Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Amnesia: Rebirth і Riverbon


Amnesia: Rebirth — новае апусканне ў цемру ад стваральнікаў знакавай серыі Amnesia. Страшнае падарожжа праз спусташэнне і адчай, даследаванне межаў чалавечай устойлівасці.

Riverbond — гэта вясёлая і шалёная кааператыўная прыгодніцкая гульня для 1-4 гульцоў у ашаламляльным свеце вокселаў. Адпраўляйцеся ў гераічнае падарожжа, каб выконваць місіі, змагацца з чароўнымі ворагамі і разбіваць усё на малюсенькія кубікі!

❗️Забраць гульні можна да 28 красавіка
👍2
📢 Ubisoft анансавала новы шутэр Project Q

Гэта мультыплэерны, камандны арэна-шутэр. Ён нагадвае сумесь Overwatch і Fortnite.
Кампанія асобна падкрэслівае, што гэта не каралеўская бітва, і ў гульні не будзе NFT.

Арыентыровачнай даты выхаду няма. Гульня выйдзе на ПК, PS4, PS5, Xbox One і Xbox Series S | X. Ужо можна запісацца на тэсціраванне.
👍2
📢 Blizzard абвясцілі дату рэлізу Diablo Immortal, гульня выйдзе на тэлефоны 2 чэрвеня.

У гэты ж дзень стане даступны бэта-тэст гульні для ПК.
👍2
📢 Сербскія разпрацоўнікі з Euclidean Studios, упершыню прадставілі трэйлер сваёй гульні Nazralath: The Fallen World — гэта экшэн-RPG, натхнёная працамі Лаўкрафта

Падзеі Nazralath разгорнуцца ў фантастычным свеце, які па невядомых прычынах прыйшоў у заняпад.
👍2
📢 Paradox паказалі новы трэйлер дапаўнення Overlord (якое выходзіць ужо 12-га траўня) для касмічнай стратэгіі Stellaris.

У трэйлеры раскрываецца тое, што здарылася са знішчальнікам №42 пасля таго, як ён быў запушчаны з дапамогай новага мегабудавання — квантавай катапульты.
👍2
📢 Праз некалькі гадзін, выходзіць у ранні доступ Dune: Spice Wars — Стратэгія 4X у рэжыме рэальнага часу ад распрацоўшчыкаў Northgard, створаная па цыкле раманаў "Хронікі Дзюны" Фрэнка Герберта.

💰 Кошт гульні на дадзены момант — 14,49$
👍4
📰 Стваральнікі касмічнай RPG Starfield з Bethesda прадставілі трэцюю частку дзённікаў распрацоўшчыкаў, дзе распавялі пра музыку праекту.

«Starfield — гэта самы амбіцыйны праект, над якім я калі-небудзь працаваў», — кажа Цур.
«Гэта бязмерная гульня аб велізарнай прасторы, але самае галоўнае, яна смела задае вялікія пытанні — філасофскія і важныя пытанні, на якія звычайныя людзі не знаходзяць час, ці проста не адважваюцца іх задаць».

* (нат. Інон Цур — кампазітар, да гэтага працаваў над такімі гульнямі як Fallout: New Vegas, Dragon Age: Origins і іншымі).

#навіны
👍3
📢 Bethesda выпусціла ў Steam пяць сваіх класічных гульняў, сярод іх:

The Elder Scrolls: Arena — безкаштоўна
The Elder Scrolls II: Daggerfall — безкаштоўна
An Elder Scrolls Legend: Battlespire — 5,99$
The Elder Scrolls Adventures: Redguard — 5,99$
Wolfenstein: Enemy Territory — безкаштоўна

❗️Нажаль Redguard і Battlespire набыць на тэрыторыі нашай краіны пакуль што немагчыма.
👍4
📢 Выйшла з ранняга доступу стратэгія Galactic Civilizations IV, якая зараз з'яўляецца эксклюзівам Epic Games Store.

"Як усемагутны лідэр касмічнай цывілізацыі, вы павінны шукаць новыя зорныя сістэмы і выявіць захапляльны патэнцыял падпрасторавай сферы. Ёсць тысячы светаў для каланізацыі і дзесяткі цывілізацый - як старых, так і новых - з якімі трэба сутыкнуцца."

💰 Гульня каштуе 49.99$
👍5
📢 Microsoft анансавала новую прэзентацыю будучых гульняў Xbox і Bethesda, якая пройдзе 12 чэрвеня ў 20:00 па Менску.

У яе рамках чакаюцца паказы праектаў ад Xbox Game Studios, Bethesda і іншых партнёраў-распрацоўшчыкаў для Xbox і PC. Акрамя таго, гледачам раскажуць новую інфармацыю аб рэлізах для падпіскі Game Pass

Глядзець прэзентацыю можна будзе тут:

YouTube
Twitch
Twitter
Facebook
👍3
📢 У Steam стартаваў распродаж гульняў японскага выдаўца KOEI TECMO.

Са зніжкамі да 75% можна набыць такія серыі як Nioh, Dead or Alive, Attack on Titan і іншыя.

❗️Распродаж скончыцца 9 траўня ў 20:00 па Менску.
👍21
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Just Die Already і Paradigm.

Just Die Already — гэта гульня-пясочніца пра старых людзей, створаная дызайнерамі Goat Simulator. Вы стары і злы, і вас толькі што выгналі з вашага дома састарэлых. Як вы будзеце выжываць у свеце, які хоча, каб вы проста памерлі?

Paradigm — гэта сюррэалістычная прыгодніцкая гульня, дзеянне якой адбываецца ў дзіўнай постапакаліптычнай усходнееўрапейскай краіне Круш. Гуляйце за прыгожага мутанта Парадыгмы, чыё мінулае вяртаецца, каб пераследваць яго ў выглядзе генна-інжынернага ляніўца, які ванітуе цукеркамі.

❗️Забраць гульні можна да 5 траўня.
👍3
📢 Creative Assembly афіцыйна прадставілі дарожную мапу і падзяліліся планамі на развіццё Total War: WARHAMMER III.

🔹 З красавіка па чэрвень гульцоў чакае абнаўленне 1.2, якое ўключае фіксы многіх праблем, з якімі сутыкнулася ў кам'юніці. У гэты час таксама выйдзе безкаштоўны дадатак Regiments of Renown I, які дадасць у гульню новых элітных юнітаў.

🔹З ліпеня па верасень выйдзе абнаўленне 1.3, якое таксама ўключае набор выпраўленняў багаў і балансу, безкаштоўнае DLC Regiments of Renown II і інструментар для модынгу Total War Assembly Kit. Затым адбудзецца рэліз абнаўлення 2.0 з падтрымкай кампаніі Імперыі Смяротных, платных дапаўненняў з крывёй і новымі лордамі. Кампанія Імперыі Смяротных дазволіць уладальнікам першай, другой і трэцяй часткі згуляць на адзінай мапе з усімі фракцыямі трылогіі.

🔷З кастрычніка па снежань выйдзе абнаўленне 2.1, якое будзе ўключаць фіксы новага кантэнту, а затым патч 2.2 альбо буйнейшае абнаўленне 3.0, якое падводзіць вынік года і факусуецца на Імперыях Смяротных.
👍4
📢 3-га траўня Sifu атрымае буйное абнаўленне, якое, апроч іншага, дадасць у кунг-фу экшэн яшчэ два ўзроўні складанасці: для тых, хто хацеў бы прасцей, і для тых, хто прагне выкліку. Да хуткага рэлізу абнаўлення распрацоўшчыкі прадставілі ролік, які дэманструе асаблівасці гэтых узроўняў складанасці.

НагадваемSifu выйшла ў лютым на PlayStation і PC (у Epic Games Store), гэта гульня ў жанры beat 'em up з выглядам ад трэцяй асобы; гулец кіруе байцом кунфу, які змагаецца з рознымі супернікамі.
👍4
📢 Прадстаўнікі Embracer Group абвясцілі аб маштабнай здзелцы – арганізацыя збіраецца набыць тры студыі і правы на некалькі гульнявых серый у Square Enix, сума здзелкі - 300 мільёнаў долараў.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб Tomb Raider, Deus Ex, Thief, і больш за 50 гульняў з каталога Square Enix. Сярод студый – Crystal Dynamics, Eidos-Montreal і Square Enix Montreal.

Пры гэтым Square Enix працягне выдаваць частку іншых сваіх гульнявых серый (Just Cause і Life is Strange). З дапамогай дамовы Square Enix разлічвае адаптавацца да змен, якія зараз адбываюцца ў сусьветным бізнэсе.

Embracer Group, раней была вядома як THQ Nordic, па стане на снежань 2021 года мае дзесяць аператыўных груп, якія складаюцца з 111 унутраных студый і выдаўцоў, а ў агульнай колькасці ў групе налічваецца каля 12 150 супрацоўнікаў у 45 краінах.
👍6