Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 У рамках прэзентацыі AutoDesk, Avalanche Software прадэманстравала рэдактар персанажаў і гульнявы ўрывак Hogwarts Legacy.

На выбар гульцу прапануюць загадзя сфармаваныя варыянты знешнасці, але па ранейшым захоўваецца магчымасць наладзіць форму твару, броваў, фрызуру, колер валасоў, вачэй і г.д.

Таксама на прэзентацыі былі паказаны працэс захопу рухаў акцёраў для стварэння анімацый і ўрывак сюжэтнай кат-сцэны.

Рэліз Hogwarts Legacy намечаны на канец бягучага года.
🔥4👎1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Despotism 3k.

Despotism 3kЧалавецтва паняволена штучным інтэлектам…што цудоўна, таму што мы знаходзімся на правільным баку канфлікту. Выкарыстоўвайце нікчэмных людзей, каб атрымаць уладу і пабудаваць уласную імперыю!

❗️Забраць гульню можна да 12 жніўня.

P.S. Гульня мае пераклад на беларускую мову!
🔥8🌚3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Behavior Interactive сумесна з Lunarch Studios анансавалі сваю новую гульню — Project S.

Незалежна ад таго, ці з'яўляецеся вы заўзятым фанатам галаваломак, ці шукаеце унікальны погляд на прыгоды ў адкрытым свеце, "Project S" - гэта ідэальны вопыт для любога гульца, які захапляецца адкрыццямі. Напоўненая галаваломкамі і таямніцамі, якія трэба разгадаць, гэтая гульня стварае запамінальны свет, які адкрывае сябе больш з кожным наведваннем. Квэсты, шматкарыстальніцкія рэжымы і развіццё персанажа разам удыхнуць новае жыццё ў жанр 3D-галаваломкі.

Рэліз гульні запланаваны на 2023 год.
❤‍🔥2👍1
📢 Bethesda прадставіла расклад будучага QuakeCon 2022.

Мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце з 18 па 20 жніўня, і прысвечана будзе наступным гульням:

▫️Redfall;
▫️The Elder Scrolls Online;
▫️Fallout 76;
▫️Fallout 4;
▫️Ghostwire: Tokyo;
▫️Quake.

сярод іншых мерапрыемстваў заяўлены:

▫️конкурс на самую брудную клавіятуру;
▫️конкурс на самы салодкі рулет;
▫️конкурс хатніх гадаванцаў;
▫️конкурс касплея і іншыя.
🔥2
📢 Упершыню адной з афіцыйных моў The International 2022 будзе — беларуская!

Беларуская федэрацыя кіберспорту атрымала ад Valve эксклюзіўныя правы на трансляцыю TI11 на беларускай мове. Гэта значыць, што з 15 па 30 кастрычніка адбудуцца адзіныя ў сваім родзе беларускамоўныя эфіры найбуйнейшай падзеі ў свеце кіберспорту.

Арыгінальны артыкул.
🔥46❤‍🔥6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз звышнатуральнага вестэрна Hard West 2.

Hard West 2 – гэта містычнае апусканне ў замагільныя таямніцы Дзікага Захаду. Узброіцеся свінцом і чорнай магіяй, збярыце моцную банду і даганіце д'ябла, каб вярнуць страчанае.

Першыя гульцы ацэньваюць праект станоўча, на Metacritic на дадзены момант гульню ацэньваюць у 75 балаў, на OpenCritic у 79 балаў.

Мінусамі гульні называюць "схематычнае" развіццё персанажаў і асобныя нястачы ў дызайне.
❤‍🔥7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frogwares прадставілі дэбютны трэйлер рэмейку Sherlock Holmes: The Awakened.

Шэрлак Холмс разам са сваім верным сябрам Доктарам Ватсанам расследуе дзіўныя знікненні, якія, хутчэй за ўсё, звязаныя з актыўнасцю таямнічай секты.

Рэліз праекту запланаваны на 2023 год для PC, PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series і Nintendo Switch.
👍4
📢 Krafton (стваральнікі PUBG) прыступілі да актыўнай распрацоўкі свайго новага праекта Project Windless.

Аб тым, што Krafton, працуе над новай RPG стала вядома яшчэ ў мінулым годзе, тады праект называлі "карэйскім Ведзьмаром".
Гульня заснавана на раманах пісьменніка Ён-да Лі «Птушка, якая п'е слёзы» пра фантастычны сьвет, дзе існуюць чатыры абраныя расы, а мір падзелены на дзве часткі. Адна палова-гэта джунглі, якія насяляюць нагцы, а астатняя частка населена людзьмі, токкэбі і лекорнамі.

Дата рэлізу пакуль не вядома.
Больш артаў можна паглядзець тут.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Пасля зачыненага бэта-тэставання ў сетцы сталі з'яўляцца запісы геймплэя Zenless Zone Zero (гульні ад стваральнікаў Genshin Impact).

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам знішчана звышнатуральным бедствам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш свет з паралельных вымярэнняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы і трэба разгадаць атраду герояў.

▫️Відэа 1;
▫️Відэа 2;
▫️Відэа 3.

Дата рэлізу невядома.
🥴4
📰 PlayStation правяла апытанне гульцоў, з мэтай даведацца, ці гатовыя яны набываць NFT.

Апытаннем падзяліўся адзін з карыстачоў які атрымаў рассылку – у ёй у гульцоў пытаюцца аб тым, якога роду NFT яны былі б гатовыя набыць.

На выбар прапануюць:

▫️Прадметы звязаные з Evolution Championship Series (якая праходзіць зараз, у рамках якой і прайшло гэтае апытанне);
▫️Прадметы звязаныя з любімымі музыкамі;
▫️Прадметы звязаныя з любімымі кіберспартыўнымі камандамі/гульцамі;
▫️Прадметы звязаныя з PlayStation;
▫️Прадметы звязаныя з папулярнымі гульнявымі персанажамі.

Невядома ці сапраўды Sony збіраецца займацца NFT, аднак, гэта відавочнае "прамацванне" карыстальніцкіх кашалькоў і цярпення.

Раней кампанія анансавала сваю праграму лаяльнасці, у якой павінны будуць з'явіцца калекцыйныя прадметы, аднак было асобна падкрэслена, што гэта не NFT.
🤡7🥴5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі League of Legends прадставілі трэйлер абноўленага Ўдзіра.

У мінулым годзе фанаты прагаласавалі за абнаўленне Ўдзіра, які з'яўляецца адным з найстарэйшых герояў гульні. У трэйлеры распрацоўшчыкі з дапамогай урыўкаў, у якіх герой прымае розныя формы, дэманструюць некаторыя змены.

Верагодна абнаўленне з'явіцца на серверах разам са жнівеньскім патчам 12.16, які выходзіць 26 жніўня.
👍11