Біёлаг Вадзім Дзямідчык – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Даследчыкі з Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) штогод, сыходзячы з базы Scopus (20 тысяч навуковых часопісаў), друкуюць на сайце выдавецтва Elsevier рэйтынг топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Ён будуецца на аснове шасці паказчыкаў цытавання (у тым ліку індэкса Хірша).
У абноўленым у гэтым годзе спісе ёсць імя Вадзіма Дзямідчыка – і ў рэйтынгу за мінулы год, і ў рэйтынгу цытуемасці навукоўца за ўвесь час.
Вадзім Дзямідчык – доктар біялагічных навук, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі, біяфізікі, біяінжынерыі і біяхіміі раслін. У 2000-2011 г.г. – супрацоўнік Універсітэта Кембрыджа, лектар і кіраўнік другога года навучання ва Універсітэце Эсэкса. З 2011 года – загадчык кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біяфаку БДУ. З 2019 года – дэкан біяфаку.
Летам гэтага года Вадзім Дзямідчык пакінуў БДУ. Пра іншых беларусаў у рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету чытайце на нашым канале пазней.

👍15👏3😁2
85 год вядомаму ў свеце беларускаму матэматыку Уладзіміру Платонаву
Учора споўнілася 85 год Уладзіміру Пятровічу Платонаву. Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна (фотаздымак зроблены ў 1973-м) вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў.
Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАНБ, АН СССР, Расійскай, Хенаньскай, Індыйскай акадэмій навук.
У 1987 - 1992 г.г. – прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі. У якасці дэпутата Вярхоўнага Савета актыўна падтрымаў прызнанне нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі. У 1993 - 2001 г.г. – прафесар факультэта матэматыкі Універсітэта Ватэрлоо (Канада). Затым з'ехаў на працу ў Расію.

👍7👏3❤1
Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях спыніла супрацоўніцтва з Беларуссю. Каго закране гэтае рашэнне?
Рашэнне CERN спыніць кааперацыю з Мінскам і Масквой датычыцца найперш супрацоўніцтва з расійскімі навуковымі інстытутамі. Адзначаецца, што колькасць навукоўцаў з Беларусі традыцыйна была невялікая.
Рашэнне спыніць супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прынята яшчэ год таму з-за ваеннага ўварвання ва Украіну.
Каго закране ў Беларусі рашэнне CERN? З арганізацыяй супрацоўнічаў Інстытут ядзерных праблем БДУ. У прыватнасці, загадчык лабараторыі эксперыментальнай фізікі высокіх энергій, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Коржык з’яўляецца асацыяваным супрацоўнікам CERN.
Падчас працэсу стварэння Вялікага гадроннага калайдэра Коржык атрымаў узнагароду (2010 г.) за значнае дасягненне ў рамках калабарацыі CMS (CERN) за кіраўніцтва камандай па ацэнцы і адбору крышталёў.

🤔5👍3
Фізік Сяргей Гапоненка – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Працягваем вывучаць імёны беларускіх навукоўцаў у абноўленым рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. Сярод іх – акадэмік НАН Сяргей Гапоненка.
Ён аўтар каля 200 навуковых прац (яны прысвечаны фізіцы кандэнсаванага стану, оптыцы нанаструктур і інш.) і некалькіх кніг – у тым ліку «Уводзін у нанафатоніку», якая была рэкамендавана Кембрыджскім універсітэтам як навучальны дапаможнік для студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў.
У адным з інтэрв'ю Сяргей Гапоненка звяртаў увагу на праблему старэння навуковых кадраў у Беларусі. З чэрвеня 2023 года навуковец — дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі. Хто яшчэ з беларусаў трапіў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету, чытайце пазней – падпісвайцеся на наш канал.

🔥19👍4
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні
Deutsche Gesellschaft für Osteuropakunde
Stipendien | Deutsche Gesellschaft für Osteuropakunde
Die DGO ist der größte Verbund der Osteuropaforschung im deutschsprachigen Raum. Sie ist ein Forum zur Diskussion von Politik, Wirtschaft und Kultur und vermittelt Wissen und Kontakte.
🔥6❤3👍1
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
👍15🔥1
Беларускія архівы: «культура забароны» і «прэзумпцыя вінаватасці» ў дачыненні да карыстальнікаў
У нямецка-польскай серыі Geschichte im mitteleuropäischen Kontext выйшаў артыкул пра ўплыў палітычных зменаў на доступ да архіваў пасля Другой сусветнай. Адна з частак прысвечана Беларусі (сярод аўтараў артыкула – гісторык Сцяпан Захаркевіч з ЕГУ).
У тэксце адзначаецца: пачынаючы з сярэдзіны 1990-х да заканадаўчых норм сталі дадавацца мясцовыя пісаныя і няпісаныя правілы: беларускія архівы часам уводзілі нават большыя абмежаванні, чым прадугледжвала савецкае заканадаўства. Так, у Нацыянальным архіве працаваць з дакументамі студэнтам было дазволена толькі з 3-га курса.
Колькасць выдадзеных матэрыялаў і час карыстання таксама сталі меншымі, чым прадугледжвалася ў савецкіх нарматывах. Да гэтага дадаюцца шматлікія абгрунтаванні для адмовы ў выдачы дакументаў. Паўстала даволі ўстойлівая «культуры забароны», заснаваная на пэўнай «прэзумпцыі вінаватасці» ў дачыненні да патэнцыйных карыстальнікаў архіваў.

👍12😢4
📢 Увага беларускім навукоўцам, даследчыкам і даследчыцам! Пачынаецца прыём заявак на дзве праграмы: Fulbright Visiting Scholar Program і SUSIs for Scholars. Паспейце падаць заяўку па 5 студзеня 2025 года.
🌍Fulbright Visiting Scholar Program прапануе поўныя стыпендыі на правядзенне навуковых даследаванняў і/ці выкладанне ў амерыканскіх універсітэтах на працягу 3-6 месяцаў. Праграма таксама аказвае візавую падтрымку для членаў сям'і.
🌍Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs for Scholars) прапануюць чатыры тыдні акадэмічнай рэзідэнцыі на базе амерыканскага ўніверсітэта і тыднёвую інтэграваную навучальную паездку ў адзін з рэгіёнаў ЗША.
📚 Тэмы інстытутаў:
1. Амерыканская палітыка і палітычная думка
2. Сучасная амерыканская літаратура
3. Журналістыка і медыя
4. Культура, ідэнтычнасць і грамадства ЗША
5. Эканоміка ЗША і ўстойлівае развіццё
6. Знешняя палітыка ЗША
🔗Падрабязную інфармацыю і спасылку на заяўку вы знойдзеце на нашым сайце
📩 Па дадатковую інфармацыю пішыце на: belarus@americancouncils.org

👍3❤2
«Няма матэрыяльнай зацікаўленасці». Колькасць навучэнцаў аспірантуры і дактарантуры ў Беларусі за тры гады знізілася на 10%
Пра гэта распавёў старшыня Камітэта дзяржкантролю і кіраўнік працоўнай групы па аналізе дзейнасці НАН Васіль Герасімаў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, якая адбылася на гэтым тыдні.
– Няма матэрыяльнай зацікаўленасці пасля заканчэння аспірантуры працаваць па профілі. Так, стыпендыя аспіранта складае 1 000 рублёў, і ён можа зарабіць 0,5 стаўкі малодшым навуковым супрацоўнікам. Скончыўшы навучанне, неабходна перайсці на поўную стаўку, дзе заробак складае 800-900 рублёў, – цытуе Герасімава дзяржаўнае sb.by.

😁9🤔2
Пабачыў свет восьмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus пад рэдакцыяй прафесара, гісторыка Алеся Смалянчука.
Новы нумар пазнаёміць чытача з унікальным помнікам эпіграфікі часоў Полацкага княства «Давыдавым каменем» ХІІ ст., з арганізацыяй дапамогі галадаючым сялянам Магілёўскай і Віцебскай губ. на пачатку ХІХ ст., раскрые праблематыку краёвасці праз успаміны вядомага беларускага і польскага палітыка і краёўца Рамана Скірмунта.
У рубрыцы Біяграфія навукі і навукоўца змешчаны інтэрв’ю з вядомымі гісторыкамі Аляксандрам Краўцэвічам, Нінай Стужынскай, Алегам Латышонкам і Леанідам Смілавіцкім. Стрыжнёвай тэмай гэтых «гісторый гісторыкаў» з’яўляецца пачатак іх навуковага шляху.
У раздзеле Навуковае жыццё публікуюцца анатацыі на кніжныя навінкі, рэцэнзіі, а таксама інфармацыя пра падзеі навуковага жыцця.
Азнаёміцца са зместам можна ў дададзеным файле.
Набыць восьмы том Homo Historicus можна праз онлайн-крамы на фэйсбуку і ў інстаграме.

👍10🔥3😁1
«Нас у Беларусь не пушчалі». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму – 96
7 снежня доктару геолага-мінералагічных навук, акадэміку НАН, заслужанаму дзеячу навукі Радзіму Гарэцкаму спаўняецца 96 гадоў.
У 1969 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за тэктанічную карту Еўразіі і манаграфію «Тэктоніка Еўразіі» (у сааўтарстве). У 1977 - 1993 гг. узначальваў Інстытут геахіміі і геафізікі НАН. Затым – Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Некалькі цытатаў Радзіма Гарэцкага з ранейшых інтэрв’ю.
«Маё жыццё прайшло пад дамоклавым мячом – я ж сын «ворага народа».
«Нас у Беларусь не пушчалі. Бацьку рэабілітавалі ў 1958 годзе, але толькі праз дзесяць гадоў дазволілі вярнуцца».
«Шкадую, што столькі часу згубіў на адміністрацыйную працу. Людзі першы раз пальцам ля скроні круцілі, калі я з Масквы, у якую ўсе імкнуліся, сюды прыехаў, а другі раз – калі ад рэктарства ў БДУ адмовіўся»
Нагадаем, што Парк камянёў у Мінску быў заснаваны Гаўрылам і Радзімам Гарэцкімі.

❤8👍8
Прымаюцца заяўкі на стыпендыі ад Аляксандраўскага інстытута Універсітэта Хельсінкі (да 23 снежня)
Аляксандраўскі інстытут – фінскі цэнтр даследаванняў Расіі, Еўразіі і Усходняй Еўропы. Стыпендыі прадугледжаны для навукоўцаў, якія маюць ступень PhD і жывуць за межамі Фінляндыі (падрабязнасці тут, профіль даследванняў інстытута тут).
Стыпендыі разлічаны на перыяд двух месяцаў запар – з красавіка па снежань 2025 г. Заяўкі на англійскай мове да 23 снежня прымаюцца тут.
З-за вайны Расіі супраць Украіны Хельсінскі ўніверсітэт не запрашае навукоўцаў, звязаных з універсітэтамі або навукова-даследчымі інстытутамі ў РФ ці Беларусі.

👍2
У кантэксце апошніх падзей у Сірыі.
Нельга сказаць, што беларуская арабістыка з’яўляецца развітым накірункам. Тым больш прыемна прыгадаць адно з нешматлікіх вартых увагі выданняў.
Кніга беларускага даследчыка Аляксандра Філіпава пра ідэалагічныя асновы рэжыму Асадаў, крах якога адбываецца на нашых вачах. Кніга выйшла ў выдавецтве РІВШ у 2022 годзе.
У аснову кнігі пакладзены аналіз тэкстаў М. Афляка — ідэолага і заснавальніка Парты арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас). Партыя захапіла ўладу ў Сірыі ў 1963 годзе і ўтрымлівала яе да канца 2024.
Для ўсіх каму цікава з чаго ўсё пачыналася:
Филиппов, А. А. Ранняя идеология партии Баас (ПАСВ). Минск : РИВШ, 2022. – 374 с.

👍9😁1
Ці магчымая дэкаланізацыя акадэмічных гуманітарных даследванняў у Беларусі?
Пра гэта ў свежым нумары часопіса Topos піша Максім Каралёў, дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук. Ён дае станоўчы адказ на пытанне пры ўмове адкрыцця вакна магчымасцяў. Мэты можна дасягнуць некалькі важнымі крокамі. Сярод іх – шырокая грамадская дыскусія на фоне масавай папулярызатарскай дзейнасці.
«Досвед Латвіі паказвае, што прынесла плён люстрацыя абароненых дысертацый. Навуковых ступеней былі пазбаўлены тыя, чые тэзы пераважна абапіраліся на партыйныя ідэалагічныя «калянавуковыя» разважанні» – прыводзіць адзін з прыкладаў Каралёў.
Таксама адзін з шляхоў дэкаланізацыі – арыентацыя ў даследваннях на новую праблематыку: «Нават у дачыненні да Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад, дагэтуль не раскрытыя тэмы адносін мясцовага насельніцтва з акупантамі ў першыя месяцы вайны, унутранага жыцця ў гета, засялення нанава вызваленых гарадоў і г. д.»

👍9😁1🤡1🐳1
Пра ўклад мовазнаўцы Вікторыі Ляшук у развіццё сувязяў паміж славацкай і беларускай культурамі
У славацкім часопісе Slavica Slovaca выйшаў артыкул, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння выбітнай беларускай мовазнаўцы, прафесаркі Універсітэта Мацея Беля Вікторыі Ляшук (юбілей яна адзначыла летась).
У артыкуле падкрэсліваецца вялікі ўклад Вікторыі Ляшук у славянскую лінгвістыку, асабліва ў тэорыю і тыпалогію славянскіх літаратурных моваў. У 1996 годзе яна стала першай беларускай выкладчыцай у Славакіі (беларуская мова).
Шмат гадоў Вікторыя Ляшук паралельна працавала на філфаку БДУ. З 2022 года – прафесарка факультэта мастацтваў Універсітэта Мацея Беля (Банска-Бістрыца, Славакія).

👍6❤3
Даследванне: многія беларусы жылі ў Латвіі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства
У англамоўным часопісе Інстытута гісторыі Літвы Lithuanian Historical Studies выйшаў артыкул супрацоўніц Цэнтра вуснай гісторыі Даўгаўпілскага ўніверсітэта, які грунтуецца на жыццёвых гісторыях, сабраных імі на латвійска-беларускім памежжы з 2003 па 2020 год.
У даследванні адзначаецца: беларусы, якія нарадзіліся ў 1920-1930-я гады на тэрыторыі Латвіі, паспяхова інтэграваліся ў латышскае грамадства, у пэўнай ступені захаваўшы сваю этнічную самасвядомасць. Беларусы ж, якія перасяліліся ў Латвію пасля Другой сусветнай вайны, моцна ад іх адрозніваліся.
Яны сталі інструментамі саветызацыі і русіфікацыі, у большасці выпадкаў страцілі сувязь з цяперашняй Беларуссю і пачуццё прыналежнасці да беларускай культуры. У савецкі час яны жылі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства, таму пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі адчулі сябе несправядліва выключанымі з грамадскага жыцця і нават маргіналізаванымі.

👍10🤷♂3😁1
Матэматык Аляксандр Скіба – у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету
Працягваем вывучаць імёны беларускіх навукоўцаў у абноўленым у 2024-м рэйтынгу топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету (яго складаюць даследчыкі з Стэнфардскага ўніверсітэта, сыходзячы з базы Scopus). Сярод іх – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры алгебры і геаметрыі Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны Аляксандр Скіба. Яго імя і ў рэйтынгу за мінулы год, і ў рэйтынгу цытуемасці навукоўца за ўвесь час.
Аляксандр Скіба з'яўляецца заснавальнікам навуковай школы «Алгебра класаў», шырока вядомай па-за межамі Беларусі. Навуковец уваходзіць у рэдкалегію шэрагу міжнародных навуковых часопісаў (Advances of Group Theory and its Applications (Італія), Southeast Asian Bulletin of Mathematics (Кітай), Mathematics and Mathematical Sciences (Індыя) і інш.).
Хто яшчэ з беларусаў трапіў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету, чытайце пазней – падпісвайцеся на наш канал.

👍4⚡3❤3
📢 CALL FOR ABSTRACTS!
2025 RSA Annual Conference - Navigating Regional Transformation
Dates: 6-9 May 2025
Location: University of Porto (Portugal)
🌍 Далучайцеся да спецыяльнай сесіі SS41: Эфектыўнасць мясцовых стратэгій устойлівага развіцця
🎯Тэматыка спецыяльнай сесіі (невычарпальная):
✔️Уплыў мясцовых стратэгій на рэгіянальную ўстойлівасць і ўстойлівае развіццё
✔️Інструменты і метады павышэння эфектыўнасці стратэгій устойлівага развіцця тэрыторый (гарадскіх і вясковых)
✔️Інтэграцыя экалагічных, сацыяльных і эканамічных аспектаў у мясцовым стратэгаванні
💡Навошта прыняць ўдзельнічаць?
Магчымасць далучыцца да вырашэння важнай тэарэтычнай і практычнай праблемы, прэзентаваць свае даследаванні, падзяліцца ведамі і наладзіць кантакты з экспертамі з усяго свету
📌Дэдлайн падачы тэзісаў: 19 снежня 2024 г
👉Спасылка для заяўкі на ўдзел:
https://lounge.regionalstudies.org/Meetings/Meeting?ID=529
🌍 Join us for the special session SS41: Effectiveness of Local Sustainable Development Strategies
🎯Special session topics (non-exhaustive):
✔️Impact of tailored local strategies on regional resilience and sustainability
✔️Tools and methods to improve the effectiveness of sustainable development strategies of territories (rural and urban)
✔️Integration of environmental, social and economic aspects in local strategizing
💡Why attend?
The opportunity to join in solving an important theoretical and practical problem, present research, and share knowledge and network with experts around the world
📌Abstract submission deadline: 19th December 2024
👉Link for submissions:

👍4❤1