Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.4K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 EA цікавіцца, ці патрэбны гульцам рэмэйкі Dead Space 2 і 3.

У студзені 2023 году адбыўся рэліз рэмэйку першай Dead Space, які быў добра прыняты гульцамі й аказаўся дастаткова пасьпяховым у фінансавым пляне.
У сувязі з чым, EA пачала апытваць гульцоў, з мэтай высьветліць, ці патрэбен ім рэмэйк іншых гульняў серыі.

Гульцы, дарэчы, у большасьці сваёй сыходзяцца ў меркаваньні, што Dead Space 2 не вельмі мае патрэбу ў рэмэйку (для гульні 2011 году, яна ня дрэнна выглядае й гуляецца нават цяпер), а вось Dead Space 3 было б добра й перарабіць, прычым цалкам, выправіўшы ўсе вядомыя праблемы.
👍14🤡1
📰 Ubisoft працуе адразу над дзесяцьцю праектамі ў франшызе Assassin’s Creed.

Раней нам было вядома, аб шасьці праектах серыі:
▫️Assassin’s Creed Mirage — сьпін-оф пра Басіма з Valhalla;
▫️Assassin’s Creed Nexus — яшчэ не анансаваны праект для Oculus Quest 2;
▫️Assassin’s Creed Codenamed Jade — мабільная гульня ў сэтынгу Кітая;
▫️Project Invictus — нейкі анлайн праект;
▫️Assassin’s Creed: Codename Red — наступная буйная гульня серыі (пасьля Mirage);
▫️Assassin’s Creed: Codename Hexe — гэтак жа буйны праект, які (са словаў распрацоўшчыкаў) будзе зусім новым вітком у серыі.

Інсайдэр Том Хендэрсан даведаўся ў сваіх крыніц, што Ubisoft вырашыла «паставіць усё» на франшызу Assassin’s Creed (і некаторыя іншыя, ня менш знакамітыя), а таксама адрадзіць схему новы год — новы Assassin's Creed.

У дадатак да вышэйзгаданых гульняў Ubisoft стварае яшчэ чатыры:
▫️Nebula — аб’яднае тры сэтынгі Індыю, Ацтэцкую імпэрыю й Міжземнамор’е;
▫️Raid — Умоўна-бясплатная гульня з кааператывам да чатырох чалавек (плюс PvE рэжым), верагодна гульня зьбярэ ў сабе ўсіх ґерояў серыі;
▫️Project Echoes — Assassin’s Creed, на базе Scalar (воблачных тэхналёгіяў Ubisoft);
▫️Assassin’s Creed Nexus 2 — другая частка праекта для VR.
🤡9😐7🙉2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Team Ninja (стваральнікі Nioh) прадставіла рэлізны трэйлер Wo Long: Fallen Dynasty.

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта захапляльная гісторыя пра безназоўнага апалчэнца, які спрабуе выжыць у змрочнай фэнтэзійнай вэрсіі Кітая часоў Позьняй Хань, дзе тры царствы перасьледуюць дэманы. Гульцам трэба будзе змагацца з жудаснымі стварэньнямі й варожымі салдатамі, вывучаць кітайскія баявыя мастацтвы й спрабаваць знайсьці сілу ў саміх сабе!

Рэліз гульні адбудзецца 3 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox (+ Game Pass).
❗️Недаступная на тэрыторыі Беларусі.
5👍41
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Paradox Interactive, сумесна з Xbox правядзе прэзентацыю, дзе анансуе новыя гульні й дапаўненьні.

6 сакавіка, а 13:00 па Менскім часе, Paradox Interactive, пры падтрымцы Xbox правядзе прэзентацыю, на якой абяцаюць анансаваць тры новыя гульні й расказаць падрабязьней пра будучыя DLC і абнаўленьні.

Судзячы па ўсім, гэтыя анонсы адносяцца да ўнутраных студый Harebrained Schemes (Shadowrun і Battletech), Colossal Order (Cities: Skylines) і Paradox Tectonic.

«Не магу сказаць, што ў нас вельмі шмат анонсаў, аднак цяжка абраць, які зь іх выклікае ў мяне больш эмоцыяў. Усім у Paradox дастаўляюць задавальненьне прамыя зносіны з гульцамі, у якім мы падзяляем зь імі перажываньні аб будучых плянах і параўноўваем колькасьць гадзін, праведзеных у нашых гульнях. І зараз мне не церпіцца раскрыць усе падрабязнасьці аб нашых новых анонсах!»
— Фрэдрык Вэстэр, ґенэральны дырэктар Paradox Interactive.
4👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана змрочная ролевая гульня The Thaumaturge.

The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Распрацоўнік гульні — польская студыя Fool’s Theory, якая ў дадзены момант працуе гэтак жа над рымэйкам першага Вядзьмара (яны ж стваральнікі Seven: The Days Long Gone).

Дата рэлізу гульні пакуль не называецца.
👍831
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Obsidian Entertainment анансавала абноўленую вэрсію The Outer Worlds.

Абноўленая вэрсія гульні 2019 году будзе зьмяшчаць абноўленую графіку, анімацыі й палепшаную прадукцыйнасьць. Гульня гэтак жа атрымае падтрымку функцыяў сучасных кансоляў (напрыклад адаптыўныя трыґеры й тактыльную аддачу для DualSense ад PlayStation 5).
У The Outer Worlds: Spacer's Choice Edition гэтак жа ўключаць усе DLC.

Уладальнікам арыґінальнай гульні, нажаль, давядзецца купляць абноўлены варыянт зноў (аднак калі імі набытыя DLC Murder on Eridanos і Peril on Gorgon, то кошт абяцаюць зрабіць ніжэй).

The Outer Worlds: Spacer’s Choice Edition выйдзе ўжо 7 сакавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍41🤔1
📢 FromSoftware анансавала дапаўненьне для Elden Ring — Shadow of the Erdtree.

FromSoftware апублікавала тызер-малюнак будучага дапаўненьня для Elden Ring пад назвай Shadow of the Erdtree. Канкрэтных дэталяў няма, яго распрацоўка ўсё яшчэ вядзецца.
Верагодна гэта будзе буйное сюжэтнае DLC накшталт The Old Hunters для Bloodborne.

Shadow of the Erdtree выйдзе на PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series і PC.
10👍1
📰 S.T.A.L.K.E.R. можа атрымаць сваю настольную гульню.

GSC Game World абвясьціла аб тым, што сумесна з Awaken Realms (стваральнікі This War of Mine: The Board Game і іншых) працуюць над настольнай гульнёй S.T.A.L.K.E.R. The Board Game.

Кааператыўная стратэгія разьлічана на 1-4 чалавек, кожная гісторыя будзе складацца зь 2-4 сцэнароў, кожны прыкладна на дзьве гадзіны. У іх будуць уваходзіць стэлс-місіі, дасьледаваньне, тактычныя перастрэлкі, паляваньне за артэфактамі й іншыя заняткі.

Ґрошы на распрацоўку праекта зьбіраюць з дапамогай краўдфандынгу (тым хто загадзя падпішыцца на абнаўленьні праекта, абяцаюць падарыць набор пэрсанажаў Monster Hunter).
👍12❤‍🔥32
📰 Філ Спенсер распавёў, што будзе з Xbox у выпадку забароны ўгоды з Activision.

Філ Спенсер (кіраўнік Xbox) даў камэнтар адносна шматпакутнай угоды Microsoft з Activision Blizzard.
Зь яго словаў — Xbox працягне сваё існаваньне, нават у выпадку забароны ўгоды, аднак ён заявіў, што знаходзіцца ў зьдзіўленьні ад таго, што камісія нібы абараняе PlayStation.

«Гэта важнае набыцьцё для нас, але ня нейкі стрыжань у доўгатэрміновай пэрспэктыве — Xbox працягне існаваць, калі гэтая зьдзелка не адбудзецца.

Канкурэнцыя — гэта тая вобласьць, дзе мы спрабуем стаць мацней. У мяне няма довадаў на карысьць таго, што высокая канкурэнцыя сярод кансоляў нейкім чынам можа нашкодзіць гульцам.
Калі я сустракаўся зь дзяржаўнымі ворганамі рэгуляваньня, адчуваўся рэальны недахоп іх ведаў аб гульнявой індустрыі. Я шаную праведзены зь імі час і ў некаторых выпадках дапамагаю парадай. Я думаю, што для многіх зь іх, гэта першы раз, калі яны зьвярнулі ўвагу на гэтую галіну».
👍92
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Camel 101 (стваральнікі Syndrome і Those Who Remain) анансавала хорар-баявік Beneath.

Beneath — ашаламляльны прыгодніцкі хорар-баявік ад першай асобы, дзеянне якога адбываецца ў таямнічых глыбінях акіяна.
Галоўны герой — вопытны глыбакаводны дайвер Ной Куін, якому трэба патрапіць на дно акіяна й вывучыць падводныя станцыі. Каб знайсьці выйсьце, давядзецца раскрыць таямніцы глыбінь, сутыкнуцца зь небясьпечнымі ворагамі й праверыць сваю вытрымку.

Рэліз гульні адбудзецца ў 2024 годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍9
📰 Blizzard сумесна з Дацкім домам моды прадставілі калекцыю адзеньня па матывах Diablo IV.

25 лютага на Тыдні моды ў Мілане, дом моды Han Kjøbenhavn прэзентаваў калекцыю адзеньня натхнёную Diablo IV.
Дызайнеры назвалі калекцыю экспэрымэнтам, паколькі падобныя калябарацыі з гульнявымі кампаніямі зусім нетыповыя для індустрыі. Прадстаўнікі Han Kjøbenhavn пагутарылі з камандай Diablo IV і пастараліся ў сваім адзеньні «перадаць іх эмоцыі» ад гульні, а не проста паўтарыць ужо створаныя рэчы.

Нагадаем, рэліз гульні заплянаваны на 6 чэрвеня, а ўжо ў сакавіку, стартуе бэта-тэставаньне гульні.
👀15❤‍🔥4😁3👍21👎1🤔1
📰 Рэліз The Wolf Among Us 2 перанесены.

Telltale Games паведамілі, што прынялі рашэньне адкласьці рэліз The Wolf Among Us 2, каб пазьбегнуць перапрацовак і выгараньня каманды, а таксама з-за пераходу з Unreal Engine 4 на 5. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі хочуць падарыць гульцам якасны прадукт і не хочуць выпускаць у сьвет яго "сыры" варыянт.

Цяпер рэліз гульні адбудзецца ў 2024 годзе.
Гэтак жа Telltale адзначылі, што The Wolf Among Us 2, як і папярэднія гульні студыі, будзе эпізадычнай гульнёй, але ў адрозьненьні ад іх, да моманту выхаду першага эпізоду, усе наступныя будуць ужо завершаны.
👍7😢5👎3🌚2