Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Французская студыя Piece of Cake (стваральнікі Hacktag) анансавала сваю новую гульню — Crossroads.

У Crossroads гульцу трэба далучыцца да паляўнічых на монстраў з таемнага грамадства. Пасля таго, як злыя сілы ў ЗША адкрылі апакаліптычныя парталы, у краіну лінула паскуддзе самага рознага роду. І зараз нам у адзіночку (ці ў групе) прыйдзецца ваяваць з дэманамі, вампірамі, пярэваратнямі і іншымі монстрамі.

Большай інфармацыі (як і даты рэлізу) пакуль няма.
👍3
📢 Студыя Ice Code Games паказала новы геймплейны трэйлер Hard West 2.

Hard West 2 – гэта містычнае апусканне ў замагільныя таямніцы Дзікага Захаду. Узброіцеся свінцом і чорнай магіяй, збярыце моцную банду і даганіце д'ябла, каб вярнуць страчанае.

Дата выхаду гульні ўсё яшчэ не вядома, аднак ужо зараз можна прыняць удзел у адкрытым бэта-тэставанні ў Steam.
👍3
Вітаю сябры!
Прыемна бачыць, што ўсё больш і больш людзей пачынаюць свае крокі да роднай мовы, спадзяюся, што с цягам часу нас будзе яшчэ больш!

Сёння я хачу расказаць вам пра гульні, ў якія вы можаце пагуляць з беларускім перакладам (так, такія сапраўды ёсць), частка з іх была перакладзена афіцыйна, а другая частка перакладзена супольнасцю.

З афіцыйным перакладам:
Minecraft;
Factorio;
Legends of Eisenwald;
Book of Demons;
Feudal Alloy;
World of Tanks.

Перакладзенныя супольнасцю:
(Болшьшую частку гэтых перакладаў зрабіў чалавек з нікам uladar_lj )
Civilization IV, V, VI;
Heroes of Might and Magic V;
Far Cry (2004);
Silent Hill 3;
Alien Shooter;
Painkiller;
Knights of Honor;
Counter-Strike (2000);
Railroad Tycoon 3;
Solar 2;
Counter-Strike: Global Offensive;
Helltaker.

Калі вы ведаеце больш, пішыце ў каментарах!)
👍14❤‍🔥4
📢 Стваральнікі Genshin Impact, анансуюць сваю новую гульню, ужо 13 траўня.

На сайце HoYoverse з'явілася старонка, прысвечаная надыходзячаму анонсу. Верагодна кампанія збіраецца прадставіць гульню пад назвай Zenless Zone Zero (раней з' яўлялася інфармацыя, што гэта будзе анімэ-шутэр, пра нешта паранармальнае).
👍2
📢 Стваральнікі рэмейку Dead Space правядуць трансляцыю прысвечаную гульні 12 траўня, ў 20:00 па Менску, дзе раскажуць пра мастацкі стыль гульні.

Глядзець трансляцыю можна на:

🟣 Twitch
🔴 YouTube

Нагадаем, рэмэйк Dead Space плануюць выпусціць у пачатку 2023 года.
👍4
📢 Стваральнікі Gotham Knights прадставілі 13 хвілінны ролік з каментарамі геймдырэктара Джэфа Эленора.

(Gotham Knights - гэта будучая ролевая экшн-гульня , якая разгортваецца ў адкрытым свеце Готэм-Сіці. Дзеянне гульні адбываецца пасля смерці Бруса Уэйна і камісара паліцыі Джэймса Гордана, што прывяло да росту злачыннасці і беззаконня. Гульцы бяруць на сябе ролю былых стаўленікаў Бэтмена: Найтвінга, Бэтгёрл, Робіна ды Чырвонага Капялюша, якія спрабуюць працягваць справы свайго настаўніка.)

Гульня выходзиць 25-га кастрычніка, на PS5, Xbox Series и PC (Гуляць можна будзе як аднаму так і ў кааператыве).
👍3
📢 У Steam выйшла (ранні доступ) Songs of Conquest, якую адразу ахрысцілі як спадкаемніцу Герояў Мяча і Магіі.

Пакуль што гульцам даступныя толькі дзве кампаніі з запланаваных чатырох і сеткавы рэжым, у якім можна будзе кінуць выклік іншым геймерам.

💰Кошт гульні — 29.99$
👍3
📢 Чакана, Bethesda перанесла Redfall і Starfield на першую палову 2023 года.

Камандзе распрацоўшчыкаў запатрабавалася больш часу, каб увасобіць усе свае ідэі, прадставіўшы іх гульцам у лепшым выглядзе. Стваральнікі гульняў дзякуюць геймераў, маючы намер неўзабаве прадставіць геймплэй сваіх праектаў (верагодна, на чэрвеньскай выставе Xbox).

(Джэйсан Шраер дадае, што яшчэ мінулай вясной ён размаўляў з некаторымі распрацоўшчыкамі Starfield, якія баяліся выпусціць яшчэ адзін Cyberpunk).
👍21
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Jotun: Valhalla Edition.

Jotun: Valhalla Edition - гэта намаляваная ўручную гульня-даследаванне ў скандынаўскай міфалогіі. У Jotun вы граеце за Тору, ваяра-вікінга, якая загінула бясслаўнай смерцю і павінна праявіць сябе перад багамі, каб увайсці ў Вальгаллу.

❗️Забраць гульню можна да 19 траўня.
👍2
📢 Стваральнікі Genshin Impact прадставілі ролевы экшэн Zenless Zone Zero.

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам знішчана звышнатуральным бедствам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш свет з паралельных вымярэнняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы і трэба разгадаць атраду герояў.

Гульня выйдзе на PC і iOS, зараз можна паспрабаваць прыняць удзел у закрытым тэсце (Як гэта зрабіць чытаце тут).
👍3
📢 Evil Dead: The Game выйшла ў рэлиз.

Устаньце на месца Эша Уільямса або яго сяброў з культавай франшызы Evil Dead і працуйце разам у гульні, поўнай неверагодных сумесных і шматкарыстальніцкіх PVP! Гуляйце ў камандзе з чатырох чалавек, якія выжылі, даследуйце, рабуйце, кіруйце сваім страхам і знаходзіце ключавыя прадметы, каб закрыць разрыў паміж светамі, у гульні, натхнёнай усімі трыма арыгінальнымі фільмамі Evil Dead, а таксама тэлесерыялам STARZ Ash vs Evil Dead.

Гульня даступна на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One і РС (Epic Games Store).
👍4
📰 Студыя WB Games Avalanche паказала свае напрацоўкі для Hogwarts Legacy. Гульцам прадставілі новыя версіі класічных шэўронаў з эмблемамі факультэтаў Хогвартсу.

Hogwarts Legacy плануюць выпусціць у канцы 2022 года.
👍2
Беларускі геймер
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Jotun: Valhalla Edition. Jotun: Valhalla Edition - гэта намаляваная ўручную гульня-даследаванне ў скандынаўскай міфалогіі. У Jotun вы граеце за Тору, ваяра-вікінга, якая загінула бясслаўнай смерцю і павінна…
Разам з Jotun: Valhalla Edition, зараз у краме можна атрымаць Redout: Enhanced Edition.

Redout - гэта даніна павагі класічным гоначным монстрам. Гульня распрацавана, каб быць бескампрамісным, хуткім, жорсткім і задавальняючым вопытам кіравання, прасякнутым галавакружэннем, якое ляжыць у аснове жанру аркадных гонак.

❗️Забраць гульню можна таксама да 19 траўня.
👍3
📢 Bohemia Interactive правядзе відэатрансляцыю, у якой распавядзе пра будучыню серыі Arma.

Трансляцыю можна будзе глядзець на Тwitch 17 траўня, у 20:00 па Менску.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Dead by Daylight апублікавалі цізер з подпісам "Гэта ідэальнае месца, каб пусціць свае карані".

Не зусім зразумела, што разпрацоўшчыкі маюць на ўвазе, але верагодна пра гэта, мы зможам даведацца ўжо 17 траўня на стрыме, у гонар 6-ці годдзя гульні.
👍4
📢 Гульні Ubisoft стануць часткай PS Plus.

Ubisoft
анансавала падпіску Ubisoft+Classics, якая стане часткай абноўленага PS Plus у версіях "PS Plus Экстра" і "PS Plus Люкс". На дадзены момант у падпіску уваходзіць 27 гульняў (Плянуецца, што да канца года іх колькасць павялічыцца да 50-ці).

Спіс гульняў:

🔹Assassin’s Creed Valhalla
🔹For Honor
🔹The Crew 2
🔹Child of Light
🔹Eagle Flight
🔹Far Cry 3: Blood Dragon
🔹Рэмайстар Far Cry 3
🔹Far Cry 4
🔹Legendary Fishing
🔹Risk: Urban Assault
🔹South Park: The Fractured but Whole
🔹South Park: The Stick of Truth
🔹Space Junkies
🔹Star Trek: Bridge Crew
🔹Starlink: Battle for Atlas
🔹STEEP
🔹The Crew
🔹The Division
🔹Trackmania Turbo
🔹Transference
🔹Trials Fusion
🔹Trials of the Blood Dragon Game
🔹Trials Rising
🔹Valiant Hearts: The Great War
🔹Watch Dogs
🔹Werewolves Within
🔹ZOMBI

❗️Падпіска стане даступнай ужо 24 траўня.
🔥4