Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Funcom прадставіла буйное абнаўленне для Conan Exiles — Age of Sorcery.

Age of Sorcery абяцае быць самым буйным бясплатным абнаўленнем з моманту выхаду Conan Exiles.
Галоўныя асаблівасці абнаўлення — магія ды сезоны (эпохі) кожная са сваёй унікальнай тэмай.

Дзяленне на эпохі зробіць выхад новага кантэнту больш рэгулярным. Прасоўвацца па эпохах і зарабляць узнагароды дапамогуць выпрабаванні, новыя якія чаргуюцца заданні. А новыя гульнявыя падзеі зробяць свет яшчэ больш небяспечным.

Больш пра будучыя змены можна даведацца з трэйлера і жывога стрыму з распрацоўшчыкамі.
👍3
📢 Nintendo анансавала прэзентацыю па Xenoblade Chronicles 3.

Трансляцыя пачнецца 22 чэрвеня ў 17:00 па Менску на афіцыйным YouTube-канале Nintendo і будзе доўжыцца каля 20 хвілін.

Пра Xenoblade Chronicles 3:

Далучайцеся да Ноя і Міо, членаў дзвюх супрацьлеглых народаў Кевеса і Агнуса, у задушэўным вандраванні па багатым адкрытым свеце, каб спыніць цыкл гвалту. Група з шасці персанажаў з гэтых нацый аб'ядноўваюцца, каб абудзіць калоніі Айёніос і выкрыць сапраўдную пагрозу, з якой сутыкаюцца абодва народы. Прайдзіце цераз фантастычныя пейзажы, даведаўшыся, пра новую гисторыю света Xenoblade Chronicles.
👍4
📰 Шэрагі Gamescom 2022 радзеюць.

Неназваны прадстаўнік Sony Interactive Entertainment (PlayStation) заявіў выданню Games Wirtschaft, што прапусцяць штогадовую гульнявую выставу Gamescom 2022. Як сцвярджае VGC, такое ж рашэнне прынялі Activision Blizzard і Take-Two.

Раней ад удзелу ў мерарыемстве адмовілась Nintendo.

Арганізатары Gamescom сцвярджаюць, што ў сёлетнім мерапрыемстве прымуць удзел больш за 250 кампаній, але на дадзены момант толькі некалькі буйных выдаўцоў, уключаючы Bandai Namco, THQ Nordic і Koch Media, публічна пацвердзілі гэта.

Мерапрыемства павінна адбыцца з 24 па 28 жніўня.
🔥1😢1
Вітаю спадарства!

Цяпер у нас ёсць свой сервер у Discord! Калі вы хочаце завесці новых сяброў, разам гуляць у розныя гульні ды практыкаваць беларускую мову, далучайцеся!
🔥8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сёння мінуў Nintendo Direct, прысвечаны Xenoblade Chronicles 3.

На мерапрыемстве паказалі новы трэйлер гульні, сцісла прадставілі асноўных герояў і прадэманстравалі разнастайныя лакацыі праекта.

Таксама стала вядома, што гульня атрымае сезонны пропуск з трыма DLC. Першае выйдзе 31 снежня 2022 года, а другое і трэцяе з'явяцца ў 2023 годзе.

Сама гульня выходзіць 29 ліпеня на Nintendo Switch.
Запіс усяго мерапрыемства можна паглядзець тут.
Беларускі геймер
📢 Valve аб'явіла даты правядзення штогадовага летняга распродажу Steam. У гэтым годзе летні распродаж пачнецца 23 чэрвеня і скончыцца 7 ліпеня. Навіну суправаджалі невялікім ролікам з дэманстрацыяй звыш трыццаці гульняў якія будуць удзельнічаць у акцыі (сярод…
Нагадваем, што сёння, а 20-й гадзіне па Менску пачынаецца штогадовы летні распродаж у Steam.

Набыць розныя гульні са зніжкай можна будзе да 7 ліпеня (акцыя скончыцца ў 20:00)!

Распродаж будзе суправаджацца нейкім квэстам, падчас якога, верагодна, можна будзе зарабіць новы значок.
🔥4👍3
📢 Creative Assembly і SEGA анансавалі новую гульню — шутэр HYENAS.

Зямлі няма, багатыя каланізавалі Марс, а астатняе чалавецтва жыве найгоршым жыццём у гіганцкіх трушчобах, якія круцяцца на арбіце. У той час як чалавецтва спрабуе выжыць, мільярдэры больш хвалююцца за ажыццяўленне сваіх настальгічных мараў, скупая за вялізныя грошы артэфакты выратаваныя з Зямлі.

Героі гульні — зграя таленавітых рабаўнікоў, што супрацьстаяць багатырам і вяртаючы сабе тое, што як яны лічаць, іх па праве, завошта персанажаў завуць «Гіенамі».

Рэліз плануецца ў 2023 годзе на PC, а таксама абодвух пакаленнях PlayStation і Xbox.
👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць A Game Of Thrones: The Board Game Digital Edition і Car Mechanic Simulator 2018.

A Game Of Thrones: The Board Game Digital Edition — гэта лічбавая адаптацыя самай прадаванай стратэгічнай настольнай гульні ад Fantasy Flight Games.

Car Mechanic Simulator 2018 — Пабудуйце і пашырыце сваю імперыю рамонтных паслуг у гэтай неверагодна дэталёвай і вельмі рэалістычнай сімулятарнай гульні, дзе ўвага да дэталяў аўтамабіля дзівіць.

❗️Забраць гульні можна да 30 чэрвеня.
👍7
📢 Focus Entertainment абвясцілі дату рэлізу A Plague Tale: Requiem.

Цяпер датай выхаду гульні значыцца — 18 кастрычніка.

Як было вядома раней, дзеянне працягу разгортваецца праз паўгода пасля арыгінала, калі Аміцыя са сваім малодшым братам адпраўляецца ў новыя землі - аднак зло і чумныя пацукі наганяюць іх і там.
Апроч іншага, на мерапрыемстве прадэманстравалі новы пашыраны геймплейны трэйлер гульні.

Ужо даступны папярэдні заказ гульні, кошт — 60$ для кансоляў і 50$ для PC.
👍4
📢 Moon Punch Studio і Toplitz Productions выпусцілі новы трэйлер Wild West Dynasty.

Каўбоі, пасяленцы і стралкі! Пабудуйце сваё ўласнае ранча, ператварыце яго ў паселішча, і неўзабаве больш пасяленцаў далучацца да вас у пошуках шчасця ды дабрабыту. Ці ўдасца вам пабудаваць «Дынастыю Дзікага Захаду», альбо вы апынецеся на шыбеніцы?

Дата рэлізу пакуль не вядома.
🔥3
📢 Студыя Plot Twist (стваральнікі Women of Xal) прадставілі свой новы праект натхнёны працамі Г.Ф. Лаўкрафта — The Last Case of Benedict Fox.

Вазьміце на сябе апошнюю справу Бенедыкта Фокса і акуніцеся ў закручаны свет таемных арганізацый, забароненых рытуалаў і халодных забойстваў. Даследуйце ўспаміны памерлых ахвяр, шукаючы падказкі і змагайцеся з дэманамі ў гэтай фантастычнай лаўкрафтавай Metroidvania.

Рэліз адбудзецца ў 2023 году на РС і Xbox Series.
🔥4
📰 Карыстальнік Reddit знайшоў згадванне патэнцыйных бонусаў за папярэдні заказ Hogwarts Legacy.

На дадзены момант спіс бонусаў за папярэдні заказ наступны:

🔹Яздовы фестрал (тая жывёла, якую бачаць толькі тыя, хто бачыў смерць);
🔹Набор касметычных прадметаў "Цёмныя мастацтва";
🔹Баявая арэна "Цёмных мастацтваў";
🔹Капялюш «Цёмных мастацтваў»;
🔹Накідка келпі;
🔹Стылбук;
🔹Рэпліка старажытнай "левітавальнай" чароўнай палачкі з кнігай.

*Верагодна апошнія два пункты адносяцца да фізічнага выдання гульні.

Гэтак жа ўсе, хто аформіць папярэдні заказ, зможа пачаць гуляць за 72 гадзіны да афіцыйнага рэлізу!

Рэліз Hogwarts Legacy намечаны на канец гэтага года.
👍7😢1
📰 Для фэсту Fallout For Hope распрацоўнікі мода Fallout London падрыхтавалі трэйлер з выглядамі горада.

Fallout: London - гэта амбіцыйны мод памерам з DLC для Fallout 4, постапакаліптычнай RPG ад Bethesda. Лондан адрозніваецца ад сваіх сучаснікаў і прапануе цалкам новы вопыт: стварэнне гульні Fallout за межамі Злучаных Штатаў — Вас чакае туманны Альбіён! Ад душных парламенцкіх арыстакратаў да ўваскрашэння рыцараў Круглага стала, бескампраміснага культу рэвалюцыянераў і не толькі! Fallout: London ўвасабляе гісторыю і эстэтыку Лондана і наносіць беспамылковае ядзернае дзеянне на любімы горад.

Мод Fallout London выйдзе ў 2023 годзе.
👍6
📰 Наступная гульня FromSoftware знаходзіцца на фінальнай стадыі распрацоўкі.

У інтэрв'ю японскаму гульнявому выданню 4Gamer дырэктар FromSoftware Хідэтака Міядзакі расказаў, што наступная гульня студыі ўжо знаходзіцца на завяршальнай стадыі распрацоўкі.

Згодна з інтэрв'ю, выданне пыталася ў Міядзакі яшчэ ў 2018 годзе пра неабвешчаныя праекты, іх на той момант было два, першым аказаўся Elden Ring, а пра другую гульню мы да гэтага часу нічога не ведаем. Ніводнага слова пра тое, што можа быць за праект Міядзакі не сказаў, адзінае, што вядома, гэта чуткі нібыта гэта будзе новая частка Armored Core.
👍3
📢 Сёння ў 16:00 па Менску пройдзе Nintendo Direct Mini.

Мерапрыемства будзе прысвечана гульням іншых распрацоўшчыкаў, і працягнецца прыкладна 25 хвілін.

Па чутках нам прадэманструюць Mario + Rabbids Sparks of Hope і магчыма порт Read Dead Redemption 2.
👍3😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Tencent Games анансавала экшэн у кітайскай стылістыцы — Code: To Jin Yong.

Code: To Jin Yong - гэта адаптацыя серыі раманаў пісьменніка Цзінь Юна, у памяць аб якім Tencent і робіць гульню.

За распрацоўку адказвае студыя Lightspeed Games (якая стварыла PUBG Mobile і Apex Legends Mobile). Дата выхаду гульні не ўдакладняецца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Squanch Games* прадставіла свой новы камедыйны шутэр — High on Life.

Вы толькі што скончылі школу. у вас няма працы і амбіцый, і вы сапраўды нічога не даможацеся, пакуль на Зямлю не ўварвецца іншапланетны картэль, які хоча знішчыць чалавецтва. Цяпер вы і каманда харызматычных размаўлялых стрэльбаў павінны адгукнуцца на кліч і стаць самым смяротным міжгалактычным паляўнічым за галовамі, якога калі-небудзь бачыў космас.

*Заснавальнікам студыі з'яўляецца Джасцін Ройланд — стваральнік анімацыйнага сіткома "Рык і Морці".

Гульня выходзіць на РС і Xbox (+ Xbox Game Pass) 25 кастрычніка.
👍5👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Blizzard анансавала свежы дадатак для Hearthstone пад назвай «Забойства ў замку Нафрыя».

Нават у свеце жывых да забойстваў ставяцца непрыхільна, але ў Цёмных Зямлях такія злачынствы - сапраўдны скандал. Сір Дэнатрый запрасіў сваіх сяброў, сапернікаў і ворагаў у Рэвендрэт, каб развеяць брыдкія чуткі аб тым, быццам ён утойвае запасы анімы. Разам з вялікім дэтэктывам Мурлокам Холмсам вам трэба адшукаць доказы і даведацца, хто з 10 падазраваных вінаваты ў забойстве ў замку Нафрыя!

Рэліз адбудзецца 2 жніўня.
👍5👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Падчас трансляцый Nintendo Direct Mini кампаніі Ubisoft і Nintendo назвалі дату рэлізу Mario + Rabbids Sparks of Hope.

Гульня выйдзе на Nintendo Switch 20 кастрычніка, а любы жадаючы, ужо зараз можа аформіць папярэднюю замову (Кошт гульні — 60€).
👍6
📢 Новая частка анталогіі жахаў The Dark Pictures – The Devil in Me абзавялася старонкай у Steam і свежымі скрыншотамі.

Сюжэт гульні заснаваны на гісторыі Генры Холмса, першага амерыканскага серыйнага забойцы. Здымачная група, якая робіць аб ім дакументальны фільм, атрымлівае таямнічае запрашэнне ў рэпліку гатэля, так званы «Замак забойстваў», выбудаваны Холмсам, у якім ён мучыў і забіваў сваіх ахвяр.

Дата рэлізу The Devil in Me пакуль не вядома.
👍7🔥2