Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Iggymob паказала новы трэйлер будучага прыгодніцкага баевіка Gungrave G.O.R.E.

Згуляйце за антыгероя сваёй мары, зьнішчаючы мноства ворагаў у крывавым балеце куль і перажываючы гісторыю помсты, каханьня й вернасьці, і ўсё гэта ў прыгожым шутэры ад трэцяй асобы, спалучаючы лепшае, што можа прапанаваць усходні й заходні геймдызайн.

Рэліз адбудзецца 22 лістапада на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One і PC.
👍6
Forwarded from Małatok
На заўтра заплянаваны жывы этэр з гномамі. Гэта першая спроба заплянаванага этэру, таму могуць быць тэхнічныя праблемы. Хто не баіцца, можа далучыцца.

❤️ 19:30 па беларускім часе
🇵🇱 18:30 па польскім
🇬🇪 20:30 вах, які цудоўны этэр! Ґамарджоба!
https://www.youtube.com/watch?v=YWJWVypwIf0
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5❤‍🔥3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Team Ninjіa паказалі першы геймплейны трэйлер свайго новага соулслайка Wo Long: Fallen Dynasty.

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта драматычная, насычаная падзеямі гісторыя безназоўнага салдата апалчэньня, які змагаецца за выжываньне ў змрочнай фэнтэзійнай вэрсыі позьняй дынастыі Хань, у эпоху калі дэманы ірвуць краіну на часткі, эпоху Траецарства.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve раскрыла падрабязнасьці дапаўненьня Lіons of the North для Europa Unіversalіs ІV.

У Lіons of the North гульцы знойдуць мноства новых місыяў для кожнай дзяржавы й унікальны кантэнт, адаптаваны для вялікіх дзяржаваў Балтыйскага мора!

Сярод асаблівасьцяў дапаўненьня адзначаюць:

▫️Польшча, ВКЛ і Рэч Паспалітая: аб’яднайце каралеўствы й разьвівайце свае землі, захоўваючы згуртаванасьць супраць непакорлівай шляхты;
▫️Данія: лідэр Кальмарскага зьвяза жадае адзінства ў каралеўстве й палітычнага дамінаваньня ў рэгіёне;
▫️Швэцыя й Нарвэгія: супрацьстаяць уплыву магутных партнэраў і жадаюць перайсці кожная на свой, асобны шлях;
▫️Тэўтонскі ордэн: калісьці вялікая дзяржава крыжакоў, цяпер змагаецца за выжываньне супраць польскага й літоўскага ціску.

(Гэтак жа новаўвядзеньні закрануць Фінляндыю, Лівонскі ордэн, Рыгу, Данцыг, Готлянд, аб’яднаную Скандынавію і шмат чаго іншага).

Рэлиз DLC прызначаны на 13 верасьня.
👍10🔥7
📰 Чуткі: У хуткім часе Dіscord можа зьявіцца на кансолях Sony.

У траўні 2021 году Sony і Dіscord абвясьцілі аб партнэрстве, вынікам якога павінна стаць падлучэньне Dіscord да PlayStatіon Network, і, паводле шэрагу крыніц, вынік мы ўбачым зусім хутка, а менавіта ў абнаўленьні 7.00 (абнаўленьне 6.00 павінна выйсьці ў сярэдзіне верасьня).

Са словаў інсайдэра Тома Хендэрсана зараз Dіscord праходзіць стадыю кантролю якасьці на PlayStatіon, і праца, як паведамляюць, рухаецца вельмі добра.

Дакладная дата выхаду абнаўленьня па-ранейшаму невядома.
👍5
📢 Журналісты падзяліліся двума геймплейнымі ролікамі нядаўна анансаванага соўлслайку Lies of P.

▫️Ролік №1
▫️Ролік №2

Lies of P (Якая дарэчы стала самай узнагароджванай гульнёй на gamescom 2022) гэта гульня, падобная на экшн, дзеяньне якой адбываецца ў змрочнай Францыі 19-га стагодьдзя. Кіруйце Пінокія ў яго няўмольным шляху да таго, каб стаць чалавекам!

Рэліз заплянаваны на 2023 год, для PlayStation, Xbox (+ Xbox Game Pass), PC і Google Stadia.
👍7🤨2
📢 Студыя Covenant (заснаваная былым супрацоўнікам CD Projekt Red) прадставіла геймплэйны ролік свайго дэбютнага праекту Gord.

Кіруйце народам Зары, у час калі яны адважваюцца пайсьці ўглыб забароненых земляў. Выконвайце квэсты, якія фармуюць іх асобы, уплываюць на іх дабрабыт і вырашаюць лёс іх супольнасьці. Забясьпечце выжываньне свайго насельніцтва ў змрочным фантастычным сьвеце, натхнёным славянскім фальклорам!

Гульня павінна выйсьці на PC, але дату рэлізу распрацоўшчыкі не называюць.
👍7
📢 Аўтары Warframe прадставілі анімацыйны трэйлер у гонар 50-га варфрэйма.

Абнаўленьне «Зрывальны вэлюм» прыносіць новыя магчымасьці стаць выратавальнікам Першапачатковай сыстэмы ў ролі легендарнага героя Грынір Новай вайны - Кахла-175. Ён вяртаецца з выбуховым абнаўленьнем і квэстам на ўсе плятформы ў верасьні.

Нароўні са «Зрывальным вэлюмам» зьяўляецца Стынакс, 50-ы варфрейм, мітычны воін, узброены дзідай і шчытом. Каб адсьвяткаваць гэтую вяху ў росьце сьпісу легендарных варфрэймаў, вы можаце атрымаць Стынакса бясплатна на працягу абмежаванага часу, проста увайшоўшы ў сыстэму на працягу двух тыдняў пасьля запуску «Зрываючы вэлюм» у наступным месяцы!
🔥2
📰 Пасьля першага сэзона Netflіx закрыў сэрыял па матывах Resіdent Evіl.

Netflіx абвясьціў аб закрыцьці навукова-фантастычнага хорар-сэрыяла «Прыстанак зла» пасьля першага сэзону (нягледзячы на тое, што пасля рэлізу праект стаў адным з самых праглядаемых), прычынай адмены паслужылі разгромныя агляды журналістаў, неадназначныя водгукі гледачоў і значнае зьмяншэньне праглядаў. Так на Rotten Tomatoes сэрыял ацэньваюць у 55% ”сьвежасьці” крытыкі й усяго ў 27% гледачы.

Resіdent Evіl стала другой спробай Netflіx перанесьці на экран знакаміты сусьвет. Раней выходзіў анімацыйны сэрыял Resіdent Evіl: Іnfіnіte Darkness.
🤔5😢1
📰 Стваральнік Terraria паказаў канцэпт-арт Terraria 2.

Прэзыдэнт студыі Re-Logіc Эндру Сьпінкс, адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Terrarіa, апублікаваў у сваім ціўтары канцэпт-арт Terrarіa 2.

Як тлумачыцца ён сам, малюнак схематычна паказвае, як павінна выглядаць карта сьвету ў гульне. У сіквеле ён ня хоча трымаць гульцоў у адным сьвеце, міроў павінна быць бясконцая колькасьць, з разнастайнымі біёмамі, каб гульцы маглі падарожнічаць куды заўгодна.
👍12
📰 2K Games падцьвердзіла разпрацоўку новай "Mafia".

«Я рады пацьвердзіць, што мы пачалі працу над цалкам новым праектам Mafіa! Няхай да яго запуску яшчэ некалькі гадоў і пакуль мы ня можам паведаміць ніякіх дэталяў, але мы вельмі радыя працягваць працу над улюбёнай франшызай і магчымасьцю парадаваць нашых гульцоў новымі гісторыямі».

Як і сказана ў афіцыйным звароце распрацоўшчыкаў, падрабязнасьцяў сюжэту раскрыць яны ня могуць, аднак, па чутках, дзеяньне разгорнецца на Сіцыліі, а ў цэнтры гісторыі апынецца сям’я дона Сальеры зь першай гульні.
🔥9👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Shіro Games рыхтуе буйное абнаўленьне для стратэгіі Northgard.

Будучае абнаўленьне завяршыць лінію сюжэту, зьвязаную з Рагнарокам, і адкрые гульцам Сярэднявечча. У гульні зьявяцца каменныя дамы, кованая экіпаваньне, хрысьціянская рэлігія, новыя ваенныя будынкі й юніты.

Акрамя гэтага, у гульні зьявяцца: новая фракцыя —Клан Арла (якому й прысьвяцілі відэаролік), а таксама новыя тэрыторыі, пры стварэньні якіх распрацоўшчыкі натхняліся Францыяй, Нямеччынай, Бэльгіяй і Даніяй.

Дата выхаду абнаўленьня пакуль не названа.
👍3
📰 AMD анансавала працэсары Ryzen 7000.

AMD афіцыйна прадставіла свае новыя працэсары Ryzen 7000, старт продажаў якіх прызначаны на 27 верасьня, разам з новымі матчынымі поплаткамі X670 і X670 Extreme з новым раздымам AM5.

🔸Ryzen 9 7950X (16 ядраў і 32 патокі) – 699$
🔸Ryzen 9 7900X (12 ядраў і 24 патокі) – 549$
🔸Ryzen 7 7700X (8 ядраў і 16 патокаў) – 399$
🔸Ryzen 5 7600X (6 ядраў і 12 патокаў) – 299$

Па запэўненьнях кампаніі, Ryzen 5 7600X дэманструе у сярэднім на 5% хутчэйшую прадукцыйнасьць у параўнаньні зь Іntel’s Core і9 12900K.
🔥13
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve назвала дату рэлізу ґлябальнай стратэгіі Vіctorіa 3.

Paradox Development Studіo запрашае вас пабудаваць сваё ідэальнае грамадзтва ў мітусьні захапляльнага й пераўтваральнага 19-га стагодзьдзя. Збалянсуйце канкуруючыя інтарэсы ў вашым грамадзтве й заслужыце сваё месца пад сонцам у Vіctorіa 3!

Рэліз гульні заплянаваны на 25 кастрычніка.
🔥91
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Destroy All Humans! 2 – Reprobed.

Крыпта вярнуўся зь ліцэнзіяй на дасьледаваньне. Іншаплянэтны захопнік вяртаецца, больш крутым, чым калі-небудзь. Адчуйце вясёлыя 60-я ва ўсёй іх красе (выкліканай хімікатамі) і адпомсьціце КДБ за тое, што ён падарваў ваш карабель-матку.
Вам трэба будзе заключыць хаўрусы з прадстаўнікамі таго самага віду, які вы прыйшлі заняволіць!

Кошт стандартнага выданьня гульні ў Steam — 19.99$.
👍2
📰 У сеціве зьявіліся выявы раней анансаванай ”хмарнай” кансолі ад Logіtech і Tencent.

Мяркуючы па фота, кансоль мае прыкладна тую ж форму, што й Nіntendo Swіtch, і, здаецца, працуе на Androіd.

Невядома, калі прылада выйдзе й колькі будзе каштаваць, раней Logіtech і Tencent заяўлялі, што плянуюць выпусьціць яе сёлета.
👍8
📰 Фанат Valve апублікаваў раней невядомыя канцэпт-арты Half-Life 2: Episode 3.

Фанат Valve і калекцыянер Дэвід МакГрыўі (старэйшы прадзюсер 2K Games), падзяліўся вялікай калекцыяй нябачаных канцэпцый Half-Lіfe 2: Epіsode Three і іншых нявыдадзеных праектаў Valve у рамках сваіх намаганьняў па захаваньні гэтай гісторыі для будучыні.

МакГрыўі знаёмы зь некаторымі цяперашнімі й былымі супрацоўнікамі Valve, таму ён й можа атрымліваць доступ да матэрыялаў якія не былі прызначаны для шырокіх мас.
🔥7👍2🤩1