гадоў даследуе ўплыў чалавека і клімату на лясы.
Нагадаем, што нядаўна вядомы беларускі хімік Сяргей Касцюк пакінуў БДУ і далучыўся да Парыжскага інстытута малекулярнай хіміі.
Калі маеце інфармацыю пра новыя кнігі, даследаванні, навіны навуковай супольнасці ці пра іншае, блізкае да гэтай тэмы, дасылайце іх для публікацыі ў канале «De facto. Беларуская навука».

🔥19👏7❤1👍1
Маастрыхцкі ўніверсітэт запрашае беларускіх даследчыкаў на канферэнцыю ў Брусель
Запрашаюцца даследчыкі, якія пішуць навуковыя артыкулы па любых аспектах сучаснай Беларусі, беларускай гісторыі, палітыкі, міжнародных зносін, эканомікі, правоў чалавека, дэмакратыі ці аўтакратыі. Прапановы можна дасылаць да 1 красавіка 2025 г. на адрас wj.vandenbroek@maastrichtuniversity.nl. Яны мусяць складацца з назвы артыкула, анатацыі да 250 слоў і назвы даследчага праекта.
У сярэдзіне красавіка прыйдзе апавяшчэнне, ці прыняты ваш артыкул. Тым, хто пройдзе адбор, будзе прапанавана прадставіць пісьмовыя версіі сваіх дакладаў (5 тысяч слоў) да 30 мая 2025 г. Канферэнцыя адбудзецца ў Брусельскім цэнтры Маастрыхцкага ўніверсітэта ў чацвер, 19 чэрвеня 2025 г., у Бруселі (Бельгія).
Дакладчыкі выступяць з 10-хвіліннымі прэзентацыямі сваіх дакладаў. Таксама плануецца правесці круглы стол з даследчыцкімі арганізацыямі па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Плата за ўдзел не спаганяецца. Пакрываюцца выдаткі на праезд і пражыванне.

👍12🔥4
З шасці еўрапейскіх краін за межамі ЕС самы нізкі ўзровень даверу да вакцын дэманструюць медработнікі з Беларусі і Казахстана
Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі Антверпенскага ўніверсітэта (Бельгія) у сваім даследаванні, якое нядаўна апублікавана ў часопісе Vaccine. Узровень даверу да вакцын вывучаўся сярод медработнікаў (лекараў агульнай практыкі і медсясцёр) у шасці еўрапейскіх краінах за межамі ЕС: Паўночнай Македоніі, Босніі і Герцагавіне, Беларусі, Арменіі, Грузіі і Казахстане. Па выніках апытанняў Беларусь і Казахстан прадэманстравалі прыкметна меншы давер да вакцын, чым астатнія.
Аўтары даследавання лічаць неабходным павысіць узровень камунікацыі з медыцынскімі работнікамі па пытанні вакцынацыі. Давер да вакцын застаецца глабальнай праблемай аховы здароўя, што асабліва стала відавочным падчас пандэміі COVID-19. Грамадскі давер да вакцын мае вырашальнае значэнне, а медыцынскія работнікі адыгрываюць ключавую ролю ў стаўленні да гэтай адчувальнай тэмы.

🤔5👀2🤷♂1👍1
Найлепшыя беларускія ВНУ працягваюць страчваць пазіцыі ў рэйтынгу Webometrics
У студзені быў абноўлены рэйтынг Webometrics (The Ranking Web). Ён складаецца групай Cybermetrics, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнай даследчай рады Іспаніі (CSIC), і ўключае ў сябе амаль 32 000 вышэйшых навучальных устаноў з усяго свету. На якіх пазіцыях у свежым рэйтынгу апынуліся пяць найлепшых беларускіх ВНУ і як змяніліся іх месцы за апошнія пяць гадоў (у параўнанні са студзенем 2020-га)?
БДУ – 1202 пазіцыя (пяць гадоў таму – 763, год таму – 1048).
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт – 3413 (пяць гадоў таму – 4248, год таму – 3275).
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – 3627 (пяць гадоў таму – 3326, год таму – 3456).
БДУІР – 3993 (пяць гадоў таму – 3719, год таму – 3913).
БНТУ – 4376 (пяць гадоў таму – 2536, год таму – 4170).
У цэлым вынікі і тэндэнцыі несуцяшальныя. За апошнія пяць гадоў моцна страцілі ў пазіцыях БДУ і БНТУ.

🤔8😢3😁2
Як змяніўся асартымент буферных культур на тэрыторыях сучасных Літвы і Беларусі паміж 100 і 1800 гадамі
Група навукоўцаў (у асноўным прадстаўнікі Віленскага ўніверсітэта) апублікавала ў часопісе Scientific Reports даследаванне пра тое, як кліматычныя і сацыяльна-эканамічныя фактары паўплывалі на выбар буферных культур, засяродзіўшы ўвагу на пяці з іх (жыта, проса, грэчка, авёс, каноплі). Былі прааналізаваныя археабатанічныя дадзеныя і звесткі з вопісаў маёнткаў (на мапе).
Цеплалюбівае проса квітнела ў такія перыяды як 200-300 г., 700-800 г. і 1200-1300 г. Яго вырошчванне скарацілася падчас больш прахалоднага перыяду пасля XIV стагоддзя.
Пасля 1500 г. зафіксаваны значны зрух да марозаўстойлівых летніх культур, такіх як грэчка, авёс і каноплі. Вырошчванне канопляў павялічылася з-за іх падвойнай карысці як буфернай культуры і важнай сыравіны для марскога гандлю. Жыта было дамінуючай культурай на працягу ўсяго перыяду.
Навукоўцы лічаць: з ўлікам змянення клімату можа спатрэбіцца пераход на проса.

🔥12👍1
Спажыванне салодкіх напояў прыводзіць да больш чым 300 тысяч смерцяў штогод
Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, якое было зроблена пад кіраўніцтвам навукоўцаў з Універсітэта Тафтса (ЗША). Салодкія напоі штогод становяцца прычынай 80 тысяч смерцяў ад дыябету другога тыпу і 258 тысяч – ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша Bild. Даследаванне, заснаванае на дадзеных аб рацыёне харчавання з 118 краін, паказала, што ліманады, энергетыкі і фруктовыя напоі правакуюць штогод 1,2 мільёна новых выпадкаў сардэчных захворванняў і 2,2 мільёна выпадкаў дыябету другога тыпу.
Асабліва складаная сітуацыя ў краінах, якія развіваюцца, дзе салодкія напоі рэкламуюцца звышактыўна. У Калумбіі з іх спажываннем звязана амаль палова новых выпадкаў дыябету, у Мексіцы – трэць.
Дасведчанасць людзей пра шкоду салодкіх напояў расце, але занадта марудна. На думку навукоўцаў, варта пайсці на абмежаванне маркетынгу і даступнасці напояў – асабліва ў краінах з нізкім узроўнем даходу і недастаткова якаснай сістэмай аховы здароўя.

👍7🤷♂3😱2
Навукоўцы адкрылі новы від рыбы, якая існавала ў Беларусі 400 млн гадоў таму
Група навукоўцаў, у тым ліку кандыдат геолага-мінералагічных навук Дзмітрый Плакс (БНТУ), нядаўна апублікавала даследаванне ў часопісе The Rivista Italiana di Paleontologia e Stratigrafia. Пасля аналізу лускі, знойдзенай на тэрыторыі Беларусі, навукоўцы заявілі аб адкрыцці новага віду ранніх рыб Moythomasia lebedevi (на ілюстрацыі), які існаваў у Дэвонскі перыяд.
Дэвон – геалагічны перыяд палеазойскай эры, які пачаўся каля 416 млн, а скончыўся 360 млн гадоў таму. На яго пачатку большая частка сучаснае Беларусі ўжо знаходзілася на сушы (мора адступіла). Дэвонскі перыяд характарызаваўся вялікай разнастайнасцю рыб, таму яго яшчэ называюць «эпохай рыб».
Мяркуючы па адкрытых крыніцах, на сёння вядомыя толькі некалькі разнавіднасцяў вымерашага роду Moythomasia. Папярэднюю навукоўцы адкрылі ў 2015 годзе. Moythomasia апісваюць як прэснаводную рыбу сярэдняй даўжынёй каля 9 см.

🔥16👍3
Апублікавана даследаванне Аляксея Ластоўскага «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі»
Беларускі інстытут публічнай гісторыі апублікаваў фінальную версію даследавання гісторыка Аляксея Ластоўскага. Да якіх высноваў ён прыйшоў?
1. Радыкальнай змены гістарычнай канцэпцыі пасля 2020 года ў школьных падручніках не адбылося, захоўваецца ў аснове адаптаваная версія нацыянальнага гістарычнага наратыва;
2. Замацаваная канцэпцыя «доўгай генеалогіі» беларускай дзяржаўнасці, з засваеннем перыядаў Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, больш за тое, назіраецца павялічэнне акцэнтаў на аўтаноміі Полацкага княства і беларускім характары ВКЛ;
3. Назіраюцца некаторыя саступкі расійскаму боку, так, шляхецкіх рэвалюцыянераў- дэмакратаў сталі называць «польскімі», вайну 1812 г. – «Айчыннай». Але найбольш істотна расійскі ўплыў адчуваецца пры інтэрпрэтацыі паўстання Каліноўскага (паўстання 1863-64 гадоў), дзе адбылася фактычна адмова ад гераізацыі Кастуся Каліноўскага;
(працяг ніжэй)

👍12🔥3
Беларускія_падручнікі_па_гісторыі_як_люстэрка_дзяржаўнай_гістарычнай.pdf
254.1 KB
(пачатак вышэй)
4. Пры гэтым гісторыя Беларусі інтэрпрэтуецца найперш з пазіцый «беларускай дзяржаўнасці», дзе галоўнае – кантроль над тэрыторыяй і моцная ўлада, такім чынам, сучасная мадэль лаяльнасці ў аўтарытарнай дзяржаве праектуецца на мінулае як «гістарычныя традыцыі»;
5. З асноўных інавацый у прадстаўленні гісторыі, выкліканых адаптацыяй павароту да гістарычнай памяці пасля 2020 года, можна назваць інкарпарацыю апісання «генацыду беларускага народа» і моцнае павялічэнне антыпольскіх настрояў (асабліва адчувальных пры апісанні стану беларускіх земляў у міжваеннай польскай дзяржаве і актыўнасці Арміі Краёвай);
6. Падручнікі па «генацыду беларускага народа» не адпавядаюць ніякім навуковым і педагагічным стандартам;
7. Беларускія гістарычныя падручнікі практычна не адпавядаюць метадалагічным і тэарэтычным падыходам, якія зараз пануюць у сусветнай гістарыяграфіі, і надалей працуюць на падтрыманне ізаляцыі беларускай гістарычнай веды.

👍10🔥2😢1
Узровень захворвання на папілярны рак шчытападобнай залозы ў Беларусі працягвае расці толькі ў кагорце пацыентаў ва ўзросце 20-44 гадоў
Да такіх высноваў прыйшлі беларускія навукоўцы ў сваім даследаванні «Тэндэнцыі захворвання на папілярны рак шчытападобнай залозы ў Беларусі ў постчарнобыльскі перыяд», якое апублікавана ў свежым нумары часопіса Cancer Epidemiology. Навукоўцы (Міхаіл Фрыдман, Вольга Красько, Ілля Веялкін) прааналізавалі дадзеныя да 2019 года.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС найбольшы ўзровень захворваемасці быў адзначаны ва ўзроставай групе 15-19 гадоў. Цяпер узровень захворвання працягвае расці толькі ў кагорце пацыентаў ва ўзросце 20-44 гадоў. Папілярны рак – самы распаўсюджаны тып раку шчытападобнай залозы, узнікае ў 60% выпадкаў.

😢8👍3
Праграма ментарства для жанчын-даследчыц у Humboldt Network (падача заявак да 23 лютага)
The Humboldt Mentoring Program 2025 накіравана на падтрымку маладых жанчын-даследчыц, асабліва тых, якія знаходзяцца на вырашальным этапе сваёй акадэмічнай кар'еры.
Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў: з красавіка па лістапад 2025 г. Адбор ментараў і падапечных будзе зроблены на падставе інфармацыі, прадстаўленай у рэгістрацыйнай форме. Дэдлайн падачы заявак на праграму – 23 лютага 2025 г. Для ўдзелу ў ментарскай праграме неабходна (бясплатнае!) сяброўства ў суполцы Alumniportal Deutschland.
У 2024 годзе пілотны праект «Women Forward – The Humboldt Mentoring Program 2024» сабраў больш за 100 жанчын з Humboldt Network з 39 краін.

👍8
Выйшаў новы выпуск “Запісаў БІНіМ” 📖
Пабачыў свет новы сорак чацвёрты выпуск “Запісаў БІНіМ”, які атрымаўся досыць стракатым, мажліва нават эклектычным, зрэшты, як і ўсё беларускае нацыянальнае жыццё на эміграцыі і ў мінулым, і ў сучаснасці.
У выпуску:
✔️успаміны Людмілы (Мікі) Канчэўскай — жонкі беларускага філосафа Ігната Канчэўскага
✔️ліставанне Ларысы Геніюш
✔️перапіска пісьменнікаў Кастуся Акулы і Фларыяна Чарнышэвіча
✔️заўвагі пра аўтарства “Песні беларускіх выгнанцаў” ад Веры Бейкі
✔️спробу рэканструкцыі архіву Язэпа Драздовіча і шмат чаго іншага!
👉 Падрабязней

🔥9👍6❤3
Мікратапонімы Беларусі на сёння даследаваны недастаткова
Пра гэта піша кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык у польскім часопісе Onomastica. Больш за тое, не ва ўсіх рэгіёнах краіны ёсць слоўнікі назваў малых геаграфічных аб'ектаў (напрыклад, у Віцебскай і Мінскай абласцях). На ілюстрацыі – размеркаванне змешчанага ў выданнях матэрыялу па мікратапонімах па рэгіёнах Беларусі.
Каардынаваць працу ў гэтым кірунку павінна дапамагчы электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы, падрыхтаваная ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Сярод асноўных напрамкаў працы для даследчыкаў беларускай мікратапаніміі Вадзім Шклярык бачыць больш шырокае выкарыстанне матэрыялаў з архіўных крыніц і алічбоўку сабранага матэрыялу.

👍16😢4❤1
Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты
Напрыканцы 2024 года выйшла з друку кніга доктара гістарычных навук Андрэя Мяцельскага «Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты». Манаграфія прысвечана ўладальнікам аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў Мсціславам, паказваецца іх уклад і ў развіццё горада, і ў агульнадзяржаўныя справы.
Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве. Кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» (247 старонак), разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

👍21
«Пазіцыянаванне тэмы Першай сусветнай вайны ў беларускай літаратуры выразна спецыфічнае»
Пра гэта піша доктар філалагічных навук Зоя Траццяк у Studia Białorutenistyczne. Адлюстраванне тэмы Першай сусветнай вайны падзяляецца на два этапы. У 20 - 30-я гг. ХХ ст. беларускія пісьменнікі ў пераважнай большасці зафіксавалі праявы вайны ў дачыненні да звычайнага чалавека, засяродзіліся на будзённасці: мабілізацыі, сутыкненні з акопным побытам, адносінах з вышэйшымі чынамі, шпітальным жыцці, бежанстве.
Творы, якія пабачылі свет у другой палове ХХ ст., вызначаліся спробай упісаць падзеі Першай сусветнай у шырокі і нацыянальна-маркіраваны гістарычны кантэкст.
Абодва этапы літаратурна-мастацкага асэнсавання 1914 - 1918 гг. мелі канцэптуальна значную кропку судакранання, звязаную з матывам вайна / навала-кантынуум, аднолькава значным і для Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, і для іх наступнікаў у звароце да глабальнай тэмы Першай сусветнай: Леаніда Дайнекі, Віктара Карамазава, Алеся Якімовіча.

👍15
Пераходзім у 2025 год з традыцыйнай рубрыкай, дзе знаёмім са зместам чарговых нумароў “Беларускага гістарычнага часопіса”
👎4👍3😁3🤡3👀1