Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Выдавецтва Dark Horse прадставіла артбук прысвечаны God of War Ragnarok.

Артбук складаецца з 240 старонак, на якіх сабраны арты лакацый, персанажаў і іншых дэталяў праекта (верагодна з каментарамі распрацоўшчыкаў).

Усяго прадстаўлена два віды артбукаў:

▫️Простая версія (абыдзецца ў 50$);
▫️Пашыраная версія (абыдзецца ў 130$) адрозніваецца ад простага выдання наяўнасцю цвёрдай вокладкай са штучнай скуры і дзвюх літаграфій (менавіта яна прадстаўлена на фотаздымку).
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Game Island выпусціла новы трэйлер свайго дэбютнага праекту — Serum.

Акуніцеся ў вопыт выжывання, дзе таямнічая вадкасць авалодвае вашым жыццём. Адвага, недахоп часу і жаданне выжыць вызначаюць вашу будучыню.

Па сюжэце галоўны герой раптам апыняецца ў загадкавым заблытаным лабірынце, а ў яго руцэ — дзіўны імплант з таймерам. Высвятляецца, што ён заражаны смяротным вірусам і ўжо памірае, і толькі таямнічая сыроватка можа адтэрмінаваць смерць на пару гадзін — але яе прыём можа выклікаць мутацыі.
Гульцам трэба будаваць базу ды вывучаць свет, спрабуючы зразумець, што гэта за сыроватка і хто яе стварыў.

Дата рэлізу пакуль не называецца, аднак жадаючыя могуць прыняць удзел у тэставанні адправіўшы заяўку на старонцы гульні ў Steam.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Японская студыя Snowblind анансавала свой дэбютны праект — Glaciered.

Дзеянні гульні адбываюцца на Зямлі, праз 65 мільёнаў гадоў. У далёкай будучыні ўся Зямля пакрыта льдамі, і выжыць на ёй змаглі толькі тыя, чыя эвалюцыя рухалася ў правільным напрамку.

Гульцы апынуцца ў вобразе туай, нашчадкаў птушак і спадчыннікаў дыназаўраў, інтэлект і метабалізм якіх дазваляюць жыць у ледзяных морах.

Гульня дазволіць нам убачыць унікальныя экасістэмы, якія сфармаваліся за мільёны гадоў, пазмагацца з небяспечнымі супернікамі, выкарыстоўваючы асаблівыя здольнасці туай, і кінуць выклік тым сілам, што жадаюць канца вечнай зімы.

Дата рэлізу пакуль невядомая.
🔥3❤‍🔥2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Minecraft сумесна з Spark Universe абвясцілі аб выхадзе новага DLC, якое прысвечана Губцы Бобу.

Гульцы, патраціўшы 1340 Minecoins, змогуць патрапіць у дакладную копію падводнага горада Бікіні Ботам і паспрабаваць зладзіць лепшы дзень у жыцці для Губкі Боба і яго сяброў.
У набор уваходзіць 40 скінаў персанажаў і бясплатны прадмет для Character Creator.
5🤔1🤯1
📰 Фанаты Half-Life правядуць флэшмоб, каб пабіць рэкорд гульні па анлайну ў Steam.

Супольнасць прыхільнікаў Half-Life на Reddit абвясціла аб тым, што паспрабуе пабіць рэкорд па анлайне шутэра ў Steam.
Яны заклікалі ўсіх неабыякавых зайсці ў гульню (менавіта ў першую частку) 14 жніўня, а 18:00 па Менску і правесці ў шутэры каля 30 хвілін.

Арганізатары івэнта спадзяюцца, што яны здолеюць пабіць рэкорд, усталяваны ў 2019 годзе, калі ў шутэр адначасова гуляла 6022 чалавек.

Ініцыятары падкрэслілі, што праводзяць акцыю не для таго, каб прыцягнуць увагу Valve, па іх словах, у кампаніі і самі цудоўна ведаюць, што сотні тысяч чалавек па ўсім свеце чакаюць наступную частку серыі. Фанаты паведамілі, што жадаюць пабіць рэкорд, проста каб весела правесці час і адчуць сябе часткай вялікай супольнасці.
🔥8
📰 Джэйсан Шраер, спасылаючыся на свае крыніцы, распавёў некаторыя (магчыма) падрабязнасці будучай GTA 6.

Спасылаючыся на свае крыніцы, журналіст пацвердзіў, што адным з герояў Grand Theft Auto VI сапраўды будзе жанчына. Гэта адбудзецца ўпершыню ў гісторыі серыі. Прычым жанчына будзе лацінаамерыканкай, якая стане адным з двух вядучых персанажаў сюжэту, натхнёнага гісторыяй Боні і Клайда.

Акрамя таго, Шрайер дадае, што распрацоўшчыкі будуць больш асцярожнымі, жартуючы над рознымі групамі і пластамі грамадства, у параўнанні з папярэднімі часткамі гульні.

Дзеянне гульні, судзячы па ўсім, будзе сапраўды разгортвацца ў Вайс-Сіці, а таксама найблізкіх наваколлях. Інсайдэр піша, што Rockstar плануе пастаянна абнаўляць гульню, дадаючы новыя заданні, а таксама паселішчы. Такім чынам, кіраўніцтва студыі хоча пазбегнуць кранчу ў апошнія месяцы распрацоўкі гульні.

Асобна адзначаецца, што не варта чакаць хуткі рэліз праекту, імаверна чакаць яго нам прыйдзецца яшчэ прыкладна гады два.
👍7😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Destroy All Humans! 2 — Reprobed прадставілі новы трэйлер рэмейку.

Крыпта вярнуўся з ліцэнзіяй на даследаванне. Іншапланетны захопнік вяртаецца, больш крутым, чым калі-небудзь. Адчуйце вясёлыя 60-я гады ва ўсёй іх красе, выкліканай хімікатамі, і адпомсціце КДБ за тое, што ён падарваў ваш карабель-матку.
Вам трэба будзе заключыць саюзы з прадстаўнікамі таго самага віду, які вы прыйшлі заняволіць.

Рэліз Destroy All Humans! 2 – Reprobed адбудзецца 30 жніўня на PlayStation 5, Xbox Series і PC.
🔥4🤯1🌚1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Lawn Mowing Simulator.

Адчуйце прыгажосць і дэталізацыю стрыжкі сельскай мясцовасці Вялікай Брытаніі ў Lawn Mowing Simulator, адзіным сімулятары, які дазваляе вам кіраваць сваім бізнесам на аўтэнтычным і шырокім спісе сапраўдных ліцэнзаваных газонакасілак ад прэстыжных вытворцаў.

❗️Забраць гульню можна да 8 жніўня.
👍5
📢 Украінская кампанія Frogwares рыхтуе рэмейк Sherlock Holmes: The Awakened (выпушчанай у 2006 годзе).

Шэрлак Холмс разам са сваім верным сябрам Доктарам Ватсанам расследуе дзіўныя знікненні, якія, хутчэй за ўсё, звязаныя з актыўнасцю таямнічай секты. Прыгоды пачынаюцца ў Лёндане, на вядомай шматлікім Бэйкер Стрыт, па шляху, адкуль нас пераносяць да расследаванняў у хвалюючым псіхіятрычным шпіталі, недалёка ад Бейла, у Швайцарыі, затым у Луізыяну, і, нарэшце, у Шатляндыю, дзе герояў чакае сустрэча з жахамі Лаўкрафтаўскіх гісторый!

Распрацоўнікі заявілі, што не будуць выкарыстоўваць ніякія асеты з арыгінальнай гульні. Гульня будзе зноўку створана з нуля на Unreal Engine 4 і стане лягічным працягам гісторыі юнага Шэрлака.

На дадзены момант распрацоўшчыкі занятыя прыцягненнем сродкаў у свой праект (у тым ліку з дапамогай Kickstarter).
👍101🤔1
📢 Кампанія Coffee Stain аб'явіла дату рэлізу Goat Simulator 3 (які насамрэч 2).

Збярыце свой статак і адпраўляйцеся ў Goat Simulator 3; цалкам новы, цалкам рэалістычны вопыт у пясочніцы на ферме!

Правільна – мы робім гэта зноў. Баа вырас, і да Пілгора таксама далучаюцца іншыя козы. Вы можаце запрасіць да трох сяброў у мясцовы або анлайн-кааператыў, стварыць бойню ў камандзе або спаборнічаць у міні-гульнях і потым больш не сябраваць.

Распрацоўнікі анансавалі скрыначнае калекцыйнае выданне Goat in a Box, у якое ўключаны як гульнявыя бонусы, так і матэрыяльныя сувеніры. Сярод іх — адмысловая скрынка ў выглядзе казінага стойла, плюшавая каза, тры паштоўкі і двухбаковы плакат.

Жадаючыя могуць купіць так жа выданне Digital Downgrade у якое ўключаны: саундтрэк, чарцяжы для 3D-друкаркі, а таксама шэраг казіных масак і абліччаў.

Рэліз адбудзецца 17 лістапада на PlayStation 5, Xbox Series і PC (Epic Games Store).
😁5🤣2👍1
📢 Студыя Fatshark абвясціла аб адтэрміноўцы рэлізу кааператыўнага баевіка Warhammer 40,000: Darktide.

Раней рэліз планаваўся на 13 верасня, зараз датай выхаду значыцца 30 лістапада для PC, на Xbox яна з'явіцца яшчэ пазней, але пакуль што дакладную дату распрацоўшчыкі не назвалі.

Па словах прадстаўнікоў студыі, нікому не падабаецца тое, што прыйшлося адкласці рэліз, асабліва пасля выдатных водгукаў, атрыманых па выніках тэстаў. Аднак распрацоўшчыкі павінны палепшыць стабільнасць і прадукцыйнасць, а таксама пераканацца ў нармальнай працы ключавых сістэм. Усё гэта неабходна, каб гульня апраўдала ўсе чаканні.
😢2
📩 Вітаю вас у першым выпуску новай рубрыкі Інды-пятніца , у якой я буду распавядаць вам пра розныя цікавыя, новыя і не вельмі інды-гульні!

Сёння мы
пагаворым пра сапраўды выдатную і цікавую гульню — Yes, Your Grace.

P.S. Рубрыка толькі распачынаецца, таму з радасцю выслухаю ўсе заўвагі і прапановы!

#Інды_пятніца
👍16🐳3👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Third Shift, знайшла выдаўца ў асобе Annapurna Interactive для свайго дэбютнага праекта Forever Ago.

Выдавецтва Annapurna Interactive абвясціла аб новым супрацоўніцтве: кампанія ўзялася за выданне дэбютнай гульні германскай студыі Third Shift, заснаванай двума сябрамі.
Прыгодніцкая гульня Forever Ago ствараецца ў жанры дарожнай прыгоды пакуль што толькі для PC.

Пасля трагічнага інцыдэнту Альфрэд, разам са сваім сабакам, адпраўляецца ў падарожжа на поўнач у пошуках паратунку.
У гэтай прыгодзе для аднаго гульца вы будзеце падарожнічаць па прыгожых месцах, здымаць успаміны на камеру, сустракацца з цікавымі людзьмі і нават заводзіць новых сяброў.

Паспрабуйце тонкую і шчырую гісторыю пра разбітыя мары, страту і шкадаванне, але таксама пра мужнасць, надзею і сапраўднае сяброўства.
Даследуйце прыгожыя наваколлі, пачынаючы ад ціхамірных лясных азёр і заканчваючы пыльнымі пустынямі.

Дата рэлізу пакуль не называецца.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Раней згаданае выдавецтва Annapurna Interactive ўзяло пад сваё крыло прыгодніцкую хорар-выжывалку The Lost Wild.

The Lost Wild — гэта захапляльная і кінематаграфічная гульня пра дыназаўраў, якая адлюстроўвае ўсю моц самых цудоўных звяроў прыроды.
Сутыкніцеся тварам да твару з дыназаўрамі, якія паводзяць сябе як дзікія жывёлы, а не як монстры.

Даследуйце дагістарычную пустыню, дзе вы знаходзіцеся ў самым цэнтры харчовага ланцуга. Трымайце галаву ўніз, будзьце пільныя і ўхіляйцеся. Калі нічога не атрымліваецца, бяжыце або паспрабуйце запалохаць жывёлаў з дапамогай несмяротнай зброі, што прывядзе да напружанага гульнявога працэсу ў стылі ката-мышкі.

Рэліз гульні запланаваны на 2024 год.
6❤‍🔥3