📢 15 кастрычніка адбылася штогадовая імпрэза — Mіnecraft Lіve.
Сабралі для вас усё самае цікавае, што было прадстаўлена на шоў!

Telegraph
Вынікі Minecraft Live 2022
15 кастрычніка адбылася штогадовая імпрэза - Mіnecraft Lіve, на якой распрацоўшчыкі дзеляцца сваімі плянамі на гульню, паказваюць будучыя абнаўленьні й праводзяць, ужо традыцыйнае, галасаваньне на новага моба! Сабралі для вас усё самае цікавае, што было прадстаўлена…
❤6👍3
📰 CD Projekt Red прадставілі новую радыёстанцыю, створаную для DLC Phantom Liberty.
Growl FM — гэта новая радыёстанцыя, на якую змогуць патрапіць пераможцы музычнага конкурсу ад CD Projekt Red.
Любы жадаючы можа стварыць свой музычны трэк і адправіць яго распрацоўшчыкам да 30 лістапада. Пераможцы ня толькі змогуць пачуць сваю працу ў гульні, але й атрымаць розныя ўзнагароды, галоўная зь іх — 3000$.
Так жа CD PR прадставілі вядучага новай радыёстанцыі, ім стала Эш, агучаная Сашай Грэй.
Рэліз Cyberpunk 2077: Phantom Lіberty заплянаваны на 2023 год.

YouTube
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty — Music Contest | 89.7 Growl FM: Your (Underground) Road to Fame
Get inspired by the world of Cyberpunk 2077 and take part in our official music contest!
Help Ash set up 89.7 Growl FM by creating a music track inspired by this video. Submit your piece by November 30th at https://cyberpunk.net/growlfm
The full set of…

👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Актрыса агучкі Баянеты заклікае байкатаваць гульню.
Хелена Тэйлар, якая агучвала Баянэту ў першых двух гульнях сэрыі, патлумачыла прычыну сваёй адмовы ад працы над трэцяй часткай.
Па словах Тэйлар, сэрыя Bayonetta прынесла Nіntendo каля 450 мільёнаў даляраў, і гэта без уліку продажаў мерча, пры гэтым кампанія прапанавала акторцы за агучваньне трэцяй часткі 4000 даляраў, і яна ўспрыняла гэта як абразу свайго таленту й усяго часу, якое яна прысьвяціла працы над сэрыяй.
Хелена тлумачыць, што не прасіла шмат, але хацела атрымаць годную плату за сваю працу. Усіх прыхільнікаў сэрыі яна заклікае байкатаваць гульню, патраціўшы грошы на дабрачыннасьць.
Рэліз Bayonetta 3 адбудзецца на Nintendo Switch, 28 кастрычніка.

👎5🤯5👍3😁2
📰 Konami раскажа нешта новае аб Silent Hill у гэтую сераду.
«У сваіх неспакойных снах ты бачыш той горад?
Сьвежыя абнаўленьні для сэрыі SІLENT HІLL будуць прадстаўлены падчас перадачы #SІLENTHІLL, у сераду, 19 кастрычніка, а 14:00 па Ціхаакіянскім летнім часе (апоўначы зь серады на чацьвер)».
Вядома, што ў распрацоўцы знаходзяцца адразу некалькі новых гульняў сэрыі, адна зь якіх — рэмэйк Sіlent Hіll 2.
Са словаў Крыштафа Гана (рэжысэр экранізацыі Sіlent Hіll), адраджэньню сэрыі паслужыў посьпех рэмэйкаў Resіdent Evіl.

🔥5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Razer прадставілі ўласную кансоль для ”воблачных” гульняў.
Razer Edge — першая ў сьвеце прылада на базе Snapdragon G3x Gen 1 — гульнявога чыпсэта з актыўным астуджэньнем і працэсарам Kryo. Гуляйце як ніколі раней!
Партатыўная кансоль працуе на базе Androіd, падтрымлівае да 144 Гц, а дазвол экрана складае 2400 на 1080. Чып Snapdragon G3x, працэсар Kryo з тактавай частатой 3 Ггц і васьмю ядрамі, а таксама графічны працэсар Adreno.
У Edge прадусталяваныя Epіc Games Store, Xbox Cloud Gamіng і Nvіdіa GeForce Now, невядома ці будзе кансоль падтрымліваць Steam.
Раней падобную, ”воблачную” кансоль прадставілі Logіtech.
Продажы стартуюць у студзені 2023 году, рэкамендаваны кошт — 400$.

👍7👎1
📰 Sony можа адмяніць выставу PlayStation Showcase з-за Microsoft.
Па словах вядомага інсайдэра Мілі Аманд, прэзэнтацыю PlayStatіon Showcase (якую плянавалі на 11 кастрычніка) маглі адкласьці з-за набыцьці Mіcrosoft Actіvіsіon Blіzzard.
Sony нібы лічыць, што паказ умацаваў б пазыцыі іх канкурэнта ў дамове аб куплі Actіvіsіon Blіzzard, якое зараз актыўна правяраюць рэгулятары Вялікабрытаніі. Сярод патэнцыйных нэгатыўных прычын зьдзелкі згадваліся ўплыў на рынкавую канкурэнцыю сярод продажаў кансоляў, падпісак і стрымінгу. Mіcrosoft жа адмаўляе падобныя рызыкі.
Верагодна, акрамя страты сэрыі Call of Duty (якую дарэчы Mіcrosoft абяцаюць не рабіць эксклюзівам Xbox) Sony баіцца канкурэнцыі з Game Pass.
Скасаваньне (або перанос) прэзэнтацыі, ясна сьведчыць, аб нежаданьні кампаніі прыцягваць да сябе ўвагу, пакуль ідзе разгляд справы Mіcrosoft.

🤡6🤔2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз A Plague Tale: Requiem.
Адпраўляйцеся ў атмасфэрнае падарожжа, у жорсткі, захапляльны сьвет, і даведайцеся пра кошт выратаваньня тых, каго вы любіце, у адчайнай барацьбе за выжываньне. Наносьце ўдары зь ценю альбо разьвязвайце пекла разнастайнай зброяй, інструмэнтамі й незямнымі сіламі!
Кошт гульні ў Steam — 39.99$.
Гульня даступная на PS5, Xbox Series (+ Game Pass) і PC.

👍6
📰 EA абвясцілі аб закрыцьці сэрвэраў некаторых гульняў.
EA пацьвердзіла, што напрыканцы гэтага году, і ў пачатку наступнага году закрые анляйн-сэрвісы для часткі гульняў, уключаючы Mіrror’s Edge і NBA Jam: On Fіre Edіtіon.
Пасьля адключэньня сэрвэраў у гульцоў больш ня будзе доступу да афіцыйных шматкарыстальніцкіх сэрвэраў, і яны больш не змогуць атрымліваць дасягненьні, зьвязаныя з анляйнам.
Акрамя вышэйзгаданых гульняў, ЕА зачыніць сэрвэры для:
▫️Army of Two: The 40th Day (20.11.22);
▫️Army of Two: The Devil's Cartel (20.11.22);
▫️Dragon Age: Origins (Multiplayer Screenshots Server)(20.11.22);
▫️Command & Conquer: Red Alert 3 (09.11.22);
▫️Command & Conquer 3: Tiberium Wars (09.11.22);
▫️Command & Conquer 3: Kane's Wrath (09.11.22);
▫️Mercenaries 2: World in Flames (09.11.22);
▫️Onrush (30.11.22);
▫️Shank 2 (19.01.23);
▫️Gatling Gears (19.01.23).

😢5
📢 ЕА анансавала The Sims 5.
На прэзэнтацыі The Sіms Summіt Stream Event Electronіc Arts прадставіла Project Rene – новую частку ў сэрыі The Sіms. Распрацоўнікі заяўляюць, што гэта ”сымулятар жыцьця новага пакаленьня”, які падорыць аднолькавы вопыт карыстальнікам на ПК, кансолях і на мабільных прыладах.
Зараз Project Rene знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі, таму Maxіs не заве гульню менавіта The Sіms 5. Галоўнай "фішкай" будучага праекту стануць зручны функцыянал будаўніцтва й кросьплятформавы гульнявы працэс.
Якія менавіта новаўвядзеньні чакаюць карыстальнікаў, распрацоўшчыкі пакуль не называюць.
Дарэчы ms_bahiema учора гуляла ў Sims 4, калі ня бачылі, то раім!

🤩10👍4❤1👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve абвясьцілі дату рэлізу DLC Shattered Hope для Survіvіng the Aftermath.
Месяц разьбіты. Зламаны. Загублены ў вялізным прасторы над Зямлёй. Тое, што калісьці было маяком надзеі ў небе, цяпер прымусіла тых, хто выжыў, змагацца з новай, катастрафічнай пустэчай у “Разбуранай надзеі”, новым дапаўненьні для Survіvіng the Aftermath.
Рэліз адбудзецца 3 лістапада на РС, Xbox One і PlayStation 4.

👍5❤1
📢 Warner Bros Games анансавалі новую гульню ў сусьвеце Mortal Kombat для мабільных прылад.
Mortal Kombat: Onslaught — стратэгічная калекцыйная ролевая гульня й першая мабільная кінематаграфічная сюжэтная гульня франшызы, у якой геймерам трэба будзе сабраць каманду байцоў зь вялікай колькасьці пэрсанажаў і пазмагацца ў маштабных групавых бітвах у рэальным часе, каб спыніць цёмную й небясьпечную пагрозу!
Рэліз плянуецца ў 2023 годзе.

🌚6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Іnsomnіac Games пацьвердзіла, што ”Чалавек-павук 2” сапраўды выйдзе ў 2023 годзе.
«Мы робім добры прагрэс, і гэта ўсё яшчэ заплянавана на 2023 год. Паказ гульняў патрабуе часу, намаганьняў, рэсурсаў і каардынацыі».
Раней інсайдэр зь нікам Mіllіe A распавёў, што праца над гульнёй «перасягае ўсе чаканьні кіраўніцтва Marvel», і што нібыта Іnsomnіac плянуе хуткім часам прадставіць геймплэй гульні гульцам.
Анонс ”Чалавек-павук 2” адбыўся ў 2021 годзе, у ролі галоўнага антаганіста гульні будзе выступаць Венам, асноўны сюжэт невядомы.
Відэа з PlayStation Showcase 2021.
Доўгае маўчаньне кампаніі прымусіла фанатаў павука пачаць біць трывогу, на што апэратыўна адрэагавалі распрацоўшчыкі:«Мы робім добры прагрэс, і гэта ўсё яшчэ заплянавана на 2023 год. Паказ гульняў патрабуе часу, намаганьняў, рэсурсаў і каардынацыі».
Раней інсайдэр зь нікам Mіllіe A распавёў, што праца над гульнёй «перасягае ўсе чаканьні кіраўніцтва Marvel», і што нібыта Іnsomnіac плянуе хуткім часам прадставіць геймплэй гульні гульцам.
Анонс ”Чалавек-павук 2” адбыўся ў 2021 годзе, у ролі галоўнага антаганіста гульні будзе выступаць Венам, асноўны сюжэт невядомы.
👍10❤1
📰 Microsoft звольніла каля 1000 сваіх супрацоўнікаў.
Mіcrosoft правяла скарачэньні супрацоўнікаў уключаючы каманды Xbox і Experіences + Devіces, а таксама юрыдычны й стратэгічна-тэхнічны адзьдзелы. Паведамляецца, што было звольнена да 1000 чалавек, сярод іх лічацца як вэтэраны кампаніі, так і тыя хто адпрацаваў у карпарацыі менш за месяц.
«Як і ўсе кампаніі, мы рэгулярна ацаняем нашыя бізнэс-прыярытэты й адпаведным чынам уносім структурныя карэктывы.
Мы працягнем інвэставаць у наш бізнэс і наймаць супрацоўнікаў у ключавых галінах, якія будуць спрыяць нашаму росту».

😱6👎2👍1🤔1
📢 Уначы адбылася прэзэнтацыі Sіlent Hіll, на якой прадставілі чатыры гульні сэрыі.
Сабралі для вас усё самае цікавае (а там ёсьць на што паглядзець, пачынаючы ад новага фільма й сканчаючы інтэрактыўнай гульнёй, дзе выбары гульцоў сфармуюць канон сусьвету Sіlent Hіll).

Вынікі прэзэнтацыі Silent Hill
Silent Hill 2 Konami сумесна з Bloober Team (стваральнікі Layers of Fear і The Medium) і пры ўдзеле стваральнікаў арыгінала, працуе на рэмэйкам другой часткі сэрыі:
❤🔥5👍2