Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Forwarded from Рудзі
Новае відэа на канале "Рудзі"!
Гульня, якая атрымала 1 мільён водгукаў у Steam, што за яна? Адкуль такая папулярнасць і як у яе гуляецца зараз навічку? Давайце разбяромся з Terraria, у якую бегае ўвесь цывілізаваны свет! ( дададзены субцітры)

Запрашаю! І буду ўдзячны за пашырэнне сярод сяброў
https://youtu.be/Ssb0ETpk9e0
😍142👍2🐳2🍾2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: ARK: Survival Evolved і Gloomhaven.

ARK: Survival Evolvedбудучы выкінутым на бераг таямнічай выспы, галадаючы й замярзаючы, вам давядзецца займацца рамяством, паляваньнем і будаўніцтвам, каб выжыць. Выкарыстоўвайце вопыт і спрыт, каб прыручаць, разводзіць і езьдзіць на першабытных істотах, якія жывуць у ARK.

GloomhavenНезалежна ад таго, цягне вас у Змрочную гавань покліч прыгод альбо заўзятае жаданьне золата, якое зіхаціць у цемры, ваш лёс напэўна будзе аднолькавым. Gloomhaven, лічбавая адаптацыя вядомай настольнай гульні, спалучае ў сабе тактычную ролевую гульню й поўзаньне па падзямельлях.

❗️Забраць гульні можна да 29 верасьня.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Logitech і Tencent афіцыйна прадставілі партатыўную кансоль для воблачнага геймінга.

Кампанія Logitech прадставіла партатыўную кансоль Logitech G CLOUD Gaming Handheld, якая прызначана для воблачнага геймінга. Кансоль будзе пастаўляцца з прадусталяванымі "воблачнымі" сэрвісамі Xbox Cloud Gaming і GeForce Now.

Характарыстыкі кансолі:

▫️Даўжыня - 256,84 мм;
▫️Шырыня - 117,21 мм;
▫️Вышыня - 32,95 мм;
▫️Вага - 463 гр;
▫️Працэсар - Qualcomm Snapdragon 720G з тактавай частатой да 2,3 Ггц;
▫️Дысплей - ІPS LCD, 60 Гц, FHD (1920×1080), мультытач;
▫️Дадаткова: стэрэадынамік, стэрэамікрафон з эхападаўленьнем і шумапрыглушэньнем, выхад на навушнікі 3,5 мм, USB-C, Bluetooth 5.1.

Кансолі паступяць у продаж сёлета (а менавіта ў кастрычніку).
Кошт — 349$ (Па перадзаказе — 299$).
👍8🤡3🤔2
📢 У сеціве зьявіўся вялікі геймплейны ролік атмасфэрнага хорару Scorn.

Scorn — атмасфэрны прыгодніцкі хорар ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў жудасным зламаным сусьвеце.

Гульня натхнёная творчасьцю Ханса Гігера й яго ідэяй «закінутасьці». Вам трэба будзе дасьледаваць зьвязаныя адзін з адным рэгіёны гэтага кашмарнага сьвету ў поўнай адзіноце. Асяродзьдзе будзе паўнавартасным героем гульні.

У кожнай лякацыі вас чакаюць унікальны сюжэт, загадкі й пэрсанажы, але ўсе разам яны ствараюць адзіны сьвет. На працягу гульні вы будзеце адкрываць новыя вобласьці, вывучаць розныя навыкі, шукаць зброю й прадметы й спрабаваць асэнсаваць усё, што адбываецца (І ўсё гэта трэба будзе рабіць практычна без дапамогі й нават інтэрфейсу).

Рэліз гульні адбудзецца 21 кастрычніка для PC і Xbox Series.
👍4❤‍🔥2🍓2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Blizzard апублікавала кінематаграфічны трэйлер DLC Wrath of the Lich King для World of Warcraft.

Злавесныя прадвесьнікі ляцяць на ледзяных вятрах, якія дзьмуць у Азерот з халодных земляў Нордзкола. Сілы нежыці Караля-Ліча рухаюцца, і героі зноў патрэбныя, каб спыніць іх, пакуль яшчэ не позна!

Рэліз адбудзецца 27 верасьня.
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Іnsomnіac Games прадставілі тызер PC-вэрсыі «Чалавек-павук: Майлз Маралес».

У новай прыгодзе ў сусьвеце Marvel’s Spіder-Man, юны Майлз Маралес спрабуе прывыкнуць да сваёй новай хаты й працягвае справу свайго настаўніка Пітэра Паркера ў якасьці новага Чалавека-павука!

Рэліз плянуецца гэтай восеньню.
👍4
📰 Аналітыкі прагназуюць зьніжэньне коштаў на апэратыўную памяць.

Аналітыкі TrendForce сьцьвярджаюць — інфляцыя аслабіла спажывецкі попыт на апэратыўную памяць і згладзіла сэзонныя воплескі.
У ІІІ квартале 2022 году пастаўкі чыпаў DRAM упалі, прымусіўшы пастаўшчыкоў нарошчваць запасы. Удзельнікі рынка пачалі весьці перамовы па ”кансалідацыі цэн у ІІІ і ІV квартале”, а таксама па ”ўзгадненьні аб’ёмаў і цэнаўтварэньня” . Такім чынам, у ІV квартале DRAM можа патаньнець адразу на 13-18%.

Што тычыцца DRAM для ПК, з-за слабага попыту на ноўтбукі вытворцы камп'ютэрнага абсталявання будуць па-ранейшаму сканцэнтраваны на скарачэнні запасаў DRAM. Пры гэтым вытворчасьць чыпаў працягвае нарошчвацца, і ў ІV квартале варта чакаць падзеньня коштаў на 13-20%.

Адзначаецца, што DDR5 патаньнее мацней за DDR4 ужо ў гэтым квартале.
👍10
Forwarded from Рудзі
Памятаеце хлопец шукаў дапамогу на лакалізацыю Skyrim? У іх там праца кіпіць штодзённа, і вось яны зрабілі старонку ў ФБ, дзе як я зразумеў хутка будзе нейкая інфа. Далучайцеся!

https://www.facebook.com/SkyrimBLR
👍20😍4👏1🍾1
Падпісвайся на "па-беларуску"! У нас штодня можна знайсці свежыя мемы на роднай мове, трошкі парагатаць, трошкі паплакаць, трошкі падумаць. @pabielarusku
👍13🥰2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 NVIDIA паказала як мог бы выглядаць рэмайстар TES III Morrowind, створаны пры дапамозе RTX Remix.

На прэзэнтацыі новай лінейкі відэакарт NVІDІA прадставіла RTX Remіx – інструмэнтар на базе NVІDІA Omnіverse, які дазваляе карыстальнікам рабіць рэмайстры старых гульняў з дапамогай ШІ.

У якасьці дэманстрацыі магчымасьцяў інструментара, кампанія стварыла так званы RTX-рэмайстар The Elder Scrolls ІІІ: Morrowіnd.

NVІDІA RTX Remіx — гэта просты спосаб для модэраў стварыць RTX-рэмайстры клясычных гульняў. Глядзіце на інструмэнт у дзеяньня, падчас калі мы здымаем і перарабляем The Elder Scrolls ІІІ: Morrowіnd. Мы зь нецярпеньнем чакаем якія ж рэмайстры зробіце вы!

RTX Remіx будзе працаваць выключна на базе ядраў чацьвёртага пакаленьня, якімі абсталяваны відэакарты сэрыі GeForce RTX 40.
😍13👍51
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Sony прадставіла новы рэклямны ролік PS VR2.

Сярод асаблівасьцяў новага шлема, стваральнікі адзначаюць: падтрымку 4К, адсочваньне погляду (з дапамогай якога, напрыклад, можна будзе абраць зброю ў некаторых гульнях і г.д.), шырокі кут агляду, цудоўную графіку ў гульнях, перадачу тактыльных адчуваньняў (дзякуючы новым кантролерам) і шмат чаго яшчэ.

Рэліз PSVR 2 прызначаны на пачатак 2023 году.
👍51
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла Slіme Rancher 2 (і амаль адразу стала хітом у Steam).

Адпраўцеся разам зь Беатрыкс Лебо ў новае падарожжа праз Слаймавае мора да Вясёлкавага вострава, у край старажытных таямніц, і прыручыце мноства новых няўрымсьлівых слаймаў у працягу нашумелага хіта — Slіme Rancher.

Старт продажаў гульні перасягнуў усе чаканьні распрацоўшчыкаў. Геймдырэктар
Monomі Park распавёў, што яго самай сьмелай марай было прадаць 100 тыс копій Slіme Rancher 2 за суткі, але гульня разышлася такім тыражом менш чым за шэсьць гадзін!

Кошт гульні ў Steam — 14,49$.
6👍4🥰3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Triple Hill Interactive і Toko Midori назвалі дату рэлізу самурайскага баявіка Die by the Blade.

Разьбіце тых, хто ўстане на вашым шляху ў Dіe by the Blade, файтінгу з баямі адзін на адзін. У сьвеце самурай-панку вам трэба будзе абраць традыцыйную японскую зброю, якая вызначыць вашыя рухі. Адбівайце ўдары з хуткасьцю маланкі й забівайце з аднаго выпаду!

Рэліз адбудзецца 3 лістапада на РС, PlayStation і Xbox.
👍4
📰 Неанансаваная Silent Hill: The Short Message атрымала узроставы рэйтынг у Карэі.

Камітэт па ацэнцы й кіраваньню гульнямі Карэі выдаў узроставы рэйтынг яшчэ не анансаванай Sіlent Hіll: The Short Message.

Выдаўцом значыцца UNIANA, кампанія якая заўсёды выдае гульні Konami у Карэі.

Нагадваем, што раней у сетцы зьявіліся скрыншоты рэмейку Silent Hill 2, над якім працуе Bloober Team.
👍9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 HBO прадставілі дэбютны трэйлер сэрыяла-адаптацыі The Last of Us.

Сэрыял ”Адны з нас” перанясе гледачоў у постапакаліптычны сьвет і раскажа гісторыю выжываньня Джоэла й Элі, якія разам павінны будуць пераадолець палову краіны, дапамагаючы адзін аднаму ў падарожжах па руінах былых Злучаных Штатаў.

Прэм'ера заплянавана на 2023 год.
4👍4
📰 Е3 вяртаецца ў 2023 годзе!

«E3 — гэта адна зь нямногіх магчымасьцей ґлябальнай гульнявой індустрыі сабрацца разам, аб’яднацца як адзін гучны голас і паказаць сьвету, што яна стварае», — сказаў Кайл Марсдэн-Кіш, віцэ-прэзыдэнт ReedPop, кампаніі якая й будзе арганізоўваць Е3 2023 (раней яны арганізоўвалі PAX, EGX, New York Comic-Con, Star Wars Celebration і іншыя імпрэзы).

E3 2023 будзе праходзіць у канфэрэнц-цэнтры Лос-Анджэлеса з 13 па 16 чэрвеня.

Нагадваем, што з пачаткам пандэміі COVІD-19 імпрэза было перанесена ў анляйн фармат, а ў мінулым годзе было адменена зусім, аднак яшчэ ў чэрвіне пачала зьяўляцца інфармацыя аб тым, што стваральнікі мерапрыемства плянуюць яго адрадзіць.
🔥4👍2
📢 EA і Dynasty Warrіors анансавалі "паляўнічую" гульню Wild Hearts.

Падрыхтуйцеся да эпічных прыгод у фантастычным сьвеце, натхнёным феадальнай Японіяй. Распрацавана Omega Force, японскай студыяй Dynasty Warrіors, у партнэрстве з Electronіc Arts.

Дэбютны трэйлер гульні (і верагодна першыя падрабязнасьці) будзе паказаны 28 верасьня, а 17:00 па Менску.
👍3🔥3