Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 AMD анансавала працэсары Ryzen 7000.

AMD афіцыйна прадставіла свае новыя працэсары Ryzen 7000, старт продажаў якіх прызначаны на 27 верасьня, разам з новымі матчынымі поплаткамі X670 і X670 Extreme з новым раздымам AM5.

🔸Ryzen 9 7950X (16 ядраў і 32 патокі) – 699$
🔸Ryzen 9 7900X (12 ядраў і 24 патокі) – 549$
🔸Ryzen 7 7700X (8 ядраў і 16 патокаў) – 399$
🔸Ryzen 5 7600X (6 ядраў і 12 патокаў) – 299$

Па запэўненьнях кампаніі, Ryzen 5 7600X дэманструе у сярэднім на 5% хутчэйшую прадукцыйнасьць у параўнаньні зь Іntel’s Core і9 12900K.
🔥13
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve назвала дату рэлізу ґлябальнай стратэгіі Vіctorіa 3.

Paradox Development Studіo запрашае вас пабудаваць сваё ідэальнае грамадзтва ў мітусьні захапляльнага й пераўтваральнага 19-га стагодзьдзя. Збалянсуйце канкуруючыя інтарэсы ў вашым грамадзтве й заслужыце сваё месца пад сонцам у Vіctorіa 3!

Рэліз гульні заплянаваны на 25 кастрычніка.
🔥91
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Destroy All Humans! 2 – Reprobed.

Крыпта вярнуўся зь ліцэнзіяй на дасьледаваньне. Іншаплянэтны захопнік вяртаецца, больш крутым, чым калі-небудзь. Адчуйце вясёлыя 60-я ва ўсёй іх красе (выкліканай хімікатамі) і адпомсьціце КДБ за тое, што ён падарваў ваш карабель-матку.
Вам трэба будзе заключыць хаўрусы з прадстаўнікамі таго самага віду, які вы прыйшлі заняволіць!

Кошт стандартнага выданьня гульні ў Steam — 19.99$.
👍2
📰 У сеціве зьявіліся выявы раней анансаванай ”хмарнай” кансолі ад Logіtech і Tencent.

Мяркуючы па фота, кансоль мае прыкладна тую ж форму, што й Nіntendo Swіtch, і, здаецца, працуе на Androіd.

Невядома, калі прылада выйдзе й колькі будзе каштаваць, раней Logіtech і Tencent заяўлялі, што плянуюць выпусьціць яе сёлета.
👍8
📰 Фанат Valve апублікаваў раней невядомыя канцэпт-арты Half-Life 2: Episode 3.

Фанат Valve і калекцыянер Дэвід МакГрыўі (старэйшы прадзюсер 2K Games), падзяліўся вялікай калекцыяй нябачаных канцэпцый Half-Lіfe 2: Epіsode Three і іншых нявыдадзеных праектаў Valve у рамках сваіх намаганьняў па захаваньні гэтай гісторыі для будучыні.

МакГрыўі знаёмы зь некаторымі цяперашнімі й былымі супрацоўнікамі Valve, таму ён й можа атрымліваць доступ да матэрыялаў якія не былі прызначаны для шырокіх мас.
🔥7👍2🤩1
📰 Кітайская карпарацыя NetEase купіла Quantіc Dream.

Кітайская кампанія NetEase набыла 100% акцый Quantic Dream (стваральніка Heavy Rain, Beyond: Two Souls, Detroit: Become Human і інш.).

Сума здзелкі не вядома, са словаў прадстаўнікоў Quantic Dream, кампанія застанецца незалежнай і працягне выпускаць як свае адзіночныя гульні, так і выдаваць гульні іншых студый.
🤔6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавала новы дадатак для Crusader Kings III — Friends and Foes.

Сьцеражыся, уладар — асьцярожна паступай з тымі, каго называеш сябрам альбо ворагам; гэта два бакі аднаго мэдаля. Вашы адносіны важныя больш, чым калі-небудзь, і з Crusader Kіngs ІІІ: Frіends & Foes станеце сьведкамі таго, як самыя блізкія вам людзі ажываюць у самых інтымных дэталях!

Рэліз адбудзецца 8 верасьня!
👍6😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubіsoft запусьціць музычны сэрвіс Rocksmіth+ на PC.

Rocksmith+ гэта навучальны сімулятар гульні на акустычнай, электрычнай і бас-гітары. Доступ да яго будзе адкрыты 6 верасьня, аднак для таго, каб пачаць навучаньне, неабходна будзе аплаціць падпіску.

Гульцам абяцаюць музычную бібліятэку афіцыйных кампазыцый розных выканаўцаў, якая будзе пастаянна пашырацца (на момант запуску ў ёй будзе больш за 5000 песьняў у самых розных жанрах).

Таксама на дадзены момант Rocksmith+ праходзіць тэставанне перад запускам на Android і iOS.
👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Submerged: Hidden Depths.

Submerged: Hidden Depths — гэта небаявая прыгода, ”адпачынак” ад трэцяй асобы, дзеяньне якой адбываецца сярод патанулых руін цудоўнага сьвету. Вазьміце на сябе ролю Міку й Таку — адна праклятая таямнічай сілай, якую яна хоча выкарыстаць на карысьць, другі жа поўны рашучасьці не дазволіць ёй зрабіць гэта!

❗️Забраць гульню можна да 8 верасьня.
👍8
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Mafia: The City of Lost Heaven.

Mafia: The City of Lost Heaven1930 год. Пасьля ненаўмыснага сутыкненьня з мафіяй, таксіст Томі Анджэла неахвотна трапляе ў сьвет арганізаванай злачыннасьці. Першапачаткова яму было непрыемна ўступаць у сям’ю Сальеры, але неўзабаве ўзнагароды становяцца занадта вялікімі, каб ігнараваць іх.

❗️Забраць гульню можна да 5 верасьня.
🔥15❤‍🔥2👍1
📢 Ubisoft анансавала Assassin's Creed Mirage.

Ubіsoft Store, па памылцы, раней часу адлюстраваў назву новай часткі Assassіn’s Creed, разам з (верагодна) назвай будучага DLC для яе — The Forty Thіeves, праз некаторы час Ubіsoft афіцыйна пацьвердзіла ўцечку.

Паўнавартасны анонс гульні адбудзецца 10 верасьня, у рамках Ubіsoft Forward, усё, што вядома на дадзены момант, гэта тое, што новая частка легендарнай франшызы стане гульнёй-сэрвісам і будзе прысьвечана Басіму з Assassіn’s Creed Valhalla.
🤔4👎1🤯1
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy прадставілі відэа прысьвечаныя гасьціным пакоям факультэтаў Хогвартса.

Нагадваем, што рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага 2023 году.
9👍1👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Headware Games анансавала хорар Hollowbody.

Hollowbody — кароткая гісторыя жахаў на выжываньне ў стылі тэхн-нуар, дзеяньне якой адбываецца ў заняпадзе даўно закінутага брытанскага горада.

Гуляйце за Міку, грузаадпраўшчыцу без ліцэнзыі, якая працуе на сумна вядомую групу фрылянсэраў чорнага рынку.
👍5👎1