Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 CD Projekt наняла для працы над The Witcher знакамітую польскую акторку фільмаў для дарослых.

Польская мадэль, якая здымаецца ў фільмах для дарослых у мінулым годзе апублікавала фотаздымак зь якога вынікала, што яна зьявіцца ў неўказанай гульні ад CD Projekt. Фанаты разьвязалі паўнавартаснае "сьледзтва", з мэтай пазнаць нешта новае аб будучых гульнях кампаніі.

Мадэль і акторка, якая хаваецца пад псэўданімам Bunny Marty, апублікавала ў кастрычніку мінуляга году свой фотаздымак, на якім яна ў намаляваных маркерах, што выкарыстоўваюцца падчас захопу рухаў для анімацыі пэрсанажаў. На заднім пляне — таблічка з аўтографамі стваральнікаў The Witcher 3. Праз некаторы час запіс быў выдалены.

Паведамленьне было апублікавана ўсяго за чатыры дні да афіцыйнага анонсу рэмэйку першага The Witcher, што падштурхоўвае да думкі, аб тым, што менавіта ў гэтым праекце й ўдзельнічае акторка (хоць гэта ўсё роўна не выключае магчымасьці ўдзелу яе ў DLC Phantom Liberty для Cyberpunk 2077).

Паводле іншай тэорыі, мадэль можа зьявіцца ў The Witcher 4, што азначае, што праца ўжо знаходзіцца на даволі прасунутай стадыі, паколькі захоп рухаў – не першае, чым звычайна займаюцца распрацоўшчыкі гульняў.

Дарэчы, гэта не першая знакамітая мадэль, якая працуе ў праектах CDPR. Так напрыклад свой голас радыёдыджэю ў будучым DLC для Cyberpunk 2077 падорыць Саша Грэй.
👍13🍓6🌭1
📰 Анансаваны «калекцыйны напой» па матывах Resident Evil.

На прасторах інтэрнэту амаль кожны дзень зьяўляецца нешта цікавае, створанае выключна для фанатаў той ці іншай кіна/гульня й г.д. франшызы.
Адным з такіх калекцыйных прадметаў стане камплект First Aid Collector’s Drink ад даволі знакамітага вытворцы напояў GameFlavor.

Набор уяўляе сабой скрыню, стылізаваную пад куфар для прадметаў з гульняў серыі Resident Evil, поўны балёнчыкаў з мэдычнім спрэем (які выкарыстоўваецца ў гульні, у якасьці сродку ўзнаўленьня шкалы здароўя).
Усярэдзіне балёна праўда зьмяшчаецца зусім не мэдыкамэнт, а асьвяжальныя напоі — у кожнай скрынцы знаходзіцца дзесяць такіх слоічкаў аб’ёмам у 330 мілілітраў кожная, са смакам агурка й мяты.

Таксама ў камплект уваходзяць: адзін дадатковы здымны распыляльнік, некалькі слоічкаў (у выглядзе картрыджаў для друкавальнай машынкі), запоўненыя гарохавай гарбатай, зялёнай матчай, куркумай і чырвоным бураком, чатыры карткі з рэцэптамі безалькагольных напояў.

Кошт адной скрынкі складае 199€.
👍11🍾3😁1
📰 У вапошнія дні жыцьця Stadia, Google прыгатавала карыстальнікам сьціплы падарунак.

Празь некалькі дзён сэрвіс Stadia будзе зачынены, у сувязі з чым, Google прыгатавала для яго карыстачоў сьціплы падарунак: магчымасьць пагуляць у Worm Game.

Worm Game гэта адначасова першы й апошні праект для Google Stadia (гэтую гульню распрацоўшчыкі выкарыстоўвалі выключна ўнутры студыі, з мэтай тэставаньня розных функцыяў сэрвісу):

«Аніхто не назаве яе «Гульнёй году», але каманда Stadia правяла ў Worm Game КУЧУ часу. А зараз мы падумалі, што варта падзяліцца ёю й з вамі. Дзякуй за гульню й за ўсё».

Нагадаем, што 18 студзеня, Google Stadia будзе зачынены, а ўсім карыстачам Google абяцае цалкам пакрыць усе выдаткі.
🤔7😢4🤣3👀2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Апублікаваны новы тызер сацыяльнага мультыплэернага хорару Carnival Hunt.

Carnival Hunt — гэта асімэтрычная, сацыяльная, шматкарыстальніцкая гульня жахаў ад першай асобы, створаная манґольскімі распрацоўшчыкамі з Beer Night Studio. Адзін гулец бярэ на сябе ролю карнавальнага монстра, а астатнія гульцы гуляюць у ролі трусікаў.

Сярод асаблівасьцяў Carnival Hunt распрацоўшчыкі адзначаюць:

▫️выжываньне двух бакоў — ня толькі трусаў, але й монстра;
▫️кожны карнавальны монстар валодае унікальным наборам уменьняў;
▫️рэалізацыя нутрагульнявага пазыцыйнага галасавога чата;
▫️сумленная гульня без аднабаковай перавагі — усе гульцы гуляюць ад першай асобы.

Рэліз гульні заплянаваны на гэты год.
У хуткім часе чакаецца запуск Kickstarter-кампаніі.
👍12
📰 GOG пазбавіўся функцыі Connect.

Каманда плятформы лічбавай дыстрыбуцыі гульняў GOG безь якіх-небудзь папярэджаньняў закрыла сэрвіс GOG Connect, які дазваляў сынхранізаваць бібліятэку гульняў са Steam (функцыя дазваляла імпартаваць набытую копію гульні з Steam у GOG, гэта значыць вы атрымлівалі паўнавартасную другую ліцэнзійную копію набытай у steam гульні ў кліенце GOG).

Старонка GOG Connect зараз перанакіроўвае на галоўную старонку сайта GOG. Першапачаткова на зьнікненьне GOG Connect зьвярнулі ўвагу карыстачы ў сетцы каля тыдня назад. Цяпер гэтую інфармацыю пацьвердзіла выданьне PC Gamer, спасылаючыся на афіцыйны камэнтар прадстаўніка GOG.

Функцыя, якая здавалася рэвалюцыйнай спачатку, даволі хутка страціла папулярнасьць з-за нежаданьня выдаўцоў масава падтрымліваць яе. Адной з ключавых прычын стала магчымасьць эксплёатаваць GOG Connect для атрыманьня гульняў трэцімі асобамі.
🤔111👍1👎1
📰 Сэрыял The Last of Us атрымлівае найвышэйшыя адзнакі крытыкаў і гледачоў.

Пілотны эпізод сэрыяла, заснаванага на аднайменнай гульні ад Naughty Dog стаў даступны на сэрвісе HBO Max 15 студзеня, і нягледзячы на шматлікую крытыку з боку гульцоў, стартаваў цалкам нядрэнна!

Так напрыклад карыстальніцкі рэйтынг на Metacritic склаў 8.3 бала з 10, на Rotten Tomatoes рэйтынг роўны 97%, карыстачы партала IMDb ацанілі адаптацыю ў 9,6 бала з 10 (аднак варта адзначыць, што з часам верагодна гэтыя лічбы могуць трохі паменшыцца, бо да галасаваньня падключацца іншыя карыстальнікі).

Цікава, што да паўнавартаснай прэм’еры сэрыялу The Last of Us праракалі не самы зайздросны лёс. Так напрыклад фанаты актыўна крытыкавалі зьнешнасьць актораў (асабліва Элі ў выкананьні Бэлы Рамзі), аднак зараз, многія прыкмячаюць, што магчыма ў HBO атрымалася зламаць так званы «праклён відэагульнявых адаптацый».
👍12🏆1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стала вядома дата выхаду фанацкага рэмэйку The Elder Scrolls IV: Oblivion.

У далёкім 2012 намаганьнямі шматлікіх фанатаў, пачалася праца над ґлябальным модам Skyblivion, які закліканы перанесьці культавую The Elder Scrolls IV: Oblivion (2006 году выпуску), на гульнявы рухавічок Skyrim.

«Я нарадзіўся восемдзесят сем гадоў таму. Шэсьцьдзесят пяць гадоў я панаваў над Тамрыэлем, але сны мае так і засталіся непадуладнымі мне... Я бачыў Брамы Аблівіёна — Брамы, за якія адмаўляецца зазірнуць свядомасць. Ведай жа: у цемры стаіўся Вораг — Ён рыхтуецца зьнішчыць гэтую зямлю!.. [...] набліжаюцца апошнія дні Трэцяй эры… і апошнія гадзіны майго жыцьця…»

Праз 13 гадоў распрацоўкі, каманда TESRenewel анансавала дату выхаду праекту — 2025 год (дарэчы распрацоўнік пад нікам Rebelzize адзначыў, што тэрміны рэлізу могуць ссунуць і на больш раньні тэрмін, аднак для гэтага патрабуецца дапамога валянтэраў, якія могуць паскорыць працэс вытворчасьці).

Фанатаў серыі, дарэчы, ня моцна засмуціла такое далёкае акно рэлізу, яны амаль упэўненыя, што мод выйдзе раней за The Elder Scrolls VI.
10👍3🤩3🔥1
📰 Распрацоўнікі Valheim распавялі аб плянах на разьвіцьцё гульні.

Стваральнікі Valheim, падзяліліся сваімі плянамі на разьвіцьцё гульні, у гэтым годзе.

Галоўным новаўвядзеньнем стане новы біём — «Попельныя землі», стварэньнем канцэпцыі якога распрацоўшчыкі займаюцца прама зараз.
Плянуецца, што гэта будзе не вялікі востраў, а паўнавартасны кавалак зямлі на крайнім поўдні. Насяляць новыя землі будуць мерцьвякі, якія будуць прадстаўлены, як звычайнымі трупамі якія ажылі, так і мудрагелістымі магрэнамі — чатырохлапымі павукамі, падобнымі на спляценьне плоці й костак розных істот.

Акрамя анонсу сваіх плянаў, распрацоўшчыкі паабяцалі надалей быць больш адкрытымі з супольнасьцю й рэгулярна дзяліцца напрацоўкамі па новай лякацыі.
10👍32
📰 Абноўленая трылёгія GTA зьявіцца ў EGS (і магчыма Steam) 19 студзеня.

Такую інфармацыю падаў інсайдэр пад нікам billbil-kun, які стаў даволі вядомым, дзякуючы сваім праўдзівымі ўцечкамі па PS Plus.

Паводле яго словаў, Grand Theft Auto: The Trilogy — The Definitive Edition выйдзе ў Epic Games Store 19 студзеня, а 19:00 па Менску і першы час будзе прадавацца там са зьніжкай у 50%. Таксама інсайдэр падкрэсьліў, што трылёгія гэтак жа можа зьявіцца й ў Steam, але пацьверджаньня гэтага ў яго няма.

Інфармацыя аб магчымым выхадзе Grand Theft Auto: The Trilogy — The Definitive Edition у гэтых крамах раней зьяўлялася ў базе SteamDB і лаўнчэры Rockstar Games.

Афіцыйна аб рэлізе не паведамлялася.
👎5😁5🤔5👍2🆒1
📰 Журналістам IGN атрымалася ўзяць інтэрвію ў стваральнікаў рэмэйка Silent Hill 2.

Журналісты выданьня IGN узялі інтэрвію ў прадзюсера серыі Мотаі Акамота, а таксама мастака Масахіра Іта й кампазытара Акіры Ямаокі, якія прыклалі руку як да арыґінальнай Silent Hill 2, так і да іншых частак папулярнай хорар-франшызы.

У інтэрвію абмеркавалі гісторыю вяртаньня Konami да легэндарнай франшызы, прычыны шэрагу дызайнерскіх рашэньняў, неабходнасьць працы зь інды распрацоўшчыкамі й многае іншае.

Чытайце ўсё гэта ў нашым перакладзе!
10👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавала новае дапаўненьне да ґлябальнай стратэгіі Stellaris.

Вы не самотныя! Галяктыка велізарная й поўная цудаў — а таксама іншаплянэтных імпэрыяў, і ўсё роўна, ці гатовыя вы зь імі сустрэцца. First Contact — гэта новыя варыянты паходжаньня й асаблівыя мэханікі, зьвязаныя зь першым прыбыцьцём гасьцей з космасу.
Ня ўсе яны прыходзяць зь мірам!

Дата рэлізу не называецца.
👍131
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз WW2 Rebuilder.

У гульні WWII Rebuilder вы зможаце адрадзіць месты, разбураныя ў Другой сусьветнай вайне. Выкарыстоўвайце цяжкую тэхніку для ўборкі будаўнічага сьмецьця, насіце цэглу сваімі рукамі, каб аднавіць сьцены дамоў, у якіх зноў паселяцца вашы суайчыньнікі!

Кошт гульні — 10,49$ (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍16🔥3
📰 Раней часу, у інтэрнэце апынулася велізарная колькасьць інфармацыі аб Hogwarts Legacy.

У сетцы раней тэрміну зьявіліся падрабязнасьці аб працягласьці й іншых дэталях Hogwarts Legacy – усяму віной уцечка некаторых старонак артбука, які стварылі па матывах гульні (далей ідуць спойлеры (але асабіста я б іх так не назваў)):

🔸Паўнавартаснае праходжаньне гульні зойме прыкладна 70 гадзін, 35 зь якіх будуць прысьвечаны асноўнай гісторыі;
🔸Дэталі цэнтральнага сюжэту будуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад факультэта гульца;
🔸«Недаравальныя» загаворы можна вывучыць толькі пасьля заканчэньня асноўнай гісторыі;
🔸Карыстальнікаў чакае каля 100 загадак Мэрліна, якія трэба вырашаць рознымі спосабамі;
🔸Каля 90% кантэнту зь першай прэзентацыі гульні ў верасьні 2020 году зьмянілі ці прыбралі;
🔸Канцэпт праекта зьявіўся яшчэ ў 2017 годзе, прычым першапачаткова ў ім быў квідыч;
🔸Аб’ём мапы скарацілі амаль на чвэрць, лякацыі з гарамі й балотам даступныя, але гэта ўжо не гульнявыя вобласьці. Магчыма, што іх могуць дадаць у DLC;
🔸У гульні шмат дадатковых заданьняў, тры зь іх зьвязаны з асноўным сюжэтам (па факультэтах);
🔸Эцклюзіўная місія для PlayStation атрымалася цікавай (прычым тыя хто завалодалі дадзенай інфармацыяй, раяць набываць па магчымасьці вэрсію гульні для PS5);
🔸Гульцы могуць лётаць на мятле або магічнай істоце над Хогвартсам і каля яго, але вывучыць такім чынам вёску Хогсьмід не атрымаецца;
🔸У карыстальнікаў будзе магчымасьць злавіць фенікса;
🔸Другарадныя квэсты атрымаліся разнастайнымі й займальнымі — ёсьць розныя падзямельля, сутычкі з босамі й шмат іншага кантэнту.

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
🥰6👍4🤔3