Украінска-беларускі цэнтр Універсітэта Уорвіка (WUB Hub) прапануе чатыры невялікія гранты ў памеры 500 фунтаў стэрлінгаў на падтрымку даследаванняў па тэме «Украіна, Беларусь і складаная геапалітыка Еўропы». Гэтыя гранты прызначаны для пакрыцця адпаведных выдаткаў на даследаванні.
Proposals can relate to a new or existing research project but should be used to facilitate a specific research activity with an eye on the future development of the project beyond the funded activity. The proposed research can address any aspect of the theme, including but not limited to political, economic, societal and military aspects of geopolitics (broadly understood).
Successful applicants will be expected to produce a Policy Brief of up to 1,000 words written with policymakers as the target audience. The Policy Brief should be delivered by 31 May 2025. Applicants will also be expected to present their research at a conference in London on 26 June 2025 which carries the noscript ‘Ukraine, Belarus and the Complex Geopolitics of Europe’ and will bring together policy makers, academics and other experts on eastern Europe.
The grant comprises:
• £500 to undertake a specific piece of research as described in the application
• Travel expenses and overnight accommodation in London for the conference in June
• Other ad hoc opportunities to engage with the Warwick Ukraine-Belarus Hub (optional)
• The grant does not cover any additional expenses incurred to carry out research
Grant holders are expected to:
• Submit a research proposal, including a breakdown of how the £500 grant will be spent. Additionally, grant holders should provide their travel details, including the airport of departure and an estimated cost for travel expenses to London for the conference.
• Write a policy brief of up to 1,000 words, based on the research project, aimed at a policy audience.
• Present their research at a conference on 26 June 2025.
Падрабязней

👍11🔥1
Як навукоўца з Беларусі стала чальцом апякунскай рады фонду Wikimedia
Пра гісторыю Вікторыі Даронінай напісаў часопіс The Nature у артыкуле пра тое, чаму навукоўцы запатрабаваныя ў рэдагаванні Вікіпедыі. Вікторыя Дароніна жыла ў Беларусі да 1998 года, скончыла БДУ, а затым атрымала ступень PhD па малекулярнай біялогіі ў Эдынбургу (Вялікабрытанія). Цяпер яна працуе тэхнічным супрацоўнікам на педагагічным факультэце Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра (Manchester Metropolitan University).
У 2006 годзе, праз пяць гадоў пасля запуску Вікіпедыі, Дароніна стала адміністратарам рускамоўнай версіі анлайн-энцыклапедыі. Навукоўцы ўмеюць распазнаць надзейную крыніцу інфармацыі, што робіць іх ідэальнымі ўдзельнікамі Вікіпедыі, піша The Nature.
Восенню 2021 года Вікторыю Дароніну абралі чальцом апякунскай рады фонду Wikimedia, яна працуе ў камітэтах па аўдыту і кіраванні. Адной з прычын абрання навукоўцы з Беларусі сталі веды пра жыццё ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму.

👍12🔥7❤1
Адбылася прэзентацыя «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»
На гэтым тыдні ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы, адбылася прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Аналітычныя даведачна-інфармацыйныя матэрыялы». Аўтар – Вераніка Курцова, загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Атлас з'яўляецца эпахальнай працай у галіне айчыннай лінгвістыкі па вывучэнні слоўнікавага складу беларускіх народных гаворак, паведамляе Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа. У выданні 30 ілюстрацыйных карт, на некаторых з якіх паказана этнагенетычная і культурна-гістарычная групоўка беларускіх народных гаворак.

👍24🔥9
Археолагі знайшлі грабніцу фараона ў Егіпце – упершыню за 100 гадоў
Грабніца фараона Тутмаса II знойдзена камандай егіпецкіх і брытанскіх даследчыкаў, паведамляе BBC. Гэта першая такая знаходка з выяўлення пахавання Тутанхамона ў 1922 годзе. Грабніца апынулася пустой. Даследнікі зразумелі, што яна была затопленая: грабніца была пабудаваная пад вадаспадам – праз некалькі гадоў пасля пахавання фараона, і яе змесціва перавезлі ў іншае месца ў старажытныя часы.
Разбіраючы тоны вапняка ў пахавальным пакоі, археолагі знайшлі фрагменты гіпсавых ваз з імёнамі Тутмаса II і Хатшэпсут, яго жонкі і адной з нямногіх жанчын-фараонаў. Верагодна вазы разбіліся, калі змесціва грабніцы перамяшчалі.
Тутмас II кіраваў Егіптам прыблізна ў 1492 - 1478 гадах да н. э. Ён вядомы як муж царыцы Хатшэспут, адной з нямногіх жанчын-правіцелей Егіпта. Тутмас II – адзін з продкаў Тутанхамона.

👍12🔥1
Forwarded from Інстытут беларускае мовы
Незалежныя даследнікі ў супрацы з Інстытутам беларускае мовы і пры падтрымцы Central Project Management Agency рыхтуюць праект праграмы курсу „Беларусазнаўства“. Вы можаце паўплываць на ягоны змест!
Падчас вывучэння мовы дужа важныя не толькі лексіка і граматыка, але і фонавыя веды пра краіну і народ. На нашу думку, гэты курс актуальны не толькі для тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, але і для саміх беларусаў — для ўсведамлення сваёй ідэнтычнасці.
А як вы ўяўляеце гэты курс? Калі ласка, прайдзіце ананімную апытанку і зрабіце свой унёсак у развіццё праекта. А мы будзем дзяліцца з вамі вынікамі нашай працы!

🔥12👍7
Жыцень і юль. Якімі былі назвы месяцаў на старонках першых беларускіх газет
У Studia Białorutenistyczne выйшла даследаванне гісторыка Віктара Корбута пра працэс складвання сістэмы назваў месяцаў на старонках першых беларускіх газет «Наша Доля» і «Наша Нива». У 1906 - 1913 гг. назіралася нестабільнасць у практыцы выкарыстання назваў месяцаў. Прыводзім некалькі высноваў аўтара.
Магчыма, у сялянскім, у масе сваёй у пачатку ХХ ст. непісьменным соцыуме быў малавядомы той каляндар з падзелам на 12 месяцаў, якім карысталіся ў адукаваных слаях насельніцтва. Гэтым можа тлумачыцца інфільтрацыя польскіх лексем (ад асяроддзя шляхты).
Сучасная норма склалася ў выніку спалучэння элементаў з храналагічна і тыпалагічна розных крыніц, у т. л. шляхам запазычвання (перш за ўсё з польскай мовы). На прыкладзе выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове сінонімаў май – травень можна канстатаваць, што пачаты ў 1906 г. працэс фарміравання беларускай нацыянальнай нарматыўнай сістэмы назваў месяцаў яшчэ не завершаны.

👍14🔥2🤔1
🔥74 | Міксюк | Зораастрызм🔥
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анастасія Міксюк.
Сёння мы гаворым пра рэлігію зораастрызм:
👉1. Калi i дзе узнiкае зораастрызм.
👉2. Гiстарычны лёс праз стагоддзi i статус сёння.
👉3. Рэвалюцыйнасць у час узнiкнення і асоба Заратуштры.
👉4. Асноўныя палажэннi: дуалiзм, значэнне рытуалаў, шанаванне стыхiй, iдэал жыцця простага чалавека

YouTube
74 | Міксюк | Зораастрызм
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анастасія Міксюк.
Сёння мы гаворым пра рэлігію зараастрызм:
1. Калi i дзе узнiкае зараастрызм.
2. Гiстарычны лёс праз стагоддзi i статус сёння.
3. Рэвалюцыйнасць у час узнiкнення…

🔥8👍5❤1❤🔥1
Навукоўцы: Скарына набыў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве
Пра гэта пішуць даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мовы і Аляксандр Паршанкоў з Карлава ўніверсітэта (Прага) ў літоўскім часопісе Slavistica Vilnensis. Параўнанне адбіткаў у выданнях друкара з Уроцлава (сталіцы Сілезіі) Адама Дыяна і ў скарынаўскім выданні паказала, што для іх выкарыстоўвалася адна і тая ж дошка (на ілюстрацыі). Толькі Скарына ў сваім выданні прыбраў ніжнюю фігуру, бо ў першапачатковым выглядзе дошка не адпавядала кішэннаму фармату «Малой падарожнай кніжкі».
Прычына была ў тым, што ў 1520 годзе была выдадзена була Папы Льва X з забаронай на распаўсюд ерэтычных ідэй Марціна Лютэра, што прымусіла Адама Дыяна часова спыніць ці істотна абмежаваць друкарскую дзейнасць. Верагодна, менавіта ў гэты час Францыск Скарына пераязджаў з Прагі ў Вільню і менавіта тады наведаў Уроцлаў, дзе набыў у Дыяна друкарскія матэрыялы, у якіх той ужо не меў патрэбы.

❤10👍8🤡3🔥2
Стыпендыі для навукоўцаў у Сафіі
CALL FOR APPLICATIONS
2025/2026 GERDA HENKEL FELLOWSHIPS
With the support of the Gerda Henkel Stiftung
The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) announces a Call for Applications for its GERDA HENKEL Fellowship for fundamental historical research in the field of social sciences and humanities. The five-month in-residence fellowships are granted under the framework of the CAS Advanced Academia programme and supports PhD holders
Сярод краін, адкуль можна падавацца, ёсць і Беларусь. Дэдлайн - 31 сакавіка 2025 года.
Падрабязней.

👍11😁1
Дзмітрый Талапін – верагодна, на самым высокім месцы сярод беларусаў у рэйтынгу самых цытуемых навукоўцаў
У рэйтынгу, які складаюць даследчыкі з Стэнфардскага ўніверсітэта, у спісе цытуемасці навукоўцаў за ўвесь час на 7 343 пазіцыі знаходзіцца прафесар Чыкагскага ўніверсітэта Дзмітрый Талапін. Верагодна, гэта самае высокае месца сярод беларусаў (звесткі пра прыналежнасць навукоўцаў да краіны часам патрабуюць удакладнення).
Дзмітрый Талапін нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску ў сям'і навукоўцаў. У 1991-м ён выйграў алімпіяду СССР па хіміі. У 1996-м скончыў БДУ. У 2000-х працаваў у Гамбургскім універсітэце і даследчых цэнтрах у ЗША. З 2011-га Талапін – супрацоўнік Чыкагскага ўніверсітэта, заслужаны прафесар. Разам са студэнтамі ён актыўна займаецца даследаваннямі ў галінах хіміі і матэрыялазнаўстве неарганічных нанаматэрыялаў.
Нагадаем, што нядаўна Сяргей Касцюк далучыўся да Парыжскага інстытута малекулярнай хіміі, а Максім Ярмохін – да Інстытута археалагічных навук Бернскага ўніверсітэта.

🔥14👍5
Названыя пераможцы першай прэміі «Бізон Гіґс»
Сярод 6 намінантаў у адкрытым галасаванні перамог Максім Домніч, навуковец з галіны анкалогіі (больш падрабязна пра яго і астатніх намінантаў чытайце тут). Разуменне таго, як рак уплывае на перапраграмаванне нейтрафілаў і змяненне іх функцыяў, — ключавы кірунак даследаванняў Максіма Домніча для распрацоўвання новых тэрапеўтычных стратэгіяў барацьбы з ракавымі захворваннямі.
Другое месца заняў Зміцер Фірага (квантавая хіміі і фармацэўтыка), трэцяе – Юлія Сандамірская (робататэхніка і штучны інтэлект).
У сакавіку супольнасць Pamyłka, якая арганізоўвала правядзенне незалежнай народнай прэміі «Бізон Гіґс», узнагародзіць пераможцаў і выпусціць фінальны рэліз з лічбамі бягучай і планамі на наступныя ітэрацыі прэміі, паведамляюць СМІ. Нагадаем, што прыняць удзел у конкурсе мог кожны жадаючы, прызавы фонд збіраўся праз краўндфандынг.

❤13👍8👏2
Новы для Беларусі від грыба знойдзены ў Белавежскай пушчы. Ён вельмі прыгожы
Грыб, вонкава падобны на раней не адзначаны ў Беларусі від – Мерыпілус гіганцкі (Meripilus giganteus), супрацоўнікі навуковага аддзела знайшлі яшчэ ў жніўні 2024 года, паведамляе Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Матэрыял перадалі ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі для лабараторнага вывучэння. І вось, па выніках генетычных даследаванняў пацверджана прыналежнасць грыба да Meripilus giganteus.
«Вонкава грыб вельмі прыгожы. Расце каля асновы ствалоў і пнёў шматлікіх лісцевых дрэваў, з якіх часцей за ўсё аддае перавагу дубу… Грыб адносіцца да катэгорыі ядомых відаў, але ў ежу рэкамендуецца ўжываць толькі маладыя мерыпілусы. Хоць у іх мяккая і далікатная мякаць, вядома, што ў некаторых людзей гэтыя грыбы выклікаюць нястраўнасць», – паведамляе Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
Нагадаем, што летась у Беларусі адкрылі новы раней невядомы навуцы грыб, які назвалі ў гонар Скарыны.

🔥12👀3🤔1
Выйшла кніга пра заснавальніка беларускай савецкай археалагічнай школы, расстралянага ў 1937-м
Напачатку 2025 года ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшла калектыўная манаграфія супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН «Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына: (да 130-годдзя з дня нараджэння)». За пятнаццацігадовы перыяд свайго навуковага жыцця даследчык зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай і расійскай археалогіі. Ён з’яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам сістэматычных і планамерных даследаванняў на тэрыторыі БССР і па праве лічыцца заснавальнікам беларускай савецкай археалагічнай школы.
На 497 старонках выдання, падрыхтаванага калектываў аўтараў (Вадзім Кошман, Аляксандра Вайтовіч, Элона Ляшкевіч і інш.), – артыкулы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Аляксандра Ляўданскага (у тым ліку, пра арышт і справу); дакументы і матэрыялы, звязаныя з асобай навукоўца (напрыклад, яго палявыя дзённікі); успаміны родных і калег; факты пра спадчыну навукоўца.

🔥15👍9
Знойдзена пацверджанне таго, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа
Навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, кiраўнiк раскопак у Крэве Алег Дзярновiч напісаў у Facebook: «Усё ж, пад заваламі разбуранай вежы, мы знайшлі яго! Заходні кут Трэцяй (Свідрыгайлавай) вежы». Навуковец прыклаў адпаведны фотаздымак.
Нагадаем, што ў 2023 годзе археолагі паведамілі, што знайшлі падмурак трэцяй вежы, невядомай раней ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Крэўскі замак – адзін з самых старадаўніх беларускіх замкаў, які быў збудаваны ў XIV стагоддзі. У 1385 годзе тут выпрацоўваліся ўмовы Крэўскай уніі — аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы.

🔥17👍9❤1
Як у Беларусі III стагоддзя маглі з’явіцца копіі рымскіх дынарыяў?
Пра гэта піша беларускі археолаг Віталь Сідаровіч (з 2022 года супрацоўнік Варшаўскага ўніверсітэта). Беларусь была перыферыйнай зонай распаўсюджвання літых варварскіх копій рымскіх імператарскіх дэнарыяў: на сёння зафіксавана 47 знаходак III стагоддзя (на фота).
Яны абазначаюць памер тэрыторыі Вельбарскай культуры (існавала ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі на працягу рымскага перыяду, ідэнтыфікуецца з готамі) ці зону яе ўплыву, а таксама кантакты з Чарняхоўскай культурай (сучасная Украіна і Малдова), дзе вырабляліся літыя копіі рымскіх дынаряў. Магчыма, і самі вельбарчане рабілі літыя копіі. А вось на тэрыторыі Кіеўскай культуры (Гомельская, Магілёўская вобласці) знаходкі копій дэнарыяў амаль невядомыя.
Копіі не разглядаліся эквівалентам паўнавартасных срэбных рымскіх манет: сыравіну выбіралі неразборліва. Магчыма, копіі выраблялі, каб падтрымаць наяўнасць знаёмых грошай, калі пастаўкі рымскіх дэнарыяў зменшыліся.

👍11❤4🔥2
Зіма 997-998 гадоў. Навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка
Навукоўцы Інстытута гісторыі і Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН у выніку дэндрахраналагічнага аналізу высветлілі, што дрэвы дуба, бярвёны якога былі выкарыстаныя для будаўніцтва гарадзішча на рацэ Менка, былі ссечаныя ў перыяд зімы 997-998 гадоў. Для правядзення даследавання спатрэбілася два гады, паведамілі навукоўцы ў эфіры тэлеканала АНТ.
Археалагічны комплекс на беразе ракі Менкі знаходзіцца ў 16 км ад Мінска. Па меркаванні гісторыкаў, паселішча тут і было першапачатковым Менскам, якое папярэднічала ўзнікненню ўмацаванага замчышча на Нямізе. Датай заснавання Мінска лічыцца 1067 год – час яго першага згадвання ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з бітвай на Нямізе.

🔥19👍14❤2
Як пацяпленне адбіваецца на флоры і фаўне Беларусі?
Сёлетняя зіма зноў прадэманстравала, што клімат у Беларусі мяняецца. Што пра гэта кажуць навукоўцы? Нягледзячы на пацяпленне, агульны аб'ём гадавых ападкаў застаецца ранейшым. Аднак мяняецца іх інтэнсіўнасць: улетку пасля 30 дзён засухі за адну залеву можа выпасці месячная норма, распавёў «Мінск-навіны» супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання Іван Буякоў.
І гэта ключавы фактар уплыву на экасістэму, лічыць прадстаўнік НПЦ па біярэсурсах Уладзімір Усцін, піша БелТА. На поўнач перамяшчаюцца такія віды раслін як марошка (на фота): Віцебская вобласць пакуль застаецца для яе паўднёвай мяжой арэалу. Пры гэтым у Беларусь пранікаюць новыя прадстаўнікі флоры і фаўны. Небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляе амерыканскі белы матылёк (зарэгістраваны ў 2019-м).
Неабходна выключыць механічнае перасяленне небяспечных відаў, гэта можа прывесці да экалагічных праблем, лічыць Уладзімір Усцін і прыводзіць прыклад з’яўлення ў некаторых вадаёмах чырвонавухай чарапахі.

😱6🤔5😢3👍1👀1
Як этнаграфічная экспедыцыя 1954 года знайшла нашчадкаў абеларушчаных літоўцаў
Пра гэта піша Юрый Внуковіч у свежым нумары «Весніка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта». Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР правялі экспедыцыю па маршруце Гродна-Полацк летам 1954 года: на працягу двух месяцаў яны пераадолелі каля 1500 кіламетраў (з якіх больш за 130 км прайшлі пешшу). На шляху сустракаліся вёскі, у якіх «значная частка сялянскіх гаспадарак яшчэ не ўступіла ў калгас».
Экспедыцыя дазволіла не толькі ўдакладніць межы рассялення старажытных дрыгавічоў і крывічоў, але і скласці ўсебаковае ўяўленне пра этнакультурную спецыфіку насельніцтва беларуска-літоўска-латышскага памежжа. Па яе выніках этнограф Майсей Грынблат давёў, што «скрайнія паўночна-заходнія раёны Беларусі ўздоўж мяжы з Літвой насяляюць беларусы-каталікі, якія не ведалі ў мінулым уніі і з’яўляюцца нашчадкамі абеларушаных літоўцаў».
На фотаздымку – удзельнікі экспедыцыі (Цвяткоў, Клышка, Малчанава, Гунько) перапраўляюцца праз Заходнюю Дзвіну.

❤17🔥2👍1🤔1
Гісторык: суправаджальныя надпісы Спаса-Праабражэнскай царквы выкананыя Еўфрасінняй Полацкай
Выйшла манаграфія вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Іны Калечыц «Палеаграфічная спадчына полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы: суправаджальныя надпісы на фрэсках і пытанне аўтарства». У манаграфіі вывучаюцца суправаджальныя надпісы, якія знаходзяцца каля постацяў святых, біблейскіх кампазіцый, на скрутках, што трымаюць у руках святыя. Суправаджальныя надпісы даюць матэрыял для складання палеаграфічных табліц XII ст.
Паводле падабенства графікі літар аўтар выказвае меркаванне аб выкананні надпісаў адным чалавекам, а менавіта прападобнай Еўфрасінняй Полацкай. Аўтарам вызначаны дукт (парадак руху пры напісанні) тагачасных літар і алфавіт XII ст.

👍25🤨1
Навукоўцы хочуць стварыць маманта і пасяліць яго ў Арктыцы пасля эксперыменту з шарсцістай мышшу
Амерыканская кампанія Colossal Biosciences генетычна мадыфікавала лабараторных мышэй у надзеі зрабіць іх больш устойлівымі да холаду. Канчатковая мэта – стварыць падобных на мамантаў сланоў з валасяным покрывам, каб пасяліць іх у Арктыцы. Наколькі рэальны план навукоўцаў з ЗША, прааналізавала BBC.
На дадзены момант навукоўцы атрымалі мышэй з доўгай залацістай поўсцю. Яны спадзяюцца, што гэта першы крок да стварэння ўстойлівых да холаду сланоў, падобных на мамантаў. Аднак многія навукоўцы і актывісты скептычна ставяцца да ідэі. Існуе меркаванне, што эксперымент Colossal разлічаны толькі на прыцягненне ўвагі грамадскасці.
Крыстафер Прэстан з Мантанскага ўніверсітэта настойвае: які б вынік ні атрымаўся ў Colossal, гэта не будзе ўваскрашэннем вымерлага віду: «Магчыма, яны здолеюць змяніць поўсць азіяцкага слана або зрабіць яго марозаўстойлівым, але вяртання маманта не будзе. Гэта будзе змена азіяцкага слана».

👍9🤯4😱3😁2🤬2👎1😢1
Першай згадкай Лёзна ў пісьмовых крыніцах неабходна лічыць 1593 год: пасёлак «пастарэў» на 57 год
Гэта пацвердзіў Інстытут гісторыі НАН, паведаміў сайт мясцовай газеты «Сцяг перамогі». Адпаведна 3 красавіка 1593 года становіцца датай заснавання гарадскога пасёлка, а не 1650 год, як афіцыйна лічылася раней.
Тапонім са значэннем «лёзненскі» ўпершыню згадваецца ў запісе на маёнтак Пагосцішча (15 жніўня 1527 года). Аднак з яго незразумела, ідзе размова пра населены пункт, ці ўрочышча, лес, маёнтак і г.д. У 2016-м гісторык Аляксандр Цыганкоў у раённай газеце назваў найбольш ранні дакумент, у якім згадваецца непасрэдна паселішча Лёзна. У зборніку дакументаў Віцебскага архіву старажытных актавых кніг (1890) ёсць скарга Марціна Стравінскага, кашталяна Віцебскага, на Валовічаў за захоп маёнтка Мікуліна. Яе дата – 3 красавіка 1593 года.
На запыт райвыканкама Інстытут гісторыі НАН Беларусі пацвердзіў: першай згадкай Лёзна неабходна лічыць гэты дакумент, дзе «Лезъно» згадана як населены пункт – сяло.

👌8👍6🔥4🤡1