Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Bethesda выпусціла ў Steam пяць сваіх класічных гульняў, сярод іх:

The Elder Scrolls: Arena — безкаштоўна
The Elder Scrolls II: Daggerfall — безкаштоўна
An Elder Scrolls Legend: Battlespire — 5,99$
The Elder Scrolls Adventures: Redguard — 5,99$
Wolfenstein: Enemy Territory — безкаштоўна

❗️Нажаль Redguard і Battlespire набыць на тэрыторыі нашай краіны пакуль што немагчыма.
👍4
📢 Выйшла з ранняга доступу стратэгія Galactic Civilizations IV, якая зараз з'яўляецца эксклюзівам Epic Games Store.

"Як усемагутны лідэр касмічнай цывілізацыі, вы павінны шукаць новыя зорныя сістэмы і выявіць захапляльны патэнцыял падпрасторавай сферы. Ёсць тысячы светаў для каланізацыі і дзесяткі цывілізацый - як старых, так і новых - з якімі трэба сутыкнуцца."

💰 Гульня каштуе 49.99$
👍5
📢 Microsoft анансавала новую прэзентацыю будучых гульняў Xbox і Bethesda, якая пройдзе 12 чэрвеня ў 20:00 па Менску.

У яе рамках чакаюцца паказы праектаў ад Xbox Game Studios, Bethesda і іншых партнёраў-распрацоўшчыкаў для Xbox і PC. Акрамя таго, гледачам раскажуць новую інфармацыю аб рэлізах для падпіскі Game Pass

Глядзець прэзентацыю можна будзе тут:

YouTube
Twitch
Twitter
Facebook
👍3
📢 У Steam стартаваў распродаж гульняў японскага выдаўца KOEI TECMO.

Са зніжкамі да 75% можна набыць такія серыі як Nioh, Dead or Alive, Attack on Titan і іншыя.

❗️Распродаж скончыцца 9 траўня ў 20:00 па Менску.
👍21
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Just Die Already і Paradigm.

Just Die Already — гэта гульня-пясочніца пра старых людзей, створаная дызайнерамі Goat Simulator. Вы стары і злы, і вас толькі што выгналі з вашага дома састарэлых. Як вы будзеце выжываць у свеце, які хоча, каб вы проста памерлі?

Paradigm — гэта сюррэалістычная прыгодніцкая гульня, дзеянне якой адбываецца ў дзіўнай постапакаліптычнай усходнееўрапейскай краіне Круш. Гуляйце за прыгожага мутанта Парадыгмы, чыё мінулае вяртаецца, каб пераследваць яго ў выглядзе генна-інжынернага ляніўца, які ванітуе цукеркамі.

❗️Забраць гульні можна да 5 траўня.
👍3
📢 Creative Assembly афіцыйна прадставілі дарожную мапу і падзяліліся планамі на развіццё Total War: WARHAMMER III.

🔹 З красавіка па чэрвень гульцоў чакае абнаўленне 1.2, якое ўключае фіксы многіх праблем, з якімі сутыкнулася ў кам'юніці. У гэты час таксама выйдзе безкаштоўны дадатак Regiments of Renown I, які дадасць у гульню новых элітных юнітаў.

🔹З ліпеня па верасень выйдзе абнаўленне 1.3, якое таксама ўключае набор выпраўленняў багаў і балансу, безкаштоўнае DLC Regiments of Renown II і інструментар для модынгу Total War Assembly Kit. Затым адбудзецца рэліз абнаўлення 2.0 з падтрымкай кампаніі Імперыі Смяротных, платных дапаўненняў з крывёй і новымі лордамі. Кампанія Імперыі Смяротных дазволіць уладальнікам першай, другой і трэцяй часткі згуляць на адзінай мапе з усімі фракцыямі трылогіі.

🔷З кастрычніка па снежань выйдзе абнаўленне 2.1, якое будзе ўключаць фіксы новага кантэнту, а затым патч 2.2 альбо буйнейшае абнаўленне 3.0, якое падводзіць вынік года і факусуецца на Імперыях Смяротных.
👍4
📢 3-га траўня Sifu атрымае буйное абнаўленне, якое, апроч іншага, дадасць у кунг-фу экшэн яшчэ два ўзроўні складанасці: для тых, хто хацеў бы прасцей, і для тых, хто прагне выкліку. Да хуткага рэлізу абнаўлення распрацоўшчыкі прадставілі ролік, які дэманструе асаблівасці гэтых узроўняў складанасці.

НагадваемSifu выйшла ў лютым на PlayStation і PC (у Epic Games Store), гэта гульня ў жанры beat 'em up з выглядам ад трэцяй асобы; гулец кіруе байцом кунфу, які змагаецца з рознымі супернікамі.
👍4
📢 Прадстаўнікі Embracer Group абвясцілі аб маштабнай здзелцы – арганізацыя збіраецца набыць тры студыі і правы на некалькі гульнявых серый у Square Enix, сума здзелкі - 300 мільёнаў долараў.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб Tomb Raider, Deus Ex, Thief, і больш за 50 гульняў з каталога Square Enix. Сярод студый – Crystal Dynamics, Eidos-Montreal і Square Enix Montreal.

Пры гэтым Square Enix працягне выдаваць частку іншых сваіх гульнявых серый (Just Cause і Life is Strange). З дапамогай дамовы Square Enix разлічвае адаптавацца да змен, якія зараз адбываюцца ў сусьветным бізнэсе.

Embracer Group, раней была вядома як THQ Nordic, па стане на снежань 2021 года мае дзесяць аператыўных груп, якія складаюцца з 111 унутраных студый і выдаўцоў, а ў агульнай колькасці ў групе налічваецца каля 12 150 супрацоўнікаў у 45 краінах.
👍6
📢 Аўтары souls-like экшэна Thymesia апублікавалі свежы трэйлер, у якім раскрылі дату рэлізу праекта.

Гульня выйдзе 9 жніўня на PS5, Xbox Series і PC.

Thymesia - гэта знясільваючая ролевая гульня-экшн з хуткімі баямі і складанай сістэмай зброі ад чумы. У каралеўстве, дзе распаўсюджваецца смерць, гуляйце за таямнічага персанажа, вядомага пад кодавым імем «Корвус». Палюйце на сваіх ворагаў, выкарыстоўвайце сілы хваробы і знайдзіце праўду ў сваіх успамінах.
👍4
📢 Microsoft абвясціла гульні, якія хутка дададуць у бібліятэку Xbox Game Pass на кансолях і PC:

🔹Loot River (Кансалі і PC) – сёння;
🔹Trek to Yomi (Кансалі і PC) - 5 траўня;
🔹Citizen Sleeper (Кансалі і PC) – 5 траўня;
🔹Danganronpa 2: Goodbye Despair Anniversary
Edition
(Кансалі і PC) – 10 траўня;
🔹Eiyuden Chronicle: Rising (Кансалі і PC) - 10 траўня;
🔹This War of Mine: Final Cut (Кансалі і PC) - 10 траўня;
🔹NHL 22 (Кансалі) EA Play – 12 траўня.
👍3
📰 Распрацоўшчыкі пачынаюць падпісваць абяцанне супраць NFT

Climate Replay
(група розных распрацоўшчыкаў, якія працуюць над павышэннем дасведчанасці аб змяненні клімату) стварыла дамову-абяцанне супраць NFT, арыентаванае на навакольнае асяроддзе.

Сярод студый якія яго падпісалі ужо лічацца:
Landfall (стваральнікі TABS)
Bearwaves (стваральнікі Feud )
KO_OP (стваральнікі Lara Croft Go: Mirror of Spirits)
Godolphin Games (стваральнікі Unknown Number)
Cloudy Games LLC (стваральнікі Dragon Drop)
Studio Zevere (стваральнікі She Dreams Elsewhere)

Так сама падобнае абяцанне можа падпісаць і любы жадаючы.
👍3
📢 Пашыранае выданне Dying Light стала безкаштоўным для ўсіх уладальнікаў звычайнай версіі гульні.

Зараз гульцы могуць апрабаваць сюжэтнае DLC і дадатковы рэжым, а таксама атрымаць спецыяльныя прадметы.
Каб атрымаць дадатковы кантэнт, трэба зайсці ў гульню і абраць у меню "Наборы DLC", пасля чаго спампаваць іх.
👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Terraforming Mars

Terraforming Mars — Прыручэнне Чырвонай планеты пачалося! Карпарацыі спаборнічаюць за ператварэнне Марса ў прыдатную для жыцця планету, марнуючы вялізныя рэсурсы і выкарыстоўваючы інавацыйныя тэхналогіі для павышэння тэмпературы, стварэння прыдатнай для дыхання атмасферы і стварэння акіянаў з вады.

❗️Забраць гульню можна да 12 траўня.
👍5
📢 У Steam пачаўся распродаж гульняў выдаўца Devolver Digital.

Сярод усяго можна адзначыць:

Inscryption (-30% - 9.09$);
Shadow Warrior 3 (-40% - 17.99$);
Serious Sam Complete Pack (-69% - 38.14$) і іншыя.

❗️Набыць гульні са знічкай можна да 16 траўня.
👍2
📢 Стваральнікі Vampire: The Masquerade – Swansong прадставілі новы геймплэйны ролік сваёй гульні, рэліз якой намечаны на 19 траўня гэтага года, для PS5, PS4, Xbox Series, Xbox One, Nintendo Switch, PC (Epic Games Store).

Vampire: The Masquerade - Swansong - гэта сюжэтная ролевая відэагульня, у якой гулец кіруе трыма вампірамі з рознымі вампірскімі здольнасцямі, перамыкаючыся паміж імі. На працягу ўсёй гульні персанажы трапляюць у складаныя сітуацыі, у якіх гульцу прыходзіцца рабіць маральны выбар.
👍3
📢 Французская студыя Piece of Cake (стваральнікі Hacktag) анансавала сваю новую гульню — Crossroads.

У Crossroads гульцу трэба далучыцца да паляўнічых на монстраў з таемнага грамадства. Пасля таго, як злыя сілы ў ЗША адкрылі апакаліптычныя парталы, у краіну лінула паскуддзе самага рознага роду. І зараз нам у адзіночку (ці ў групе) прыйдзецца ваяваць з дэманамі, вампірамі, пярэваратнямі і іншымі монстрамі.

Большай інфармацыі (як і даты рэлізу) пакуль няма.
👍3
📢 Студыя Ice Code Games паказала новы геймплейны трэйлер Hard West 2.

Hard West 2 – гэта містычнае апусканне ў замагільныя таямніцы Дзікага Захаду. Узброіцеся свінцом і чорнай магіяй, збярыце моцную банду і даганіце д'ябла, каб вярнуць страчанае.

Дата выхаду гульні ўсё яшчэ не вядома, аднак ужо зараз можна прыняць удзел у адкрытым бэта-тэставанні ў Steam.
👍3