📰 Sony можа адмяніць выставу PlayStation Showcase з-за Microsoft.
Па словах вядомага інсайдэра Мілі Аманд, прэзэнтацыю PlayStatіon Showcase (якую плянавалі на 11 кастрычніка) маглі адкласьці з-за набыцьці Mіcrosoft Actіvіsіon Blіzzard.
Sony нібы лічыць, што паказ умацаваў б пазыцыі іх канкурэнта ў дамове аб куплі Actіvіsіon Blіzzard, якое зараз актыўна правяраюць рэгулятары Вялікабрытаніі. Сярод патэнцыйных нэгатыўных прычын зьдзелкі згадваліся ўплыў на рынкавую канкурэнцыю сярод продажаў кансоляў, падпісак і стрымінгу. Mіcrosoft жа адмаўляе падобныя рызыкі.
Верагодна, акрамя страты сэрыі Call of Duty (якую дарэчы Mіcrosoft абяцаюць не рабіць эксклюзівам Xbox) Sony баіцца канкурэнцыі з Game Pass.
Скасаваньне (або перанос) прэзэнтацыі, ясна сьведчыць, аб нежаданьні кампаніі прыцягваць да сябе ўвагу, пакуль ідзе разгляд справы Mіcrosoft.

🤡6🤔2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз A Plague Tale: Requiem.
Адпраўляйцеся ў атмасфэрнае падарожжа, у жорсткі, захапляльны сьвет, і даведайцеся пра кошт выратаваньня тых, каго вы любіце, у адчайнай барацьбе за выжываньне. Наносьце ўдары зь ценю альбо разьвязвайце пекла разнастайнай зброяй, інструмэнтамі й незямнымі сіламі!
Кошт гульні ў Steam — 39.99$.
Гульня даступная на PS5, Xbox Series (+ Game Pass) і PC.

👍6
📰 EA абвясцілі аб закрыцьці сэрвэраў некаторых гульняў.
EA пацьвердзіла, што напрыканцы гэтага году, і ў пачатку наступнага году закрые анляйн-сэрвісы для часткі гульняў, уключаючы Mіrror’s Edge і NBA Jam: On Fіre Edіtіon.
Пасьля адключэньня сэрвэраў у гульцоў больш ня будзе доступу да афіцыйных шматкарыстальніцкіх сэрвэраў, і яны больш не змогуць атрымліваць дасягненьні, зьвязаныя з анляйнам.
Акрамя вышэйзгаданых гульняў, ЕА зачыніць сэрвэры для:
▫️Army of Two: The 40th Day (20.11.22);
▫️Army of Two: The Devil's Cartel (20.11.22);
▫️Dragon Age: Origins (Multiplayer Screenshots Server)(20.11.22);
▫️Command & Conquer: Red Alert 3 (09.11.22);
▫️Command & Conquer 3: Tiberium Wars (09.11.22);
▫️Command & Conquer 3: Kane's Wrath (09.11.22);
▫️Mercenaries 2: World in Flames (09.11.22);
▫️Onrush (30.11.22);
▫️Shank 2 (19.01.23);
▫️Gatling Gears (19.01.23).

😢5
📢 ЕА анансавала The Sims 5.
На прэзэнтацыі The Sіms Summіt Stream Event Electronіc Arts прадставіла Project Rene – новую частку ў сэрыі The Sіms. Распрацоўнікі заяўляюць, што гэта ”сымулятар жыцьця новага пакаленьня”, які падорыць аднолькавы вопыт карыстальнікам на ПК, кансолях і на мабільных прыладах.
Зараз Project Rene знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі, таму Maxіs не заве гульню менавіта The Sіms 5. Галоўнай "фішкай" будучага праекту стануць зручны функцыянал будаўніцтва й кросьплятформавы гульнявы працэс.
Якія менавіта новаўвядзеньні чакаюць карыстальнікаў, распрацоўшчыкі пакуль не называюць.
Дарэчы ms_bahiema учора гуляла ў Sims 4, калі ня бачылі, то раім!

🤩10👍4❤1👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Іnteractіve абвясьцілі дату рэлізу DLC Shattered Hope для Survіvіng the Aftermath.
Месяц разьбіты. Зламаны. Загублены ў вялізным прасторы над Зямлёй. Тое, што калісьці было маяком надзеі ў небе, цяпер прымусіла тых, хто выжыў, змагацца з новай, катастрафічнай пустэчай у “Разбуранай надзеі”, новым дапаўненьні для Survіvіng the Aftermath.
Рэліз адбудзецца 3 лістапада на РС, Xbox One і PlayStation 4.

👍5❤1
📢 Warner Bros Games анансавалі новую гульню ў сусьвеце Mortal Kombat для мабільных прылад.
Mortal Kombat: Onslaught — стратэгічная калекцыйная ролевая гульня й першая мабільная кінематаграфічная сюжэтная гульня франшызы, у якой геймерам трэба будзе сабраць каманду байцоў зь вялікай колькасьці пэрсанажаў і пазмагацца ў маштабных групавых бітвах у рэальным часе, каб спыніць цёмную й небясьпечную пагрозу!
Рэліз плянуецца ў 2023 годзе.

🌚6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Іnsomnіac Games пацьвердзіла, што ”Чалавек-павук 2” сапраўды выйдзе ў 2023 годзе.
«Мы робім добры прагрэс, і гэта ўсё яшчэ заплянавана на 2023 год. Паказ гульняў патрабуе часу, намаганьняў, рэсурсаў і каардынацыі».
Раней інсайдэр зь нікам Mіllіe A распавёў, што праца над гульнёй «перасягае ўсе чаканьні кіраўніцтва Marvel», і што нібыта Іnsomnіac плянуе хуткім часам прадставіць геймплэй гульні гульцам.
Анонс ”Чалавек-павук 2” адбыўся ў 2021 годзе, у ролі галоўнага антаганіста гульні будзе выступаць Венам, асноўны сюжэт невядомы.
Відэа з PlayStation Showcase 2021.
Доўгае маўчаньне кампаніі прымусіла фанатаў павука пачаць біць трывогу, на што апэратыўна адрэагавалі распрацоўшчыкі:«Мы робім добры прагрэс, і гэта ўсё яшчэ заплянавана на 2023 год. Паказ гульняў патрабуе часу, намаганьняў, рэсурсаў і каардынацыі».
Раней інсайдэр зь нікам Mіllіe A распавёў, што праца над гульнёй «перасягае ўсе чаканьні кіраўніцтва Marvel», і што нібыта Іnsomnіac плянуе хуткім часам прадставіць геймплэй гульні гульцам.
Анонс ”Чалавек-павук 2” адбыўся ў 2021 годзе, у ролі галоўнага антаганіста гульні будзе выступаць Венам, асноўны сюжэт невядомы.
👍10❤1
📰 Microsoft звольніла каля 1000 сваіх супрацоўнікаў.
Mіcrosoft правяла скарачэньні супрацоўнікаў уключаючы каманды Xbox і Experіences + Devіces, а таксама юрыдычны й стратэгічна-тэхнічны адзьдзелы. Паведамляецца, што было звольнена да 1000 чалавек, сярод іх лічацца як вэтэраны кампаніі, так і тыя хто адпрацаваў у карпарацыі менш за месяц.
«Як і ўсе кампаніі, мы рэгулярна ацаняем нашыя бізнэс-прыярытэты й адпаведным чынам уносім структурныя карэктывы.
Мы працягнем інвэставаць у наш бізнэс і наймаць супрацоўнікаў у ключавых галінах, якія будуць спрыяць нашаму росту».

😱6👎2👍1🤔1
📢 Уначы адбылася прэзэнтацыі Sіlent Hіll, на якой прадставілі чатыры гульні сэрыі.
Сабралі для вас усё самае цікавае (а там ёсьць на што паглядзець, пачынаючы ад новага фільма й сканчаючы інтэрактыўнай гульнёй, дзе выбары гульцоў сфармуюць канон сусьвету Sіlent Hіll).

Telegraph
Вынікі прэзэнтацыі Silent Hill
Silent Hill 2 Konami сумесна з Bloober Team (стваральнікі Layers of Fear і The Medium) і пры ўдзеле стваральнікаў арыгінала, працуе на рэмэйкам другой часткі сэрыі:
❤🔥5👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Evoland Legendary Edition і Fallout 3: Game of the Year Edition.
Evoland Legendary Edition — гэта падарожжа па гісторыі экшн/прыгодніцкіх гульняў, якое дазваляе вам разблякаваць новыя тэхналёгіі, гульнявыя сыстэмы й мадэрнізацыю графікі па ходзе гульні.
Fallout 3: Game of the Year Edition — адчуйце самую нашумелую гульню 2008 году, як ніколі раней, з Fallout 3: Game of the Year Edіtіon. Стварыце пэрсанажа па вашаму выбару й адпраўляйцеся ў постапакаліптычны сьвет, дзе кожная хвіліна — гэта барацьба за выжываньне.
❗️Забраць гульні можна да 27 кастрычніка.

🔥10❤1👍1👏1
📢 Сетка-расклад матчаў.
Дарэчы, калі ня ведаеце, за якой камандай сачыць, то можаце падтрымаць каманду Entіty, у якую ўваходзіць наш зямляк Зьміцер «Fіshman» Паляшчук.
Глядзець можна на Twitch-канале БФК.

👍12❤4🐳2❤🔥1
📢 Square Enіx выпусьціла трэйлер новай часткі Fіnal Fantasy.
Падзеі Final Fantasy XVI разгортваюцца ў зусім новым сьвеце пад назвай Валістэя. Па гэтым сьвеце раскіданыя Мацярынскія крышталі - велізарныя крышталёвыя горы, якія даруюць навакольным землям бласлаўленьне. Аднак зьяўленьне пошасьці пад назвай Гніль пагражае зьнішчыць гэты сьвет. Галоўны герой гульні, Клайв Росьфілд, адпраўляецца ў нялёгкае падарожжа, дзе на яго шляху ўстаюць ня толькі монстры, але й людзі.
Гульня выйдзе на PlayStation 5 улетку 2023.

YouTube
FINAL FANTASY XVI “AMBITION”
Who shall claim their fading light?
From a single spark, will the land ignite
A new shadow rises to fall upon the Dominants,
painting their destinies black as night.
It has been fifteen hundred years since the fall of our forebears, and Valisthea has been…

👍4❤1🔥1
📢 Capcom апублікавалі геймплэйны трэйлер рэмейку Resident Evil 4.
У Resіdent Evіl 4 спэцыяльны агент Леон С. Кенэдзі адпраўляецца зь місыяй выратаваць дачку прэзыдэнта ЗША, якая была выкрадзена. Знаходзячыся ў вясковай вёсцы ў Эўропе, ён сутыкаецца з новымі пагрозамі, якія адрозьніваюцца ад традыцыйных ворагаў-зомбі якіх ён бачыў раней!
Зрабіць папярэдні заказ гульні можна ўжо зараз, рэліз адбудзецца ў 2023 годзе на PS4 і PS5.

Resident Evil 4 Remake - Extended Gameplay
Here's your first look at extended gameplay from the new Resident Evil 4 remake! The RE4 remake comes to PC, PlayStation, and Xbox consoles on March 24th, 2023.
🔥3❤2❤🔥2