Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.4K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Арыґінальную Angry Birds прыбяруць з Google Play.

Студыя Rovio паведаміла, што 23 лютага арыґінальная Angry Birds 2009-га году будзе выдаленая з крамы Google Play (усе, хто пасьпее спампаваць яе да таго, як яна пакіне краму, змогуць працягнуць гуляць), а ў App Store яна будзе перайменавана ў Red’s First Flight.

Прычынай такога рашэньня стала тое, што гульня нэґатыўна ўплывае на партфоліё кампаніі і продаж навейшых (і больш манэтызаваных) гульняў серыі:

«Мы перагледзелі эканамічнае абґрунтаваньне Rovio Classics: Angry Birds, і, улічваючы яе ўплыў на наша шырокае гульнявое партфоліо, мы вырашылі выдаліць яе з крамы Google Play у чацьвер, 23 лютага».
🤡14😱8😁3😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda паўторна анансавала мабільны шутэр Mighty DOOM.

Mighty DOOM — гэта чароўны шутэр з выглядам зьверху, які прадстаўляе зусім новы, мініятурны і анімаваны Doom! Уцякайце й страляйце праз полчышчы цудоўна-жорсткіх дэманаў і складаных босаў, падвышаючы ўзровень, адкрываючы магутныя навыкі й паляпшаючы рыштунак!

Першы анонс гульні адбыўся 12 красавіка 2021 году, тады яна выйшла ў выглядзе альфа-вэрсіі для карыстальнікаў з Канады й Новай Зэляндыі. Новая вэрсія (відаць) будзе дапрацаваным і палепшаным варыянтам арыґінала.
👍5😁4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive назвала дату выхаду сюжэтнага дапаўненьня First Contact для Stellaris.

Вы не самотныя! Галяктыка велізарная й поўная цудаў — а таксама іншаплянэтных імпэрыяў, і ўсё роўна, гатовыя вы зь імі сустрэцца ці не. First Contact — гэта новыя варыянты паходжаньня й асаблівыя мэханікі, зьвязаныя зь першым прыбыцьцём гасьцей з космасу.
Ня ўсе яны прыходзяць зь мірам!

Новае DLC уключае ў сябе набор новых паходжаньняў, «Разарваныя кайданы», «Адплата» і «Страх цемры», якія дазволяць вам распавесьці ўнікальныя гісторыі аб раньніх сустрэчах вашых цывілізацыяў з прышэльцамі. Акрамя гэтага гульцоў чакае новая мэханіка узаемадзеяньняў зь не разьвітымі цывілізацыямі й тэхналёгія маскіроўкі караблёў.

Рэліз DLC адбудзецца 14 сакавіка.
Кошт дапаўнення — $14,99.
🔥5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Озі Осбарн крычыць ад захапленьня й мацюкаецца ў новай рэкляме Horizon Call of the Mountain.

У новым рэклямным роліку PlayStation, легендарны рок-музыкант Озі Осбарн замест таго, каб зьбіраць рэчы для пераезду, гуляе на PS VR2 у Horizon Call of the Mountain, пераадычна крычучы ад захапленьня (часам выказваючы эмоцыі моцным мацюком).

Нагадваем, рэліз гульні адбудзецца 22 лютага, эцклюзіўна для PlayStation VR2.
😁11❤‍🔥2🥴2🤡1
📰 Blizzard выпусьціла новы відэадзёньнік Diablo IV, прысьвяціўшы яго Санктуарыю.

Зазірніце ўнутар стварэньня сьвету Санктуарыя, пакуль мы апускаемся ў яго дызайн, разнастайныя рэгіёны, жахлівых жыхароў і дзіўныя адкрыцьці, якія чакаюць вас у шырокім адкрытым сьвеце Diablo IV!

Нагадаем, рэліз гульні заплянаваны на 6 чэрвеня, а ўжо ў сакавіку, стартуе бэта-тэставаньне гульні.
👍3🤔1
📰 Doki Doki Literature Club Plus разышлася тыражом у мільён копіяў.

Распрацоўнікі са студыі Team Salvato падзяліліся навіной, што Doki Doki Literature Club, па стане на 21 лютага 2023 году, разышлася тыражом у мільён копіяў! Гэтай адзнакі ўдалося дасягнуць за паўтара году з моманту рэлізу.
Аўтары заявілі, што прыбытак ад гульні будзе накіраваны некамэрцыйным арґанізацыям, якія дапамагаюць людзям з псыхічнымі захворваньнямі.

Doki Doki Literature Club распавядае гісторыю пра маладога чалавека, які па просьбе сяброўкі дзяцінства ўступае ў літаратурны клюб, што прыводзіць да нечаканых наступстваў... .

Таксама нагадаем, што каманда AniBel у канцы мінуляга году, стварылі беларускі пераклад дадзенай гульні!
13👍6😁2🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Ubisoft выпусьціла ролік, прысьвечаны новай гэраіні Rainbow Six Siege – Brava.

Ідзіце ўсьлед за новым апэратыўнікам Brava і яе атрадам, калі яны атакуюць грузавы самалёт Дэймаса. Атраду пад кіраўніцтвам Хібаны давядзецца пераспрабаваць усё, каб перамагчы новую пагрозу!

Новы апэратыўнік зьявіцца ў гульні, разам з новай апэрацыяй Commanding Force ужо 7 сакавіка.
😐7👍2🌚2
📰 Valve назвала даты правядзеньня распродажаў і фэстываляў у Steam, у 2023 годзе.

🔹Фэстываль галаваломак: 24 красавіка — 1 траўня;
🔹Вясновы распродаж (!): 16-23 сакавіка;
🔹Фэстываль спорту: 15–22 траўня;
🔹«Гульням быць»: 19-26 чэрвеня;
🔹Летні распродаж (!): 13-29 ліпеня;
🔹Фэстываль стэлса: 24–31 ліпеня;
🔹Фэстываль візуальных навел: 7–14 жніўня;
🔹Фэстываль стратэгіяў: 28 жніўня — 4 верасьня;
🔹Фэстываль шутэмапаў: 25 верасьня — 2 кастрычніка;
🔹«Гульням быць»: 9-16 кастрычніка;
🔹Фэстываль «Жахі ў Steam»: 26 кастрычніка — 2 лістапада;
🔹Восеньскі распродаж (!): 21-28 лістапада;
🔹Зімовы распродаж (!): 21 сьнежня 2023 году — 4 студзеня 2024 году

(!) Вялікі сэзонны распродаж.
👍14🔥4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Duskers.

DuskersКіруйце бесьпілотнікамі на закінутых касьмічных караблях, каб знайсьці сродкі для выжываньня й высьветліць, як сусьвет стаў гіганцкімі могілкамі.

❗️Забраць гульню можна да 2 сакавіка.
👍12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла Sons of the Forest.

Адпраўлены шукаць зьнікляга мільярдэра на аддаленым востраве, вы апынецеся ў пякельным пэйзажы, заражаным канібаламі. Рабіце, будуйце й змагайцеся за выжываньне, у вадзіночку ці зь сябрамі, у гэтым жахлівым новым сімулятары жахаў на выжываньне ў адкрытым сьвеце легэндарнай the Forest!

З моманту выхаду, у гульню пасьпела пагуляць больш за 100 тысяч чалавек!
Падрабязней пра гульню можна пачытаць тут.

Кошт у Steam $14,49.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Larian Studios назвалі дату рэлізу Baldur’s Gate 3.

Зьбярыце сваю групу й вярніцеся ў Забытыя Каралеўствы ў гісторыі аб сяброўстве й здрадзе, ахвярах і выжываньні, а таксама аб празе абсалютнай улады!

Рэліз гульні адбудзецца 31 жніўня, на PC і PS5.
Тыя, хто ўжо набылі гульню (ці яшчэ набудуць яе да даты рэлізу) атрымаюць бясплатнае абнаўленьне да Deluxe-выданьня.

У Digital Deluxe Edition уваходзіць:

▫️Пак бардаўскіх песень зь серыі гульняў Divinity;
▫️Карціны з Рывелона;
▫️Торба шукальніка прыгод з рознымі зельлямі й іншым;
▫️Саўндтрэк гульні;
▫️Лічбавы артбук;
▫️Табліцы D&D для кожнага пэрсанажа з Baldur’s Gate 3;
▫️Раньні доступ да Акта І;
▫️Унікальнае аблічча гульнявых кубікаў;
▫️Артэфакты зьвязаныя з ґероямі Divinity: Original Sin 2.
👍8🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Star Wars Jedi: Survivor распавялі аб сыстэме кампаньёнаў у гульні.

Распрацоўнікі з Respawn распавялі аб новай для гульні сыстэме кампаньёнаў, а гэтак жа прадставілі адно зь іх (яго можна было бачыць у адным з трэйлераў) – Бодэ Акуна.

Старэйшы дызайнер праекту Джэйсан Чжу патлумачыў, што канцэпцыя спадарожнікаў зарадзілася пасьля стварэньня моманту ў Fallen Order, калі Меррын дапамагала Кэлу ў бітве супраць Малікоса, новая сыстэма — прамы працяг гэтай ідэі.

Так, найміт Бодэ можа не толькі атакаваць і забіваць ворагаў, але й адцягваць іх увагу на сябе. Кампаньён можа нанесьці ўдар суперніку з выкарыстаньнем свайго рэактыўнага ранца, а затым аглушыць астатніх ворагаў шокавай гранатай. Пры гэтым спадарожнік будзе рэагаваць на здольнасьці Кэла, адштурхваючыся ад яго дзеяньняў у бою.
Акрамя гэтага, напранік можа дапамагчы ґерою дабрацца да месцаў на мапе, дзе прыйшлося б выкарыстоўваць сілу (з дапамогай таго ж ранца).

Нагадаем, рэліз Star Wars Jedi: Survivor намечаны на 28 красавіка для PS5, Xbox Series і PC.
Раней распрацоўшчыкі распавялі аб дройдах-ворагах Кэла і аб новых стылях бою.
👍5🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Capcom апублікавала новы трэйлер рэмэйку Resident Evil 4.

У Resіdent Evіl 4 спэцыяльны агент Лявон С. Кенэдзі адпраўляецца зь місыяй выратаваць дачку прэзыдэнта ЗША, якая была выкрадзена. Знаходзячыся ў аддаленай вёсцы, у Эўропе, ён сутыкаецца з новымі пагрозамі, якія адрозьніваюцца ад традыцыйных ворагаў-зомбі якіх ён бачыў раней!

Як і папярэднія гульні серыі, Resident Evil 4 атрымае бясплатнае дэма (дата яго выхаду пакуль не называецца), а пасьля рэлізу ў гульню дададуць рэжым «Найміты».

Больш новых падрабязнасьцяў аб будучым рэмэйку можна даведацца тут.

Зрабіць папярэдні заказ гульні можна ўжо зараз, рэліз адбудзецца 24 сакавіка на PS4 і PS5.
6👍3
📢 Elodie Games (створаная распрацоўшчыкамі з BioWare, Riot Games і Blizzard), анансавала сваю дэбютную кааператыўную RPG — Project Skies.

Праект будзе ўяўляць сабой умоўна-бясплатную кааператыўную RPG з сацыяльнымі элемэнтамі, а таксама кросплеем паміж плятформамі.
Па словах распрацоўшчыкаў, гульцам трэба будзе дасьледаваць прыгожы фэнтэзійны сьвет і знаходзіць сабе рэальных-віртуальных сяброў.

Жадаючыя могуць падаць заяўку для ўдзелу ў прэ-альфа тэставаньні гульні на PC і смартфонах (ці будзе гульня на кансолях, пакуль што не ўдакладняецца).
👍6🤔1