📰 Аб чым сюжэт Dragon Ball?
Калі вы не ведаеце адказу на гэтае пытанне, то дапамагчы вам можа камедыйны група Mega64, якія ўзяліся за няпростую задачу: распавесці за пяць хвілін сюжэт гэтай гульні.
У роліку (які доўжыцца зусім не пяць хвілін) пагадзілася прыняць удзел (падзяліўшыся сваёй энергіяй для выратавання свету) досыць вялікая колькасць вядомых асоб з гульнявой індустрыі:
▫️Ґейб Ньюэл — заснавальнік Valve;
▫️Эйдзі Аонума — прадзюсар серыі The Legend of Zelda;
▫️Хідэа Кадзіма — стваральнік серыі Metal Gear;
▫️Хіранобу Сакагуці — стваральнік серыі Final Fantasy;
▫️Хідэкі Камія — аўтар серыі Bayonetta;
▫️Кліф Блезінскі — стваральнік Gears of War.

YouTube
The Majin Buu Saga In 5 Minutes (Dragonball Z Live Action) (Sweded) - Mega64
Behind the scenes video here: https://youtu.be/2qtPcRYvT0I
Watch THE CELL SAGA IN 5 MINUTES here: https://youtu.be/IUN0lDk0CcA
The story of Dragonball Z CONCLUDES in breathtaking live action (Sweded/homemade for maximum final energy!)!
When an ancient evil…

🔥2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз касмічнай ролевай прыгоды XEL.
XEL — гэта эпічны 3D-фантастычны прыгодніцкі баявік, натхнёны клясічнай серыя гульняў Zelda. Даследуйце таямнічы свет XEL і дапамажыце галоўнай гераіні Рэйд раскрыць яе загадкавае мінулае. Заводзьце новых сяброў і ворагаў па дарозе і збірайце захапляльныя гаджэты, каб выжыць у складаным свеце гульні!
Гульню ўжо можна набыць ў Steam і GOG (зараз на яе дзейнічае зніжка ў 20%).

📢 Nintendo аб'явіла дату рэлізу Bayonetta 3.
Баянета сутыкаецца з Гаманкулі, новай, рукатворнай пагрозай, якая імкнецца пасеяць хаос. Падарожнічаючы па свеце і змагаючыся з гэтымі істотамі ў розных месцах, яна таксама аб'ядноўваецца са старымі саюзнікамі — ведзьмай-стажорам на імя Віёла, а таксама групай альтэрнатыўных Баянет, каб спыніць планы Гаманкулі, пакуль яны не пагрузілі чалавецтва ў яшчэ большы хаос!
Як і папярэднія часткі серыі, Bayonetta 3 уяўляе сабой гульню ў жанры hack and slash, у якой гулец кіруе аднайменнай галоўнай гераіняй — Баянеттай, якая змагаецца з рознымі ворагамі, выкарыстоўваючы камбінацыю рукапашных нападаў і перастрэлкі.
Рэліз гульні адбудзецца 28 кастрычніка.

❤3
📰 Konami паведаміла аб падрыхтоўцы да аднаўлення продажаў гульняў серыі Metal Gear, якія раней прыбралі з лічбавых крам.
Якія менавіта гульні вернуцца на паліцы крам невядома, але можна выказаць здагадку, што гэта будуць Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty і Metal Gear Solid 3: Snake Eater, якія прыйшлося зняць з продажаў летась з-за скончанага тэрміна ліцэнзіі на выкарыстанні архіўных гістарычных фота і відэа.
(Дарэчы учора серыі Metal Gear споўнілася аж 35 год!)

📰 Sony прадставіла сваю праграму лаяльнасці — PlayStation Stars.
У рамках гэтай праграмы гульцы змогуць зарабляць балы і абменьваць іх на розныя бонусы.
Для таго, каб зарабіць балы неабходна гуляць у гульні, перамагаць у турнірах, зарабляць пэўныя трафеі, атрымліваць «плаціну» і г.д. Падпісчыкі PS Plus будуць зарабляць узнагароды і за звычайныя пакупкі ў краме.
Атрыманыя балы можна абмяняць на пэўныя тавары ў PS Store, папаўняць віртуальны кашалёк у PSN, купляць калекцыйныя ўзнагароды накшталт лічбавых фігурак персанажаў і іншае (прадстаўнікі Sony спецыяльна адзначылі, што гэта не NFT — узнагароды нельга будзе прадаваць або мяняць).
Уступіць у праграму можна бясплатна, а яе запуск запланаваны на канец гэтага года.

👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Idle Champions of the Forgotten Realms і Wonder Boy: The Dragon's Trap.
Idle Champions of the Forgotten Realms — гэта стратэгічная гульня Dungeons & Dragons, якая аб'ядноўвае персанажаў з усяго мультысусвету D&D у адной вялікай прыгодзе!
Wonder Boy: The Dragon's Trap — Культавая клясіка з прыгожай, намаляванай ад рукі анімацыяй і перапрацаваным саўндтрэкам вяртаецца з унікальным спалучэннем даследаванняў, дзеянняў і прыгод!
❗️Забраць гульні можна да 21 ліпеня.

👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Awaken Realms прадставіла трэйлер Tainted Grail: Fall of Avalon.
Tainted Grail: The Fall of Avalon — Змрочная ролевая гульня ад першай асобы ў адкрытым свеце легенд Круглага стала.
У гэтым свеце кароль Артур мёртвы, і яго рыцары ў адзіночку спрабуюць зладзіцца з чумой Чырвонай смерці і таямнічай хаатычнай псутай, якая захапіла пракляты востраў Авалон.
Цікавы факт: у 2018 годзе Awaken Realms запусціла на Kickstarter збор сродкаў, на настольную гульню Tainted Grail: The Fall of Avalon (да якой абяцалі таксама зрабіць лічбавую версію), канцэпцыя гульні настолькі спадабалася карыстальнікам плятформы, што праект стаў рэкардсменам, сабраўшы 6,2 мільёна даляраў (што да гэтага не ўдавалася ніводнай настолке).
Па выніку праект перарос у аж дзве лічбавыя гульні Tainted Grail: Fall of Avalon (якая рыхтуецца да рэлізу) і Tainted Grail: Conquest (рэліз якой ўжо адбыўся).

🔥3
🎥 На канале "Малаток" выйшла новае, цікавае відэа, прысвечанае Deep Rock Galactic.
Раю паглядзець!
Раю паглядзець!
YouTube
Глыбокая галяктычная скала. Як у гэта гуляць?
Калі рост менш за мэтар і барада расьце хутчэй, чым пасьпяваеш яе збрываць... Гэта не праблема! Трэ мець ракету, кірку й некага такога ж як ты)
Давайце разгледзім гульню «Глыбокая галяктычная скала» й паспрабуем разабрацца, як у гэта гуляць.
Спойлер: у…

👍12🌚1
📢 У сетку выцеклі кошты на фізічныя калекцыйныя выданні гульні God of War Ragnarök.
🔸 God of War Ragnarök — Collector's Edition — 200$. У яго (акрамя самой гульні) уваходзіць адмысловая скрынка, стылбук, кубікі, фігуркі і рэпліка молата Тора — М'ельніра;
🔸 God of War Ragnarök — Jötnar Edition — 260 даляраў. У яго дадатковага ўвайшлі вініл з музыкай Бэара Маккрыры, легендарнае кольца Драўпнір, карта і розныя дробязі.
Таксама з сённяшняга дня ў PlayStation Store стартаваў папярэдні заказ стандартнага і пашыранага выдання гульні.

👍2😢2🤯1
📢 Студыя Volition выпусціла новы трэйлер будучай Saints Row.
Сардэчна запрашаем у Санта-Ілес, ажыўлены, выдуманы горад у самым сэрцы Паўднёвага Захаду Амерыкі. У крымінальным свеце, дзе злачынныя банды змагаюцца за ўладу, група маладых сяброў пускаецца ва ўласнае злачыннае прадпрыемства, каб узняцца на вяршыню ў сваім імкненні стаць самастойнымі.
Saints Row выходзіць 23 жніўня на PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One і PC.

Saints Row: First Look at Insurance Fraud + More Criminal Ventures
IGN has your exclusive first look at several of the new Criminal Ventures in the Saints Row reboot, including the adrenaline-enhanced return of longtime favorite Insurance Fraud. Saints Row will be released on August 23 for PC, PS5, PS4, Xbox Series X|S,…
❤🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Parabole анансавала Kona II Brume.
Паўночны Квебек, 1970. Дзіўны туман — Брум — адлучае шахцёрскую вёску ад рэальнасці. Устаньце на месца дэтэктыва Карла Фобэра, калі ён раскрывае таямніцы рэгіёну, змагаючыся за ўласнае выжыванне.
Даследуйце шырокую выдуманую зямлю Манастан у Паўночнай Канадзе і прабівайцеся праз вёску - ці тое, што ад яе засталося. Шукайце падказкі ў драўляных халупах, наведвайце бліжэйшыя месцы на сваёй надзейнай сабачай запрэжцы і перамяшчайцеся па навакольных азёрах.
Брум няўмольны: моцная халодная завея, небяспечная дзікая прырода і трывожныя кашмары. Рыхтуйцеся выжыць, нягледзячы ні на што!
Рэліз запланаваны на 2023 год. Kona II Brume гэта абсалютная новая гульня, таму, калі вы не гулялі ў першую частку, і не ведаеце яе сюжэт, гэта не стане праблемай пры гульні ў другую частку.

🔥2❤🔥1
📢 Starward Industries і 11 bit studios апублікавалі новыя скрыншоты будучага фантастычнага трылера The Invincible.
Пераасэнсуйце панаванне чалавека над светам ў «Непераможным». Гэта сюжэтная прыгодніцкая гульня па матывах аднайменнага рамана Станіслава Лема, дзеянне якой адбываецца ў жорсткім свеце навуковай фантастыкі.
Вы высокакваліфікаваны, кемлівы астрабіёлаг Ясна. Апынуўшыся ў касмічнай гонцы, вы і ваша каманда трапляеце на нязведаную планету Рэгіс III. Навуковае падарожжа хутка ператвараецца ў місію па пошуку страчаных членаў экіпажа. Ідзіце па следзе, але ведайце, што кожнае прынятае вамі рашэнне можа наблізіць вас да небяспекі!
Дата рэлізу пакуль невядома.

👍7
📢 Стваральнікі Warframe анансавалі Soulframe — умоўна-бясплатную MMO у фэнтэзійным сэтынгу.
Soulframe - гэта бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым светам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі і іншыя праекты студыі Ghibli.
Гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на вельмі ранняй стадыі распрацоўкі, але стваральнікі адзначаюць, што яна будзе падзяляць увагу Warframe да кааператыўных баёў паміж гульцамі і асяроддзем. Больш за тое, Soulframe будзе «адпаведна дзіўным поглядам на фэнтэзі» і будзе значна адрознівацца ад Warframe.

Soulframe | Official Reveal Trailer
Experience the Soulframe trailer Digital Extremes proudly revealed during #TennoCon 2022.
Declare your Envoy at https://www.soulframe.com!
Join us at https://www.instagram.com/playsoulframe.
A totally new game in early development, #Soulframe will deliver…

👍4🤔1
📢 Студыя OverBorder адклала рэліз ролевага баевіка Thymesia.
Распрацоўнікі абвясцілі, што прыслухаліся да водгукаў гульцоў па выніках праходжання дэмаверсіі Thymesia у Steam. Змены і праўкі, аб якіх просяць гульцы, будуць унесены, прычым на ўсіх платформах. Распрацоўнікі поўныя рашучасці выпусціць лепшы з магчымага праектаў, але для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу.
Цяпер датай рэлізу значыцца 18 жніўня.
Thymesia - гэта знясільваючая ролевая гульня-экшн з хуткімі баямі і складанай сістэмай зброі. У каралеўстве, дзе распаўсюджваецца смерць, гуляйце за таямнічага персанажа, вядомага пад кодавым імем «Корвус». Палюйце на сваіх ворагаў, выкарыстоўвайце сілы хваробы і знайдзіце праўду ў сваіх успамінах.

❤🔥3
📢 CD Projekt Red анансавала трэці святочны стрым у гонар свайго дваццацігоддзя.
Мерапрыемства пачнецца 20 ліпеня а 17:00 па Менску на Twitch-канале распрацоўшчыкаў.
У трансляцыі прыме ўдзел вядучы дызайнер квэстаў Філіп Вэбер, верагодна як і ў мінулы раз не варта чакаць якіх-небудзь анонсаў і чагосьці падобнага, аўтары проста будуць гуляць у трэцяга вядзьмара і размаўляць з гледачамі.

👍3👎1
📰 Распрацоўнікі пачалі масава адмаўляцца ад рухавічка Unity, віной усяму — яго стваральнікі.
Кампанія не так даўно звольніла больш за 300 чалавек, прычым супрацоўнікі даведаліся пра гэта падчас тэрміновага відэазванка з кіраўніцтвам. Акрамя таго, Unity абвясціла аб хуткім аб’яднанні з ізраільскай ironSource – аўтарамі аднайменнай рэклямнай плятформы, прызнанай шматлікімі антывірусамі як шкоднаснае ПА.
Не дапамагае сітуацыі і апошняе інтэрв'ю кіраўніка Unity Джона Рычыцела, які назваў распрацоўшчыкаў, якія не надаюць прыярытэтнай увагі манетызацыі ў сваіх праектах "ідыётамі".

🤯8👍3