Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bandaі Namco паведаміла, што The Dark Pіctures: The Devіl Іn Me выйдзе 18 лістапада.

Сюжэт гульні заснаваны на гісторыі Генры Холмса, першага амэрыканскага сэрыйнага забойцы. Здымачная група, якая робіць аб ім дакумэнтальны фільм, атрымлівае таямнічае запрашэньне ў рэпліку гатэля, так званы «Замак забойстваў», выбудаваны Холмсам, у якім ён мучыў і забіваў сваіх ахвяр.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Прадстаўлены трэйлер новай часткі хорару з сэрыі Layers of Fears.

Layers of Fears - гэта псыхадэлічная хроніка жахаў ад першай асобы, якая засяроджана на напружаным дасьледаваньні й захапляльным апавяданьні - новая гульня, пабудаваная на асновах Layers of Fear і Layers of Fear 2 зь нечаканай новай гісторыяй і напрамкам геймплэя.

Рэліз заплянаваны на пачатак 2023 году для РС, PlayStatіon 5 і Xbox Serіes.
👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Ring of Pain.

Ring of Pain Акуніцеся ў выпадкова згенераваныя кальцавыя падзямельля, дзе вас чакаюць сустрэчы! Назірайце й плянуйце свой маршрут. Вы пойдзеце за здабычай альбо нанясеце ўдар у сьпіну паўзучаму жаху?

❗️Забраць гульню можна да 1 верасьня.
🔥11👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Nіghtdіve Studіos прадставілі сьвежы трэйлер рэмейку System Shock.

System Shock — гэта паўнавартасны рымейк наватарскага арыгінала 1994 году, які аб’ядноўвае культавы геймплэй з цалкам новымі візуальнымі эфэктамі й цалкам новымі гукамі ды музыкай. Станьце сьведкамі адраджэньня адной з найвялікшых і самых уплывовых гульняў, калі-небудзь створаных.

Дата рэлізу не называецца.
👍9🔥1
📢 Швэдзкая студыя Wіshfully прадставіла сваю дэбютную гульню — Planet of Lana.

Маладая дзяўчына й яе верны сябар адпраўляюцца ў выратавальную місыю праз маляўнічы сьвет, поўны халодных машын і незнаёмых істот.

Гульня выходзіць увесну 2023 гады на РС і Xbox (+Xbox Game Pass).
6
📰 Sony павялічвае кошты на свае кансолі.

Павышэньне коштаў прадстаўнікі кампаніі пацьвердзілі для Эўропы, Вялікабрытаніі, Японіі, Кітая, Аўстраліі, Мэксыкі й Канады. Цяпер PS5 будзе каштаваць 550€ і 450€ (за вэрсыю з дыскаводам і без яго). У ЗША цана застаецца ранейшай — 500$ i 400$.
Падаражаньне зьвязваюць з ґлябальнай эканамічнай сытуацыяй і інфляцыяй.

Дарэчы Mіcrosoft, у адрозьненьне ад Sony, не зьбіраецца павялічваць кошты:

«Мы ўвесь час ацэньваем наш бізнэс, каб прапанаваць нашым прыхільнікам выдатныя гульнявыя магчымасьці. Рэкамэндаваны раздробны кошт Xbox Serіes S застаецца на ўзроўні 299$ (250£, 300€ ), Xbox Serіes X – 499$ (450£, 500€ )».
🤔7👎1
Вітаю! Хачу парэкамендаваць вам беларускамоўны канал, у якім змяшчаюцца (і будуць змяшчацца) старыя беларускія фота, мапы і іншае, што звязана з Беларуссю. Падпісвайцеся!

Спасылка: https://news.1rj.ru/str/belarusium
15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frontier Foundry і Petroglyph Games (у якой працуюць былыя распрацоўшчыкі Command & Conquer) прадставілі сваю новую гульню.

The Great War: Western Front — гэта стратэгічная гульня прысьвечаная Першай сусьветнай вайне. Адыграйце вырашальную ролю ў гісторыі з дапамогай гэтай тактычнай стратэгіі ў рэжыме рэальнага часу, кіруючы знакавым Заходнім фронтам з 1914 па 1919 год. Абярыце сваю фракцыю й прывядзіце яе да перамогі!

Гульня выйдзе на PC у 2023 годзе.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Iggymob паказала новы трэйлер будучага прыгодніцкага баевіка Gungrave G.O.R.E.

Згуляйце за антыгероя сваёй мары, зьнішчаючы мноства ворагаў у крывавым балеце куль і перажываючы гісторыю помсты, каханьня й вернасьці, і ўсё гэта ў прыгожым шутэры ад трэцяй асобы, спалучаючы лепшае, што можа прапанаваць усходні й заходні геймдызайн.

Рэліз адбудзецца 22 лістапада на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One і PC.
👍6
Forwarded from Małatok
На заўтра заплянаваны жывы этэр з гномамі. Гэта першая спроба заплянаванага этэру, таму могуць быць тэхнічныя праблемы. Хто не баіцца, можа далучыцца.

❤️ 19:30 па беларускім часе
🇵🇱 18:30 па польскім
🇬🇪 20:30 вах, які цудоўны этэр! Ґамарджоба!
https://www.youtube.com/watch?v=YWJWVypwIf0
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5❤‍🔥3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Team Ninjіa паказалі першы геймплейны трэйлер свайго новага соулслайка Wo Long: Fallen Dynasty.

Wo Long: Fallen Dynasty — гэта драматычная, насычаная падзеямі гісторыя безназоўнага салдата апалчэньня, які змагаецца за выжываньне ў змрочнай фэнтэзійнай вэрсыі позьняй дынастыі Хань, у эпоху калі дэманы ірвуць краіну на часткі, эпоху Траецарства.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve раскрыла падрабязнасьці дапаўненьня Lіons of the North для Europa Unіversalіs ІV.

У Lіons of the North гульцы знойдуць мноства новых місыяў для кожнай дзяржавы й унікальны кантэнт, адаптаваны для вялікіх дзяржаваў Балтыйскага мора!

Сярод асаблівасьцяў дапаўненьня адзначаюць:

▫️Польшча, ВКЛ і Рэч Паспалітая: аб’яднайце каралеўствы й разьвівайце свае землі, захоўваючы згуртаванасьць супраць непакорлівай шляхты;
▫️Данія: лідэр Кальмарскага зьвяза жадае адзінства ў каралеўстве й палітычнага дамінаваньня ў рэгіёне;
▫️Швэцыя й Нарвэгія: супрацьстаяць уплыву магутных партнэраў і жадаюць перайсці кожная на свой, асобны шлях;
▫️Тэўтонскі ордэн: калісьці вялікая дзяржава крыжакоў, цяпер змагаецца за выжываньне супраць польскага й літоўскага ціску.

(Гэтак жа новаўвядзеньні закрануць Фінляндыю, Лівонскі ордэн, Рыгу, Данцыг, Готлянд, аб’яднаную Скандынавію і шмат чаго іншага).

Рэлиз DLC прызначаны на 13 верасьня.
👍10🔥7
📰 Чуткі: У хуткім часе Dіscord можа зьявіцца на кансолях Sony.

У траўні 2021 году Sony і Dіscord абвясьцілі аб партнэрстве, вынікам якога павінна стаць падлучэньне Dіscord да PlayStatіon Network, і, паводле шэрагу крыніц, вынік мы ўбачым зусім хутка, а менавіта ў абнаўленьні 7.00 (абнаўленьне 6.00 павінна выйсьці ў сярэдзіне верасьня).

Са словаў інсайдэра Тома Хендэрсана зараз Dіscord праходзіць стадыю кантролю якасьці на PlayStatіon, і праца, як паведамляюць, рухаецца вельмі добра.

Дакладная дата выхаду абнаўленьня па-ранейшаму невядома.
👍5
📢 Журналісты падзяліліся двума геймплейнымі ролікамі нядаўна анансаванага соўлслайку Lies of P.

▫️Ролік №1
▫️Ролік №2

Lies of P (Якая дарэчы стала самай узнагароджванай гульнёй на gamescom 2022) гэта гульня, падобная на экшн, дзеяньне якой адбываецца ў змрочнай Францыі 19-га стагодьдзя. Кіруйце Пінокія ў яго няўмольным шляху да таго, каб стаць чалавекам!

Рэліз заплянаваны на 2023 год, для PlayStation, Xbox (+ Xbox Game Pass), PC і Google Stadia.
👍7🤨2
📢 Студыя Covenant (заснаваная былым супрацоўнікам CD Projekt Red) прадставіла геймплэйны ролік свайго дэбютнага праекту Gord.

Кіруйце народам Зары, у час калі яны адважваюцца пайсьці ўглыб забароненых земляў. Выконвайце квэсты, якія фармуюць іх асобы, уплываюць на іх дабрабыт і вырашаюць лёс іх супольнасьці. Забясьпечце выжываньне свайго насельніцтва ў змрочным фантастычным сьвеце, натхнёным славянскім фальклорам!

Гульня павінна выйсьці на PC, але дату рэлізу распрацоўшчыкі не называюць.
👍7
📢 Аўтары Warframe прадставілі анімацыйны трэйлер у гонар 50-га варфрэйма.

Абнаўленьне «Зрывальны вэлюм» прыносіць новыя магчымасьці стаць выратавальнікам Першапачатковай сыстэмы ў ролі легендарнага героя Грынір Новай вайны - Кахла-175. Ён вяртаецца з выбуховым абнаўленьнем і квэстам на ўсе плятформы ў верасьні.

Нароўні са «Зрывальным вэлюмам» зьяўляецца Стынакс, 50-ы варфрейм, мітычны воін, узброены дзідай і шчытом. Каб адсьвяткаваць гэтую вяху ў росьце сьпісу легендарных варфрэймаў, вы можаце атрымаць Стынакса бясплатна на працягу абмежаванага часу, проста увайшоўшы ў сыстэму на працягу двух тыдняў пасьля запуску «Зрываючы вэлюм» у наступным месяцы!
🔥2
📰 Пасьля першага сэзона Netflіx закрыў сэрыял па матывах Resіdent Evіl.

Netflіx абвясьціў аб закрыцьці навукова-фантастычнага хорар-сэрыяла «Прыстанак зла» пасьля першага сэзону (нягледзячы на тое, што пасля рэлізу праект стаў адным з самых праглядаемых), прычынай адмены паслужылі разгромныя агляды журналістаў, неадназначныя водгукі гледачоў і значнае зьмяншэньне праглядаў. Так на Rotten Tomatoes сэрыял ацэньваюць у 55% ”сьвежасьці” крытыкі й усяго ў 27% гледачы.

Resіdent Evіl стала другой спробай Netflіx перанесьці на экран знакаміты сусьвет. Раней выходзіў анімацыйны сэрыял Resіdent Evіl: Іnfіnіte Darkness.
🤔5😢1
📰 Стваральнік Terraria паказаў канцэпт-арт Terraria 2.

Прэзыдэнт студыі Re-Logіc Эндру Сьпінкс, адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Terrarіa, апублікаваў у сваім ціўтары канцэпт-арт Terrarіa 2.

Як тлумачыцца ён сам, малюнак схематычна паказвае, як павінна выглядаць карта сьвету ў гульне. У сіквеле ён ня хоча трымаць гульцоў у адным сьвеце, міроў павінна быць бясконцая колькасьць, з разнастайнымі біёмамі, каб гульцы маглі падарожнічаць куды заўгодна.
👍12
📰 2K Games падцьвердзіла разпрацоўку новай "Mafia".

«Я рады пацьвердзіць, што мы пачалі працу над цалкам новым праектам Mafіa! Няхай да яго запуску яшчэ некалькі гадоў і пакуль мы ня можам паведаміць ніякіх дэталяў, але мы вельмі радыя працягваць працу над улюбёнай франшызай і магчымасьцю парадаваць нашых гульцоў новымі гісторыямі».

Як і сказана ў афіцыйным звароце распрацоўшчыкаў, падрабязнасьцяў сюжэту раскрыць яны ня могуць, аднак, па чутках, дзеяньне разгорнецца на Сіцыліі, а ў цэнтры гісторыі апынецца сям’я дона Сальеры зь першай гульні.
🔥9👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Shіro Games рыхтуе буйное абнаўленьне для стратэгіі Northgard.

Будучае абнаўленьне завяршыць лінію сюжэту, зьвязаную з Рагнарокам, і адкрые гульцам Сярэднявечча. У гульні зьявяцца каменныя дамы, кованая экіпаваньне, хрысьціянская рэлігія, новыя ваенныя будынкі й юніты.

Акрамя гэтага, у гульні зьявяцца: новая фракцыя —Клан Арла (якому й прысьвяцілі відэаролік), а таксама новыя тэрыторыі, пры стварэньні якіх распрацоўшчыкі натхняліся Францыяй, Нямеччынай, Бэльгіяй і Даніяй.

Дата выхаду абнаўленьня пакуль не названа.
👍3
📰 AMD анансавала працэсары Ryzen 7000.

AMD афіцыйна прадставіла свае новыя працэсары Ryzen 7000, старт продажаў якіх прызначаны на 27 верасьня, разам з новымі матчынымі поплаткамі X670 і X670 Extreme з новым раздымам AM5.

🔸Ryzen 9 7950X (16 ядраў і 32 патокі) – 699$
🔸Ryzen 9 7900X (12 ядраў і 24 патокі) – 549$
🔸Ryzen 7 7700X (8 ядраў і 16 патокаў) – 399$
🔸Ryzen 5 7600X (6 ядраў і 12 патокаў) – 299$

Па запэўненьнях кампаніі, Ryzen 5 7600X дэманструе у сярэднім на 5% хутчэйшую прадукцыйнасьць у параўнаньні зь Іntel’s Core і9 12900K.
🔥13