Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 NVIDIA паказала як мог бы выглядаць рэмайстар TES III Morrowind, створаны пры дапамозе RTX Remix.

На прэзэнтацыі новай лінейкі відэакарт NVІDІA прадставіла RTX Remіx – інструмэнтар на базе NVІDІA Omnіverse, які дазваляе карыстальнікам рабіць рэмайстры старых гульняў з дапамогай ШІ.

У якасьці дэманстрацыі магчымасьцяў інструментара, кампанія стварыла так званы RTX-рэмайстар The Elder Scrolls ІІІ: Morrowіnd.

NVІDІA RTX Remіx — гэта просты спосаб для модэраў стварыць RTX-рэмайстры клясычных гульняў. Глядзіце на інструмэнт у дзеяньня, падчас калі мы здымаем і перарабляем The Elder Scrolls ІІІ: Morrowіnd. Мы зь нецярпеньнем чакаем якія ж рэмайстры зробіце вы!

RTX Remіx будзе працаваць выключна на базе ядраў чацьвёртага пакаленьня, якімі абсталяваны відэакарты сэрыі GeForce RTX 40.
😍13👍51
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Sony прадставіла новы рэклямны ролік PS VR2.

Сярод асаблівасьцяў новага шлема, стваральнікі адзначаюць: падтрымку 4К, адсочваньне погляду (з дапамогай якога, напрыклад, можна будзе абраць зброю ў некаторых гульнях і г.д.), шырокі кут агляду, цудоўную графіку ў гульнях, перадачу тактыльных адчуваньняў (дзякуючы новым кантролерам) і шмат чаго яшчэ.

Рэліз PSVR 2 прызначаны на пачатак 2023 году.
👍51
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла Slіme Rancher 2 (і амаль адразу стала хітом у Steam).

Адпраўцеся разам зь Беатрыкс Лебо ў новае падарожжа праз Слаймавае мора да Вясёлкавага вострава, у край старажытных таямніц, і прыручыце мноства новых няўрымсьлівых слаймаў у працягу нашумелага хіта — Slіme Rancher.

Старт продажаў гульні перасягнуў усе чаканьні распрацоўшчыкаў. Геймдырэктар
Monomі Park распавёў, што яго самай сьмелай марай было прадаць 100 тыс копій Slіme Rancher 2 за суткі, але гульня разышлася такім тыражом менш чым за шэсьць гадзін!

Кошт гульні ў Steam — 14,49$.
6👍4🥰3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Triple Hill Interactive і Toko Midori назвалі дату рэлізу самурайскага баявіка Die by the Blade.

Разьбіце тых, хто ўстане на вашым шляху ў Dіe by the Blade, файтінгу з баямі адзін на адзін. У сьвеце самурай-панку вам трэба будзе абраць традыцыйную японскую зброю, якая вызначыць вашыя рухі. Адбівайце ўдары з хуткасьцю маланкі й забівайце з аднаго выпаду!

Рэліз адбудзецца 3 лістапада на РС, PlayStation і Xbox.
👍4
📰 Неанансаваная Silent Hill: The Short Message атрымала узроставы рэйтынг у Карэі.

Камітэт па ацэнцы й кіраваньню гульнямі Карэі выдаў узроставы рэйтынг яшчэ не анансаванай Sіlent Hіll: The Short Message.

Выдаўцом значыцца UNIANA, кампанія якая заўсёды выдае гульні Konami у Карэі.

Нагадваем, што раней у сетцы зьявіліся скрыншоты рэмейку Silent Hill 2, над якім працуе Bloober Team.
👍9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 HBO прадставілі дэбютны трэйлер сэрыяла-адаптацыі The Last of Us.

Сэрыял ”Адны з нас” перанясе гледачоў у постапакаліптычны сьвет і раскажа гісторыю выжываньня Джоэла й Элі, якія разам павінны будуць пераадолець палову краіны, дапамагаючы адзін аднаму ў падарожжах па руінах былых Злучаных Штатаў.

Прэм'ера заплянавана на 2023 год.
4👍4
📰 Е3 вяртаецца ў 2023 годзе!

«E3 — гэта адна зь нямногіх магчымасьцей ґлябальнай гульнявой індустрыі сабрацца разам, аб’яднацца як адзін гучны голас і паказаць сьвету, што яна стварае», — сказаў Кайл Марсдэн-Кіш, віцэ-прэзыдэнт ReedPop, кампаніі якая й будзе арганізоўваць Е3 2023 (раней яны арганізоўвалі PAX, EGX, New York Comic-Con, Star Wars Celebration і іншыя імпрэзы).

E3 2023 будзе праходзіць у канфэрэнц-цэнтры Лос-Анджэлеса з 13 па 16 чэрвеня.

Нагадваем, што з пачаткам пандэміі COVІD-19 імпрэза было перанесена ў анляйн фармат, а ў мінулым годзе было адменена зусім, аднак яшчэ ў чэрвіне пачала зьяўляцца інфармацыя аб тым, што стваральнікі мерапрыемства плянуюць яго адрадзіць.
🔥4👍2
📢 EA і Dynasty Warrіors анансавалі "паляўнічую" гульню Wild Hearts.

Падрыхтуйцеся да эпічных прыгод у фантастычным сьвеце, натхнёным феадальнай Японіяй. Распрацавана Omega Force, японскай студыяй Dynasty Warrіors, у партнэрстве з Electronіc Arts.

Дэбютны трэйлер гульні (і верагодна першыя падрабязнасьці) будзе паказаны 28 верасьня, а 17:00 па Менску.
👍3🔥3
📰 CD Projekt Red праводзіць разыгранку трох GeForce RTX 4090.

Для таго, каб прыняць удзел неабходна адправіцца на старонку Cyberpunk 2077 у Twitter, дзе распрацоўшчыкі схавалі першую падказку.
Першы этап конкурсу скончыцца 2 кастрычніка, дагэтуль трэба будзе зьбіраць падказкі якія дапамогуць надалей (усяго будзе тры этапы конкурсу).

Удзельнічаць могуць жыхары любой краіны, аднак распрацоўшчыкі нагадваюць, што дастаўка ў некаторыя (у тым ліку Беларусь) можа быць абцяжарана.
8
📰 Valve распавяла аб зьмене ў сэзонных распродажах Steam і назвала даты найбліжэйшых зь іх.

Пачынаючы з 2023 году, замест Месяцовага Новага году (студзень-люты) у краме будзе праводзіцца вясновы распродаж (пра гэта кампанію прасілі распрацоўшчыкі).

Бліжэйшыя даты сэзонных распродажаў:

▫️Восеньскі распродаж: з 22 па 29 лістапада;
▫️Зімовы распродаж: з 22 сьнежня па 5 студзеня;
▫️Вясновы распродаж: з 16 па 23 сакавіка.
👍9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Іndіgo Studіos абвясьцілі дату рэлізу прыгодніцкага дэтэктыўнага трылера Charon’s Staіrcase.

Пахавайце ў мінулым водгаласы тыраніі роднай дзяржавы. У гэтай дэтэктыўнай хорар-гісторыі ад першай асобы вам трэба будзе адшукаць і зьнішчыць дакумэнты, якія выкрываюць зло. Ці здолееце раскапаць праўду й пры гэтым застацца ў жывых?

Гульня выходзіць 28 кастрычніка на PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One, Nintendo Switch і PC.
3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Focus Entertainment прадставілі новы сюжэтны трэйлер A Plague Tale: Requiem.

Калі Аміцыя й Х’юга зьбіраюцца знайсьці таямнічы востраў у надзеі пакласьці канец праклену, якое цячэ ў крыві Х’юга, ім даводзіцца разьлічваць на дапамогу людзей, якіх яны сустракаюць. Ідучы на чужую тэрыторыю, малады Дэ Рун наўрад ці справіцца з гэтым у адзінотку... але наколькі яны могуць давяраць незнаёмцам?

Рэліз гульні адбудзецца 18 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series (+ Game Pass).
👍3🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз DLC By Blood Alone для Hearts of Iron IV.

Пабудуйце новую імпэрыю, праганіце іншаземных захопнікаў ці паспрабуйце заняць нэўтральнае становішча ў Hearts of Іron ІV: By Blood Alone. Пашырэньне для ґлябальнай стратэгічнай ваеннай гульні аб Другой сусьветнай вайне ад Paradox Іnteractіve дадае новыя варыянты альтэрнатыўнай гісторыі для трох дзяржаваў Італіі, Швайцарыі й Эфёпіі, а гэтак жа ўносіць іншыя істотныя зьмены.

Кошт DLC у Steam — 13,49$.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA і Koei Tecmo прадставілі дэбютны трэйлер Wild Hearts.

Асвойце старажытныя тэхналёгіі, каб паляваць на гіганцкіх зьвяроў. WІLD HEARTS - гэта ўнікальны паварот у паляўнічым жанры, дзе тэхналёгія дае вам шанец змагацца супраць страшных зьвяроў, надзеленых лютай сілай самой прыроды. Змагайцеся з гэтымі істотамі ў адзінотку альбо палюйце зь сябрамі ў каапэратыве.

Рэліз гульні адбудзецца 17 лютага 2023 году.
👍4
📰 Ubіsoft прыняла рашэньне зноў перанесьці рэліз Skull and Bones.

Наша каманда старанна працуе над шліфоўкай і збалянсаваньнем гульні перад сусьветным рэлізам. У выніку, мы прынялі жорсткае рашэньне перанесьці дату выхаду гульні на 9 сакавіка 2023 г. Мы вельмі хочам, каб усе вы атрымалі ў свае рукі Skull and Bones і з галавой акунуліся ў небясьпечны й захапляльны сьвет будаўніцтва сваёй ўласнай пірацкай імпэрыі. Каб даць вам лепшы досьвед, мы вырашылі заняць крыху больш часу.

Для самых ахвотных з вас, мы таксама вельмі рады паведаміць, што ў бліжэйшы час мы правядзем адкрыты бэта-тэст гульні. Неўзабаве мы падзелімся дадатковымі навінамі аб тым, як вы можаце зарэгістравацца, таму трымайце падзорную трубу ў нашых сацыяльных сетках, каб атрымаць больш навін і аб’я
ў!
🤡6🤣3👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Drone Racing League Simulator і Runbow.

DRL Sіmulatorгэта першая гоначная гульня й сімулятар FPV. The Drone Racing League Simulator прапануе прыняць удзел у гонках бесьпілётнікаў спаборнічаючы на рэальных DRL трасах!

Runbowгэта партыйны плятформер, якога вы так доўга чакалі! З мноствам пэрсанажаў, касьцюмаў і вар’яцкіх рэжымаў гульні, Runbow поўны рознакаляровага хаосу, які вы проста павінны адчуць на сабе.

❗️Забраць гульні можна да 6 кастрычніка.
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Хорар Scorn перанесьлі, ён выйдзе раней чым плянавалася!

Распрацоўшчыкі апублікавалі новы тызер гульні, у якім абвясьцілі аб пераносе даты рэлізу:

Глядзіце апошні тызер Scorn, каб па-іншаму паглядзець на будучую гульню жахаў, натхнёную Х. Р. Гігерам, у тым ліку раскрыць новую дату выхаду гульні... (Новай датай рэлізу гульні значыцца 14 кастрычніка).

Гульня будзе даступная на PC (Steam, GOG і EGS), Xbox Series (+ Game Pass).

Кошт гульні ў Steam — 20,99$ (да 21 кастрычніка яе можна купіць са зьніжкай у 10% (18,89$)).
🔥4👍1
📰 Google абвясьцілі аб закрыцьці сэрвісу Stadіa.

«Некалькі гадоў таму мы запусьцілі сэрвіс гульняў Stadіa. І хаця падыход Stadіa да струменевай перадачы гульняў быў пабудаваны на моцнай тэхналягічнай аснове, яна не набыла той папулярнасьці сярод карыстальнікаў, якой мы чакалі, таму было прынята цяжкае рашэньне пачаць згортваць наш сэрвіс».

Google удзячны ўсім, хто падтрымліваў Stadіa з самага пачатку. Усе гульцы захаваюць доступ да сваёй бібліятэкі да 18 студзеня 2023 году, а гэтак жа кампанія пакрые ўсе выдаткі на абсталяваньне й пакупкі гульняў.

Усе карыстальнікі павінны будуць атрымаць свае грошы да канца студзеня 2023 году.
😢5😁3👍1
📢 Студыя Freebird Games анонсавала Just a To the Moon Series Beach Episode (пляжны эпізод To the Moon).

Just A To the Moon — гэта пляжны эпізод сэрыі A To the Moon. Рыхтуйцеся да новых кароткіх прыгод у ролі SіgCorp! Каманда адпраўляецца ў адпачынак з аплатай усіх выдаткаў у гатэль і курорт Golden Lobster! У агульнай складанасьці 1 дзень, што, відаць, зьяўляецца найбольшай колькасьцю, на якую кампанія гатовая раскашэліцца... .

Разпрацоўшчыкі абяцаюць сустрэчу са знаёмымі пэрсанажамі To the Moon, Fіndіng Paradіse і Іmpostor Factory, розныя міні-гульні, тайны й ня толькі.

Рэліз прызначаны на канец 2022 году.
😍7👍1🤯1
📰 Bіoware: Мы ствараем Dragon Age: Dreadwolf для ўсіх, і для фанатаў, і для пачаткоўцаў!

«Прывітаньне ўсім! І вітаем вас зноў у чарговым абнаўленьні супольнасьці BіoWare!
Прайшоў пэўны час з нашай
апошняй размовы, але наша праца працягваецца, як і апавяданьне».

У новым "дзёньніку" распрацоўшчыкі падзяліліся некалькімі запісамі з кодэксу гульні, а таксама распавялі аб тым, што будучая частка Dragon Age ствараецца як для старых прыхільнікаў, так і для пачаткоўцаў. Каманда пастаралася зрабіць так, каб гульня ўзнагароджвала самую разнастайную аўдыторыю, бо ў Dreadwolf будуць гуляць і тыя, хто ”паняцьця не мае, хто такі гэты лысы хлопец” (маецца на ўвазе Солас).

Распрацоўнікі кажуць: «Стварыць гульню, якая пераносіць ранейшыя гісторыі, і пры гэтым будзе адпраўной кропкай для зусім новага чалавека, можа быць ня проста — глыбокія веды могуць здацца складанымі для новых гульцоў, але гэта таксама захапляльная задача! Працэс распрацоўкі ітэратыўны і дынамічны, й мы ўпэўнены ў сваіх сілах ды магчымасьцях».
🔥7🍾2👍1🤡1