Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰На прасторах інтэрнэту апынулася 60 гб нявыпушчанага кантэнту да Team Fortress 2.

На прасторах інтэрнэту быў апублікаваны архіў, які змяшчае 61 гігабайт разнастайных матэрыялаў для мультыплэернага шутэра Team Fortress 2, якія так і не ўбачылі свой рэліз.

Сярод файлаў, фанаты выявілі няскончаную мапу Dustbowl 2, бэта-вэрсію мапы Mercenary Park і Trainyard, а таксама ручную пілу, сіні абрэз, гіганцкага трохногага робата й трохмерную мадэль ведзьмы.

Фанаты пасьля выяўленьня гэтак каштоўных знаходак тут жа пачалі працаваць над ўбудаваньнем неадбыўшагася кнтэнта ў гульню (застаецца спадзявацца, што Valve ня стане мяшаць сваім фанатам у гэтай справе).
👍9👀5
📰 Апублікаваны фінальныя сыстэмныя патрабаваньні Hogwarts Legacy.

Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel Core i5-6600 або AMD Ryzen 5 1400;
Відэакарта — NVIDIA GeForce GTX 960 або AMD Radeon RX 470;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ.

Рэкамэндаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel Core i7-8700 або AMD Ryzen 5 3600;
Відэакарта — NVIDIA GeForce 1080 Ti або AMD Radeon RX 5700 XT або Intel Arc A770;
Аператыўная памяць — 16 ГБ.

Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі абвясьцілі сьпіс актораў якія ўдзельнічалі ў стварэньні гульні. Сярод іх напрыклад ёсьць дырэктара Хогвартса Фінеас Найджэлус Блэк, якога агучыў (і падарыў зьнешнасьць) папулярны актор Сайман Пэг («Зомбі па імі Шон»).

Фінеас — самы непапулярны кіраўнік школы. Ён не асабліва зацікаўлены ў навучаньні дзяцей, напышлівы й дурнаваты, а ролю дырэктара прыняў толькі з-за прэстыжнасьці пазыцыі.

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
👍92👎2🤯2
📰 Ubisoft у рамках стрыма, паказала ґеймплэй Skull and Bones.

Стваральнікі Skull and Bones прадэманстравалі місію, падчас якой гульцам трэба будзе адправіцца на паляваньне за мяцежнікамі па распараджэньні каралевы. Па ходзе дасьледаваньня й бітваў гэрой будзе атрымліваць лісты, фрагмэнты дакумэнтаў і цыдулкі, якія праліваюць сьвятло на стан спраў у гульнявым сьвеце.

Нагадаем, што нядаўна кампанія прыняла рашэньне перанесьці гульню ў шосты раз (чым выклікалі абурэньне фанатаў, якое выяўляецца масавымі «беспарадкамі» на акаўнтах гульні. Так да прыкладу сьвежы стрым сабраў усяго 700 станоўчых адзнак, супраць 1600 адмоўных).
🤡8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 BioWare намякае на нешта важнае для фанатаў Mass Effect.

Распрацоўшчыкі з BioWare, судзячы па ўсім, намякаюць на нейкія важныя навіны, злучаныя са сусьвету Mass Effect.

Акаўнт студыі апублікаваў невялікі ролік з «Нармандыяй» з арыґінальнай трылёгіі, падпісаўшы гэта ўсё пытаньнем ці няма ў карыстальнікаў «вялікіх плянаў на сёлетнія падарожжы»?
Гэты допіс пракамэнтаваў ґеймдырэктар новай Mass Effect Майкл Гэмбл:

«Каб толькі яны ведалі, куды мы накіроўваемся».

Дадатковых дэталяў аб праекце, раскрыта не было. Магчыма, што нейкія анонсы будуць чакаць нас на выставе E3 2023.
Нагадаем, што раней BioWare адсьвяткавала «Дзень N7» з дапамогай сьвежага тызера новага праекта ў франшызе Mass Effect, дзе можна было пачуць голас Ліяры ТʼСоні.
👍10
📢 EGS пачаў забіраць у гульцоў зь Беларусі Kerbal Space Program.

На мінулым тыдні ў Epic Games Store праходзіла раздача дапаўненьня Shadow Tactics – Aiko’s Choice і Kerbal Space Program, праз час, гульцы пачалі атрымліваць апавяшчэньні аб звароце сродкаў (роўных нулю) за "набыцьцё" Kerbal Space Program.

Прычынай гэтага, верагодна, зьяўляецца тое, што выдавецтва Private Division зрабілі пакупку гульні немагчымай для нашага рэгіёну, што чамусьці не было выяўлена супрацоўнікамі EGS перад пачаткам раздачы.

Не гледзячы на гэты непрыемны інцыдэнт, усё ж раздачы гульняў працягваюцца, так напрыклад зараз можна бясплатна атрымаць Divine Knockout, First Class Trouble і Gamedec – Definitive Edition (спадзяемся, што іх адбіраць аніхто ня будзе).
😢11👍4😐3😭2😨2
📰 Распрацоўшчыкі рэмайстра Fatal Frame: Mask of the Lunar Eclipse прадставілі першы відэадзёньнік распрацоўкі.

Koei Tecmo выпусьцілі першы відэадзёньнік, распрацоўкі Fatal Frame: Mask of the Lunar Eclipse, прысьвяціўшы яго адрозьненьням рэмайстра ад арыґінала.

Так напрыклад распрацоўшчыкі надалі шмат часу й сілаў, гульнявым гукам, па словах прадзюсара Юкаты Фукая, гуляючы ў арыґінальную гульню, ён далёка не зь першага разу змог зразумець, у якім кірунку ў адной са сцэн знаходзіцца тэлефон.
Акрамя таго, у рэмайстру гукі пачалі выдаваць і розныя аб’екты, якія раней не валодалі такімі асаблівасьцямі — у іх ліку музычныя шкатулкі, дынамікі, піяніна й радыё. Па словах распрацоўшчыкаў, гэта зроблена для ўзмацненьня асноўнай тэмы гульні — сувязі гуку й ўспамінаў.

Рэліз Fatal Frame: Mask of the Lunar Eclipse на ПК, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама Nintendo Switch адбудзецца 9 сакавіка 2023 году.
👍6
📰 CD Projekt наняла для працы над The Witcher знакамітую польскую акторку фільмаў для дарослых.

Польская мадэль, якая здымаецца ў фільмах для дарослых у мінулым годзе апублікавала фотаздымак зь якога вынікала, што яна зьявіцца ў неўказанай гульні ад CD Projekt. Фанаты разьвязалі паўнавартаснае "сьледзтва", з мэтай пазнаць нешта новае аб будучых гульнях кампаніі.

Мадэль і акторка, якая хаваецца пад псэўданімам Bunny Marty, апублікавала ў кастрычніку мінуляга году свой фотаздымак, на якім яна ў намаляваных маркерах, што выкарыстоўваюцца падчас захопу рухаў для анімацыі пэрсанажаў. На заднім пляне — таблічка з аўтографамі стваральнікаў The Witcher 3. Праз некаторы час запіс быў выдалены.

Паведамленьне было апублікавана ўсяго за чатыры дні да афіцыйнага анонсу рэмэйку першага The Witcher, што падштурхоўвае да думкі, аб тым, што менавіта ў гэтым праекце й ўдзельнічае акторка (хоць гэта ўсё роўна не выключае магчымасьці ўдзелу яе ў DLC Phantom Liberty для Cyberpunk 2077).

Паводле іншай тэорыі, мадэль можа зьявіцца ў The Witcher 4, што азначае, што праца ўжо знаходзіцца на даволі прасунутай стадыі, паколькі захоп рухаў – не першае, чым звычайна займаюцца распрацоўшчыкі гульняў.

Дарэчы, гэта не першая знакамітая мадэль, якая працуе ў праектах CDPR. Так напрыклад свой голас радыёдыджэю ў будучым DLC для Cyberpunk 2077 падорыць Саша Грэй.
👍13🍓6🌭1
📰 Анансаваны «калекцыйны напой» па матывах Resident Evil.

На прасторах інтэрнэту амаль кожны дзень зьяўляецца нешта цікавае, створанае выключна для фанатаў той ці іншай кіна/гульня й г.д. франшызы.
Адным з такіх калекцыйных прадметаў стане камплект First Aid Collector’s Drink ад даволі знакамітага вытворцы напояў GameFlavor.

Набор уяўляе сабой скрыню, стылізаваную пад куфар для прадметаў з гульняў серыі Resident Evil, поўны балёнчыкаў з мэдычнім спрэем (які выкарыстоўваецца ў гульні, у якасьці сродку ўзнаўленьня шкалы здароўя).
Усярэдзіне балёна праўда зьмяшчаецца зусім не мэдыкамэнт, а асьвяжальныя напоі — у кожнай скрынцы знаходзіцца дзесяць такіх слоічкаў аб’ёмам у 330 мілілітраў кожная, са смакам агурка й мяты.

Таксама ў камплект уваходзяць: адзін дадатковы здымны распыляльнік, некалькі слоічкаў (у выглядзе картрыджаў для друкавальнай машынкі), запоўненыя гарохавай гарбатай, зялёнай матчай, куркумай і чырвоным бураком, чатыры карткі з рэцэптамі безалькагольных напояў.

Кошт адной скрынкі складае 199€.
👍11🍾3😁1