Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Распрацоўшчыкі Dune: Spice Wars прадставілі "дарожную мапу", расчыніўшы дэталі будучых абнаўленняў праекту.

Перш за ўсё абяцаюць дадаць мультыплэер, які падтрымлівае да чатырох гульцоў. На выбар будуць даступныя два рэжымы — кааператыў і звычайнае PvP.

Затым у праект уключаць новую фракцыю (магчыма, яшчэ адзін шляхетны дом з міфалогіі «Дзюны»).

Гэтыя новаўвядзенні павінны будуць выйці ўжо гэтым летам, астатнія абнаўленні пакуль нямаюць даты рэлізу.
👍6
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць BioShock: The Collection.

У BioShock
: The Collection уваходзяць адразу тры абноўленныя гульні:

🔹BioShock
🔹BioShock 2
🔹BioShock Infinite

❗️Забраць гульню можна да 2 чэрвеня.
‼️Зборнік нельга забраць на акаут, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі!
🔥4
📢 Студыя Owlcat Games (Стваральнікі Pathfinder: Kingmaker і Pathfinder: Wrath of the Righteous) гатовяцца прадставіць сваю новую гульню.

Распрацоўнікі стварылі сайт, на якім можна зарэгістравацца для атрымання навіннага рассылання. Верагодна, новы праект Owlcat Games будзе ў навукова-фантастычным сеттынгу.
👍6
📢 Зараз у Steam праходзіць распродаж серыі гульняў The Elder Scrolls.

Самая вялікая зніжка дасягае 70%.
Сярод усяго можна адзначыць:

🔹The Elder Scrolls: Online – 5.99$ (-70%) (У звычайную версію гульні зараз уваходзіць таксама раздел прысьведчаны Маравінду);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim - Special Edition – 15.99$ (-60%);
🔹The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Upgrade – 15.99$ (-20%), і інш.

❗️Зніжкі знікнуць 30 траўня.
‼️Гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі!
👍3👎1
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня.

У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2.

❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску, і будзе доўжыцца прыблізна 30 хвілін.

Глядзець можна будзе на Twitch.
👍3
📢 Студыя Yager Development (стваральнікі Spec Ops: The Line) абвясцілі дату рэлізу свайго анлайнавага баявіка The Cycle: Frontier.

Сардэчна запрашаем у Фартуна III, пакінуты свет, дзе стаўкі высокія, а ўзнагароды яшчэ вышэй!
Апусціцеся на паверхню і напоўніце свае кішэні скарбамі і рэсурсамі. Будзьце асцярожныя, толькі тым, хто выйдзе жывым, дазволена захаваць здабычу. Сачыце за крыважэрнымі звярамі і прагнымі гульцамі - або адпраўляйцеся на актыўнае паляванне на іх ды
іх скарб!

Пасяля доўгага тэсціравання, распрацоўшчыкі абвясцілі, што гульня выйдзе 8 чэрвеня, а старт першага (любімага многімі анлайн гульнямі) сязона прызначаны ужо на 22 чэрвеня.

У першым сезоне гульцам прадставяць новы баявы пропуск, Fortuna Pass. Яго праходжанне адкрывае мноства нутрагульнявых узнагарод (у тым ліку касметычных) але падрабязнастей пакуль няма.
👍3
📰 Чуткі пра DLC для Cyberpunk 2077.

У сетцы пачала з'яўляцца непацьверджаная інфармацыя наконт новага пышырэння для Cyberpunk. Згодна з ёй дадатак меркавана будзе прысвечана персанажу Songbird - жанчыне, мадэль якой фанаты знайшлі ў кодзе базавай гульні.

Дадатак дазволіць вам даследаваць Баявыя Зоны (вобласці, недаступныя ў базавай гульні, апісанне якіх утрымоўваецца ў афіцыйным артбуку - гэта закінутыя гарадскія раёны, куды не дабіраюцца паліцыя і карпаратыўныя ўлады) і Спартыўны купал. Сцьвярджаецца, што гісторыя паўплывае на канцоўку Cyberpunk 2077. Змены нібыта невялікія, але і Ві, і Сільверхэнд будуць спасылацца на падзеі DLC.

Мяркуецца, што дапаўненне не выйдзе раней 2023 года.
📢 EA аб'явіла, што з 13 чэрвеня на плятформе Origin больш не будуць прадаваць гульні і сезонныя пропускі студый-партнёраў.

Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што ўсе раней набытыя праекты застануцца ў карыстальнікаў, іх можна будзе загрузіць і ўсталяваць у Origin. Акрамя таго, "партнёрскія" гульні ўсё яшчэ будуць уваходзіць у падпіску EA Play.

Але з каталога Origin усё роўна знікне даволі шмат гульняў, у тым ліку праекты Ubisoft, гульні Warner Bros, праекты па Зорным войнам і гэтак далей.
Вітаю спадарства!
У каментарах узнікла цікавая прапанова стварыць канал у Discord, для таго каб усе жадаючыя магли сабрацца разам і пагуляць у розныя гульні, альбо проста паразмаўляць. Ці будзе вам гэта цікава?
Final Results
68%
Так
32%
Не
📢 Да Summer Game Fest 2022 засталося зусім няшмат.

На цырымоніі пакажуць каля 30-40 праектаў, прычым большая частка ролікаў будзе геймплэйнымі, а так сама адбудзецца некалькі адносна буйных прэм'ер.

Вядучы Джэф Кілі паабяцаў на гэтым тыдні выпусціць ролік, які дасць кароткае ўяўленне аб змесце будучага мерапрыемства.

❗️У гэтым годзе Summer Game Fest адбудзецца 9 чэрвеня ў 21:00 па Менску.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sega выпусціла свежы цізер Sonic Frontiers.

Рэліз чакаецца ў гэтым годзе (па чутках гэта 15 лістапада) на PC, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і Nintendo Switch.
👍2
📢 Арганізатары выставы Summer Game Fest 2022 прадставілі новы ролік мерапрыемства.

У відэа паказалі некаторыя гульні, геймплэйныя ролікі якіх, будуць прадстаўлены на шоў.
Сярод усяго можна адзначыць:
🔹The Lord of the Rings: Gollum;
🔹Marvel's Midnight Suns;
🔹Saints Row;
🔹Starfield і інш.

❗️Summer Game Fest стартуе ўжо 9 чэрвеня.
2
📢 Распрацоўшчыкі Pathfinder: Kingmaker і Wrath of the Righteous анансавалі сваю новую гульню — Warhammer 40,000: Rogue Trader.

Дакладнай даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
👍3
📢 Bethesda прадставіла сваю версію гвін...картачнай гульні пад назвай Tales of Tribute, для The Elder Scrolls Online.

Картачная гульня Tales of Tribute, якая з'яўляецца часткай будучага раздзела High Isle — гэта зусім новая актыўнасць, якую гульцы могуць атрымліваць паміж квэстамі, PVP і даследаваннем Тамрыэля.

❗️Нагадваем, што DLC High Isle выходзіць 6 чэрвеня для PC і 21 чэрвеня для кансоляў.
👍4
📢 BioWare аб'явіла канчатковую назву для Dragon Age 4.

Цяпер афіцыйна гульня носіць назву Dragon Age: Dreadwolf.

"Хто такі Жудасны воўк?

Солас, Жудасны воўк. Некаторыя кажуць, што ён мог быць старажытным эльфійскім богам, але некаторыя кажуць, што не. Іншыя кажуць, што гэта здраднік свайго народа... або выратавальнік, які цяпер імкнецца выратаваць іх коштам вашага свету. Яго матывы незразумелыя, а метады часам сумнеўныя, што зарабляе яму рэпутацыю бажаства трыкстэра — гульца ў цёмныя і небяспечныя гульні.

Больш Dragon Age: Dreadwolf у гэтым годзе.

Мы падазраем, што ў вас ёсць пытанні, і на іх будзе дадзены адказ. Хоць гульня не будзе выпушчана ў гэтым годзе, мы набліжаемся да наступнай прыгоды. Будзьце ўпэўненыя, Солас размяшчае свае фігуры на дошцы, пакуль мы размаўляем. Гэта ўсё, што ў нас ёсць на дадзены момант, але мы спадзяемся, што веданне афіцыйнай назвы выклікала некаторую інтрыгу, бо мы больш падрабязна пагаворым пра гульню пазней у гэтым годзе!"

— Каманда Dragon Age
🔥5👍2
Беларускі геймер
📢 Sony анансавала новы выпуск State of Play, які пройдзе ў ноч з 2 на 3 чэрвеня. У рамках паказу прадставяць новыя трэйлеры і анонсы ад розных студый, акрамя таго, з'явяцца навіны аб праектах для PlayStation VR 2. ❗️Прэзентацыя пачнецца ў 01:00 па Менску…
📢 Вынікі State of Play.

🔹Анансаваны рэмейк Resident Evil 4, гульня выйдзе 24 сакавіка 2023;
🔹Marvel’s Spider-Man Remastered выйдзе на PC 12 жніўня (У рэмайстар для ПК таксама ўвойдуць тры DLC якія выходзілі раней);
🔹Stray (гэта прыгодніцкая гульня пра ката у кіберпанкавым горадзе) выйдзе 19 ліпеня на PS4, PS5 і PC;
🔹Прадстаўлены трэйлер хорару The Callisto Protocol, які выйдзе 2 снежня;
🔹Прадстаўлена гульня Eternights (гэта экшн-гульня у якой вы спрабуеце атрымаць максімум ад жыцця падчас апакаліпсісу. Панядзелак: пайсці на спатканне. Аўторак: ачысціць падзямелле. Пятніца: звар'яцець! Гадзіннік цікае!);
🔹Прадстаўлена гульня Rollerdrome (гэта экшн-шутэр ад трэцяй асобы, які лёгка спалучае высокаактанавыя, нутроныя баі з плыўным рухам і хітруючымі механікамі ў адно ўзаемадапаўняльнае і складанае цэлае, каб стварыць арыгінальны адрэналінавы шутэр);
🔹Паказаны трэйлер Final Fantasy XVI, якая выходзіць летам 2023 года;
🔹Прадстаўлен трэйлер атмасфернай гульні Season: A letter to the future, выхад якой прызначаны на восень 2022;
🔹Прадстаўлены трэйлер гульні — Tunic, якая выходзіць 27 верасня на PS4 і PS5;
🔹Паказаны трэйлер Street Fighter 6, які выйдзе ў 2023 годзе.

Гульні для PSVR:

🔸Паказаны трэйлер The Walking Dead: Saints and Sinners – Chapter 2: Retribution для PS VR і PS VR 2;
🔸Анансавана версія Resident Evil Village для PS VR 2;
🔸Прадстаўлена версія Horizon Call of the Mountain для PS VR 2.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 11 bit studios (Стваральнікі This War of Mine і Frostpunk) апублікавалі цізер сваёй новай гульні, якую паўнавартасна прадставяць на PC Gaming Show у наступную нядзелю.

Пад відэа знаходзіцца подпіс:

"Чалавек не можа перарабіць сябе без пакут, бо ён з'яўляецца і мармурам, і скульптарам"
— Алексіс Карэль
.
7
📢 Ubisoft адклала рэліз рэмэйку Prince of Persia: The Sands of Time.

Гульцы, якія аформілі папярэдні заказ на гульню, пачалі атрымліваць паведамленні аб адмене іх замовы ад розных крам. Як паведаміла Ubisoft, напрацоўкі рэмейку, зробленыя студыямі Ubisoft Pune і Ubisoft Mumbai, перададзены Ubisoft Montreal. Цяпер над абноўленай Prince of Persia: The Sands of Time пачынае працаваць новая каманда.

Аб прычынах змены каманды распрацоўшчыкаў выдавецтва не паведамляе, новая дата рэлізу таксама не вядома.
👍4
📢 Gamescom гэтым летам пройдзе без Nintendo.

Nintendo
афіцыйна прапусціць Gamescom 2022 (які пройдзе з 24 па 28 жніўня). Пры гэтым у кампанія заявілі, што выстава з'яўляецца ключавым мерапрыемствам для Nintendo, аднак у гэты раз вырашылі адмовіцца ад яго пасля "дбайнага разгляду".

Цікава, што сваю традыцыйную чэрвеньскую прэзентацыю Nintendo таксама яшчэ не анансавала.