Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Cook, Serve, Delicious! 3?!.

Cook, Serve, Delicious! 3?! — Рыхтуйце, абслугоўвайце і кіруйце сваім грузавіком з ежай, калі дастаўляючы сотні розных страў па ўсёй разбуранай вайной Амерыцы ў гэтым маштабным сіквеле мільённай серыі!

❗️Забраць гульню можна да 18 жніўня.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Cult of the Lamb — гульні пра апантанае ягня і ягоны культ.

Стварыце свой уласны культ у краіне ілжэпрарокаў, адпраўляючыся ў разнастайныя і таямнічыя рэгіёны, ствараючы лаяльную супольнасць лясных паслядоўнікаў і распаўсюджваючы сваё Слова, каб стаць адзіным сапраўдным культам!

Крытыкі хваляць гульню за стыль, выдатнае спалучэнне жанраў і надзвычайную захапляльнасць.

Кошт гульні ў Steam складае 17.99$.
11
🗓 Сёння пятніца, а значыць прыйшоў час аднайменнай рубрыкі пра інды-гульні!

This Is the Police - гэта стратэгія/прыгодніцкая гульня, дзеянне якой адбываецца ў горадзе, які круціцца па спіралі. Узяўшы на сябе ролю жорсткага начальніка паліцыі Джэка Бойда, вы пагрузіцеся ў глыбокую гісторыю злачынстваў і інтрыг.

#Інды_пятніца
👍13
📢 Стваральнікі Total War: Warhammer III прадставілі трэйлер новага рэжыму — Immortal Empires.

Immortal Empires — рэжым які аб'яднае карты і фракцыі з усёй трылогіі Total War: Warhammer, ён будзе налічваць 86 легендарных лордаў, 23 расы, 533 рэгіёны і 278 стартавых фракцыі.

Сьвежы 13-хвілінны ролік паказвае разнастайныя рэгіёны і фракціі аб'яднанага свету.
👍3
📢 Стала вядома дата рэлізу Hogwarts Legacy — гульня выйдзе крыху пазней чым планавалася.

Стваральнікі Hogwarts Legacy абвясцілі, што гульня выйдзе не ў канцы гэтага года, як гаварылася раней, а толькі 10 лютага 2023 года на PlayStation, Xbox і PC.

Распрацоўнікі адзначылі асобна, што інфармацыя аб рэлізе на Nintendo Switch з'явіцца крыху пазней.
😢42👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі з Alkimia Interactive у рамках шоў THQ Nordic Digital Showcase 2022 прадставілі новы трэйлер рэмейку першай «Готыкі».

Ролік адпраўляе гледачоў у старую шахту, дзе рабочыя з усіх сіл імкнуцца не стаць абедам для паўзуноў — велізарных і лютых стварэнняў, якія насяляюць цемру!

Распрацоўшчыкі рэмейку Gothic абяцаюць пераасэнсаваць дух першакрыніцы, асучасніць мір і палепшыць баявую сістэму з захаваннем асноў арыгінальнай гульні.

Дакладна даты выхаду гульні стваральнікі не называюць.
8🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Marvel’s Spider-Man Remastered ад Sony.

У Marvel's Spider-Man Remastered Чалавек-павук апынаецца ў арыгінальнай насычанай экшн гісторыі. Гуляйце за Пітэра Паркера, змагаючыся з буйнымі злачынцамі і знакавымі зладзеямі ў Нью-Ёрку Marvel.

Кошт гульні ў Steam 59.99$.
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Pieces Interactive сумесна з THQ Nordic анансавала пераасэнсаванне Alone in the Dark — хорару 1992 года.

"Сьвежая гульня - гэта пераасэнсаванне арыгінальнай трылогіі, якое напалохае вас да глыбіні душы, вярнуўшы ў сумна вядомыя лакацыі з новай гісторыяй і дзіўнымі месцамі для вывучэння".

Дзядзька Эмілі Хартвуд прапаў без вестак. Разам з прыватным следчым Эдвардам Карнбі яна адпраўляецца ў падарожжа ў сядзібу Дэрсета, дом для псіхічна хворых, дзе адбываецца нешта не звычайнае. Вы сутыкнецеся з дзіўнымі жыхарамі, кашмарнымі царствамі, небяспечнымі монстрамі і, у рэшце рэшт, раскрыеце змову сіл зла!

Дата рэлізу не называецца.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 KITE Games прадставілі новы трэлер стратэгіі The Valiant.

The Valiant адправіць нас у Цэнтральную Эўропу і на Сярэдні Усход XIII стагоддзя. Герою, Тэадарыху фон Акенбургу, трэба спыніць новы крыжовы паход: яго арганізатар апантаны ідэяй пошукаў старажытнай рэліквіі, якая надзяліла б яго незямнымі здольнасцямі. Яго трэба спыніць любой цаной»!

У ходзе кампаніі гульцы змогуць сабраць шэсць геройскіх і дапаможных атрадаў, кожны з якіх мае тры галіны актыўных і пасіўных уменняў.
Акрамя сюжэту, у гульне будзе рэжым PvP і кааператыўныя выпрабаванні.

Дату рэлізу распрацоўшчыкі пакуль не называюць.
4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Mirage Game Studios анасавала фантастычны сімулятар Space for Sale.

Space for Sale распавядае пра цудоўнае падарожжа міжгалактычнага забудоўшчыка, які выконвае місію па будаўніцтве утульнага жылля і раскошных маёнткаў. Ваш спіс іншапланетных кліентаў пастаянна пашыраецца, як і іх патрабаванні!

Дата рэлізу пакуль не абвешчана.
5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Black Sea Games паказалі трэйлер глабальнай стратэгіі Knights of Honor II: Sovereign.

Абярыце сваё каралеўства і станьце каралём, змагаючыся за кантроль над Эўропай у гэтай новай стратэгіі ў рэальным часе. Кіруйце правінцыямі, збірайце арміі, наймайце дыпламатаў і займайцеся шпіянажам. Шлях адкрыты: стань сапраўдным уладаром сьвету!

Дата рэлізу не называецца.
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На прыканцы шоў THQ Nordic Digital Showcase 2022 быў паказаны тызер, які намякае на новую гульню па матывах "Паўднёвага парка"

Гледачам нагадалі, што ў распрацоўцы ў кампаніі знаходзіцца цэлых 43 праекты, 26 (калі верыць тызеру ўжо 25) з якіх пакуль яшчэ нават не анансавалі.

Ніякай інфармацыі аб праекце распрацоўшчыкі не паведамілі.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Squirrel with a Gun — гульня якая нарабіла шмат шуму ў сацыяльных сетках.
(Так, гэта гульня пра вавёрку са срэльбай).

Нядаўна ў Twitter кліпы Squirrel with a Gun сталі віруснымі, пасля таго, як тысячы людзей падзяліліся імі на сваіх старонках. Гульню распрацоўвае адзін чалавек — Даніэль ДэЭнтрэмонт, і па яго словах, гэта «гульня-пясочніца», асноўная ідэя якой даследваць свет і страляць, а таксама дапамагаць людзям або рабаваць іх.

Быць вавёркай са стрэльбай няпроста, але весела.
Squirrel with a gun — гэта гульня-пясочніца, якая засяроджваецца на даследаванні і стральбе.

Абараняйцеся ад выпадковых сутыкненняў з агентамі, выкарыстоўваючы рознае зброю. Караскайцеся і скачыце па плятформах з прыроджаным майстэрствам вавёркі. Выкарыстоўвайце аддачу зброі, каб перасекчы яшчэ большыя прамежкі. Даследуйце наваколле з вышыні вавёрчынага вока.

Дату рэлізу распрацоўшчык пакуль не называе.
😁3🤔3🔥2👍1🤣1
📰 Апошнія навіны беларускамоўных, гульнявых каналаў на YouTube:

▫️На канале "Рудзі" некалькі дзён таму выйшаў новы агляд (без спойлераў) прысвечаны Stray (гульне пра ката ў свеце кіберпанку);
▫️На канале "Малаток", сёння выйшла відэа прысвечанае ужо не самай новай, але ўсё яшчэ цікавай Alien Swarm: Reactive Drop;
▫️На прыканцы навіна, некалькі тыдняў таму на беларускамоўным ютубе з’явіўся яшчэ адзін стрымер — Yinwille (апошні стрым якой быў менавіта па вышэй узгаданаму Stray), раю падпісацца, а калі трапіце на стрым, перадавайце прывітанне ад суполкі!).

#BelYouTube
22👍5
📢 Стваральнікі God of War: Ragnarok прадставілі новы ролік "Міфы Мідгарда", дзе нагадалі аб падзеях мінулай часткі серыі.

У асноўным, відэа пераказвае падзеі папярэдняй часткі God of War, аднак у пачатку згадваецца, што гэтыя падзеі запусцілі "найвялікшую вайну ў гісторыі Дзевяці Светаў".

Рэліз God of War: Ragnarok прызначаны на 9 лістапада для PS4 і PS5.
4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Disney і Marvel правядуць сваю гульнявую прэзентацыю — D23 Expo 2022.

На сумеснай трансляцыі абяцаюць паказаць новы кантэнт ад Disney & Pixar Games, Marvel Games, Lucasfilm Games і 20th Century Games.

Сярод іншых гульняў абавязкова пакажуць:

▫️Disney Dreamlight Valley;
▫️Marvel’s Midnight Suns;
▫️LEGO Star Wars: The Skywalker Saga;

Таксама абяцаюць прадставіць гульню ад студыі былога творчага кіраўніка Uncharted Эмі Хеніг у сусвеце «Зорных войнаў».

Прэзентацыя адбудзецца 9 верасня, а 23:00 па Менскім часе.
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Triternion збіраецца выпусціць свой шматкарыстальніцкі слэшар Mordhau на кансолях.

MORDHAU - шматкарыстальніцкі сярэднявечны слэшэр. Стварыце свайго персанажа і ўдзельнічайце ў жорсткіх бітвах, дзе вас чакаюць хуткія баі, аблогі замкаў, кавалерыйскія атакі і многае іншае.

Дату выхаду на кансолях распрацоўшчыкі не называюць, вядома толькі, што гульня выйдзе на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, і Xbox One.
📢 Стваральнікі Crusader Kings 3 павялічваюць кошты на DLC.

Paradox паведамілі, што 13 верасня кошты на DLC для гульні павысяцца (гаворка ідзе аб дадатках Northern Lords, Fate of Iberia і падобных наборах кантэнту, якія з'явяцца ў будучыні).

Пасля азначанай даты кошт вырасце з 7$ да 13$. Распрацоўнікі адзначылі, што такім чынам спрабуюць адлюстраваць каштоўнасць падобнага кантэнту (на што фанаты запярэчылі, сказаўшы, што кошт DLC і так добра адлюстроўваў іх каштоўнасць, а падобная змена ў вачах супольнасцях выглядае "стрэлам сабе ў нагу").

Застаецца не зусім зразумела на каго разлічаны гэтыя змены, бо ўсе, хто хацелі купіць гэтыя DLC, даўно іх купілі...
📰 Відэакарты NVIDIA да канца жніўня могуць значна страціць у кошце.

Два кітайскія інфармацыйныя выданні са спасылкай на ўласныя крыніцы мяркуюць, што відэакарты NVIDIA RTX 30 павінны атрымаць яшчэ больш нізкія цэны да канца гэтага месяца.

Цэны на GPU NVIDIA былі значна зніжаны за апошнія некалькі месяцаў. Прычын, па якіх гэта адбываецца, шмат, але ў асноўным гэта той факт, што цікавасць да крыптамайнінгу на графічных працэсарах рэзка ўпала, і людзі проста не купляюць столькі відэакарт, колькі раней. Гэта асабліва хвалюе NVIDIA, таму што, як паведамляецца, кампанія замовіла занадта шмат чыпаў і проста занадта мала кліентаў, каб іх купіць.

NVIDIA хоча прыняць яшчэ больш агрэсіўныя меры, знізіўшы цэны на GPU нават ніжэй, чым AMD, якая, як паведамляецца, таксама плануе падобныя дзеянні.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары перазапуску Saints Row прадставілі новы сюжэтны трэйлер гульні.

Трэйлер расказвае перадгісторыю герояў і іх шлях у крымінальны свет.

Рэліз гульні адбудзецца 23 жніўня на PlayStation, Xbox і PC.
📰 Гульцы-ветэраны гульняў Bethesda сабралі каманду, якая рыхтуецца выпраўляць памылкі Starfield.

Гульня
яшчэ не выйшла, але фанаты Bethesda, памятаючы свой досвед пастрэлізнай працы над Fallout ды The Elder Scrolls сабралі каманду для працы над The Starfield Community Patch.

Патчам займаюцца як аўтары розных мадыфікацый, так і проста зацікаўленыя чальцы супольнасці.
The Starfield Community Patch накіраваны на выпраўленне розных памылак базавай гульні, уключаючы няправільнае размяшчэнне аб'ектаў, сцэнарныя памылкі, неадпаведнасці ва ўласцівасцях прадметаў, памылкі ў квэстах, арфаграфічныя памылкі і многае іншае.

Нагадваем, што рэліз гульні запланаваны на наступны год.
😁10🤣1