Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Арганізатары будучага Summer Game Fest прадставілі трэйлер мерапрыемства.

Таксама стаў вядомы спіс удзельнікаў:

🔸2K 🔸Steam
🔸Activision 🔸Xbox
🔸Atlus 🔸Warner Bros. Games
🔸Bandai Namco 🔸Tribeca Festival
🔸Bloober Team 🔸Studio MDHR
🔸Capcom 🔸Square Enix
🔸Coffee Stain 🔸Skybound Games
🔸Deep Silver 🔸Sega
🔸Devolver Digital 🔸Raw Fury
🔸Digital Extremes 🔸PlayStation
🔸DotEmu 🔸Netflix
🔸Electronic Arts 🔸MiHoYo
🔸Epic Games 🔸Mediatonic
🔸Focus Entertainment
🔸Frost Giant Studios
🔸Humble Games
🔸Level Infinite

Шоў пачнецца 9 чэрвеня ў 21:00 па Менску.
🔥6
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць рэтра-хорар Sanitarium (выпушчаны ў 1998 годзе).

Sanitarium
мае складаны сюжэт, дзеянне якога адбываецца ў напружаным цёмным свеце, дзе вельмі тонкая лінія аддзяляе пачуцці ад вар'яцтва. Пасля аўтамабільнай аварыі герой прачынаецца ў змрочным прытулку з галавой, абматанай бінтамі. Застаецца шмат пытанняў, але самае галоўнае, якое трэба вырашыць: што ён тут робіць?

❗️Забраць гульню можна да 8 чэрвеня.
‼️Гульню нельга забраць на акаунт, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
📢 Выйшла DLC High Isle для The Elder Scrolls Online.

"Даследуйце Высокі востраў і Аменос, зямлю, якую раней не бачылі ў The Elder Scrolls. Перасякайце ўзрушаючыя белыя скалы, велічныя замкі і небяспечныя джунглі, сутыкаючыся з рыцарскім брэтонскім грамадствам, раскрыйце задумы таемнага ордэна рыцараў які пагражае сарваць мірныя перамовы ў сувязі з Вайнай трох сцягоў і асудзіць Тамрыэль на бясконцы канфлікт!"

Акрамя сюжэту, у гульні разам з DLC з'явіліся двое новых кампаньёнаў і картачная гульня.
🔥5
📰 Е3 можа вернуцца ўжо ў 2023 годзе.

Зараз чэрвень, што амаль у любым годзе да 2020 года азначала б кавалькаду новых відэагульняў з гучным чырвона-жоўтым лагатыпам «E3» . Але ў 2022 годзе, другі раз за тры гады, E3 быў цалкам адменены.
«Мы рады вяртанню ў 2023 годзе з лічбавым і асабістым мерапрыемствам», — сказаў прэзідэнт і генеральны дырэктар ESA Стэн П'ер-Луі ў інтэрв'ю
The Washington Post.
«Наколькі мы любім гэтыя лічбавыя падзеі, наколькі яны дасягаюць людзей і мы жадаем гэтага глабальнага ахопу, мы таксама ведаем, што ёсць сапраўды моцнае жаданне людзей сабрацца — каб мець магчымасць звязацца асабіста і бачыць адзін аднаго і казаць пра тое, што робіць гульні выдатнымі».
3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Focus Entertainment назвалі дату рэлізу вампірскага вестэрна Evil West.

«Цёмная пагроза паглынула Стары Захад. Паваюйце з крыважэрнымі монстрамі ў адзіночнай або сумеснай барацьбе. Знішчайце полчышчы вампіраў сваёй пальчаткай з маланкай і станьце супергероем Дзікага Захаду».

Гульня выйдзе 20 верасня 2022 г.
🔥4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive анансавала новае DLC для Hearts of Iron IV.

Дадатак By Blood Alone будзе прысвечана ў першую чаргу Швайцарыі, Італіі і Эфіопіі. Гульцоў чакаюць новыя фокусы гэтых краін, а таксама новыя варыянты для мірных канферэнцый (можна дэмілітарызаваць зоны карты ці цэлыя нацыі, прад'явіць прэтэнзіі на караблі пераможаных дзяржаў ці запатрабаваць кантролю над варожымі рэсурсамі і заводамі ў якасці рэпарацый).

Рэліз намечаны на гэты год.
🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбылася сусветная прэм'ера Call of Duty: Modern Warfare II.

Activision прадставіла паўнавартасны трэйлер шутэра. Сюжэт Modern Warfare II будзе будавацца вакол вайны з калумбійскімі картэлямі. Абяцаюць складаныя маральныя рашэнні, больш баёў на блізкіх адлегласцях і "клясічныя моманты ў стылі Call of Duty".

Рэліз запланаваны на 28 кастрычніка.
👍4
📰 Перанос прыкладання Xbox на Smart TV Samsung 2022

З 30 чэрвеня прыкладанне Xbox з'явіцца на Smart TV Samsung 2022, а карыстачы змогуць запускаць гульні праз «воблака» без наяўнасці самай кансолі — проста падлучыўшы кантролер па Bluetooth. У спіс даступных праектаў уваходзіць бібліятэка Game Pass Ultimate і Fortnite.
Акрамя таго, уладальнікі Xbox Game Pass Ultimate змогуць праз "воблака" гуляць у асобныя праекты, набытыя па-за падпіскай.
🔥1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць гульню Maneater.

Адчуйце фантастычную магутнасці ў ролі найвышэйшага марскога драпежніка — жахлівай АКУЛЫ! Maneater — гэта ролевая гульня з адкрытым светам для аднаго гульца, дзе акулай з'яўляецеся ВЫ. Ешце! Даследуйце! Развівайцеся!

❗️Забраць гульню можна да 16 чэрвеня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Until Dawn прадставілі рэлізны трэйлер хорару The Quarry.

Гульцы апынуцца ў летнім лагеры, дзе пасля закрыцця застаецца дзевяць важатых. Падлеткі вырашылі зладзіць развітальную вечарынку, але яны не ўяўлялі, чым абернецца гэтая задума, і чым яна завершыцца.
Распрацоўшчыкі прыгатавалі 186 канцовак, атрыманне якіх залежыць ад дэталяў праходжання.

Рэліз адбудзецца ўжо заўтра!
🔥4👍1
📢 09.06.2022 адбылася цырымонія адкрыцця Summer Game Fest 2022, на якім розныя выдаўцы і распрацоўшчыкі пачалі прадстаўляць свае праекты.

Пастараўся сабраць для вас усё самае цікавае, што было паказана на шоу!

#SummerGameFest
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Free Range Games анансавала гульню Lord of the Rings: Return to Moria.

Гульцам прапануюць стварыць уласнага гнома і адгукнуцца на кліч лорда Гімлі, які сабраўся адрадзіць старажытнае каралеўства гномаў — Кхазад-дум.

У адзіночку ці ў кампаніі яшчэ сямі гульцоў мы зможам адправіцца ў экспедыцыю, у працэдурна-генераваную Морыю, дзе нашых гномаў чакаюць нябачаныя артэфакты, рэсурсы і старажытныя таямніцы!

Гульня выйдзе на РС вясной 2023 у EGS.
🔥9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выдавецтва Interplay Entertainment абвясціла, што Рэмайстар Baldur’s Gate: Dark Alliance 2 выходзіць ужо гэтым летам!

Рэмайстар культавага клясічнага ролевага баевіка Baldur’s Gate: Dark Alliance 2 выходзіць гэтым летам на ўсіх сучасных платформах! Над нім працуюць студыі Square One Games і Black Isle.

Дзеянне Dark Alliance 2 разгортваецца ў легендарным горадзе Baldur's Gate і яго наваколлях. Гульцам на выбар будуць прадстаўлены пяць гульнявых персанажаў розных класаў і навыкаў.

Гульня таксама падтрымлівае кааператыў!
🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 A Plague Tale: Requiem атрымала новы трэйлер.

Адпраўляйцеся ў атмасфернае падарожжа ў жорсткі, захапляльны свет, і даведайцеся пра кошт выратавання тых, каго вы любіце, у адчайнай барацьбе за выжыванне. Наносіце ўдары з ценю або развязвайце пекла разнастайнай зброяй, інструментамі і незямнымі сіламі.

Гульня выйдзе да канца года!
🔥7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны Minecraft: Legends.

Гэта экшэн з элементамі стратэгіі, у якім ёсць магчымасць даследаваць мір, змагацца з монстрамі і ўзводзіць розныя збудаванні.

Рэліз плануецца ў 2023 годзе (+Xbox Game Pass).
📢 Bethesda прадставіла першы геймплэйны трэйлер Starfield!

🔹
Гульцу трэба будзе даследаваць галактыку, вывучаючы далёкія планеты і пазаземныя формы жыцця, прычым аб'ём магчымасцяў для карыстальнікаў будзе проста вялізным. Можна прызямліцца на любой планеце ў розных сістэмах (іх будзе больш тысячы);
🔹Для даследавання галактыкі вандроўцы будуць выкарыстоўваць касмічныя караблі, якія можна будаваць, наладжваючы пад сябе разнастайныя дэталі ўнутранага і вонкавага строяў. Акрамя таго, у гульні дазволяць ствараць уласныя базы, а абслугоўваць іх будуць персанажы, якіх герой сустракае ў падарожжах;
🔹У гульні можна стварыць свайго персанажа, пры дапамозе дастаткова гнуткага рэдактара;
🔹Абяцаюць не толькі наземныя баі але і касмічныя.

Рэліз запланаваны на пачатак 2023 года.
👍5
📢 Стваральнікі This War of Mine і Frostpunk прадставілі сваю новую гульню — Alters.

Ян Дольскі (галоўны герой), просты працоўны, здзейсніў аварыйную пасадку на далёкай планеце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыццё ў поўнай адзіноце. Герой выкарыстоўвае Рапідыум, каб ствараць альтэрнатыўныя версіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.

Дакладнай даты рэлізу пакуль няма.
👍3
📢 Paradox прадставіла новы трэйлер Victoria 3.

Рэліз плануецца ў гэтым годзе, а першыя шчасьліўчыкі, змогуць пагуляць у яе ўжо 2 верасня на PDXCON 2022.
🔥3
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chernobyl усё ж такі перанясуць на 2023 год.

Пра гэта афіцыйна паведаміў PR-менеджэр GSC Game World Захар Бачароў.

Новую дату рэлізу пакуль не называюць.
😢1