Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 CD Projekt Red — 20 гадоў.

У лютым 2002 года ў польскім горадзе Лодзь была зарэгістраваная новая гульнявая студыя, CD Projekt Red. Яе адкрыла CD Projekt Investment для працы над сваім першым праектам — «Вядзьмар».

У гонар юбілею, распрацоўшчыкі адкрылі асаблівую, святочную старонку на якой гульцоў чакаюць розныя конкурсы, раздачы і іншае.

Пакуль што з актыўнасцяў ёсць толькі магчымасць падзяліцца з Projekt Red сваімі ўспамінамі пра найлепшыя моманты, звязаныя з праектамі студыі.
👍54🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Electronic Arts прадставіла чарговы дадатак для The Sims 4.

DLC атрымала назву «Старэйшая школа».

Жыццё старшакласнікаў поўнае падзей. Трэба хадзіць на ўрокі, знаёміцца з настаўнікамі, сядзець у сталоўцы і нават упрыгожваць шафку! А яшчэ тусавацца з сябрамі пасля школы, каб потым было што ўспомніць. Усіх, хто справіўся з вучобай, чакаюць танцы да ўпаду на выпускным і ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пад апладысменты родных і блізкіх. А яшчэ ў школе знаходзяць лепшых сяброў, удзельнічаюць у разнастайных пазакласных мерапрыемствах і наогул жывуць няпростым, але займальным падлеткавым жыццём.

Рэліз запланаваны на 28 ліпеня. Адначасова з дадаткам да гульні выпусцяць бясплатнае абнаўленне. Пакуль што аб ім вядома толькі тое, што яно дадасць валасяны полаг на цела сімаў.
👍21🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На выставе Anime Expo 2022 Bandai Namco паказалі геймплэйны трэйлер сваёй тактычнай візуальнай навэлы Digimon Survive.

Digimon Survive прадстаўляе гібрыд візуальнага рамана і тактычнай ролевай гульні ў таямнічым свеце, напоўненым небяспечнымі монстрамі і смяротнымі бітвамі, якія правераць вашу здольнасць выжыць.

Пасля таго, як Такума Мамозука заблукаў падчас школьнай экскурсіі, ён апынуўся ў свеце, населеным лютымі ворагамі. Далучайцеся да Такумы і яго сяброў, тварыце сваю гісторыю ў гэтым захапляльным візуальным рамане з пакрокавымі баямі.

Рэліз 29 ліпеня на РС, PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch.
3🔥1
📢 З 1 верасня Ubisoft адключыць серверы часткі сваіх старых гульняў.

Ubisoft паведаміла аб адключэнні сервераў адразу ў 15 гульняў. Адбудзецца гэта 1 верасня, пасля гэтага ў гэтых праектах не атрымаецца набыць нутрагульнявую валюту і ўдзельнічаць у мультыплэеры. У кампаніі растлумачылі, што закрыццё анлайн-сэрвісаў для старых гульняў дазваляе аптымізаваць рэсурсы і засяродзіць іх для навейшых і больш папулярных гульняў.

Спіс гульняў:

🔸Anno 2070 — PC;
🔸Assassin's Creed 2 — PC, PS3;
🔸Assassin's Creed 3 — PC, PS3, Xbox 360, Wii U;
🔸Assassin's Creed Brotherhood — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Assassin's Creed Liberation HD — PC;
🔸Assassin's Creed Revelations — PS3, Xbox 360;
🔸Driver San Francisco — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Far Cry 3 — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Ghost Recon Future Soldier — PS3, Xbox 360;
🔸Prince of Persia: The Forgotten Sands — PC;
🔸Rayman Legends — PS3, Xbox 360, Wii U
🔸Silent Hunter 5 — PC;
🔸Space Junkies — PC (HTC Vive, Oculus);
🔸Splinter Cell: Blacklist — PC, PS3, Xbox 360;
🔸ZombiU — Wii U.
1👎1
📰 У гэтую пятніцу каманда The Together Team, выпусціць у рэліз свой шматкарыстальніцкі мод Skyrim Together Reborn.

Мод будзе даступны толькі ў PC-версіі гульні, стваральнікі рэкамендуюць гуляць без дадатковага набору Anniversary Upgrade. Што да версій гульні для VR, кансоляў ці Game Pass, пакуль што яны не падтрымліваюцца.

Распрацоўнікі кажуць, што адначасова гуляць змогуць 8 чалавек, ну і вядома ж аўтары ведаюць, што іх мод не можа быць ідэальным, таму ўсім хто захоча ў яго пагуляць трэба быць гатовым да розных багаў.
👍41🔥1
Вітаю спадарства!

У апошнія часы беларуская частка інтэрнэту разрастаецца (што не можа не цешыць), з’яўляюцца, розныя, новыя праекты і суполкі, але далёка не ўсе з іх лёгка знайсці пакуль яны знаходзяцца на пачатку свайго станаўлення.

Дапамагчы ў пошуках можа mova.how, праект які збірае на сваім сайце самыя розныя беларускамоўныя пачынанні!

(Дарэчы калі вы самі стварылі нейкую суполку, альбо нешта іншае, не саромейцеся звяртацца да іх, так пра ваша пачынанне даведаецца шмат людзей!)
15👍2
📢 У гэтую сераду CD Projekt Red правядзе першы стрым, у гонар свайго 20-годдзя.

6 ліпеня а 17:00 па Менску нас чакае падарожжа ў Вызіму разам з сузаснавальнікам CD Projekt Red Марцінам Івіньскім які раскажа пра тое як пачыналася дваццацігадовая гісторыя студыі і гісторыя іх першай гульні.

Глядзець стрым можна будзе на афіцыйным Twitch канале студыі.

Нагадваем, што раней CD Projekt Red абвясціла аб пачатку святкавання свайго дваццацігоддзя, адкрыўшы спецыяльную старонку, дзе гульцоў чакаюць розныя конкурсы, раздачы і іншае.
🔥21
📢 Анансаваны рэмейк Lollipop Chainsaw.

Lollipop Chainsaw атрымае паўнавартасны рэмейк у 2023 годзе. Афіцыйная назва гульні і платформы пакуль не абвешчаныя.
Паведамляецца, што над праектам працуе каманда, якая складаецца з распрацоўшчыкаў арыгінальнай гульні і супрацоўнікаў Dragami Games, сярод якіх значыцца і былы прадзюсер гульні Ёсімі Ясуда.

Гульня будзе накіравана на ўзнаўленне арыгінала, але Ясуда растлумачыў, што ў рымейку будзе некалькі ключавых адрозненняў. Дзякуючы магутнасці апаратнага забеспячэння новага пакалення, новая гульня будзе адрознівацца «больш рэалістычным падыходам да графікі». Менш прыемнай для фанатаў будзе навіна аб тым, што праблемы з ліцэнзаваннем музыкі азначаюць, што, у адрозненне ад арыгіналу (дзе было 16 ліцэнзійных трэкаў), у рымейку, «акрамя некалькіх ліцэнзійных трэкаў, саўндтрэк будзе складацца з новай музыкі».
👍21
📢 Nacon Connect адбудзецца ў гэты чацвер.

Французскі выдавец Nacon абвясціў, што на сваім шоў Nacon Connect (якое пачнецца 7 ліпеня а 20:00 па Менску) пакажа 17 сваіх гульняў.

Сярод іх:

🔹Ad Infinitum;
🔹Blood Bowl;
🔹Chef Life;
🔹Clash: Artifacts of Chaos;
🔹Hell is Us;
🔹The Lord of the Rings: Gollum;
🔹RoboCop: Rogue City;
🔹Session;
🔹Steelrising;
🔹Test Drive Unlimited: Solar Crown;
🔹War Hospital;
🔹WRC Generations.

Глядзець трансляцыю можна будзе на афіцыйных YouTube і Twitch каналах выдаўца.
👍21
📢 Ubisoft правядзе шоў Skull & Bones з дэманстрацыяй геймплэя гульні, а таксама сваю ўласную прэзентацыю — Ubisoft Forward.

Ubisoft Forward вяртаецца, на гэты раз з двума падзеямі.
Самае першае мерапрыемства Ubisoft Forward Spotlight on Skull and Bones, якое адбудзецца 7 ліпеня а 20:40 па Менску
, прадэманструе ніколі раней не бачаныя навіны даўгачаканай гульні (Skull and Bones), геймплэй, сюжэт і іншае.

Затым, 10 верасня а 22:00 Ubisoft Forward вяртаецца ў поўным складзе, гатовае паказаць абнаўленні і навіны аб шматлікіх гульнях і праектах ад каманд Ubisoft па ўсім свеце!
2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enix і студыя Soleil прадставілі трэйлер новага ролевага экшэна Valkyrie Elysium.

Valkyrie Elysium — гэта новая частка серыі Valkyrie з унікальным мастацкім стылем, незабыўным саўндтрэкам і хуткімі бітвамі. Свет рыхтуецца сустрэць Рагнарок, і Одзін з апошніх сіл стварае пасланніцу адкуплення — Валькірыю. Яе адзіная задача — выратаваць асуджаны свет ад немінучай гібелі.

Рэліз на PS5 і PS4 — 29 верасня;
на PC — 11 лістапада.
👍31🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 God of War: Ragnarok атрымала новы трэйлер і дату рэлізу.

Sony выпусціла кінематаграфічны трэйлер God of War: Ragnarok пад назвай "Бацька і сын" і абвясціла, што гульня выйдзе 9 лістапада на PS4 і PS5.

Таксама распрацоўшчыкі прадставілі ўзнагароды за папярэдні заказ гульні і правялі анбоксінг калекцыйнай версіі.
🔥3👍21
📢 Студыя CD Projekt RED анансавала першае самастойнае аднакарыстальніцкае DLC для картачнай гульні "Ґвінт".

DLC носіць назву «Ґвінт: Чараўнік-Адступнік» і выходзіць у рэліз ужо сёння!

«Ґвінт: Чараўнік-Адступнік» уяўляе сабой адзіночны картачны роґлайк ("рагалік"). Гульня будзе прадавацца асобна ад свайго мультыплэернага сабрата, але захавае яго асноўныя механікі.

Роґлайк-элементы зводзяцца да структуры прыгоды: гулец прасоўваецца па выбраным маршруце на мапе да таго часу, пакуль не пераможа фінальнага боса або не будзе пераможаны па шляху. На збор усяго і ўся спатрэбіцца больш за 30 гадзін.

Падзеі Gwent: Rogue Mage разгорнуцца за сотні гадоў да нараджэння Ґеральта. Карыстачам дастанецца роля чараўніка Альзура, які спрабуе стварыць першага вядзямара.
👍31
📢 Valve назвала даты фестывалю дэмаверсій «Гульням быць».

Valve абвясціла, што наступны фестываль «Гульням быць», у рамках якога карыстачы Steam змогуць паспрабаваць сотні дэмаверсій розных гульняў, адбудзецца з 3 па 10 кастрычніка.

Акрамя дэмаверсій, гульцы змогуць глядзець трансляцыі распрацоўшчыкаў, у рамках якіх можна задаць пытанні і выказаць свае думкі.
👍21
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Ancient Enemy і Killing Floor 2

Killing Floor 2гульцы вяртаюцца ў кантынентальную Эўропу пасля таго, як яе захапілі жудасныя, пачвары пад назвай Зеды, створаныя карпарацыяй "Horzine". Кааператыўная гульня на 6 і 12 гульцоў.

Ancient Enemyуяўляе сабой ролевую картачную бітву, дзеянне якой адбываецца ў разбураным свеце, дзе сілы зла ўжо атрымалі перамогу. Знішчайце скажоных ворагаў з дапамогай мноства загавораў і здольнасцей дзеля таго каб перамоч самага жудаснага з іх!

❗️Забраць гульні можна да 14 ліпеня.
👍61👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Апублікаваны сюжэтны трэйлер хорару The Devil In Me анталогіі The Dark Pictures.

Нагадаем, што сюжэт The Devil in Me заснаваны на гісторыі Генры Холмса, першага амерыканскага серыйнага забойцы.

Дата рэлізу хорару пакуль невядома.
4🔥3
📢 THQ Nordic прадставіла новы трэйлер стратэгіі The Valiant.

The Valiant адправіць нас у Цэнтральную Эўропу і на Сярэдні Усход XIII стагоддзя. Герою, Тэадарыху фон Акенбургу, трэба спыніць новы крыжовы паход: яго арганізатар апантаны ідэяй пошукаў старажытнай рэліквіі.

Дата рэлізу яшчэ не вядома.
👍31
📢 Nacon прадставіла сюжэтны шутэр ад першай асобы RoboCop: Rogue City.

Станьце культавым чалавекам, часткова машынай, але цалкам паліцэйскім-героем, спрабуючы вярнуць справядлівасць на небяспечныя, ахопленыя крыміналам вуліцы Старога Дэтройта!

Рэліз запланаваны на ліпень 2023 г.
👍31
📢 Ubisoft назвала дату рэлізу Skull and Bones.

На ўчорашняй прэзентацыі прысвечанай Skull and Bones Ubisoft паказала свежыя геймплэйныя (адзін прысвечаны сюжэтнай місіі, іншы марскім бітвам і кастамізацыі) і сюжэтны трэйлеры гульні.

У сюжэтным трэйлеры нам паказалі лёс нашага героя: у рэгіёне Індыйскага акіяна ізгой адмаўляецца падпарадкоўвацца правілам грамадства і бярэ лёс у свае рукі. Карыстаючыся надыходам Залатога стагоддзя пірацтва, нам трэба прайсці шлях ад выгнанніка да сусветна вядомага пірата.

Гульня выходзіць 8 лістапада на PlayStation 5, Xbox Series, Google Stadia і РС.
👍41
📰 Rockstar скарачае падтрымку Red Dead Online і перастане выпускаць для гульні буйныя абнаўленні.

Гэтя рэсурсы вырашана перакінуць на распрацоўку шостай часткі Grand Theft Auto. Такім чынам цыкл падтрымкі мультыплэера Red Dead Redemption 2 склаў усяго 3 гады.

Пры гэтым GTA Online (якая выйшла 9 гадоў таму) будуць падтрымваць і далей.
👎6👍21