Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Xbox рыхтуецца зрабіць Starfield «тварам» сваіх кансоляў.

Карыстальнік Reddit пад нікам iplaykazoo апублікаваў фотаздымак скрынкі з кансольлю мадэлі Xbox Series X для кітайскага рэгіёна, на якой намаляваны ключавы арт будучай ролевай гульні Starfield.

Мяркуючы па ўсім, Microsoft ускладае на новы праект Тода Говарда й Bethesda Game Studios вялікія надзеі, плянуючы зрабіць гульню своеасаблівым сымбалем Xbox на бліжэйшы час (на дадзены момант (ужо на працягу двух гадоў), на скрынках з кансолямі красуецца Майстар Чыф — пратаганіст гульняў серыі Halo).

Рэліз Starfield заплянаваны на першую палову 2023 году.
🔥11👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Hogwarts Legacy атрымала кінэматаграфічны трэйлер.

«Ваш ліст у Хогвартс прыйшоў»!

Ролік дэманструе выдатныя краявіды школы чараўніцтва й зусім вар’яцкую саву, якая дастаўляе ліст галоўнай гэраіні/гэрою.

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
❤‍🔥8🔥5👍1
📰 Microsoft зьбіраецца звольніць 11 тысяч сваіх супрацоўнікаў.

На афіцыйным сайце кампаніі зьявіўся тэкст звароту кіраўніка кампаніі Сацьці Надэлы, у якім ён абвясьціў аб скарачэньні штата супрацоўнік і растлумачыў прычыны, якія пацягнулі за сабой звальненьне амаль 5% усіх супрацоўнікаў:

«Мы жывем у часы значных зьменаў, і па меры таго як я сустракаўся з кліентамі й партнэрамі, некаторыя рэчы праясьняліся. Кліенты павялічылі свае лічбавыя выдаткі падчас пандэміі, але зараз мы бачым, што яны аптымізуюць іх, каб атрымаць больш [паслуг] зь меншымі выдаткамі.

Мы таксама бачым, што арґанізацыі ва ўсіх галінах і рэгіёнах праяўляюць асьцярожнасьць, паколькі некаторыя часткі сьвету перажываюць рэцэсію, а іншыя чакаюць яе. У той жа час дзякуючы дасягненьням у галіне штучнага інтэлекту нараджаецца наступная буйная хваля вылічальных сыстэм».

Па словах Надэлы, Microsoft пройдзе празь зьмены на рынку й стане толькі мацней, аднак для гэтага карпарацыі неабходна засяродзіцца на трох прыярытэтных кірунках:

1) Прывядзеньне затрат у вадпаведнасьць з атрыманым прыбыткам (што і стала прычынай скарачэньняў);
2) Інвэстыцыі ў стратэгічна важныя для будучыні Microsoft напрамкі;
3) Празрыстасьць карпарацыі ў адносінах да супрацоўнікаў і кліентаў.

Microsoft усьведамляе, што звальненьне 11 тысяч супрацоўнікаў уплывае на жыцьцё й лёсы людзей, а таму прыкладзе ўсе намаганьні для падтрымкі скарачаных супрацоўнікаў, падаўшы ім годныя кампэнсацыі, пакрыцьцё мэдычніх выдаткаў на паўгода наперад і дапамога ў пошуку новых месцаў працы.
😱6🤔3👍2😢1
📢 У Steam пачаўся распродаж у гонар кітайскага новага году.

У Steam стартаваў распродаж, прысьвечаны кітайскаму Новаму году.
У рамках акцыі гульцам прапануюць самыя розьня праекты, зьвяртая ўвагу на праекты распрацоўшчыкаў з Кітая (многія зь якіх мала вядомыя на эўрапейскім рынку).

Сярод цікавага можна адзначыць:

Sword and Fairy 7 — 20.64$;
Moncage — 5.94$;
My Time at Sandrock — 10.39$;
F.I.S.T.: Forged In Shadow Torch — 10.03$;
Dorfromantik — 5.59$;
ANNO: Mutationem — 7.49$;
Last Day of June — 3.14$ і іншыя.

Старонка кітайскага навагодняга распродажу таксама зьмяшчае спасылкі на асобныя распродажы пэўных выдаўцоў (Xbox, Bandai Namco, Sega і іншых).
👍10
📰 GSC Game World падзялілася сьвежым скрыншотам S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

GSC Game World падзялілася з журналістамі парай сьвежых скрыншотаў свайго будучага праекта S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.
Гэтак жа распрацоўшчыкі пацьвердзілі, што большая частка каманды (200 чалавек) у дадзены момант працуе ў Празе, 130 чалавек працягваюць займацца распрацоўкай гульні з Кіева.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 для PC, Xbox Series (+Game Pass).
16👍4
"Пойдзем гуляць!" новы канал аб геймінгу і кіберспорце ў Беларусі. Аўтарка распавядае, ці ёсць у Беларусі буйныя кіберспартыўныя каманды, дзе знайсці трансляцыі па Dota 2 на беларускай мове і як стаць сапраўдным кіберспартсменам, гуляючы ў камп'ютарным клубе ў Гомелі.

Далучайцеся!
👍54
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Epistory - Typing Chronicles.

Epistory - Typing ChroniclesУ Epistory вы граеце ролю музы, у выглядзе выдуманага пэрсанажа ў сьвеце недапісаных апавяданьняў. Вашы прыгоды пачынаюцца на чыстай старонцы, але вельмі хутка, калі вы атрымоўваеце натхненьне, гульнявы сьвет пачынае расьці, а вы змагаецеся ў ім з ворагамі й разгадваеце яго таямніцы!

❗️Забраць гульню можна да 26 студзеня.
👍6🫡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive і Triumph Studios, анансавалі Age of Wonders 4.

Paradox Interactive і студыя Triumph анансавалі (празь дзевяць гадоў) Age of Wonders 4.

Гульцам трэба ўстаць на чале ўласнага фэнтэзійнага каралеўства й ператварыць яго ў Імпэрыю сваёй мары. Але для гэтага давядзецца кінуць выклік магутным каралям-чараўнікам!

Рэліз гульні адбудзецца 2 траўня, на PlayStation 5, Xbox Series і PC.
🔥8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Owlcat Games выпусьцілі тызер будучага DLC «The Last Sarkorians», для Pathfinder: Wrath of the Righteous.

«Дзяржава Саркорыс была зьнішчана дэманамі, але апошнія зь яе прадстаўнікоў усё яшчэ гатовыя змагацца. Сустракайце Ульбрыга Алеска, саркарыйскага Пярэваратня, здольнага ператварацца ў магутнага грыфона. Ён памятае Саркорыс такім, якім ён быў да таго, як Арылу Варлеш адкрыла Сусьветную Язву.

Вазьміце яго ў свой атрад і паглядзіце на Крыжовы паход вачыма апошняга з племянных правадыроў старога Саркорыса. Дасьледуйце новы рэгіён, ваюйце з новымі ворагамі… і можа быць, нават знойдзеце новае каханьне!»

Акрамя гэтага распрацоўшчыкі пахваліліся, што колькасьць прададзеных копіяў гульні, перасягнула адзнаку ў адзін мільён! (Нагадаем, што рэліз Pathfinder: Wrath of the Righteous адбыўся ў верасьні 2021-га году на PC, праз год на кансолях).

DLC «The Last Sarkorians» стане даступна 7 сакавіка на PS4, Xbox One і PC, а пазьней і на Switch.
👍62
📰 Стваральнікі Dead Island 2 выпусьцілі ролік, прысьвечаны аднаму з пратаганістаў — панк-рокершы Дані.

Дані нарадзілася ў Ірляндыі, але зьбегла ад сям'і (якая яе не разумее) у ЗША. Яна ўпартая, любіць брыдкасловіць і валодае перакручаным пачуцьцём гумару. А яшчэ яна вельмі любіць ролер-дэрбі.
Спэыялізуецца на цяжкіх атаках і можа аднаўляць здароўе пасьля хуткай серыі нападаў.

Dead Island 2 выходзіць 28 красавіка на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама PC.
👍9🤔1
📰 Ubisoft скасавала шматкарыстальніцкі шутэр Project Q.

11 студзеня інсайдэр Том Хендэрсан паведаміў аб тым, што гульня з кодавай назовам Project Q адпраўляецца на бэта-тэставаньне — а ўжо 19 студзеня, Ubisoft нечакана абвясьціла аб адмене праекта.
Прычынай называецца жаданьне кампаніі скараціць выдаткі й накіраваць сродкі, на разьвіцьцё іншыя праектаў.

Нагадваем, што разам зь нядаўнім пераносам Skull and Bones, Ubisoft таксама вырашыла адмяніць шэраг сваіх праектаў (магчыма Project Q — адзін зь іх).

Том Хендэрсан лічыць, што акрамя фінансавых праблем, Ubisoft такім чынам адмаўляецца ад часкі праектаў, пасля няўдалых унутраных тэставаньняў.
Супрацоўнікі кампаніі сьцьвярджаюць, што выдавец хацеў заскочыць на "цягнік папулярнасьці" «каралеўскіх бітваў», і ў нейкі момант у вытворчасьці знаходзілася каля 12 праектаў дадзенага тыпу. Па інфармацыі, атрыманай Хендэрсанам, кампанія плянуе больш увагі надаваць меркаваньню супольнасьці.
👍9😁2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўшчыкі Tails: The Backbone Preludes прадставілі сьвежы трэйлер гульні.

Tails: The Backbone Preludes — пост-нуарная апавядальная прыгода, зь вялікай колькасьцю варыянтаў разьвіцьця падзеяў! Гэта пераплеценая сэрыя віньетак пра зьмены, абставіны й наступствы. Правядзіце чатырох пэрсанажаў праз моманты станаўленьня іх жыцьця ў антыўтапічным Ванкуверы.

Ваш выбар — гэта самае важнае — якія рысы вы прыносіце з сабой у сваю гісторыю й які ўплыў вы робіце на герояў вакол вас?

Рэліз гульні адбудзецца 2 лютага 2023 году, на PC.
8👍5
🎁 Зараз у Ubisoft Store, можна бясплатна забраць Rayman Raving Rabbids, а ў GOG — Haven Park.

Rayman Raving Rabbids (Ubisoft Store) — Працяг серыі гульняў аб Рэймане. Падчас пікніка яго сяброў і яго самога выкрадаюць Шалёныя трусы — сьмешныя, дурныя, але зласьлівыя істоты, якія не кантралююць свае паводзіны й якія прагнуць улады над сьветам!

Haven Park (GOG) (прамая спасылка) — Дасьледуйце малюсенькі й спакойны адкрыты сьвет. Сустракайцеся й размаўляйце з падарожнікамі, шукайце рэсурсы, неабходныя для пабудовы ўтульных маленькіх кэмпінгаў. У вашым падарожжы таксама будзе шмат пабочных заданьняў. Але не сьпяшайцеся, гэта месца — ваш надзейны прытулак!

❗️Забраць Rayman Raving Rabbids можна да 23 студзеня;
Haven Park да 30 студзеня.
‼️Rayman Raving Rabbids, недаступная на тэрыторыі Беларусі!
👍9
📰 Масавыя скарачэньні працягваюцца.

Нядаўна, стала вядома, што Microsoft зьбіраецца пазбавіцца ад 11 тысяч сваіх супрацоўнікаў, а ўжо сёньня карпарацыя Google, у васобе генэральнага дырэктара Сундара Пічаі, абвясьціла, аб скарачэньні штата на 6% (прыкладна 12 тысяч чалавек):

«За апошнія два гады мы назіралі пэрыяды значнага росту. Каб адпавядаць гэтаму росту й падоўжыць яго, мы наймалі супрацоўнікаў у іншых эканамічных рэаліях, адрозных ад тых, зь якімі сутыкнуліся сёньня».

За некалькі дзён да Google, скарачэнне штата адбылося ў Unity Technologies, якая звольніла 284 чалавекі.
Генэральны дырэктар Unity, Джон Рычытэла ў размове са СМІ адзначыў, што Unity сутыкнулася з праблемамі, з-за якіх некаторыя праекты "пыляцца ў шафе", паколькі ў бягучай эканамічнай сытуацыі іх немэтазгодна выводзіць на рынак. Менавіта таму Unity прыняла рашэньне "адпусьціць" супрацоўнікаў і закрыць шэраг прадуктаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы.
😢5👍1🤔1😱1
📰 Bungie, Remedy, BioWare, Blizzard і іншыя запрашаюць звольненых распрацоўшчыкаў.

За апошні месяц, гульнявую індустрыю ўзрушылі масавыя скарачэньні, выкліканыя стагнацыяй сусьветнай эканомікі, што выліваецца ў фінансавыя праблемы шматлікіх вядомых карпарацыяў.

Так да прыкладу Unity Technologies скараціла 284 супрацоўніка, Microsoft пазбавіцца ад 10 тысяч працоўных месцаў, Riot Games прыйшлося скараціць 46 чалавек, а працы ў Google пазбавіцца прыкладна 12 тысяч супрацоўнікаў.

У сувязі з гэтым шэраг буйных студыяй падахвоціліся "прытуліць" у сябе звольнены распрацоўшчыкаў.
Аб гэтым, напрыклад, заявіла Remedy Entertainment: у камандах Max Payne, Vanguard і Alan Wake ёсьць шэраг вакансіяў. Сваю дапамогу страціўшым працу прапанаваў Дэвід Эліс, старэйшы ґеймдызайнер серыі Halo.
Род Фергюсан, прадзюсар Diablo, прапанаваў зьвяртацца да яго, а Майкл Гэмбл з Bioware выказаў гатоўнасьць пагутарыць з тымі, хто можа працаваць над Mass Effect.

Ян Хасэль з Ubisoft нават стварыў цэлы сьпіс кампаніяў, якія маюць патрэбу ў супрацоўніках!
8👍2
📰 Распрацоўшчыкі не бачаць будучыні ў метасусьветах.

Выданьне PC Gamer атрымалі зьвесткі ананімнага апытаньня, праведзенага Game Developers Conference, сярод 2300 прадстаўнікоў індустрыі, мэтай якога было высьветліць агульны настрой IT-спэыялістаў у дачыненьні да канцэпцыі метасусьветаў.

Аказалася, што большая частка распрацоўшчыкаў не верыць у іх будучыню. На думку спэыялістаў, самі метасусьветы наўрад ці змогуць рэалізаваць тое, што абяцаюць, аднак бліжэй за ўсё да гэтага падбярэцца не нейкае трохмернае асяродзьдзе, а шутэр Fortnite, у рамках якога праводзяцца нават анлайн-канцэрты (так лічыць 14%). Яшчэ 7% апытаных лічыць, што больш за ўсё шанцаў у Minecraft.

Распрацоўнікі вылучаюць шэсьць ключавых фактараў, якія замінаюць рэалізацыі метасусьветаў:

▫️Няма выразнага бачаньня таго, што наогул такое метасусьвет;
▫️VR-гульням патрэбныя прасторы, насычаныя мноствам невялікіх інтэрактыўных элемэнтаў, аднак у гульнявой індустрыі ў асноўным факусуюцца на геймплэі, графіцы й зносінах;
▫️VR-шлемы ўсё яшчэ занадта дарагія;
▫️VR неабходна стандартызацыя кіраваньня;
▫️Для гульні ў VR патрабуецца больш энергіі, так што элемэнты манэтызацыі тыпу лутбоксаў і баявых пропускаў будуць толькі вымотваць гульцоў;
▫️Нягледзячы на інжынерныя дасягненьні VR, тэхналёгія ўсё яшчэ нядосыць добрая. Доўгія загрузкі, размыты тэкст і іншыя праблемы нікуды не падзеліся.
👍12😁2🤔1
📰 У сетку выклалі фота 138 старонак артбука Hogwarts Legacy.

Карыстальнік Twitter зь нікам paduvanoTTV (Асьцярожна! Магчымы спойлеры!) апублікаваў спасылку на архіў з фатаграфіямі 138 старонак артбука будучай Hogwarts Legacy.
Усе фатаграфіі зроблены ў высокай якасьці, таму на іх можна ў дэталях разгледзець ілюстрацыі й нават пачытаць апісаньне!

Нажаль арыґінальная спасылка на архіў больш недаступная, але на старонцы інсайдэра вялікая частка фатаграфіяў па ранейшым ёсьць!
(Аднак, цалкам верагодна, што на прасторах інтэрнэту яго ўсё яшчэ можна знайсьці).

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.
👍91
📰 Redfall абыдзецца карастачам Xbox з Эўропы ў 80€.

Надзейны інсайдэр billbil-kun, распавёў, што кааператыўны шутэр Redfall будзе каштаваць 80€ у Эўропе й 70 $ у ЗША.
Як адзначыў інсайдэр, апгрэйд звычайнага выданьня да пашыранага таксама будзе нятанным — за яго давядзецца аддаць 30€.

Раней Microsoft абвясьціла, што плянуе павысіць кошты на гульні ўнутраных студыяў для Xbox Series X|S, а Starfield, Redfall і Forza Motorsport стануць аднымі зь першых гульняў, чый кошт павялічыцца.
😱4👍2😁1🌚1😇1