Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Кітайская студыя Changyou (вядомая па MMORPG Dragon Oath) выпусціла трэйлер свайго новага праекту, Sea Of Dawn.

Трэйлер апынуўся не простым, а з неспадзеўкай — у ім аднаго з герояў згуляў Джоні Дэп.

Яго герой - былы шукальнік прыгод на імяі Піліп, які аслеп і цяпер амаль не выходзіць з хаты, заваленай сувенірамі з яго вандраванняў. Ён праводзіць экскурсію па сваіх скарбах для даўгавога калектара, расказваючы пра свае фантастычныя прыгоды, якія могуць чакаць і гульцоў будучай гульні.

Сам Дэп заявіў, што заўсёды згаджаецца на ролі, якія весела гуляць. У выяве Піліпа ён убачыў нахабства, якое дазваляе яму дзеяць тое, на што сам ён зроду б не адважыўся.
👍5😁2🥴1
Шалом! Табе падабаюцца мемы на беларускай мове, але не ведаеш, дзе іх паглядзець?
Табе ў "Беларускую Мемарню"!

Спасылка: https://news.1rj.ru/str/belmemar
👍6🥰1
📢 Студыя kuklam паказала гульнявы працэс свайго новага праекту, ролевага хорар-выжывання — Cryospace.

Вы не салдат. Не баец. Проста звычайны абслугоўваючы хлопец. Усё ж трэба змагацца. І вы вымушаныя бегчы. Але галоўнае: вы павінны дапамагчы замарожанаму экіпажу выжыць на касмічным караблі. Вы адзіны, хто можа выратаваць іх ад смерці або вечнага крыя-сну.

Запланаваная дата выпуску — 2023 год.
👍5
📰 Былы кіраўнік Xbox Пітэр Мур прызнаўся, што Microsoft у пачатку 00-х заахвочвала "кансольныя войны".

Былы кіраўнік Xbox Пітэр Мур пагутарыў з вядучым падкасту Front Office Sports. Ён падзяліўся сваім меркаваннем на тэму так званых "кансольных войн".

Па словах Мура, Microsoft у пачатку нулявых была зусім не супраць падобных баталій, бо такім чынам яны кідалі выклік сваім канкурэнтам. Ён асобна адзначыў, што пра нейкі падзел супольнасці на дзве часткі гаворкі тады не ішло.

"Мы заахвочвалі кансольныя войны, але не для таго, каб ствараць рознагалоссі, а каб кінуць выклік адзін аднаму.
Калі б Xbox не працягнула свой курс развіцця пасля правалаў, накшталт масавых паломак Xbox 360 на старце, то гульнявая індустрыя была б куды больш бедным месцам. Не было б той канкурэнцыі, якая ёсць зараз".

Мур заявіў, што яму вельмі падабаецца цяперашняя канкурэнцыя на рынку:

"Sony і Microsoft распрадаюць свае кансолі як гарачыя піражкі, выкарыстоўваючы розныя падыходы да бізнэсу".
👍5
📰 Blizzard пацікавілася ў гульцоў Overwatch, ці гатовыя яны плаціць па 45$ за скіны.

Blizzard правяла чарговае апытанне, звязанае з Overwatch, у якім пацікавілася ў аўдыторыі аб тым, ці гатовыя яны заплаціць:

45$ за міфічны скін;
25$ за легендарны скін;
30$ за легендарны камплект;
10$ за кудмень для зброі;
5$ за тры графіці.

Можна выказаць здагадку, што прыблізна такія кошты і будуць у Overwatch 2 на вышэйзгаданыя прадметы (ва ўсякім разе калі Blizzard не прыслухаецца да меркавання гульцоў, большасць якіх мяккага кажучы не вельмі задаволены такім раскладам спраў).

Нагадваем, што рэліз Overwatch 2 намечаны на 4 кастрычніка.
🤯11🥴3
🗓 У Steam пачаўся "Фестываль выжывання".

Займайце тэрыторыі, здабывайце ежу і змагайцеся з самымі рознымі цяжкасцямі, на фестывалі выжывання ў Steam ужо сёння! Зніжкі, дэмаверсіі і будучыя навінкі гульняў на выжыванне ўсіх масцяў!

Фестываль скончыцца 8 жніўня, а 20:00 па Менску.
🔥4
📢 IGN апублікавалі свежы геймплэйны трэйлер Gotham Knights.

16-і хвілінны трэйлер дэманструе геймплэй за аднаго з чатырох персанажаў экшэна — Бэтгерл.
У пачатку гульні нас навучаюць базавым механікам экшэна: ад перасоўвання і скачкоў, да вядзення расследаванняў і бітваў з рознымі персанажамі.

Gotham Knights - гэта будучая ролевая экшн-гульня , якая разгортваецца ў адкрытым свеце Ґотэм-Сіці. Дзеянне гульні адбываецца пасля смерці Бруса Уэйна і камісара паліцыі Джэймса Ґордана, што прывяло да росту злачыннасці і беззаконня. Гульцы бяруць на сябе ролю былых стаўленікаў Бэтмена: Найтвінга, Бэтгёрл, Робіна ды Чырвонага Капялюша, якія спрабуюць працягваць справы свайго настаўніка.

Рэліз гульні запланаваны на 25 кастрычніка для PS5, Xbox Series і PC.
👍3
📢 CD Projekt Red абвясціла аб правядзенні яшчэ аднаго (пятага) святочнага стрыму ў гонар свайго дваццацігоддзя.

На гэты раз стрым прысвечаны DLC «Кроў і віно», верагодна (як і раней) не варта чакаць нейкіх буйных анонсаў, звычайна распрацоўшчыкі проста гутараць з гледачамі і ўспамінаюць досвед стварэння сваіх твораў.
Вядучым стрыму стане старэйшы дызайнер узроўняў Майлз Тост.

Пачнецца мерапрыемства 3 жніўня, а 17:00 па Менску.
👍3
📢 The Pokemon Company аб'явіла аб правядзенні новага шоў — Pokemon Presesnts.

Арганізатары не раскрываюць падрабязнасцяў мерапрыемства, абяцаюць навіны аб дадатках ды гульнях пра пакемонаў, у тым ліку Pokemon Scarlet and Pokemon Violet.

Мерапрыемства пачынаецца 3 жніўня, а 16:00 па Менску, глядзець яго можна на афіцыйным YouTube канале пакемонаў.
📢 Sony абвясціла аб правядзенні шоў PlayStation Tournaments: Evo Lounge.

У
рамках падзеі абяцаюць прадставіць нейкі кантэнт, магчыма, анансуюць нешта новае, а яшчэ будуць праведзены спаборніцкія матчы па наступных гульнях:

▫️Street Fighter V: Champion Edition;
▫️Guilty Gear -Strive-;
▫️Mortal Kombat 11 Ultimate;
▫️Tekken 7;
▫️The King of Fighters XV;
▫️Melty Blood: Type Lumina;
▫️Dragonball FighterZ;
▫️Granblue Fantasy: Versus;
▫️Skullgirls: 2nd Encore.

Мерапрыемства адбудзецца 5-7 жніўня.
📰 Інсайдэр заяўляе, што Dead Island 2 прадставяць зноўку пад канец года.

Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы, паведамляе, што Dead Island 2, якую першапачаткова анансавалі яшчэ 8 гадоў таму, хутчэй за ўсё, зноў прадставяць у канцы гэтага года. Больш за тое, хоць дакладную дату не раскрываюць, мяркуецца, што Dead Island 2 могуць паказаць на The Game Awards у снежні.

Хендэрсан адзначае, што ў гульні будзе зроблены фокус на кааператыўным праходжанні. Таксама мяркуецца, што распрацоўшчыкі запрасілі абсалютна новых акцёраў, і ў Dead Island 2 дададуць прыкладна 5-6 новых персанажаў.
👍4
📰 Logitech, і Tencent Games аб'ядналі намаганні для выпуску партатыўнай кансолі з падтрымкай некалькіх хмарных гульнявых сэрвісаў.

Папярэдняя назва прылады — Logitech G Gaming Handheld.

Вядома, што сярод падтрымліваемых хмарных сэрвісаў афіцыйна заяўлены Xbox Cloud Gaming і Nvidia GeForce Now.

"Лідэрства Logitech G у галіне гульнявога абсталявання для ПК і кансоляў робіць іх ідэальным партнёрам, які дапамагае нам рэалізаваць лепшы гульнявы вопыт для геймераў па ўсім свеце." — сказаў Дэніэл Ву, генеральны менеджэр Tencent Games Smart Solution Innovation Lab.

Рэліз запланаваны на 2022 год. Пры гэтым больш падрабязнасцяў аб кансолі кампаніі не раскрываюць.
👍6🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Dead by Daylight выпусцілі сімулятар спатканняў Hooked on You.

«Сардэчна запрашаем на Востраў Забойцаў! Вашы спадарожнікі — чацвёрка панадлівых забойцаў. Нягледзячы на страшную знешнасць, ім таксама хочацца рамантыкі. Вам трэба будзе пакарыць іх сэрцы і раскрыць змрочныя таямніцы. Што наперадзе: каханне, сяброўства... страшная смерць?»

Гульня ўяўляе сабой візуальную навэлу, у якой гульцам прапануецца схадзіць на спатканне з Паляўнічай, Паляўнічым, Прывідам і Духам.
👍5🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Behaviour Interactive (стваральнікі Dead by Daylight) анансавалі сваю новую гульню — Meet Your Maker.

Meet Your Maker — гэта постапакаліптычная гульня аб будаўніцтве і рэйдзе ад першай асобы, дзе кожны ўзровень распрацаваны гульцамі для гульцоў. Кантэнт, створаны карыстальнікамі, з'яўляецца рухаючай сілай вопыту.

Пераключайцеся паміж ролямі, ствараючы хітрыя аванпосты, падобныя на лабірынт, напоўнены пасткамі і ахоўнікамі, а затым рыхтуйцеся да метадычных, хуткіх баёў, здзяйсняючы набегі на тварэнні іншых гульцоў.

Рэліз гульні запланаваны на 2023 год.
🤩3❤‍🔥1
📢 Студыя Owlcat перанесла рэліз DLC «Скарбы Паўночных выспаў» для Pathfinder: Wrath of the Righteous.

Рэліз DLC павінен быў адбыцца 11 жніўня, аднак распрацоўшчыкі вырашылі адкласці яго да 30 жніўня:

"Мы просім прабачэння за затрымку вашых праклятых канікулаў у Бездані, але падобныя экспедыцыі патрабуюць дбайнай падрыхтоўкі, і нам трэба пераканацца, што ў вас ёсць усё неабходнае перш чым вы адправіцеся ў шлях".

«Скарбы Паўночных выспаў», трэці дадатак для гульні, які апавядае аб падарожжы гульца і яго спадарожнікаў на праклятым караблі па водах акіяна Бездані.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enix анансавала адраджэнне клясічнай Tactics Ogre.

Tactics Ogre: Reborn
— гэта новая версія клясічнай Tactics Ogre, якая заснавана на рэмейку 2010 года. У гульні будуць цалкам агучаныя ролікі, абноўлены інтэрфейс, перапрацаваная баявая сістэма, палепшаныя графіка і гук, а таксама зменены ШІ супернікаў. Акрамя таго, распрацоўшчыкі дадалі ў праект шматлікія геймплейныя паляпшэнні, уключаючы аўтазахаванне і цалкам абноўленыя элементы кіравання.

Рэліз адбудзецца 11 лістапада 2022 г. на PC (Steam), PlayStation 5, PlayStation 4 і Nintendo Switch.
🔥4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Unrailed!.

Unrailed! — гэта кааператыўная шматкарыстальніцкая гульня, у якой вы павінны працаваць разам з сябрамі, каб пабудаваць чыгуначны шлях у бясконцых працэдурна згенераваных светах. Асвойвайце выпадковыя сустрэчы з яго жыхарамі, паляпшайце свой цягнік і не давайце яму сысці з рэек!

❗️Забраць гульню можна да 11 жніўня.
7👍1
📢 У рамках прэзентацыі AutoDesk, Avalanche Software прадэманстравала рэдактар персанажаў і гульнявы ўрывак Hogwarts Legacy.

На выбар гульцу прапануюць загадзя сфармаваныя варыянты знешнасці, але па ранейшым захоўваецца магчымасць наладзіць форму твару, броваў, фрызуру, колер валасоў, вачэй і г.д.

Таксама на прэзентацыі былі паказаны працэс захопу рухаў акцёраў для стварэння анімацый і ўрывак сюжэтнай кат-сцэны.

Рэліз Hogwarts Legacy намечаны на канец бягучага года.
🔥4👎1