De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.38K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
718 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
«Спрытгурмісты і гайсакі»: якім быў скаўцкі рух у беларускіх гімназіях міжваеннай Польшчы

У артыкуле, апублікаваным у часопісе «Восточнославянские исследования», супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кірыл Ананька адзначае: беларускія скаўты прыдумлялі ўласныя назвы для сваіх дружын, каб падкрэсліць адрозненне ад польскіх.
У беларускі скаўцкі рух уключаліся не толькі юнакі, але і дзяўчаты (на фота – атрад «Сёстры вогнішча» з Віленскай беларускай гімназіі). Рух садзейнічаў папулярызацыі беларускай нацыянальнай ідэі ў моладзевым асяроддзі.

У тым жа нумары часопіса выйшаў артыкул супрацоўніка Інстытута славяназнаўства РАН Ігара Барынава, які даследаваў біяграфію кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі ў Берліне Андрэя Бароўскага (1873-1945). На яго прыкладзе аўтар прасачыў транзіт ідэнтычнасці ад імперскай да нацыянальнай беларускай.
👍12🔥32🤔1
Беларускія даследчыкі: пад карцінай невядомага аўтара знаходзіцца партрэт караля Уладзіслава IV Вазы

«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430.

У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследванні калектыва беларускіх аўтараў (Інстытут Фізікі, Тэхналагічны ўніверсітэт Труа і інш.) паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць аўтапартрэтам пазашлюбнага сына караля (Władysław Konstanty Vasa) і была створана ў сярэдзіне XVII ст.
Вынікі комплекснага спектраскапічнага аналізу не супярэчаць гіпотэзе мастацтвазнаўцаў.
9👍5👀1
Беларускія студэнты ў Еўропе і Расіі: трэнды адукацыйнай міграцыі. Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Другі выпуск маніторынгу прысутнасці беларускіх студэнтаў за мяжой.  Папярэдняе даследаванне ахоплівала тэндэнцыі да канца 2023 года.

Калі: 29 лістапада 2024 года, 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)
Фармат: анлайн
На прэзентацыі даведаецеся:
• колькі беларускіх студэнтаў паехала вучыцца за мяжу за апошнія дзесяць год і колькі навучаецца цяпер у краінах Еўропы і ў Расіі;
• у якія краіны Еўропы беларускія студэнты едуць за вышэйшай адукацыяй;
• якія фактары ўплываюць на выбар краіны;
• па якіх прычынах Расія застаецца для беларусаў адным з асноўных напрамкаў для навучання;
• якія міграцыйныя тэндэнцыі сёння існуюць сярод беларускай моладзі.
Пра вынікі даследавання раскажуць аўтары: 
• Лізавета Пракопчык, Інстытут «Палітычная сфера»;
• Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
👍7😁2🔥1🤡1
Віншуем пераможцу!
XIII Прэмія Гедройця
I месца
Валянцін Акудовіч

«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
Выдавецтва «Логвінаў», 2023
За змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця
👍191😁1
За паўстагоддзя ў балотах Заходняга Палесся значна скрацілася колькасць рэдкіх відаў птушак і раслін

Даследванне супрацоўнікаў Універсітэта натуральных навук у Любліне апублікавана ў часопісе Global Ecology and Conservation. Даследаванне прааналізавала тры водна-балотныя ўгоддзі, размешчаныя ва ўсходняй Польшчы (Заходняе Палессе – рэгіён на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны).

Пры параўнанні дадзеных, сабраных у 1950-1970 г.г. і 2000-2020 г.г., даследчыкі прыйшлі да высновы, што антрапагенны ціск у выглядзе сельскагаспадарчых работ і асушэнняў прывёў да незваротных змяненняў першабытных водна-балотных угоддзяў: колькасць рэдкіх відаў раслін і папуляцыі птушак зменшылася на дзесяткі працэнтаў (у залежнасці ад тэрыторыі).
😢17😱1
Беларусь – у топ-10 краін з самым высокім узроўнем «смяротнасці ад адчаю» для абодвух полаў

Даследчыкі з амерыканскага Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы прааналізавалі дадзеныя аб «смяротнасці з-за адчаю» (з-за расстройстваў, звязаных з ужываннем алкаголю і наркотыкаў, а таксама суіцыдаў). Аналіз выявіў значныя адрозненні па полу: сярод мужчын узровень у 3,3 разы вышэйшы, чым сярод жанчын ва ўсім свеце.

Лесота, Беларусь, ЗША, Расія, Гаяна і Славенія ўвайшлі ў 10 краін з самым высокім узроўнем смяротнасці для абодвух полаў. Украіна і Літва – у спісе краін з самым высокім узроўнем смяротнасці сярод мужчын. Канада, Рэспубліка Карэя, Бельгія і Фінляндыя – у спісе краін з самым высокім узроўнем смяротнасці сярод жанчын.
😢8😱2
Форум гістарычных даследванняў Беларусі рады запрасіць вас на анлайн-дыскусію на тэму «Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”, якая адбудзецца 9 снежня а 14й гадзіне (Менскі час). Разам з Томасам Вайлерам, Нінай Велер, Аляксандрам Фрыдманам, Францыскай Экселер абмяркуем пытанні:
 
Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?

Мадэраваць дыскусію будзе гісторык Адам Керпель-Фроніюс. Уступнае слова прагучыць ад сябра нашай дарадчай групы Віктара Шадурскага. Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.
Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы
👍9🤣1
Цэнтр Беларускіх і Рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выдаў кнігу Аляксандра Грушы.
👍10😱21🔥1🤡1
Амерыканскія даследчыкі: Беларусь пачатку 1990-х – адзіны гістарычны прыклад, які не адпавядае гіпотэзе Фрыдрыха Хаека

Знакаміты эканаміст і філосаф Фрыдрых Хаек сцвярджаў, што палітычная свабода не можа існаваць без прыватнай уласнасці і кантролю над сродкамі вытворчасці. Даследчыкі з некалькіх універсітэтаў ЗША вырашылі праверыць яго гіпотэзу, прапаналізаваўшы дадзеныя з 1789 году.

У выніку толькі Беларусь пачатку 1990-х стала прыкладам краіны, у якой палітычная свабода часова захоўвалася, нягледзячы на жорсткі дзяржаўны эканамічны кантроль.
🤔8🔥3
❗️We are excited to open the call for papers for the Ninth Annual Tartu Conference on East European and Eurasian Studies, 11–13 June 2025!
🔹 The conference theme is "Resilience and Adaptation in Times of Adversity" and our plenary speaker is Kate Brown (MIT)
👉 For more information & submission of abstracts, please see: https://sisu.ut.ee/tartuconference/ Deadline 20 Jan.
👍4
Як прыняць удзел у навуковай прэміі «Бізон Гіґс-2024» ад супольнасці Pamyłka

Гэта прэмія для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Узяць удзел у ёй можа кожны: ці як навуковец, ці як той, хто падтрымлівае.

У снежні можна заявіць кандыдатуры навукоўцаў і прыняць удзел у фармаванні прызавога фонда (на баймікофі ці на Гронцы). У студзені-лютым 2025 года пройдзе галасаванне за заяўленых кандыдатур. 15 сакавіка 2025-га – узнагарода пераможцы(аў).
👍71🔥1
Біёлаг Вадзім Дзямідчык – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету

Даследчыкі з Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) штогод, сыходзячы з базы Scopus (20 тысяч навуковых часопісаў), друкуюць на сайце выдавецтва Elsevier рэйтынг топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Ён будуецца на аснове шасці паказчыкаў цытавання (у тым ліку індэкса Хірша).
У абноўленым у гэтым годзе спісе ёсць імя Вадзіма Дзямідчыка – і ў рэйтынгу за мінулы год, і ў рэйтынгу цытуемасці навукоўца за ўвесь час.

Вадзім Дзямідчык – доктар біялагічных навук, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі, біяфізікі, біяінжынерыі і біяхіміі раслін. У 2000-2011 г.г. – супрацоўнік Універсітэта Кембрыджа, лектар і кіраўнік другога года навучання ва Універсітэце Эсэкса. З 2011 года – загадчык кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біяфаку БДУ. З 2019 года – дэкан біяфаку.

Летам гэтага года Вадзім Дзямідчык пакінуў БДУ. Пра іншых беларусаў у рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету чытайце на нашым канале пазней.
👍15👏3😁2
85 год вядомаму ў свеце беларускаму матэматыку Уладзіміру Платонаву

Учора споўнілася 85 год Уладзіміру Пятровічу Платонаву. Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна (фотаздымак зроблены ў 1973-м) вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў.

Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАНБ, АН СССР, Расійскай, Хенаньскай, Індыйскай акадэмій навук.

У 1987 - 1992 г.г. – прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі. У якасці дэпутата Вярхоўнага Савета актыўна падтрымаў прызнанне нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі. У 1993 - 2001 г.г. – прафесар факультэта матэматыкі Універсітэта Ватэрлоо (Канада). Затым з'ехаў на працу ў Расію.
👍7👏31
Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях спыніла супрацоўніцтва з Беларуссю. Каго закране гэтае рашэнне?

Рашэнне CERN спыніць кааперацыю з Мінскам і Масквой датычыцца найперш супрацоўніцтва з расійскімі навуковымі інстытутамі. Адзначаецца, што колькасць навукоўцаў з Беларусі традыцыйна была невялікая.
Рашэнне спыніць супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прынята яшчэ год таму з-за ваеннага ўварвання ва Украіну.

Каго закране ў Беларусі рашэнне CERN? З арганізацыяй супрацоўнічаў Інстытут ядзерных праблем БДУ. У прыватнасці, загадчык лабараторыі эксперыментальнай фізікі высокіх энергій, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Коржык з’яўляецца асацыяваным супрацоўнікам CERN.

Падчас працэсу стварэння Вялікага гадроннага калайдэра Коржык атрымаў узнагароду (2010 г.) за значнае дасягненне ў рамках калабарацыі CMS (CERN) за кіраўніцтва камандай па ацэнцы і адбору крышталёў.
🤔5👍3
Фізік Сяргей Гапоненка – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету

Працягваем вывучаць імёны беларускіх навукоўцаў у абноўленым рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Сярод іх – акадэмік НАН Сяргей Гапоненка.

Ён аўтар каля 200 навуковых прац (яны прысвечаны фізіцы кандэнсаванага стану, оптыцы нанаструктур і інш.) і некалькіх кніг – у тым ліку «Уводзін у нанафатоніку», якая была рэкамендавана Кембрыджскім універсітэтам як навучальны дапаможнік для студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў.

У адным з інтэрв'ю Сяргей Гапоненка звяртаў увагу на праблему старэння навуковых кадраў у Беларусі. З чэрвеня 2023 года навуковец — дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі. Хто яшчэ з беларусаў трапіў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету, чытайце пазней – падпісвайцеся на наш канал.
🔥19👍4
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні
🔥63👍1
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
👍15🔥1
Беларускія архівы: «культура забароны» і «прэзумпцыя вінаватасці» ў дачыненні да карыстальнікаў

У нямецка-польскай серыі Geschichte im mitteleuropäischen Kontext выйшаў артыкул пра ўплыў палітычных зменаў на доступ да архіваў пасля Другой сусветнай. Адна з частак прысвечана Беларусі (сярод аўтараў артыкула – гісторык Сцяпан Захаркевіч з ЕГУ).

У тэксце адзначаецца: пачынаючы з сярэдзіны 1990-х да заканадаўчых норм сталі дадавацца мясцовыя пісаныя і няпісаныя правілы: беларускія архівы часам уводзілі нават большыя абмежаванні, чым прадугледжвала савецкае заканадаўства. Так, у Нацыянальным архіве працаваць з дакументамі студэнтам было дазволена толькі з 3-га курса.

Колькасць выдадзеных матэрыялаў і час карыстання таксама сталі меншымі, чым прадугледжвалася ў савецкіх нарматывах. Да гэтага дадаюцца шматлікія абгрунтаванні для адмовы ў выдачы дакументаў. Паўстала даволі ўстойлівая «культуры забароны», заснаваная на пэўнай «прэзумпцыі вінаватасці» ў дачыненні да патэнцыйных карыстальнікаў архіваў.
👍12😢4