Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Team Ninja
Wo Long: Fallen Dynasty — гэта захапляльная гісторыя пра безназоўнага апалчэнца, які спрабуе выжыць у змрочнай фэнтэзійнай вэрсіі Кітая часоў Позьняй Хань, дзе тры царствы перасьледуюць дэманы. Гульцам трэба будзе змагацца з жудаснымі стварэньнямі й варожымі салдатамі, вывучаць кітайскія баявыя мастацтвы й спрабаваць знайсьці сілу ў саміх сабе!
Рэліз гульні адбудзецца 3 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox (+ Game Pass).
❗️Недаступная на тэрыторыі Беларусі.
(стваральнікі Nioh) прадставіла рэлізны трэйлер Wo Long: Fallen Dynasty.Wo Long: Fallen Dynasty — гэта захапляльная гісторыя пра безназоўнага апалчэнца, які спрабуе выжыць у змрочнай фэнтэзійнай вэрсіі Кітая часоў Позьняй Хань, дзе тры царствы перасьледуюць дэманы. Гульцам трэба будзе змагацца з жудаснымі стварэньнямі й варожымі салдатамі, вывучаць кітайскія баявыя мастацтвы й спрабаваць знайсьці сілу ў саміх сабе!
Рэліз гульні адбудзецца 3 сакавіка на PC, PlayStation і Xbox (+ Game Pass).
❗️Недаступная на тэрыторыі Беларусі.
⚡5👍4❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Paradox Interactive, сумесна з Xbox правядзе прэзентацыю, дзе анансуе новыя гульні й дапаўненьні.
6 сакавіка, а 13:00 па Менскім часе, Paradox Interactive, пры падтрымцы Xbox правядзе прэзентацыю, на якой абяцаюць анансаваць тры новыя гульні й расказаць падрабязьней пра будучыя DLC і абнаўленьні.
Судзячы па ўсім, гэтыя анонсы адносяцца да ўнутраных студый Harebrained Schemes (Shadowrun і Battletech), Colossal Order (Cities: Skylines) і Paradox Tectonic.
«Не магу сказаць, што ў нас вельмі шмат анонсаў, аднак цяжка абраць, які зь іх выклікае ў мяне больш эмоцыяў. Усім у Paradox дастаўляюць задавальненьне прамыя зносіны з гульцамі, у якім мы падзяляем зь імі перажываньні аб будучых плянах і параўноўваем колькасьць гадзін, праведзеных у нашых гульнях. І зараз мне не церпіцца раскрыць усе падрабязнасьці аб нашых новых анонсах!»
— Фрэдрык Вэстэр, ґенэральны дырэктар Paradox Interactive.

❤4👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана змрочная ролевая гульня The Thaumaturge.
The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.
Распрацоўнік гульні — польская студыя Fool’s Theory, якая ў дадзены момант працуе гэтак жа над рымэйкам першага Вядзьмара (яны ж стваральнікі Seven: The Days Long Gone).
Дата рэлізу гульні пакуль не называецца.

👍8⚡3❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Obsidian Entertainment анансавала абноўленую вэрсію The Outer Worlds.
Абноўленая вэрсія гульні 2019 году будзе зьмяшчаць абноўленую графіку, анімацыі й палепшаную прадукцыйнасьць. Гульня гэтак жа атрымае падтрымку функцыяў сучасных кансоляў (напрыклад адаптыўныя трыґеры й тактыльную аддачу для DualSense ад PlayStation 5).
У The Outer Worlds: Spacer's Choice Edition гэтак жа ўключаць усе DLC.
Уладальнікам арыґінальнай гульні, нажаль, давядзецца купляць абноўлены варыянт зноў (аднак калі імі набытыя DLC Murder on Eridanos і Peril on Gorgon, то кошт абяцаюць зрабіць ніжэй).
The Outer Worlds: Spacer’s Choice Edition выйдзе ўжо 7 сакавіка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍4❤1🤔1
📢 FromSoftware анансавала дапаўненьне для Elden Ring — Shadow of the Erdtree.
FromSoftware апублікавала тызер-малюнак будучага дапаўненьня для Elden Ring пад назвай Shadow of the Erdtree. Канкрэтных дэталяў няма, яго распрацоўка ўсё яшчэ вядзецца.
Верагодна гэта будзе буйное сюжэтнае DLC накшталт The Old Hunters для Bloodborne.
Shadow of the Erdtree выйдзе на PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series і PC.

❤10👍1
📰 S.T.A.L.K.E.R. можа атрымаць сваю настольную гульню.
GSC Game World абвясьціла аб тым, што сумесна з Awaken Realms
Кааператыўная стратэгія разьлічана на 1-4 чалавек, кожная гісторыя будзе складацца зь 2-4 сцэнароў, кожны прыкладна на дзьве гадзіны. У іх будуць уваходзіць стэлс-місіі, дасьледаваньне, тактычныя перастрэлкі, паляваньне за артэфактамі й іншыя заняткі.
Ґрошы на распрацоўку праекта зьбіраюць з дапамогай краўдфандынгу (тым хто загадзя падпішыцца на абнаўленьні праекта, абяцаюць падарыць набор пэрсанажаў Monster Hunter).
GSC Game World абвясьціла аб тым, што сумесна з Awaken Realms
(стваральнікі This War of Mine: The Board Game і іншых) працуюць над настольнай гульнёй S.T.A.L.K.E.R. The Board Game.Кааператыўная стратэгія разьлічана на 1-4 чалавек, кожная гісторыя будзе складацца зь 2-4 сцэнароў, кожны прыкладна на дзьве гадзіны. У іх будуць уваходзіць стэлс-місіі, дасьледаваньне, тактычныя перастрэлкі, паляваньне за артэфактамі й іншыя заняткі.
Ґрошы на распрацоўку праекта зьбіраюць з дапамогай краўдфандынгу (тым хто загадзя падпішыцца на абнаўленьні праекта, абяцаюць падарыць набор пэрсанажаў Monster Hunter).
👍12❤🔥3❤2
📰 Філ Спенсер распавёў, што будзе з Xbox у выпадку забароны ўгоды з Activision.
Філ Спенсер (кіраўнік Xbox) даў камэнтар адносна шматпакутнай угоды Microsoft з Activision Blizzard.
Зь яго словаў — Xbox працягне сваё існаваньне, нават у выпадку забароны ўгоды, аднак ён заявіў, што знаходзіцца ў зьдзіўленьні ад таго, што камісія нібы абараняе PlayStation.
«Гэта важнае набыцьцё для нас, але ня нейкі стрыжань у доўгатэрміновай пэрспэктыве — Xbox працягне існаваць, калі гэтая зьдзелка не адбудзецца.
Канкурэнцыя — гэта тая вобласьць, дзе мы спрабуем стаць мацней. У мяне няма довадаў на карысьць таго, што высокая канкурэнцыя сярод кансоляў нейкім чынам можа нашкодзіць гульцам.
Калі я сустракаўся зь дзяржаўнымі ворганамі рэгуляваньня, адчуваўся рэальны недахоп іх ведаў аб гульнявой індустрыі. Я шаную праведзены зь імі час і ў некаторых выпадках дапамагаю парадай. Я думаю, што для многіх зь іх, гэта першы раз, калі яны зьвярнулі ўвагу на гэтую галіну».

👍9❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Camel 101
Beneath — ашаламляльны прыгодніцкі хорар-баявік ад першай асобы, дзеянне якога адбываецца ў таямнічых глыбінях акіяна.
Галоўны герой — вопытны глыбакаводны дайвер Ной Куін, якому трэба патрапіць на дно акіяна й вывучыць падводныя станцыі. Каб знайсьці выйсьце, давядзецца раскрыць таямніцы глыбінь, сутыкнуцца зь небясьпечнымі ворагамі й праверыць сваю вытрымку.
Рэліз гульні адбудзецца ў 2024 годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
(стваральнікі Syndrome і Those Who Remain) анансавала хорар-баявік Beneath.Beneath — ашаламляльны прыгодніцкі хорар-баявік ад першай асобы, дзеянне якога адбываецца ў таямнічых глыбінях акіяна.
Галоўны герой — вопытны глыбакаводны дайвер Ной Куін, якому трэба патрапіць на дно акіяна й вывучыць падводныя станцыі. Каб знайсьці выйсьце, давядзецца раскрыць таямніцы глыбінь, сутыкнуцца зь небясьпечнымі ворагамі й праверыць сваю вытрымку.
Рэліз гульні адбудзецца ў 2024 годзе на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍9
📰 Blizzard сумесна з Дацкім домам моды прадставілі калекцыю адзеньня па матывах Diablo IV.
25 лютага на Тыдні моды ў Мілане, дом моды Han Kjøbenhavn прэзентаваў калекцыю адзеньня натхнёную Diablo IV.
Дызайнеры назвалі калекцыю экспэрымэнтам, паколькі падобныя калябарацыі з гульнявымі кампаніямі зусім нетыповыя для індустрыі. Прадстаўнікі Han Kjøbenhavn пагутарылі з камандай Diablo IV і пастараліся ў сваім адзеньні «перадаць іх эмоцыі» ад гульні, а не проста паўтарыць ужо створаныя рэчы.
Нагадаем, рэліз гульні заплянаваны на 6 чэрвеня, а ўжо ў сакавіку, стартуе бэта-тэставаньне гульні.

👀15❤🔥4😁3👍2❤1👎1🤔1
📰 Рэліз The Wolf Among Us 2 перанесены.
Telltale Games паведамілі, што прынялі рашэньне адкласьці рэліз The Wolf Among Us 2, каб пазьбегнуць перапрацовак і выгараньня каманды, а таксама з-за пераходу з Unreal Engine 4 на 5. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі хочуць падарыць гульцам якасны прадукт і не хочуць выпускаць у сьвет яго "сыры" варыянт.
Цяпер рэліз гульні адбудзецца ў 2024 годзе.
Гэтак жа Telltale адзначылі, што The Wolf Among Us 2, як і папярэднія гульні студыі, будзе эпізадычнай гульнёй, але ў адрозьненьні ад іх, да моманту выхаду першага эпізоду, усе наступныя будуць ужо завершаны.

👍7😢5👎3🌚2
📰 Blizzard апублікавала сыстэмныя патрабаваньні бэта-вэрсіі Diablo IV.
▫️Мінімальныя:
АС: Windows 10 64-bit
Працэсар: Intel Core i5-2500K ці AMD FX-8100
АЗП: 8 ГБ
Відэакарта: GeForce GTX 660 або Radeon R9 280
Месца на дыску: 45 ГБ (SSD)
▫️Рэкамэндаваныя:
АС: Windows 10 64-bit
Працэсар: Intel Core i5-4670K ці AMD R3-1300X
АЗП: 16 ГБ
Відэакарта: GeForce GTX 970 ці Radeon RX 370
Месца на дыску: 45 ГБ (SSD)
Нагадаем, бэта-тэставаньне Diablo IV пачнецца 17 сакавіка, а 20:00 па Менску для тых, хто аформіў папярэдні заказ гульні. 24 сакавіка доступ да сэрвераў атрымаюць усё жадаючыя.

👍10❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Deep Rock Galactic анансавалі сьпін-оф свайго знакамітага праекту — Deep Rock Galactic: Survivor.
Deep Rock Galactic: Survivor - гэта аўташутэр у стылі выжывання для аднаго гульца. Узброіцеся поўным арсеналам Deep Rock Galactic, кіньце выклік полчышчам смяротных іншапланецян, здабывайце багацці і адкрывайце магутныя паляпшэнні.
Распрацоўкай гульня займаецца незалежная студыя Funday Games.
Гульня выйдзе ў раньні доступ у 2023 годзе на PC.

👍6🤔4❤1