Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Jotun: Valhalla Edition.

Jotun: Valhalla Edition - гэта намаляваная ўручную гульня-даследаванне ў скандынаўскай міфалогіі. У Jotun вы граеце за Тору, ваяра-вікінга, якая загінула бясслаўнай смерцю і павінна праявіць сябе перад багамі, каб увайсці ў Вальгаллу.

❗️Забраць гульню можна да 19 траўня.
👍2
📢 Стваральнікі Genshin Impact прадставілі ролевы экшэн Zenless Zone Zero.

Сучасная цывілізацыя была практычна цалкам знішчана звышнатуральным бедствам, вядомым як «Пустоты», і монстрамі, якія рынуліся ў наш свет з паралельных вымярэнняў. Апошнім сховішчам цывілізацыі стаў Новы Эрыд, чые таямніцы і трэба разгадаць атраду герояў.

Гульня выйдзе на PC і iOS, зараз можна паспрабаваць прыняць удзел у закрытым тэсце (Як гэта зрабіць чытаце тут).
👍3
📢 Evil Dead: The Game выйшла ў рэлиз.

Устаньце на месца Эша Уільямса або яго сяброў з культавай франшызы Evil Dead і працуйце разам у гульні, поўнай неверагодных сумесных і шматкарыстальніцкіх PVP! Гуляйце ў камандзе з чатырох чалавек, якія выжылі, даследуйце, рабуйце, кіруйце сваім страхам і знаходзіце ключавыя прадметы, каб закрыць разрыў паміж светамі, у гульні, натхнёнай усімі трыма арыгінальнымі фільмамі Evil Dead, а таксама тэлесерыялам STARZ Ash vs Evil Dead.

Гульня даступна на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One і РС (Epic Games Store).
👍4
📰 Студыя WB Games Avalanche паказала свае напрацоўкі для Hogwarts Legacy. Гульцам прадставілі новыя версіі класічных шэўронаў з эмблемамі факультэтаў Хогвартсу.

Hogwarts Legacy плануюць выпусціць у канцы 2022 года.
👍2
Беларускі геймер
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Jotun: Valhalla Edition. Jotun: Valhalla Edition - гэта намаляваная ўручную гульня-даследаванне ў скандынаўскай міфалогіі. У Jotun вы граеце за Тору, ваяра-вікінга, якая загінула бясслаўнай смерцю і павінна…
Разам з Jotun: Valhalla Edition, зараз у краме можна атрымаць Redout: Enhanced Edition.

Redout - гэта даніна павагі класічным гоначным монстрам. Гульня распрацавана, каб быць бескампрамісным, хуткім, жорсткім і задавальняючым вопытам кіравання, прасякнутым галавакружэннем, якое ляжыць у аснове жанру аркадных гонак.

❗️Забраць гульню можна таксама да 19 траўня.
👍3
📢 Bohemia Interactive правядзе відэатрансляцыю, у якой распавядзе пра будучыню серыі Arma.

Трансляцыю можна будзе глядзець на Тwitch 17 траўня, у 20:00 па Менску.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Dead by Daylight апублікавалі цізер з подпісам "Гэта ідэальнае месца, каб пусціць свае карані".

Не зусім зразумела, што разпрацоўшчыкі маюць на ўвазе, але верагодна пра гэта, мы зможам даведацца ўжо 17 траўня на стрыме, у гонар 6-ці годдзя гульні.
👍4
📢 Гульні Ubisoft стануць часткай PS Plus.

Ubisoft
анансавала падпіску Ubisoft+Classics, якая стане часткай абноўленага PS Plus у версіях "PS Plus Экстра" і "PS Plus Люкс". На дадзены момант у падпіску уваходзіць 27 гульняў (Плянуецца, што да канца года іх колькасць павялічыцца да 50-ці).

Спіс гульняў:

🔹Assassin’s Creed Valhalla
🔹For Honor
🔹The Crew 2
🔹Child of Light
🔹Eagle Flight
🔹Far Cry 3: Blood Dragon
🔹Рэмайстар Far Cry 3
🔹Far Cry 4
🔹Legendary Fishing
🔹Risk: Urban Assault
🔹South Park: The Fractured but Whole
🔹South Park: The Stick of Truth
🔹Space Junkies
🔹Star Trek: Bridge Crew
🔹Starlink: Battle for Atlas
🔹STEEP
🔹The Crew
🔹The Division
🔹Trackmania Turbo
🔹Transference
🔹Trials Fusion
🔹Trials of the Blood Dragon Game
🔹Trials Rising
🔹Valiant Hearts: The Great War
🔹Watch Dogs
🔹Werewolves Within
🔹ZOMBI

❗️Падпіска стане даступнай ужо 24 траўня.
🔥4
📢 Выйшаў новы трэйлер дапаўнення High Isle для The Elder Scrolls Online.

Новы трэйлер расказвае перадгісторыю падзей, які адбыліся на архіпелагу Сістерс (дзе і будуць разгортвацца сюжэтныя падзеі).

DLC выходзіць на РС і Google Stadia – 6 чэрвеня, а на кансолях Xbox і PlayStation – 21 чэрвеня.
👍31
📢 THQ Nordic анансавала новы праект — стратэгію ў рэальным часе The Valiant.

The Valiant адправіць нас у Цэнтральную Эўропу і на Сярэдні Усход XIII стагоддзя. Герою, Тэадарыху фон Акенбургу, трэба спыніць новы крыжовы паход: яго арганізатар апантаны ідэяй пошукаў старажытнай рэліквіі

У ходзе кампаніі гульцы змогуць сабраць шэсць геройскіх і дапаможных атрадаў, кожны з якіх мае тры галіны актыўных і пасіўных уменняў.
Акрамя сюжэту, у гульне будзе рэжым PvP і кааператыўныя выпрабаванні.

🔹Трэйлер гульні
🔹Геймплэйны трэйлер

Дата рэлізу пакуль не абвешчана.
👍3
#1 Гікаўскі: Далучайцеся да каналу, дзе знойдзеце апошнія навіны фільмаў, серыялаў, тэхналогій ды гульняў па-беларуску.

https://news.1rj.ru/str/piershy_hikauski
👍2
Выдавецтва 505 Games анансавала свой новы праект. Гэта прыгодніцкі баявік ад першай асобы з элементамі выжывання Among the Trolls.

Гульцоў чакае фантастычнае падарожжа па цудоўных і небяспечных лясах. Вам давядзецца выжываць у глыбінцы, будаваць хованкі, сустракацца з міфічнымі стварэннямі і знаёміцца з фінскім фальклорам.

Among the Trolls выходзіць у ранні доступ у гэтым годзе, дакладная дата пакуль не вядома.
👍3
📢 Студыя Spiders анансавала GreedFall 2: The Dying World.

GreedFall 2 стане прыквелам, дзеянне якога разгорнецца за 3 гады да арыгінальнай гульні. Іншых падрабязнасцей распрацоўшчыкі пакуль не паведамляюць.

Гульню плануюць выпусціць у 2024 годзе на PC і кансолях.
👍1
📰 Google забараняе беларусам загружаць і абнаўляць платныя праграмы ў Play Store.

10 сакавіка Google заблакавала магчымасць аплаты падпісак, куплі праграм і лічбавых тавараў унутры іх карыстальнікам Android з Расеі ў сувязі з санкцыямі. З 5 траўня кампанія перастала размяшчаць у фірмовай краме новыя платныя праграмы, створаныя расійскімі распрацоўшчыкамі, і абнаўленні да ўжо існуючых. Як паведамляе Android police цяпер аналагічныя меры распаўсюджваюцца на распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў з Беларусі.

Беларускія карыстальнікі платных праграм цяпер не будуць мець абнаўленняў бяспекі і новыя функцыі. Але ў адрозненне ад расеян яны могуць здзяйсняць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі ў бясплатных праграмах.
📢 Epic Games аб'явіла, што 19 траўня (сёння) ў 18:00 па Менску, пачнецца Мегараспродаж, які скончыцца 16 чэрвеня.

У распродажы будзе ўдзельнічаць больш за 1600 гульняў і дапаўненняў, абяцаюцца зніжкі да 75%.

Зніжка на некаторыя гульні ўжо вядома:
🔹Far Cry 6 - зніжка 50% (самая вялікая зніжка на сённяшні дзень!)
🔹Sifu - зніжка 20%
🔹FINAL FANTASY VII REMAKE INTERGRADE - зніжка 29%
🔹Ghostwire: Токіо - зніжка 34%
🔹Tiny Tina’s Wonderlands - зніжка 20%

❗️Майце на ўвазе, што на дадзены момант некаторыя гульні нельга набыць на тэрыторыі Беларусі.
👍2