Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Фанаты Genshin Impact і Sonic Frontiers абвясьцілі адзін аднаму вайну!

Прычынай сваркі стала падазрэньне ў накрутцы галасоў, падчас фінальнага галасаваньня The Game Awards 2022.

Адзін з карыстальнікаў Ціўтара зьвярнуў увагу на тое, што 6 сьнежня Genshin Impact на працягу чатырох гадзін запар атрымліваў па 2000 галасоў раз у дзесяць хвілін. У выніку гэтага гульня вырвалася ў лідэры, апярэдзіўшы Соніка, які да гэтага знаходзіўся на першым месцы.

Фанаты Sonic Frontiers не захацелі проста так здавацца й увечары таго ж дня ў сетцы зафіксавалі вялікую колькасьць галасоў ад прыхільнікаў Вожыка. Многія карыстальнікі лічаць, што падобная актыўнасьць ня можа быць натуральнай і, хутчэй за ўсё, зьвязана з ужываньнем робатаў, гэта ж пацьвярджае й тое, што сайт The Game Awards пасьля гэтых падзеяў "памёр".

Падчас сварак, фанаты пачалі актыўна ствараць і выкарыстоўваць мемы, якія запоўнілі сабой усю стужку сацсеткі.

Арґанізатары імпрэзы ніяк не камэнтуюць тое, што адбываецца.
😁19❤‍🔥2
📢 Зьявіўся першы ґеймплэйны ролік Warhammer 40,000: Rogue Trader.

7 сьнежня Owlcat Games запусьцілі альфа-тэст ролевай Warhammer 40,000: Rogue Trader, для ўладальнікаў двух самых дарагіх выданьняў гульні (Developer’s Digital Pack – 100 $ і Collector’s Edition – 300 $).

Большая частка ґеймплэя прысьвечана бітвам і крыху дыялогавай сыстэме.

Гульня прапануе прымерыць на сябе ролю Вольнага Гандляра, які вывучае малавядомы сэктар космасу ў папулярным сусьвеце Warhammer.

Дакладнай даты рэлізу ў Rogue Trader няма.
👍51
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Hello Neighbor 2.

Hello Neighbor 2 вітае вас у ціхім, але поўным сакрэтаў Рэйвен Бруксе. Вы — вядучы расследаванне журналіст, які марыць разгадаць змрочныя таямніцы сваіх суседзяў і раскрыць справу містэра Пітэрсана, знакамітага антаганіста Hello Neighbor 1.

Кошт гульні ў Steam — 18,49$.
👍6🌚3👎1
📢 У Steam адбыўся рэліз Assassin’s Creed Valhalla.

Вам трэба прайсьці шлях да славы, згуляўшы за легендарнага вікінга. Нападайце на ворагаў, разьвівайце паселішча й ўзмацняйце свой уплыў!

Кошт ў Steam — 59,99$.
👍9😁2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Saints Row 4 і Wildcat Gun Machine.

Saints Row IV: Re-Elected — надышоў час стаць прэзыдэнтам! Сьвятыя прайшлі доўгі шлях ад пентхауса да Белага дома, але зараз Зямля апынулася пад прыгнётам іншаплянецян, і толькі вам пад сілу выратаваць яе з дапамогай арсэнала супэрздольнасьцяў і незвычайнай зброі ў самай вар’яцкай гульні з адкрытым сьветам.

Wildcat Gun Machineгэта кулявое пекла ў падзямельле, у якім вы пазмагаецеся з полчышчамі агідных пачвар з дапамогай самых розных відаў зброі, гіганцкіх мэханічных робатаў і мілых кацянят.

❗️Забраць гульні можна да 15 сьнежня.
‼️Saints Row IV: Re-Elected не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🍌7👍51
📰 Завяршылася цырымонія The Game Awards 2022. Падводзім вынікі.

Перш за ўсё на мерапрыемстве абвясьцілі вынікі галасаваньняў:

🔸Гульня годуElden Ring;
🔸Найлепшая пастаноўкаElden Ring;
🔸Найлепшая падтрымка гульніFinal Fantasy XIV;
🔸Найлепшая інды-гульня Stray;
🔸Найлепшая дэбютная інды-гульняStray;
🔸Найлепшае апавяданьнеGod of War: Ragnarok;
🔸Найлепшы мастацкі стыльElden Ring;
🔸Найлепшая музыкаGod of War Ragnarok;
🔸Найлепшы аўдыёдызайнGod of War: Ragnarok;
🔸Найлепшая акторская працаКрыстафер Джадж (Кратас з God of War: Ragnarok);
🔸Гульня, якая аказала найбольшы ўплыўAs Dusk Falls;
🔸Найлепшая падтрымка супольнасьціFinal Fantasy XIV;
🔸Найлепшая мабільная гульняMarvel Snap;
🔸Найлепшая VR/AR-гульняMoss: Book II;
🔸Найлепшы экшэнBayonetta 3;
🔸Найлепшая прыгодаGod of War Ragnarok;
🔸Найлепшая ролевая гульняElden Ring;
🔸Найлепшы файтынгMultiVersus;
🔸Найлепшая сямейная гульняKirby and the Forgotten Land;
🔸Найлепшая спартовая гульняGran Turismo 7;
🔸Найлепшы сімулятар/стратэгіяMario + Rabbids Sparks of Hope;
🔸Найлепшы мультыплэерSplatoon 3;
🔸Самая чаканая гульняThe Legend of Zelda: Tears of the Kingdom;
🔸Найлепшыя інавацыіGod of War: Ragnarok;
🔸Найлепшая кібэрспартыўная гульня Valorant;
🔸Найлепшая адаптацыяArcane: League of Legends.

Тут сабралі для вас усе самыя цікавыя трэйлеры, якія былі прадстаўлены на мерапрыемстве.

#TheGameAwards
❤‍🔥11👍2
📰 Стваральнікі Diablo IV не ўпэўненыя ў сваёй гульні.

Супрацоўнікі Blizzard таемна падзяліліся з выданьнем The Washington Post падрабязнасьцямі аб тым, як праходзіць распрацоўка Diablo IV.

Рэліз гульні заплянаваны на 6 чэрвеня 2023, але будзе вельмі складана ўкласьціся ў тэрміны без перапрацовак. Галоўная праблема — неэфэктыўнае кіраваньні з боку мэнэджэраў.

Распрацоўнікі ведаюць, што фанаты ўскладаюць вялікія надзеі на гульню й вельмі баяцца, што яна можа іх расчараваць (асабліва калі з-за кранчаў давядзецца выразаць кантэнт).

Атмасфэра ў камандзе Diablo IV такая, што супрацоўнікі змушаныя заставацца звышурочна, паколькі не жадаюць выпускаць незавершаную гульню (некаторыя прызналіся што ў іх пачаліся праблемы са здароўем з-за рэгулярных перапрацовак).

Вінаватымі ў хаосе называюць Себасьцьяна Стэмпеню (былы супрацоўнік CDPR, што адказваў за Cyberpunk 2077) (яго вінавацяць у тым, што ён пачынае праект, а пасьля няўдач выкідвае яго не даючы шанцу ўсё выправіць) і Бобі Коціка (які заахвочвае кранчы).
🌚7👍4👨‍💻1👀1😨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Chained Echoes.

Хапайце меч, канцэнтруйце свае чароўныя сілы ці ўзбройвайцеся баявымі мэханізмамі. Chained Echoes — гэта RPG з графікай у 16-бітным стылі ў дзіўным сьвеце, дзе можна сустрэць як цмокаў, так і кіраваныя баявыя машыны!

Кошт гульні — 12,49$.
❤‍🔥8👍1
📰 Microsoft падвышае кошты на новыя гульні для Xbox Series.

Microsoft абвясьціла, што ў 2023 годзе, усе гульні ўнутраных студыяў Xbox (уключаючы Forza Motorsport, Redfall і Starfield) выйдуць у рэліз з коштам у 70$.

Па словах прадстаўнікоў Xbox рэгіянальныя кошты могуць адрозьнівацца, але дэталі пакуль не вядомыя. Кампанія лічыць, што кошт адлюстроўвае зьмест, маштаб і тэхнічную складанасьць гульняў (асобна адзначаюць, што амаль усе гульні, створаныя камандамі Xbox, будуць даступныя ў Game Pass з дня рэлізу).

Павышэньне коштаў пракамэнтаваў Філ Спенсер (гендырэктар Xbox), паводле яго словаў, кампанія старалася ўтрымліваць кошты на кансолі, гульні й падпіску, аднак гэта немагчыма рабіць вечна (заўв. не зусім зразумела, ці закране падаражэньне самі кансолі).

Раней аб павышэньні коштаў абвясьцілі Sony, Ubisoft і Take-Two Interactive.
😢8👍2😁1
📰 Cyberpunk 2077 пазбавіўся мультыплэера, з-за праблемнага рэлізу.

У
інтэрвію выданьню Eurogamer, Філіп Вэбер (старэйшы квэст-дызайнер гульні) распавёў аб прычынах адмовы ад мультыплэера.

Распрацоўнікі прынялі рашэньне не распыляць сілы й заняцца асноўнай гульнёй, каб прывесьці яе ў сапраўды добры стан. Вэбер прызнаўся, што з Cyberpunk 2077 каманда хацела рабіць шмат рэчаў адначасова, але ад такога пляна ў выніку прыйшлося адмовіцца.
👍12🤔4😢2🤓1
📰 Па чутках, Konami стварае рэмэйк Metal Gear Solid.

Спасылаючыся на ананімныя крыніцы, гішпанскае выданьне Areajugones упэўнена, што Konami займаецца распрацоўкай рэмэйку першай Metal Gear Solid і плянуе зрабіць яго эцклюзівам для PlayStation 5.

Інфарматар паведаміў выданьню, што гульня нібыта знаходзіцца ў вытворчасьці ўжо некалькі гадоў, а афіцыйны анонс можа адбыцца даволі хутка.

Летась, аб магчымай вытворчасьці рэмэйку першай часткі распавёў Дэвід Хейтэр (голас Снейка ў Metal Gear).
👍9😱2
📰 TGA 2022, які завяршыўся некалькі дзён таму, не абышоўся без казусаў і скандалу.

Адным з такіх запамінальных момантаў, можна назваць прамову Крыстафера Джаджа (Кратас), якую літаральна немагчыма было спыніць.

Яго гаворка доўжылася 8 хвілін, зь якіх 4 хвіліны яго прасілі заканчваць, але гэта зусім не перашкодзіла актору, які, як высьветлілася, не дагаварыў.
Актора не бянтэжыў ні надпіс «Калі ласка, сканчайце» на экране, ні гучная фонавая музыка, якая толькі распаліла "Кратаса".
Праз восем хвілін Джадж усё ж такі сышоў са сцэны ў абдымку з Аль Пачына (потым напісаўшы ў ціўтары, што так і не дагаварыў).

Скандальным стала ўручэньне ўзнагароды для Elden Ring, на якім пасьля прамовы Хідэтакі Мідзакі, да мікрафона падышоў нейкі хлопец і заявіў, што «хоча прысьвяціць гэтую прэмію свайму рэфармаванаму артадаксальнаму рабіну Білу Клінтану», пасьля чаго ён быў затрыманы аховай, а пазьней і паліцыяй.
😁18👍3🤣2
📰 Стваральнікі рэмэйку Dead Space распавялі аб перапрацоўцы плазьменнага разака.

Motive Studios, у новым роліку IGN, распавялі аб тым, якія зьмены былі ўнесены ў плазьменны разак.

Распрацоўнікі захавалі форму й функцыі культавай зброі, але пры гэтым абнавілі яго мадэль, тэкстуры й нават гук, бо каманда працуе з новым рухавічком. Распрацоўнікі жадалі перапрацаваць плазьменны разак такім чынам, каб ён максымальна перадаваў арыґінальны гульнявы досьвед.

Гэтак жа аўтары распавялі, што пазычылі канцэпцыю адмысловых паляпшэньняў з Dead Space 2, так напрыклад, адзін з апгрэйдаў для плазьменнага разака дазволіць падпаліць пэўную канечнасьць суперніка падчас выстралу.

Рэліз рэмэйку заплянаваны на 27 студзеня 2023 году.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordic назвала дату рэлізу SpongeBob SquarePants: The Cosmic Shake.

Сьлёзы русалкі ў руках Губкі Боба й Патрыка… Што можа пайсьці ня так? Безумоўна, сама тканіна, якая трымае сусьвет, можа разарвацца, адкрываючы парталы ў дзікія сьветы жаданьняў! Але няма ва ўсім сусьвеце анічога такога, з чым нашы героі б не справіліся!

Рэліз адбудзецца 31 студзеня 2023 году на PC, Xbox One, PlayStation 4 і Nintendo Switch.
👍9
📰 Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША мае намер заблакаваць угоду Microsoft і Activision Blizzard.

Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША падала пазоў у суд з мэтай заблакаваць зьдзелку Microsoft і Activision Blizzard. Ведамства лічыць, што зьліцьцё нашкодзіць канкурэнтам у гульнявой індустрыі.

Прадстаўнікі Фэдэральнай гандлёвай камісіі (FTC) лічаць, што Microsoft будзе абмяжоўваць канкурэнтаздольнасьць іншых гульнявых кансоляў, робячы гульні прыналежных ёй кампаніяў эцклюзівамі Xbox.
У якасьці прыкладу які замінае канкурэнцыі, FTC называе будучыя рэлізы Starfield і Redfall ад Bethesda і Arkane, якія выйдуць толькі на кансолях Xbox і PC.

Прадстаўнікі Microsoft заявілі, што зьбіраюцца адстойваць у судзе сваю пазыцыю й дамагчыся таго, каб зьдзелку адобрылі.
👍7🤔4😱2🤬2
📰 Калекцыйнае выданьне Star Wars Jedi: Survivor ня здолела ўразіць фанатаў.

Пасьля нядаўняй прэзентацыі Star Wars Jedi: Survivor на TGA 2022, EA прадставіла калекцыйнае выданьне, якое не асабліва ўразіла фанатаў.

У набор за 300 $ уваходзяць: стылбук, сертыфікат сапраўднасьці, набор касьметычных прадметаў і копія рукаяці сьветлавога мяча, разам са спэцыяльным футлярам.

Акрамя дастаткова вялікага кошту й даволі беднага напаўненьня, фанатам не спадабалася тое, што ў выданьне ўваходзіць толькі рукаяць мяча, аднак лязо да яго давядзецца дакупляць асобна, што адзначана на сайце з папярэднім заказам (што такім чынам, аўтаматычна павялічвае й бяз таго вялікі кошт).

Рэліз Star Wars Jedi: Survivor адбудзецца 17 сакавіка 2023 г. на PS5, Xbox Series і PC.
😐11👍1😍1😨1
📰 Starbreeze Studios распавялі аб ходзе распрацоўкі Payday 3 і плянах кампаніі.

У інтэрвію IGN генэральны дырэктар кампаніі Starbreeze Тобіас Сьёрген крыху распавёў аб статусе вытворчасьці мультыплэернага шутэра Payday 3:

«[Payday 3] ідзе вельмі добра. Я быў бы вельмі рады расказаць пра гэта больш, але не зараз. Мы не публікавалі ніякай інфармацыі з моманту анонсу гульні, але мы яе дамо, як і плянавалі, у 2023 годзе. Гэта будзе весела!»

Аднак Starbreeze не плянуе абмяжоўваюцца толькі сэрыяй Payday. У інтэрвію, Сьёрген распавёў, што кампанія адкрыла ў Вялікабрытаніі новую студыю, супрацоўнікі якой займаюцца распрацоўкай праектаў па нядаўна набытых франшызах.

Асобна распрацоўшчыкі адзначылі, што ў будучыні кампанія плянуе купіць яшчэ больш інтэлектуальнай уласнасьці, а бягучыя праекты будуць разьвівацца па мадэлі "гульняў-сэрвісаў".
👍8