Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enix апублікавала кінэматаграфічны трэйлер Forspoken, прысьвечаны галоўнай гэраіні гульні.

Далучайцеся да Фрэй Холанд, калі яна таямнічым чынам пераносіцца зь Ньню-Ёрка ў прыгожыя, але жорсткія пэйзажы Аціі. У сваім падарожжы, дадому, яна павінна зазірнуць у сябе, каб пераадолець сваіх вераломных ворагаў!

Рэліз Forspoken адбудзецца 24 студзеня, на PlayStation 5 і PC.
👍7
📢 З 19 студзеня Game Pass чакае папаўненьне.

Кампанія Xbox распавяла аб зьменах у бібліятэцы падпіскі Xbox Game Pass. А менавіта аб зьяўленьні ў ёй новых гульняў:

▫️Persona 3 Portable;
▫️Persona 4 Golden;
▫️Monster Hunter Rise.

Таксама, варта нагадаць, што з 15 студзеня падпісантам на РС, кансолях і ў воблачным сэрвісе стануць недаступныя:

▫️Danganronpa: Trigger Happy Havoc;
▫️Nobody Saves The World;
▫️Pupperazzi;
▫️The Anacrusis;
▫️We Happy Few;
▫️Windjammers 2.
👍5🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordic прадставіла новы трэйлер SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake.

Відэа прысьвечана шматлікім пэрсанажам арыґінальнага мультсэрыяла "Губка Боб".

Сюжэт гульні распавядае гісторыю сусьвету, які імкліва развальваецца, і які мае быць выратаваны знакамітым і любімым шматлікімі пэрсанажам (асобна варта адзначыць, што менавіта ён стаў чыньнікам гэтага апакаліпсісу).

Рэліз SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake адбудзецца 31 студзеня на PC, PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch.
6👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Teenage Mutant Ninja Turtles: Shredder’s Revenge выйшла на мабільных прыладах, аднак ёсьць адно "але".

TMNT: Shredder’s Revenge стала афіцыйна даступная на iOS і Android, але даступна толькі для падпісантаў Netflix. Як падкрэсьлілі распрацоўшчыкі, гульню можна спампаваць бясплатна й ў ёй няма ўбудаваных пакупак ці рэклямы, гэтак жа у гульні анічога не выразана й не перакадавана.

Ці стане ў будучыні гульня даступнай для пакупкі без падпіскі на Netflix не вядома.

TMNT: Shredder’s Revenge — гэта яркі, зроблены зь любоўю скролер ў жанры beat ’em up, у васнове якога ляжыць легэндарны вобраз чарапашак з 1987 году. Гэтая гульня — даніна павагі клясычным гульняў аб чарапашках, такім як Turtles In Time.

Рэліз у Steam адбыўся 16 чэрвеня 2022 году.
6👍4🤡2🤔1
Скарбонка - гэта новы тэлеграм канал пра гісторыю, калекцыяванне і думкі са свету фінансаў. Гістарычныя падзеі, пераплеценыя з гісторыяй грошай!
Вечаровыя выпускі простай мовай кожны дзень!

Па спасылцы: t.me/skarbonka_by
6
📰 Twitter чакаюць доўгія твіты й «ціхія падабайкі».

Ілон Маск падзяліўся падрабязнасьцямі сваіх плянаў па разьвіцьці Twitter.

Галоўнае зь іх — падтрымка доўгіх твітаў, якая павінна зьявіцца ў пачатку лютага. У цяперашні час усталяваны ліміт у 280 сымбаляў, і для перадачы вялікіх аб’ёмаў інфармацыі карыстальнікам даводзіцца зьвяртацца да ланцужкоў твітаў. Летась у сьнежні Маск паабяцаў павялічыць ліміт да 4 тысяч знакаў.

На гэтым тыдні, карыстачы змогуць ацаніць функцыю свайпаў: «зрушваючы» экран направа й налева, яны будуць перамыкацца паміж адсочванымі й рэкамендаванымі твітамі, а праз тыдзень ў сеціве будзе даступная кнопка захаванага. Гэта дазволіць захоўваць цікавыя пасланьні, пры гэтым не інфармуючы аўтара, гэтакая "ціхая падабайка".
🤡11👍5🤔2
📰 Paramount+ здыме сэрыял па матывах Dungeons & Dragons.

Паводле зьвестак Deadline, Paramount+ замовіў восем эпізодаў адаптацыі папулярнай фэнтэзійнай ролевай франшызы Dungeons & Dragons ад Hasbro.
Сцэнар пілотнай серыі ўжо напісаў Роўсан Маршал Тэрбер, які стварыў для Netflix «Чырвонае паведамленьне».

Гэта ўжо не першая праца Paramount Pictures у сусьвеце D&D, кампанія, сумесна з Крысам Пайнам здымалі паўнамэтражны фільм, прэм’ера якога адбудзецца 31 сакавіка.
👍92
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Children of Silentown — натхнёнай працамі Ціма Бэртана.

Children of Silentown — прыгодніцкая гульня ў жанры point-and-click, якая апавядае чароўную й загадкавую гісторыю. Дасьледуйце места і небясьпечныя навакольлі, размаўляйце зь дзівакаватымі жыхарамі, вырашайце галаваломкі й гуляйце ў міні-гульні.

Цягам дня лес ціхі й спакойны. Уначы вы чуеце роў... монстраў.
Суправаджайце Люсі й яе сяброў у гэтай змрочнай, прыгожай прыгодніцкай гульні ад стваральнікаў Little Briar Rose.

Кошт
звычайнага выданьня гульні ў Steam — 9.99$.
👍7🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Atrio: The Dark Wild.

Гібрыд жанраў "выжываньне" і "аўтаматызацыя". Лавіце істот і дадавайце іх на лінію зборкі. Ці зможаце вы выжыць і вярнуць у сьвет сьвятло?

Кошт гульні ў Steam — 10.49$.
👍7🆒2🤔1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Divine Knockout, First Class Trouble і Gamedec - Definitive Edition.

Divine Knockout — накаўтуйце багоў у гэтым баявіку-плятформеру ад трэцяй асобы! Станьце маленькім, але магутным богам зь мітаў і легенд, ваюйце ў трохмернай прасторы й выбівайце супернікаў з мапы, каб атрымаць абсалютную перамогу!

First Class Troubleгульня, у якой гульцам трэба будзе перажыць катастрофу, дзейнічаючы як сумесна, так і адзін супраць аднаго. Мэта гульні — адключыць сьмяротны ШІ. Некаторыя з гульцоў — самазванцы, яны употай гуляюць за падобных на людзей робатаў-забойцаў і гатовыя здрадзіць у любы момант!

Gamedec - Definitive Editionізамэтрычная ролевая гульня ў жанры кібэрпанк для аднаго гульца. Вы гульнявой дэтэктыў, які расьсьледуе злачынствы ў віртуальных мірах. Зьбірайце інфармацыю ў сьведкаў і падазраваных, каб перахітрыць зладзеяў і раскрыць іх задумы. Вас вызначаюць вашыя рашэньні!

❗️Гульні можна забраць да 19 студзеня.
🎄11👍4❤‍🔥1😐1
📰 Ubisoft зноў перанесла Skull and Bones.

Ubisoft абвясьціла, што дзеля паляпшэньня якасьці гульні, вырашыла перанесьці яе (ужо ў ШОСТЫ раз) на пазьнейшы тэрмін. Цяпер чакаць гульню варта не раней за вясну.
Таксама было абвешчана, што 13 студзеня, а 20:00 па Менску на Twitch правядуць трансьляцыю прысьвечаную гульні.

Па зьвестак Kotaku, у самой Ubisoft назіраюцца сур’ёзныя фінансавыя праблемы! Дзеля скарачэньня выдаткаў, кампанія сьпіша каля 537 млн даляраў выдаткаў.
Неназваныя супрацоўнікі фірмы паведамілі СМІ, што кампанія пачала скарачэньне штата супрацоўнікаў, свае месцы страціла ўжо каля 30 чалавек.
🤡6👍2😁21🌚1
📰 Meta спыніць падтрымку Oculus Quest першага пакаленьня.

Meta паведаміла, што 5 сакавіка карыстальнікі больш ня змогуць ствараць або далучацца да некаторых сацыяльных функцыяў Meta Horizon Home.

Распрацоўшчыкі працягнуць выпускаць абнаўленьні, у тым ліку з выпраўленьнем крытычных багаў, да 2024 году. Пасьля гэтага гарнітура віртуальнай рэальнасьці перастане атрымліваць любыя абнаўленьні.

У Meta падкрэсьлілі, што ўладальнікі VR-гарнітуры Quest па-ранейшаму змогуць паўнавартасна выкарыстоўваць прыладу й ўсе даступныя для гаджэта прыкладаньня.

Oculus Quest першага пакаленьня убачыла сьвет вясной 2019 году, а яе прыёмнік другога пакаленьня, паступіў у продаж восеньню 2020 году.

У канцы 2022 году кампанія прадставіла VR-гарнітуру Quest Pro з функцыямі адсочваньня рухаў вачэй і твара (якую дарэчы, акрамя цаны (1500$) крытыкуюць за множныя недапрацоўкі, якія быццам бы спэыяльна падкрэсьліваюць сучасныя праблемы VR).
👍7😢2
📰На прасторах інтэрнэту апынулася 60 гб нявыпушчанага кантэнту да Team Fortress 2.

На прасторах інтэрнэту быў апублікаваны архіў, які змяшчае 61 гігабайт разнастайных матэрыялаў для мультыплэернага шутэра Team Fortress 2, якія так і не ўбачылі свой рэліз.

Сярод файлаў, фанаты выявілі няскончаную мапу Dustbowl 2, бэта-вэрсію мапы Mercenary Park і Trainyard, а таксама ручную пілу, сіні абрэз, гіганцкага трохногага робата й трохмерную мадэль ведзьмы.

Фанаты пасьля выяўленьня гэтак каштоўных знаходак тут жа пачалі працаваць над ўбудаваньнем неадбыўшагася кнтэнта ў гульню (застаецца спадзявацца, што Valve ня стане мяшаць сваім фанатам у гэтай справе).
👍9👀5