Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Распрацоўнікі Stray (гульні пра ката ў свеце кіберпанку) апублікавалі поўны спіс дасягненняў.

Большасць дасягненняў адносіцца да сюжэтнага праходжання і асобным яго момантам. Але ў спісе хапае і вельмі «каціных» ачывак, якія робяць упор на атмасфернасць і неабавязковыя актыўнасці.

🔸 «Тэрыторыя» - Пакінуць драпіны ў кожным раздзеле;
🔸 «Цікаўнасць загубіла котку» - Надзець папяровы пакет;
🔸 «Коткастрофа» - паспрабаваць згуляць у маджонг з робатамі;
🔸 «Трохі балбатлівы» - мяўнуць 100 разоў;
🔸 «Коткапульта» - скокнуць 500 разоў;
🔸 «Прадуктыўны дзень» - спаць больш за адну гадзіну;
🔸 «Аль-Кот-Раз» - сесці ў турму, і іншыя (поўны спіс дасягненняў (для кансоляў, але такія ж будуць і для ПК за некаторым выключэннем) можна паглядзець тут.

Гульня выходзіць на РС і кансолях PlayStation (+PS Plus Extra) 19 ліпеня.
Усе жаданыя ўжо зараз могуць набыць гульню са зніжкай у 10% (13.49$).
10
📰 Інсайдэр паказаў як магла выглядаць адмененая Halo VR.

Інсайдэр Rebs Gaming паведаміў, што ў 2017 годзе 343 Industries вывучала магчымасць стварэння гульні для VR па матывах серыі Halo. Студыя вяла перамовы з шэрагам патэнцыйных распрацоўшчыкаў, аднак у выніку адмовілася ад праекту з-за цяжкасцяў і абмежаванасці базы карыстальнікаў.

Але ад адмененага праекту пад працоўнай назвай Reverie засталося некалькі канцэпт-артаў.
👍2
📢 У сетцы пачалі з'яўляцца запісы геймплэя з закрытага тэставання гульні Exprimal.

Capcom правяла першае закрытае тэставанне каманднага экшэна Exoprimal, пасля якога ў сетцы пачалі з'яўляцца ролікі( 1; 2; 3; 4.) зробленыя ўдзельнікамі тэсту.

Нагадваем, што дзеянне Exoprimal развіваецца вакол супрацьстаяння чалавецтва, які выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі і дыназаўраў.

Рэліз гульні запланаваны на 2023 год.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Battlefield 3: Reality Mod назвалі дату выхаду свайго праекту.

Стваральнікі рэалістычнага мода для Battlefield 3 прадставілі рэлізны трэйлер свайго праекта, выхад якога адбудзецца ўжо 17 ліпеня.

BF3: Reality Mod — гэта мадыфікацыя для Battlefield 3 , якая сканцэнтравана на зносінах і каманднай працы. Мод чэрпае натхненне з падобнага мода для BF2 (Battlefield 2 — Project Reality). Ён прапануе поўную рэканструкцыю гульнявога працэсу і інтэрфейсу, што стварае больш значны вопыт», — гаворыцца ў апісанні відэа.

На працу над такім глабальным модам у стваральнікаў пайшло цэлых сем гадоў, прычым над праектам у агульнай складанасці працавала больш за 80 чалавек.

У гульню дадалі падтрымку сістэмы дынамічнага надвор'я і змены сутак, бітвы на 100 чалавек, карты, розныя дэталі і іншае.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Ares Dragonis выпусцілі кароткі трэйлер свайго будучага кааператыўнага хорару Eresys.

Гульцы апынуцца ў камшарным лесе, у ролі сектантаў, якія вымушаны "прыбіраць" бардак пакінуты былым чальцом культу, які па сваёй дурасці адкрыў партал у свет жаху. Аб'яднаўшыся ў каманды па чатыры чалавека, гульцы будуць супрацьстаяць кашмарам з сусвету Лаўкрафта. І толькі правядзенне правільнага рытуалу з выкарыстаннем магічнай кнігі дазволіць загнаць пачвар назад у партал. Але для гэтага неабходна сабраць адсутныя старонкі.

Рэліз запланаваны на гэты год.
🔥61👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Small Impact Games і выдавецтва Team17 анансавалі старт зачыненага бэта-тэставання касмічнага PvE-РvP-шутэра Marauders.

Тэсціраванне гульні будзе праходзіць з 20 па 25 ліпеня, і, каб атрымаць да яго доступ, неабходна аформіць папярэднюю замову гульні на афіцыйным сайце.

Marauders — гэта тактычны шматкарыстальніцкі шутэр ад першай асобы, дзеянне якога адбываецца ў альтэрнатыўных 1990-х гадах, дзе Вялікая вайна ніколі не сканчалася, Зямля была індустрыялізавана да кропкі пералому, і многія ўцяклі да зорак. Як касмічныя найміты, вядомыя як «Марадзёры», гульцы будуць кіраваць сваімі караблямі праз варожыя галактычныя прасторы, каб выратаваць усё, што могуць, і выжыць любымі неабходнымі сродкамі.

Дата рэлізу пакуль што не абвешчана.
👍4🔥2
📢 CD Projekt Red працягвае святкаванне свайго дваццацігоддзя!

13 ліпеня а 17:00 па Менску адбудзецца прамая трансляцыя з удзелам Мікалая Шведа, дырэктара студыі па лакалізацыі.
Як паведамляюць прадстаўнікі студыі, у трансляцыі няма асаблівай мэты, плануецца звычайнае праходжанне «Вядзьмара 2», гутарка з фанатамі гульняў CD Projekt Red і апавяданні пра асаблівасці і складанасці перакладаў гульняў студыі.
👍51👎1
📰 У сеціве з'явіўся магчымы план рэлізаў Bandai Namco на 2023 год.

Група хакераў BlackCat сцвярджае, што здзейсніла паспяховую атаку на Bandai Namco (выдаўца Elden Ring, Dark Souls, Ace Combat і інш.). Пасля гэтай навіны ў сеціве быў знойдзены скрыншот узяты магчыма з нейкага дакумента карпарацыі.

Сама Bandai Namco ніяк не каментуе ні факт хакерскага ўзлому, ні факт збегу інфармацыі.
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Action Square прадставіла першы геймплэйны трэйлер гульні Kingdom: The Blood.

Kingdom: The Blood — ролевы экшэн па матывах паўднёвакарэйскага хорар-серыяла «Каралеўства зомбі» на Netflix.

Гульцы змогуць ствараць сваіх персанажаў і змагацца з зомбі, падарожнічаючы па гістарычных мясцінах сярэднявечнай Карэі. Праект ствараецца не толькі з апорай на папулярны серыял, але і эстэтыку карэйскай культуры.

Даты выхаду ў Kingdom: The Blood пакуль няма.
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo анансавала гульню Kirby's Dream Buffet.

Імчыцеся да перамогі па апетытных трасах і праглынайце горы трускаўкі ў Kirby's Dream Buffet для Nintendo Switch!
Каціцеся па трасах, абсыпаных прысмакамі, і спаборнічаюць з іншымі гульцамі ў лакальным рэжыме або з цэлым натоўпам рознакаляровых і галодных Кірбі!
👍5
📰 Выдавецтва Nordisk Games купіла Supermassive Games - студыю аўтараў Until Dawn, The Dark Pictures і The Quarry.

Першыя інвестыцыі пачаліся яшчэ ў 2021 годзе, калі Nordisk Games набыла 30,7% акцый Supermassive Games. Цяпер жа гаворка ідзе аб куплі 100% акцый.

«За той год, калі мы працавалі разам з Пітам, Джо і ўсёй камандай Supermassive, нам стала ясна, што ў іх ёсць талент, а таксама вялікі патэнцыял для далейшага развіцця гульняў, арыентаваных на гісторыю і апавяданне, у якіх яны лепшыя.», - сказаў Мікель Вайдэр, генеральны дырэктар Nordisk Games. «Набываючы 100% студыі, мы зможам павялічыць нашу падтрымку каманды і, самае галоўнае, працягваць добрыя працоўныя адносіны, якія мы маем з імі».
👍2
📰 Аб чым сюжэт Dragon Ball?

Калі вы не ведаеце адказу на гэтае пытанне, то дапамагчы вам можа камедыйны група Mega64, якія ўзяліся за няпростую задачу: распавесці за пяць хвілін сюжэт гэтай гульні.

У роліку (які доўжыцца зусім не пяць хвілін) пагадзілася прыняць удзел (падзяліўшыся сваёй энергіяй для выратавання свету) досыць вялікая колькасць вядомых асоб з гульнявой індустрыі:

▫️Ґейб Ньюэл — заснавальнік Valve;
▫️Эйдзі Аонума — прадзюсар серыі The Legend of Zelda;
▫️Хідэа Кадзіма — стваральнік серыі Metal Gear;
▫️Хіранобу Сакагуці — стваральнік серыі Final Fantasy;
▫️Хідэкі Камія — аўтар серыі Bayonetta;
▫️Кліф Блезінскі — стваральнік Gears of War.
🔥2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз касмічнай ролевай прыгоды XEL.

XEL — гэта эпічны 3D-фантастычны прыгодніцкі баявік, натхнёны клясічнай серыя гульняў Zelda. Даследуйце таямнічы свет XEL і дапамажыце галоўнай гераіні Рэйд раскрыць яе загадкавае мінулае. Заводзьце новых сяброў і ворагаў па дарозе і збірайце захапляльныя гаджэты, каб выжыць у складаным свеце гульні!

Гульню ўжо можна набыць ў Steam і GOG (зараз на яе дзейнічае зніжка ў 20%).
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nintendo аб'явіла дату рэлізу Bayonetta 3.

Баянета сутыкаецца з Гаманкулі, новай, рукатворнай пагрозай, якая імкнецца пасеяць хаос. Падарожнічаючы па свеце і змагаючыся з гэтымі істотамі ў розных месцах, яна таксама аб'ядноўваецца са старымі саюзнікамі — ведзьмай-стажорам на імя Віёла, а таксама групай альтэрнатыўных Баянет, каб спыніць планы Гаманкулі, пакуль яны не пагрузілі чалавецтва ў яшчэ большы хаос!

Як і папярэднія часткі серыі, Bayonetta 3 уяўляе сабой гульню ў жанры hack and slash, у якой гулец кіруе аднайменнай галоўнай гераіняй — Баянеттай, якая змагаецца з рознымі ворагамі, выкарыстоўваючы камбінацыю рукапашных нападаў і перастрэлкі.

Рэліз гульні адбудзецца 28 кастрычніка.
3
📰 Konami паведаміла аб падрыхтоўцы да аднаўлення продажаў гульняў серыі Metal Gear, якія раней прыбралі з лічбавых крам.

Якія менавіта гульні вернуцца на паліцы крам невядома, але можна выказаць здагадку, што гэта будуць Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty і Metal Gear Solid 3: Snake Eater, якія прыйшлося зняць з продажаў летась з-за скончанага тэрміна ліцэнзіі на выкарыстанні архіўных гістарычных фота і відэа.

(Дарэчы учора серыі Metal Gear споўнілася аж 35 год!)
📰 Sony прадставіла сваю праграму лаяльнасці — PlayStation Stars.

У рамках гэтай праграмы гульцы змогуць зарабляць балы і абменьваць іх на розныя бонусы.
Для таго, каб зарабіць балы неабходна гуляць у гульні, перамагаць у турнірах, зарабляць пэўныя трафеі, атрымліваць «плаціну» і г.д. Падпісчыкі PS Plus будуць зарабляць узнагароды і за звычайныя пакупкі ў краме.

Атрыманыя балы можна абмяняць на пэўныя тавары ў PS Store, папаўняць віртуальны кашалёк у PSN, купляць калекцыйныя ўзнагароды накшталт лічбавых фігурак персанажаў і іншае (прадстаўнікі Sony спецыяльна адзначылі, што гэта не NFT — узнагароды нельга будзе прадаваць або мяняць).

Уступіць у праграму можна бясплатна, а яе запуск запланаваны на канец гэтага года.
👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Idle Champions of the Forgotten Realms і Wonder Boy: The Dragon's Trap.

Idle Champions of the Forgotten Realmsгэта стратэгічная гульня Dungeons & Dragons, якая аб'ядноўвае персанажаў з усяго мультысусвету D&D у адной вялікай прыгодзе!

Wonder Boy: The Dragon's TrapКультавая клясіка з прыгожай, намаляванай ад рукі анімацыяй і перапрацаваным саўндтрэкам вяртаецца з унікальным спалучэннем даследаванняў, дзеянняў і прыгод!

❗️Забраць гульні можна да 21 ліпеня.
👍5