Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Free Lives прадставілі новы ролік свайго горадабудаўнічага сімулятара Terra Nil.

Terra Nіl — гэта зваротны горадабудаўнічы сімулятар пра рэканструкцыю экасыстэмы. Ператварыце бясплодную пустку ў экалягічны рай з рознай флорай і фаўнай.

Рэліз заплянаваны на 2023 год.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Blackbird Interactive прадставілі геймплейны трэйлер Homeworld 3.

Тактычная, прыгожая й цалкам унікальная навукова-фантастычная RTS, вяртаецца з Homeworld 3. Вазьміце на сябе кантролю й змагайцеся з флётам у асьляпляльнай, 3D-прасторы, у той час як узнагароджаная гісторыя разгортваецца ў галяктычным маштабе!

Рэліз заплянаваны на першую палову 2023 году.
👍4🤔2
📰 У сеціве зьявіліся (магчыма) скрыншоты рэмейку Sіlent Hіll 2.

Дадзеныя выявы, са словаў інсайдэра, зьяўляюцца часткай унутранай прэзэнтацыі Bloober Team якая відаць і працуе над рэмейкам гульні.

Афіцыйнага пацьверджаньня распрацоўкі рэмейку Sіlent Hіll 2 няма, аднак аб супрацоўніцтве Bloober Team і Konamі было вядома яшчэ летась, як і вядома тое, што Konami мае ў запасе прынамсі адзін не анансаваны праект.
🤔8👍1
Вітаю ўсіх, дзялюся з вамі тэлеграм-каналам, у якім збіраюцца цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы

Спасылка: t.me/cikavyjafacts
11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі «Рыка й Морці» выпусьцілі рэклямны ролік, прысьвечаны God of War: Ragnarok.

У невялікім роліку героі выкарыстоўваюць партальную гармату й трапляюць у сьвет Кратаса.

Нагадваем, што рэліз God of War: Ragnarok намечаны на 9 лістапада для PS4 і PS5.
9🤣3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ocean Drive абвясцілі дату рэлізу свайго дэбютнага праекта — Lost Eіdolons.

Lost Eіdolons — гэта пакрокавая тактычная RPG з захапляльным кінематаграфічным апавяданьнем, дзеяньне якога адбываецца ў заняпадаючай імпэрыі, разьяднанай грамадзянскай вайной. Вазьміце на сябе ролю Ідэна, капітана-наймітаў, які вымушана стаў камандзірам паўстанцаў.

Рэліз заплянаваны на 13 кастрычніка.
👍2
📰 Ubіsoft раскрыла падрабязнасьці свайё будучай імпрэзы Ubіsoft Forward.

З большага шоу будзе прысьвечана Marіo + Rabbіds Sparks of Hope і Skull and Bones. Гэтак жа заяўлена спэцыяльная дэманстрацыя Assassіn’s Creed, якая ”раскрые будучыню франшызы”.
Таксама абяцаюць надаць увагу Brawlhalla, For Honor, The Crew 2, Anno 1880 і інш.

Глядзець Ubisoft Forward можна на YouTube, Twitch і афіцыйным сайце мерапрыемства.

Дарэчы за прагляды на Twitch можна атрымаць узнагароды:

▫️15 хвілін прагляду - эмблема для Skull and Bones;
▫️30 хвілін прагляду - зьвязак ключоў для Tom Clancy’s Raіnbow Sіx: Sіege;
▫️45 хвілін прагляду - касмэтыка RC22 для Roller Champіons;
▫️60 хвілін прагляду - набор татуаваньняў ”Сьфінкс” для Assassіn’s Creed Valhalla.

Імпрэза адбудзецца 10 верасьня, а 22:00 па Менску.
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Train Sim World 3.

Пакарайце горы Амэрыкі на цяжкавагавых цягніках пад кіраваньнем магутных цеплавозаў, дастаўляйце брытанскіх пасажыраў да працы й зваротна за рэкордна кароткі час, кіруйце сапраўднымі нямецкімі высакахуткаснымі цягнікамі. Рэалізуйце ўласныя задумкі пры дапамозе творчых рэдактараў. Авалодайце мастацтвам кіраваньня цягнікамі з Traіn Sіm World 3.

Кошт стандартнага выдання гульні ў Steam — 22.99$.
Гульня даступная на PC, PlayStation і Xbox (+Xbox Game Pass).
👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 CD Projekt RED прадставілі тызер DLC Phantom Lіberty для Cyberpunk 2077.

Рыхтуйцеся да Phantom Lіberty — шпіёнскага трылера для Cyberpunk 2077, дзеяньне якога адбываецца ў зусім новым раёне Найт-Сіці!

Рэліз DLC плянуецца ў 2023 годзе.

Гэтак жа гульня атрымае абнаўленьне 1.6. у гонар анімэ Cyberpunk: Edgerunners, рэліз якога намечаны на 13 верасьня, на Netflіx.
7🔥4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Game Іnformer апублікавала яшчэ адно эксклюзыўнае відэа аб God of War: Ragnarok.

Выданьне Game Іnformer прадставіла відэа, якое апавядае пра Свартальфахейм, радзіму дзьвергаў (гномаў).

Відэа суправаджаецца апавяданьнямі вядучага дызайнера ўзроўняў Джэймса Райдынга й дызайнера ўзроўняў Джона Хікенботтама, якія абяцаюць нам мноства цікавых лякацый у межах аднаго мітычнага сьвету.

Рэліз God of War: Ragnarok адбудзецца 9 лістапада на PlayStation 4 і PlayStation 5.
4
📢 Kinetic Games прадставіла дарожную мапу папулярнага кааператыўнага хорару Phasmophobia.

▫️У верасьні зьявіцца наладжвальны ўзровень складанасьці, а гэтак жа новая мапа;
▫️Напрыканцы году ў гульню дададуць аб’ёмнае асьвятленьне, перапрацоўку пагодных эфэктаў, паляпшэньне аптымізацыі й т. п.;
▫️На 2023 год заплянавана ”найбуйнейшае тэхнічнае й мастацкае абнаўленьне ў гісторыі Phasmophobіa”. Многія сыстэмы, мадэлі й анімацыі будуць поўнасьцю перапрацаваны альбо створаны з нуля;
▫️Будзе аптымізавана й палепшана магчымасьць выкарыстоўваць VR у гульні.

Таксама ў гульні зьявяцца новыя прывіды, эфэкты, падзеі, гукі, абсталяваньне, кастамізацыя, новыя лякацыі й шмат чаго яшчэ!
5
📰 Phantom Liberty, верагодна, стане адзіным буйным DLC для Cyberpunk 2077.

Адказваючы на пытаньні фанатаў, на YouTube, прадстаўнік CD Projeckt RED пацьвердзіў інфармацыю, якая раней гуляла ў інтэрнэце — Phantom Lіberty уяўляе сабой адзінае заплянаванае, буйное DLC для Cyberpunk 2077.

Адной з прычын адмовы ад новых, вялікіх DLC для гульні можа служыць ня так даўно агучаная Адамам Качыньскім інфармацыя аб адмове кампаніі ад свайго рухавічка — Red Engіne.

Верагодна для гульні ўсё ж будуць выходзіць дапаўненьні, але ня больш за касмэтычныя.
🤔6😢5👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Humankind анансавалі новае DLC — Together We Rule.

Зьбірайце інфармацыю з дапамогай наступальнага пранікненьня й сакрэтных агентаў, будуйце пасольствы для паглыбленьня міжнародных сувязяў і кіруйце ґлябальнымі адносінамі паміж усімі імпэрыямі праз Кангрэс чалавецтва.

Акрамя пашырэньня дыпляматыі ў гульню дададуць 6 новых культур, 7 незалежных народаў, 15 сюжэтных падзеяў, 6 цудаў сьвету, новыя атрады й кварталы.

Рэліз адбудзецца сёлета.
6👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Зьявіўся рэлізны трэйлер соўлслайка Steelrіsіng.

Парыж, 1789 год. Рэвалюцыя задушана кровапраліцьцем, якое зладзілі Людовік XVІ і ягонае бязьлітаснае мэханічнае войска. Супрацьстаяць каралю й аднавіць гістарычную справядлівасьць у гэтым ролевым экшэне прыйдзецца незвычайнаму аўтаматону — Эгідзе.

Гульня ўжо даступная на кансолях (Xbox Serіes і PS5), на PC гульня выйдзе сёньня, а 19:00, па Менскім часе.
👍8
📰 Bethesda зноў запусьціла сэрвэры Wolfensteіn: Enemy Terrіtory — гульні 2003 году выпуску.

Па словах прадстаўнікоў Bethesda, кампанія пайшла на дадзены крок дзеля тых карыстальнікаў, якія хочуць атрымаць "больш настальгічны" вопыт гульні.

Wolfensteіn: Enemy Terrіtory — гэта бясплатны анляйн-баявік ад першай асобы з акцэнтам на выкананьне заданьняў у дэкарацыях Другой сусьветнай вайны. У бітвах да 32 гульцоў адначасова, абраўшы свой бок, вы можаце ўступіць у барацьбу на шасьці картах, якія адпавядаюць месцам, рэальных баёў!
👍4🤔4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Hundred Days - Winemaking Simulator й Realm Royale Reforged Epic Launch Bundle (ADD-ON).

Hundred Days - Winemaking SimulatorВінаробства можа стаць вашай лепшай прыгодай. Зрабіце лепшае віно, узаемадзейнічаючы з глебай і прыродай! Выведзіце сваю вінакурню на вяршыню. Ваша прыгожае падарожжа ў традыцыі вінаробства пачынаецца зараз.

Realm Royale Reforged Epic Launch BundleНабор для Realm Royale Reforged, які імгненна разблакуе скін забойцы Death's Edge, курыны скін Bokserker і скакуна Nogard!

❗️Забраць усё гэта можна да 15 верасьня.
6👍1
📰 CD Projekt Red плянуе выпусьціць больш за адну гульню для новай сагі ў сусьвеце «Ведзьмара».

«Мы плянуем больш за адну гульню. Першая сага складалася з трох гульняў, таму зараз мы думаем пра больш чым адзін праект. Але на дадзены момант мы знаходзімся ў стадыі падрыхтоўкі да вытворчасьці першай гульні з другой сагі».

Нагадаем, што наступная гульня ў сэрыі распрацоўваецца на Unreal Engіne 5, а не Red Engіne, са словаў распрацоўшчыкаў, гэта зьвязана з тым, што стварэньне гульняў у адкрытым сьвеце мае патрэбу ў стабільнай працоўнай пляцоўцы, якая б дазволіла ўносіць зьмены, якія не цягнуць за сабой дадатковыя. тэхнічныя праблемы якія мог стварыць унутраны рухавічок студыі.
👍92🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sega і Sports Interactive анансавалі Football Manager 2023.

У Football Manager 2023 справа ня толькі ў выбары тактыкі альбо стварэньні каманды. Гаворка ідзе пра тое, каб прымаць выклікі й пісаць гісторыю, ствараючы свой уласны стыль.

Акуніцеся ў неперасягненую глыбіню й дэталі, бяручы на сябе адказнасьць у сваім клюбе. Вы далучыцеся да эліты, заслужыўшы любоў фанатаў і дамінуючы ў спаборніцтвах.

Рэліз адбудзецца 8 лістапада, на PC, Xbox One, Xbox Series X / S (+ Game Pass), PlayStation 5, iOS, Android і Nintendo Switch.
👍4
📰 Amazon Games распавялі аб прычынах адмены MMO па ”Уладару пярсьцёнкаў”.

Прэзыдэнт Amazon Games Крыстаф Хартман распавёў, што ўладальнікі ліцэнзыі з Mіddle-earth Enterprіses скарысталіся пунктам у кантракце, які дазваляў разарваць пагадненьне аб ліцэнзаваньні ў выпадку, калі аднаго з удзельнікаў зьдзелкі купіць нейкая іншая фірма. Гэта й адбылося з холдынгам Leyou, які набыла Tencent, з апошнімі Amazon, так і не змаглі прыйсьці да кампрамісу.

«Вядома, пытаньне было ў тым, што, магчыма, мы маглі б працаваць разам з Tencent, каб зрабіць што-небудзь, але я думаю, што мы занадта вялікія кампаніі, каб сапраўды ператварыцца ў партнэраў, якія разам займаюцца маёмасьцю, дзе яны валодаюць ліцэнзіяй, а мы распрацоўваем гульню», — сказаў Хартман.
😁8👍1