Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.4K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Журналісты раскрылі падрабязнасьці новага пэрсанажа League of Legends.

Міліа — гэта маленькі хлопчык зь вёскі, куды яго сям’ю саслалі некалькі пакаленьняў назад. Дзякуючы свайму ўнікальнаму дару, Міліё авалодаў агністымі здольнасьцямі, ён можа ствараць полымя якое прымае форму розных істот, а гэтак жа вылечваць іншых.

Здольнасьці пэрсанажа:
▫️Запал — пасіўнае ўменьне, дазваляе хаўрусьнікам нанесьці наступны ўдар зь вялікімі стратамі й падпальваньнем суперніка;
▫️Агністы шар;
▫️Вячоркі каля вогнішча — пэрсанаж стварае зону, у якой хаўрусьнікі аднаўляюць здароўе й павялічваюць радыюс нападаў;
▫️Цёплыя абдымкі — стварае шчыт, які павялічвае хуткасьць перамяшчэньня хаўрусьнікаў;
▫️Дыханьне жыцьця — выпускае хвалю гаючага полымя, якое таксама здымае з хаўрусьнікаў эфэкты кантролю.

Партал Games Press паведаміў, што пэрсанаж Міліа зьявіцца ў League of Legends у патчы 13.6. (22 сакавіка 2023 года).
👍6👀2❤‍🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paramount прадставілі міжнародны трэйлер фільма Dungeons & Dragons Honor Among Thieves.

«Абаяльны злодзей і група неверагодных авантурыстаў распачынаюць эпічнае рабаваньне, каб вярнуць страчаную рэліквію, але ўсё пойдзе наперакасяк, калі яны сутыкнуцца з "не тымі людзьмі". Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў» пераносіць багаты сьвет і дух легэндарнай ролевай гульні на вялікія экраны, у вясёлай і насычанай дзеяньнем прыгодзе»!

Беларускі варыянт трэйлера.

Прэм’ера фільма адбудзецца 31 сакавіка.
👍8❤‍🔥311
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гумарыстычнай RPG пра настольныя прыгоды Knights of Pen and Paper 3.

Акуніцеся ў новы ўдасканалены сьвет рыцарства, клясавай вайны й нестандартных поп-музык. Knights of Pen & Paper 3 — гэта сапраўдны працяг пакрокавай прыгоды ў рэтра-піксельным стылі, поўны небясьпек і выратавальных кідкоў кубіка, якія вы так любіце!

Кошт гульні ў Steam — $7.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍6🥱21🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Digital Sun і выдавецтва Riot Forge абвясьцілі дату рэлізу сінгл сьпін-офа League of Legends — The Mageseeker.

The Mageseeker — гэта ролевай баявік, дзеяньне якога разгортваецца ў сусьвеце League of Legends. Гуляйце за чараўніка Сайласа, які вырваўся на волю пасьля доўгіх гадоў зьняволеньня!

Рэліз адбудзецца 18 красавіка.
❤‍🔥6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda назвала дату рэлізу Starfield.

Bethesda выпусьціла новы трэйлер Starfield і разам зь ім аб’явіла дату рэлізу — 6 верасьня.
У роліку Тод Говард заяўляе, што распрацоўшчыкі ўклалі ў гульню вельмі шмат сіл і яна атрымалася сапраўды маштабнай! Каманда распрацоўшчыкаў Bethesda, зь яго словаў, практычна ўвесь вольны час гуляе ў свой жа новы праект!

Акрамя таго, 11 чэрвеня распрацоўшчыкі правядуць паўнавартаснае шоў, прысьвечанае выключна Starfield.
👍11🔥21👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз DLC The Last Sarkorians для RPG Pathfinder: Wrath of the Righteous.

«Дзяржава Саркорыс была зьнішчана дэманамі, але апошнія зь яе прадстаўнікоў усё яшчэ гатовыя змагацца. Сустракайце Ульбрыга Алеска, саркарыйскага пярэваратня, здольнага ператварацца ў магутнага грыфона! Ён памятае Саркорыс такім, якім ён быў да таго, як Арылу Варлеш адкрыла Сусьветную Язву.

Вазьміце яго ў свой атрад і паглядзіце на Крыжовы паход вачыма апошняга з племянных правадыроў старога Саркорыса. Дасьледуйце новы рэгіён, ваюйце з новымі ворагамі… і можа быць, нават знайдзіце новае каханьне!»

Акрамя новага пэрсанажа й кляса, у гульні зьявяцца 8 дадатковых загавораў і новыя супернікі.

Кошт DLC — $6.49.
👍43
📰 Посьпехі Hogwarts Legacy пераканалі Warner Bros. у патэнцыяле серыі «Wizarding World».

Фінансавы дырэктар кампаніі Гунар Відэнфельс намякнуў аб гэтым журналістам. Паводле яго словаў, станоўчыя паказчыкі сьвежай гульні выступаюць доказам, што ў гэтага сьвету яшчэ ёсьць шмат патэнцыялу для разьвіцьця. І аўтары «толькі пачалі» займацца гэтым пытаньнем.

Канкрэтнай інфармацыі, як плянуюць разьвіваць сьвет Джоан Роўлінг няма, аднак выглядае лягічным, што ў хуткім часе мы можам убачыць новыя гульні ў сусьвеце «Wizarding World», акрамя таго, у інтэрнэце ўжо даўно гуляе чутка аб стварэньні сэрыяла ў сусьвеце.

Раней стала вядома, што Hogwarts Legacy абыйшла па стартавых продажах Call of Duty, Elden Ring і Red Dead Redemtion 2 у Эўропе, стаўшы самым пасьпяховым праектам за апошнія 5 гадоў.
Акрамя таго, адна гульня, здолела перасягнуць па продажах кожны зь фільмаў серыі "Фантастычныя істоты".
🥰7👍3🥴21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Некаторыя гульні серыі Call of Duty сталі даступныя ў Steam.

Гульні Call of Duty: Modern Warfare, Black Ops Cold War і Vanguard зьявіліся ў Steam 8 сакавіка 2023 году, раней іх можна было купіць толькі ў Battle.net.

Кошт усіх гэтых гульняў складае $60 (цяпер дзейнічае зьніжка ў 50%).
❗️Недаступны на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя гэтага, стваральнікі Call of Duty апублікавалі тызер, які намякае аб хуткім красоверы серыі зь «Чарапашкамі-ніндзя». Мяркуючы па ўсім, 21 сакавіка гульцы CoD атрымаюць аблічча Шрэдэра.
👍8❤‍🔥1😁1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Call of the Sea.

Call of the Seaгэта містычная гісторыя пра таямніцы й каханьне, дзеяньне якой адбываецца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна 1930-х гадоў. Дасьледуйце маляўнічы райскі востраў, вырашайце галаваломкі й адкрывайце сакрэты ў пошуках зьніклай экспэдыцыі вашага мужа.

❗️Забраць гульню можна да 16 сакавіка.
8👍1
📰 Alan Wake 2 працяглы час будзе эцклюзівам Epic Games.

PC Gamer узялі інтэрвію ў кіраўніка Epic Games Ціма Суіні й ґенэральнага мэнэджара Стыва Элісана. У рамках гутаркі, яны распавялі пра стратэгію Epic Games і іх пляны.
Адно з пытаньняў якім могуць задавацца карыстальніці крамы гучыць як: "чаму ў EGS выходзіць мала эцклюзіваў?" Прычына ў тым, што ў цяперашні час кампанія «палюе за найбуйнейшымі рэлізамі». У якасьці прыкладу прывялі Borderlands 3.

Яшчэ адна частка стратэгіі Epic Games — уласнае выдавецтва, так напрыклад кампанія выпусьціць Alan Wake 2, а таксама наступныя праекты студый Playdead і genDesign, са словаў Элісана, гэтыя праекты будуць эксьлюзівамі EGS "на працягу доўгага часу".

Ґенэральны мэнэджэр адзначыў, што некаторыя выдаўцы пачалі выпускаць свае праекты ў Epic Games Store бязь якіх-небудзь угодаў, бо гэта дазваляе зарабіць больш, чым калі выпусьціць сваю гульню адразу ў краме Valve.
👍9🤬4🤔3
📰 TT Games адмяніла некалькі гульняў дзеля праекту пра Гары Потэра.

Выданьне Nintendo Life, спасылаючыся на свае крыніцы паведаміла, што студыя TT Games (якая ў асноўным займаецца LEGO-гульнямі) адмяніла адразу чатыры неанансаваныя тайтлы й спыніла працу яшчэ як мінімум над двума.

Сярод адмененых праектаў значацца:
▫️Project Marley — самы буйны з усіх, у яго зьбіраліся ўключыць сусьветы й пэрсанажаў з розных карцін Disney;
▫️Project Rainbow Road — шутэр, не зьвязаны з LEGO;
▫️Project Cosmic — гульня заснаваная на "Вартавых Галяктыкі";
▫️Project Lego X — мабільны порт LEGO Worlds.
Акрамя гэтага пад пагрозай адмены знаходзіцца вялікае DLC па "Мандалорцу" для LEGO Star Wars: The Skywalker Saga.

Прычынай такіх каласальных пераменаў называюць жаданьне WB засяродзіць сілы на буйным праекце па Гары Потэру (які ствараецца па тыпе Skywalker Saga).
👍73🗿1
📰 Naughty Dog прадставіла сыстэмныя патрабаваньні PC-вэрсіі The Last of Us Part I.

🔹Мінімальныя (720p, 30 fps)
АС: Windows 10
Працэсар: AMD Ryzen 5 1500X ці Intel Core i7-4770K
Апэратыўная памяць: 16 ГБ
Відэакарта: AMD Radeon 470 (4 ГБ), GeForce GTX 970 (4 ГБ), GeForce 1050 Ti (4 ГБ)
Месца на дыску: 100 ГБ (SSD)

🔹Рэкамендаваныя (1080p, 60 fps)
АС: Windows 10
Працэсар: AMD Ryzen 5 3600X ці Intel Core i7-8700
Апэратыўная памяць: 16 ГБ
Відэакарта: AMD Radeon RX 5800 XT (8 ГБ), AMD Radeon RX 6600 XT (8 ГБ), GeForce RTX 2070 Super (8 ГБ), GeForce RTX 3060 (8 ГБ)
Месца на дыску: 100 ГБ (SSD)

Акрамя сыстэмных патрабаваньняў, Naughty Dog распавялі, што гульня будзе падтрымліваць DLSS і FSR 2.2, ультрашырокія маніторы (21:9, 32:9) і кантролеры DualSense.

Рэліз The Last of Us Part I на ПК адбудзецца 28 сакавіка 2023 году.
🤔8👍1🌚1
📢 На Nacon Connect паказалі сьвежыя трэйлеры RoboCop: Rogue City і The Lord of the Rings: Gollum.

У трэйлеры RoboCop: Rogue City распрацоўшчыкі дэманструюць геймплэй за знакамітага робата і называюць дату рэлізу — верасень 2023 года, для PC, PS5, Xbox Series і Nintendo Switch.

The Lord of the Rings: Gollum абзавёўся ґеймплэйным трэйлерам і прымусіў фанатаў занепакоіцца якасьцю праекта.
Яны кажуць, што не адчуваюць Голум галоўным героем, калі глядзяць ролік, таксама прэтэнзіі гучаць ў адрас гісторыі — аматары Толкіна лічаць, што распрацоўшчыкі хочуць стварыць новы сюжэт, пры тым, што Голум ужо мае сваю цалкам напісаную гісторыю.
Акрамя гэтага, многіх турбуе адсутнасьць у трэйлеры значных ґеймплэйных кадраў (хоць гульню распрацоўваюць ужо 4 гады).

Рэліз гульні плянуецца на 2023 год, для PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
👍9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Рэмэйк Resident Evil 4 атрымаў дэмавэрсію — Chainsaw Demo.

Выжываньне — гэта толькі пачатак. Згуляйце ў перапрацаваную вэрсію Resident Evil 4, якая выйшла ў 2005 годзе. У дэмавэрсію ўваходзіць спэыяльна скарэктаваны пачатак гульні, у які можна перагульваць зноў і зноў!

Рэмэйк Resident Evil 4 выходзіць у рэліз 24 сакавіка на PC, абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox Series.
👍11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Fortnite стартаваў другі сэзон чацьвёртага разьдзела.

Новы сэзон прапануе гульцам адправіцца ў падарожжа па футурыстычным горадзе ў сеттынгу кібэрпанку. Акрамя гэтага, фанатам варта чакаць крaсовер зь "Атакай Тытанаў", хуткасныя матацыклы, новы баявы пропуск, зброю, касьметычныя прадметы й іншае.

Паводле чутак, у будучыні Fortnite атрымае калябарацыю з Resident Evil і Зорнымі войнамі.

Гэтак жа, з выхадам новага разьдзела, Windows 7 і 8 афіцыйна перасталі падтрымлівацца распрацоўшчыкамі. Верагодна, запусьціць гульню на састарэлых АС будзе магчыма, але за стабільнасьць працы гульні паручыцца аніхто не можа.
6👍1
📢 Аўтары The Outlast Trials назвалі дату выхаду гульні.

Red Barrels запрашае вас выпрабаваць ашаламляльны жах, на гэты раз зь сябрамі. Ці праходзіце вы выпрабаваньні ў адзіночку ці ў камандзе, калі вы пратрымаецеся дастаткова доўга й завершыце тэрапію, «Murkoff» зь радасьцю адпусьціць вас… але ці застанецеся вы ранейшымі?

Гульня ад стваральнікаў знакамітай серыі хорараў выходзіць у раньні доступ 18 траўня.
👍51🔥1😱1
📰 Steam Deck адзін год. У гонар дня народзінаў Valve далі невялікае інтэрвію.

Дызайнер Лоўрэнс Янг і інжынер П’ер-Лу Грыффе з Valve далі інтэрвію выданьню Rock Paper Shotgun у гонар дня народзінаў Steam Deck.
Супрацоўнікі кампаніі радыя таму, наколькі людзям спадабаўся Steam Deck. Паводле статыстыкі, 42% карыстачоў выкарыстоўваюць прыладу ў якасьці сваёй асноўнай гульнявой плятформы.
У Valve ўражаныя тым, наколькі Steam Deck апынуўся "гнуткім" (маюцца на ўвазе розныя карыстацкія мадыфікацыі, дэкарацыі й працы з эмулятарамі).

Цяпер кампанія актыўна працуе над паляпшэньнямі для Steam Deck і ўсёй экасыстэмы Steam, асобна стваральнікі дзякуюць карыстальнікам за іх шматлікія водгукі й запыты — усё гэта асноўныя інструмэнты якія дазваляюць SD стаць яшчэ лепш.

Што да паўнавартаснага Steam Deck наступнага пакаленьня, то гэта адбудзецца не раней чым празь некалькі гадоў.
8👍2🆒2🦄2❤‍🔥1👾1
Вітаю спадарства!
Працягваем знаёміць вас з узыходнымі беларускімі зоркамі!
Сёньня на чарзе малады Twitch-канал lepus, на якім можна ўбачыць стрымы такіх гульняў як No Man’s Sky, Genshin Impact, Battlefield 2042 і нават кааператыўную Ready or Not!

Раім падпісацца!
13👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Псыхалягічны трылер Ad Infinitum абзавёўся новым трэйлерам і новай датай рэлізу.

Вы змагаецеся за сваю разважнасьць і выжываньне ў акопах Вялікай вайны й сьценах свайго радавога дома. Гуляйце за нямецкага салдата, якога перасьледуюць жахі Першай сусьветнай вайны. Жудасныя істоты, сьмяротныя пасткі й вар’яцкія таямніцы адзначаюць ваш шлях на поле бою.

Аб стварэньні праекта паведамлялася яшчэ ў 2015 годзе, аднак зь 2018 году, аб праекце не было ніякай інфармацыі. У 2021, распрацоўшчыкі з Hekate і выдавецтва Nacon паўторна анансавалі праект. Рэліз мусіў адбыцца 20 красавіка, але яго перанесьлі на верасень бягучага году (PC, Xbox Series і PS5).
👍3