Чаму карта вызвалення Полацка 1580 года застаецца актуальнай
У выдавецтве Brill выйшла манаграфія польскіх гісторыкаў (Jakub Niedźwiedź, Karol Łopatecki, and Grzegorz Franczak) прысвечаная аналізу карты Полацкага княства 1580 года. Падчас Лівонскай вайны літоўска-польскія войскі ў 1579 годзе вызвалілі Полацк, які за 16 гадоў да гэтага быў захоплены Маскоўскай дзяржавай на чале з Іванам Жахлівым.
У 1580 годзе Станіслаў Пахалавецкі выдаў у Рыме карты, прысвечаныя аблозе Полацка і праслаўленню караля Стэфана Баторыя. З часам яны перасталі быць крыніцай геаграфічнай інфармацыі, аднак праз стагоддзі атрымалі новую каштоўнасць. У XIX стагоддзі ва ўмовах знаходжання ў Расійскай імперыі карты займелі ў Польшчы сімвалічнае значэнне (напрыклад, іх фрагменты ёсць на гістарычных карцінах Яна Матэйкі).
З 1990-х гадоў фрагменты карт выкарыстоўваюцца ў Беларусі, дзе Полацкае княства лічыцца калыскай дзяржаўнасці. Напрыклад, яны з'явіліся на памятных манетах Нацбанка (1998 і 2015 гг.) і памятных паштоўках.

❤24👍9🔥6👏1😁1
Выйшла кніга «Архитектура белорусского села – от сельских поселений до агрогородков»
Аўтары – архітэктары Аляксандар Лакотка, Ігар Малкоў-старэйшы і Ігар Малкоў-малодшы. У выданні разгледжана гісторыя фарміравання беларускага сяла з пачатку ХХ стагоддзя і да нашых дзён. Паказаны шлях «станаўлення архітэктурна-планіровачных сродкаў, выкарыстаных пры будаўніцтве».
На 275 старонках выдання асаблівы акцэнт зроблены на архітэктуры аграгарадкоў, асветлены пытанні архітэктурнага фарміравання сялібных (тэрыторый для жылога фонду) і вытворчых зон аграгарадкоў.

👍15🤔6🗿6❤4🤡2
Якім быў уклад віленскага Таварыства сяброў навукі (1906 - 1939) у батанічныя даследаванні рэгіёна
Пра гэта піша літоўская даследніца Аўрыка Рычкене ў апошнім нумары польскага Quarterly Journal of the History of Science and Technology. Адным з заснавальнікаў польскага Таварыства стаў Казімір Шафнагель (1858 - 1922), батанік-самавук. Ён апынуўся ў Ашмянскім павеце пасля жаніцьбы і застаўся там, атрымаўшы Кушляны як спадчыну жонкі.
На той час прырода тэрыторый былога ВКЛ была слаба вывучана. Першай публікацыяй выдавецтва Таварыства сяброў навукі ў Вільні сталі яго «Запіскі брыялагічныя» 1908 г. (на здымку). Казімір Шафнагель пералічыў сотні відаў імхоў, большасць з якіх адносілася да Віленскага і Мінскага ўзвышшаў.
Інфармацыя з яе цяпер ёсць у Чырвонай кнізе Беларусі. Агулам Шафнагель правёў экспедыцыі на тэрыторыях сучасных Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

❤22👍9🔥3
Навошта ў Будславе раскапалі падмурак старога касцёла XVII стагоддзя?
Падчас археалагічных раскопак у Будславе знайшлі каменны падмурак старажытнага касцёла (на здымку), які, верагодна, быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя, паведаміў Інстытут гісторыі. Будынак меў памеры прыкладна 26 на 13 метраў, быў накрыты чарапіцай, а сцены былі пафарбаваныя вохрай. Пад касцёлам была размешчаная крыпта.
З якой мэтай праводзіліся археалагічныя раскопкі, расказаў прабашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Па-першае, было жаданне дакрануцца да гісторыі: стары касцёл разабралі і закапалі прыблізна 240 гадоў таму. Па-другое, у Будславе рыхтуюцца да грунтоўнай рэстаўрацыі алтара 1649 года – таму патрэбна было даведацца пра шырыню і даўжыню старога касцёла, каб зразумець, у якую прастору змясціць алтар.
Плануецца кансервацыя падмуркаў – пасля 18 жніўня ўсё будзе засыпана пяском. З суботы 2 жніўня можна прыехаць і паглядзець на раскопкі. Пасля сарціроўкі знаходкі будуць выкладаць у сацсетках.

❤24👍5🔥5
Варшаўскі ўніверсітэт запрашае маладых даследнікаў на кароткатэрміновыя стажыроўкі
У рамках праекта «Сусветная гісторыя – нееўрапейскія кантэксты сучаснага свету» Варшаўскі ўніверсітэт абвесціў пра фінансаванне індывідуальных навучальных стажыровак для маладых даследнікаў.
Мэта – даць магчымасць гісторыкам альбо антраполагам, якія працуюць у замежных універсітэтах, правесці 2-4 тыдні ў Польшчы (факультэт гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта альбо Інстытут этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта). Фінансаванне на транспарт і пражыванне – максімум 10 тысяч злотых (на два тыдні) альбо 16 тысяч злотых (на чатыры тыдні).
Дэдлайн – 30 верасня (аднак не пазней за два месяцы да прыезду – стажыроўка мусіць прайсці паміж 1 кастрычніка і 15 снежня). Усе падрабязнасці тут.

👍9❤7🔥5
Віктар Марціновіч выпускае новую кнігу – англамоўную «Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах»
Кніга «Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця» выходзіць 19 жніўня ў Routledge, адным з найстарэйшых акадэмічных выдавецтваў у свеце. Перадзамова адкрытая ў многіх інтэрнэт-крамах.
У кнізе Віктар Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя вайны, і іх сучаснікаў, якія цяпер шукаюць выйсця з крызісу ў рэгіёне. Сярод іншага – гісторыя прадзеда аўтара Амяльяна, беларускага селяніна, пакаранага смерцю нацыстамі пасля выратавання габрэя, а таксама прыводзяцца разважанні пра такіх мастакоў, як Хаім Суцін і Марк Шагал, чые лёсы адлюстроўваюць культурную стойкасць рэгіёна.
Назвы некаторых раздзелаў: «Акупацыя», «Крыжовы паход жанчын», «Пошукі мовы»… Тэмы спачування, прабачэння і гуманізацыйнай сілы мастацтва выступаюць як важныя элементы, якія праводзяць чытачоў праз складаныя перасячэнні асабістай і калектыўнай памяці.

❤37👍10🤮2🔥1👏1💅1
Апублікаваны першыя здымкі, атрыманыя з дапамогай рэвалюцыйнага тэлескопа
Пабудаваная ў Чылі амерыканцамі абсерваторыя імя Веры Рубін, дзе знаходзяцца тэлескоп-рэфлектар і самая магутная ў свеце лічбавая камера, абяцае змяніць наша ўяўленне пра Сусвет, піша BBC.
Новае абсталяванне здольнае зазіраць у цёмныя глыбіні Сусвету. На адным з першых здымкаў, зробленых у высокім дазволе (вы бачыце яго вышэй), – рознакаляровыя аблокі з газу і пылу – туманнасці Трохпадзельная і Лагуна, якія знаходзяцца ад Зямлі на адлегласці ў 9 тысяч светлавых гадоў.
Тэлескоп абсерваторыі імя Веры Рубін можа дапамагчы знайсці ў нашай Сонечнай сістэме шмат новых аб'ектаў, пра якія мы пакуль нічога не ведаем. Лічба гэтых новых аб'ектаў можа ў 10 разоў перавышаць колькасць ужо вядомых нам. Калі ў нашай Сонечнай сістэме ўсё ж такі ёсць дзевятая планета, то, як гавораць навукоўцы, новы тэлескоп зможа выявіць яе ўжо ў першы год сваёй працы.

👍17❤11🔥6
Надвор’е ў Беларусі XVII ст. ва «Успамінах» Альбрэхта Станіслава Радзівіла
Пра запісы канцлера вялікага літоўскага (на ілюстрацыі) піша гісторык Аляксандр Субоцін у свежым зборніку «Актуальные проблемы источниковедения». 29 кастрычніка 1633 г. Альбрэхт Станіслаў Радзівіл, знаходзячыся ў Нясвіжы, апісаў незвычайную прыродную з’яву: «Глядзець на гэты дзень было страшна, таму што, калі ён надыйшоў, можна было бачыць, не без жаху, як сонца то чырванее, то зацямняецца чырвонымі хмарамі, то святлее».
Сухое надвор’е ў маі 1634 г. справакавала пажары ў гарадах. У чэрвені 1647-га аўтар апісаў з’яўленне ў Нясвіжскім замку нібыта цялегі, запрэжанай коньмі, што кацілася па двары. Гаворка магла ісці пра шаравую маланку.
У лютым 1653 г. былі частыя пацяпленні, што не дало замерзнуць рэкам, па якіх праходзіла перамяшчэнне ў зімні сезон. З-за гэтага кароль Ян Казімір, які прыбыў у Кобрын, не змог накіравацца ў паход супраць казакоў ва Украіну. Такім чынам запісы запаўняюць прабелы ў ведах пра метэаралагічнае мінулае.

❤21👍10☃2
Беларускіх даследнікаў запрашаюць на рэтрыт-семінар «Акадэмічнае пісьмо па-ангельску» (падача заявак – да 1 верасня)
Афлайн-семінар ад Scholars for Belarus, прысвечаны акадэмічнаму пісьму ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук, пройдзе ў Любліне 13 - 17 кастрычніка. Мэта – паглыбленне ў ключавыя аспекты падрыхтоўкі навуковых тэкстаў на ангельскай мове.
Праводзіць семінар будзе Джозі Дзіксан, якая мае досвед працы ў выдавецтвах Cambridge University Press і Palgrave Macmillan. Тэмы групавых майстар-класаў:
• Акадэмічнае пісьмо па-ангельску: чаго чакаюць рэдактары навуковых часопісаў?
• Падрыхтоўка навуковых публікацый для міжнародных выданняў;
• Напісанне анатацыі для артыкула.
Сярод умоваў удзелу – беларускае грамадзянства ці беларускі ВНЖ, а таксама валоданне ангельскай мовай на ўзроўні не менш, чым В2. Усе выдаткі на харчаванне, пражыванне і праезд пакрываюцца. Дэдлайн падачы заявак – 1 верасня. Усе падрабязнасці тут.

👍18✍5🔥3❤1
Дзве важныя знаходкі беларускіх археолагаў
Пра іх паведамляе Інстытут гісторыі НАН. Пры раскопках археалагічнага комплекса на рацэ Менка на тэрыторыі Малога гарадзішча ўпершыню знайшлі каменную ліцейную форму Х-ХІ стст. Прычым у вельмі добрай захаванасці (на здымку). Нагадаем, што раскопкамі на Менцы некалькі гадоў кіруе Андрэй Вайцяховіч. Раней навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка.
Тым часам у Крупскім раёне на возеры Сялява на помніку Клішына 1 выявілі рэшткі яшчэ аднаго старажытнага пахавання: знойдзены фрагменты чэрапа, зубы, вялікая бярцовая костка. Дакладная храналогія пахавання будзе вызначана па выніках радыевугляроднага датавання.
Нагадаем, што на возеры Селява некалькі гадоў таму было выяўлена самае старажытнае пахаванне на тэрыторыі Беларусі: яго датавалі IX тысячагоддзем да нашай эры.

❤35🔥12👍7👏1
У Беларусі знайшлі новы «поўзаючы грыб»
Падчас экспедыцыйнай паездкі ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Яўген Мароз выявіў новы для Беларусі від міксаміцэтаў – Lycogala roseosporum. Пра гэта паведамляе інстытут у сацсетках. Знаходка навукоўца – на здымку.
Міксаміцэты – клас слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў, якія спалучаюць рысы як раслін, так і жывёл. Іх памер – ад некалькіх міліметраў да аднаго метра, маюць яркае афарбаванае (ад лімонна-жоўтага ды амаль чорнага).
Міксаміцэты яшчэ называюць «паўзучымі грыбамі». Яны жывуць на сырой драўніне паваленых дрэў альбо лясной подсцілцы, перамяшчаючыся ў больш цёмныя, вільготныя месцы. Міксаміцэты здольныя пераадольваць невялікія перашкоды.

❤21🤗9👍8🍾2
Пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта
Падчас правядзення дарожных работ у наваколлях Віцебска будаўнікі знайшлі добра захаваны цэлы бівень маманта (на здымку). Дзякуючы беражліваму стаўленню рабочых артэфакт атрымалася дастаць без пашкоджанняў, паведамляе Інстытут гісторыі.
У жніўні 2023 года паведамлялася, што пры абследаванні акваторыі ракі Бесядзь каля вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна вадалазы выявілі парэшткі маманта – аднак пра знаходку біўняў тады гаворка не ішла.
Усяго ў Беларусі налічваецца каля 200 месцаў, дзе знаходзілі парэшткі мамантаў. Верагодна, самая каштоўная знаходка была зроблена ў 2008 годзе, калі на ўскраіне Мінска на вуліцы Машынабудаўнікоў у пясчаным катлаване выпадкова знайшлі «могілкі» мамантаў.

🔥34👍11❤5🤔1💋1
Праграма гадавых рэзідэнцый для даследнікаў у Мадрыдзе (дэдлайн – 17 верасня)
Праграма рэзідэнцый «Situated Research» ад Medialab Matadero (Мадрыд) шукае праекты, якія «занадта незвычайныя, каб упісацца ў вузкія контуры акадэмічных даследаванняў». Вітаюцца эксперыментальныя і сумесныя прапановы, якія даследуюць узаемасувязі паміж мастацтвам, дызайнам, навукай і тэхналогіямі.
Сярод дысцыплін могуць быць навукі аб навакольнае асяроддзе, філасофія, інжынерыя, сацыялогія, паліталогія, матэрыялазнаўства, дызайн, архітэктура, урбаністыка, эканоміка і г.д.
Рэзідэнцыі, падчас якіх будзе ісці праца над праектамі, працягнуцца з лістапада 2025 года па лістапад 2026 года. Працоўныя мовы – іспанская альбо англійская. Дэдлайн для падачы заявак – да 17 верасня. Усе падрабязнасці тут.

👍9❤3🔥2🗿1
Украінскія лінгвісты: найбольш блізкая да ўкраінскай мовы не руская, а беларуская
У апошнім нумары International Journal on Culture, History, and Religion выйшаў артыкул украінскіх мовазнаўцаў пра эвалюцыю польскай і ўкраінскай моў – аднак некалькі разоў там згадваецца і беларуская.
Адзначаецца, што ў польскай мове прысутнічаюць рэдкія ўкраінізмы і русізмы. А вось польская аказала больш значны ўплыў на ўсходнеславянскія мовы, у прыватнасці, на ўкраінскую і беларускую. Даследнікі звяртаюць увагу: украінская мова (у адрозненне ад польскай) стагоддзямі падвяргалася прыгнёту з боку Расійскай імперыі. Але пры гэтым называюць вельмі спрэчным меркаванне пра дамінуючы ўплыў рускай мовы на ўкраінскую.
Большасць навукоўцаў лічаць беларускую найбольш блізкароднаснай украінскай, адзначаюць даследнікі. Згадваецца праца прафесара Канстанціна Тышчанкі, які на падставе матэматычнага аналізу даказаў, што ўкраінская мова мае 84% роднасці з беларускай, 70% з польскай, 68% са славацкай і 62% з рускай.

❤39🔥6👍3🤡2🏆1
Чаму самыя прыгожыя слімакі ў свеце апынуліся пад пагрозай знікнення
Кубінскія біёлагі і спецыялісты Нотынгемскага ўніверсітэта аб'ядналіся, каб выратаваць драўняны слімак Polymita, які вядомы сваёй маляўнічай ракавінай, паведамляе BBC.
Менавіта з-за сваёй прыгажосці слімакі аказаліся пад пагрозай знікнення: людзі іх збіраюць і прадаюць ракавіны. На адным з сайтаў калекцыя з сямі ракавін прадавалася за 210 долараў. У найбольшай небяспецы знаходзіцца від Polymita sulphurosa на ўсходзе Кубы.
Цяпер навукоўцы спрабуюць выправіць сітуацыю (ствараюць умовы для размнажэння Polymita у ненатуральным асяроддзі), а заадно спрабуюць раскрыць эвалюцыйную загадку: што ж зрабіла ракавіну гэтых слімакоў такой яркай? Навукоўцы спадзяюцца, што паспеюць раскрыць біялагічную таямніцу да таго, як слімакоў цалкам знішчаць браканьеры.

😢27👍5🙏3❤2
Выйшла кніга «Таямніцы Старога Менска»
Паведамляецца, што ў выданні «даступна і захапляльна» апавядаецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі.
Падрабязна апавядаецца пра раскопкі 2023 - 2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 года і фактычна атрыманая новая дата заснавання горада. Выкарыстана больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
У кнізе ад выдавецтва «Медыял» 96 старонак.

🔥33👍16❤9😁3
Як на масу цела ўплываюць розныя віды стрэсу
Супрацоўнікі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН устанавілі, што розныя віды стрэсарнага ўздзеяння аказваюць розныя эфекты на функцыю белай і бурай тлушчавай тканіны. Пра гэта паведаміла ў газеце «Навука» доктар біялагічных навук Лілія Надольнік. Навукоўцы даследавалі канцэнтрацыю фактараў росту фібрабластаў (FGF-21 і FGF-1) у белай і бурай тлушчавай тканіне пацукоў.
Вынікі паказалі, што эмацыйны стрэс (аўдыягеннае ўздзеянне), а таксама гіпадынамія (недахоп фізічнай актыўнасці) зніжаюць расходаванне ліпідаў белай тлушчавай тканіны, падвышаючы тым самым іх запасы ў арганізме, што вядзе да атлусцення.
Разам з тым актывацыя FGF-1 пры халадовым стрэсе выглядае як патэнцыйны лекавы сродак (больш эфектыўны, чым фізічная нагрузка) для павышэння энергетычнага метабалізму і зніжэння ўзроўню захворванняў, звязаных з атлусценнем. Верагодна, гартаванне халоднай вадой – спосаб павышэння ў бурай тлушчавай тканіне канцэнтрацыі FGF-1.

👍18🔥10🤔7❤2
Якой была роля Мінска ў стасунках паміж Масквой і Варшавай у міжваенны перыяд
Летась выйшла манаграфія Вольгі Бароўскай «Беларусь у савецка-польскіх адносінах (сакавік 1921 – люты 1939 г.)». У часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» у рэцэнзіі на кнігу Мікалай Мязга адзначае: «Прааналізаваўшы спробы польскага ўрада ўсталяваць непасрэдныя кантакты з уладамі БССР… аўтар прыходзіць да высновы, што Савецкая Беларусь фактычна мела правы аўтаноміі ў складзе РСФСР і не магла праводзіць самастойную знешнюю палітыку. А пасля ўтварэння СССР усе знешнепалітычныя функцыі перайшлі да Саюза».
«Мелі месца факты ігнаравання цэнтрам інтарэсаў рэспублікі. Для процідзеяння… кіраўніцтва БССР, у прыватнасці, дамагалася прызначэння ў шэраг савецкіх прадстаўніцтваў за мяжой сваіх упаўнаважаных».
У кнізе закранута і пытанне пра рээвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцей у адпаведнасці з Рыжскім дагаворам. «Адзначаны цікавыя факты, калі кіраўніцтва БССР спрабавала сабатаваць рашэнні… і ўхіляцца ад перадачы маёмасці Польшчы».

👍15🔥4🥴4
Як англійскія рыцары загінулі падчас рэйда на ВКЛ
Пра крыніцазнаўчы патэнцыял англійскіх дакументаў для ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў выпраў Тэўтонскага (Нямецкага) ордэна супраць ВКЛ піша Алег Дзярновіч у свежым зборніку «Актуальные проблемы источниковедения». У сяр. XIV ст. прадстаўнікі арыстакратыі Англіі далучаліся да выправаў з мэтаю ўдасканалення вайсковага досведу ды выканання «хрысціянскага абавязку» па зломе супраціву язычнікаў.
У 1367 - 1368 гг. у такой выправе ўдзельнічала група прадстаўнікоў эліты графства Камбрыя. Крыніцы (лісты да сваякоў, дакументы пра спадчыну, ордэнскія хронікі) дазваляюць сцвярджаць, што адным з арганізатараў гэтай выправы быў Энтані дэ Люсі, 3-і барон Люсі.
На працягу 1367 - 1368 гг. асноўныя падзеі ваеннага супрацьстаяння паміж Нямецкім Ордэнам (ілюстрацыя: Palatno) і ВКЛ разгортваліся вакол Новага Коўна, літоўскага замка, закладзенага на нёманскай выспе Віргален, каля вусця Нявяжы ў Нёмане, ніжэй Коўна. Там верагодна і загінулі прынамсі тры англійскія рыцары.

🔥18👀12❤4🤡2🤔1
Знаёмім са зместам чарговага ліпеньскага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”
👍10👎8😱4😐4🥱2❤1🔥1🤡1