Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Стваральнікі Kerbal Space Program 2 назвалі дату раньняга доступу.

Kerbal Space Program 2 — гэта працяг вядомай гульні-сымулятара касьмічных палётаў Kerbal Space Program. Адпраўляйцеся ў наступнае пакаленьне касьмічных прыгод з ашаламляльнымі візуальнымі эфэктамі, цалкам абноўленым інтэрфейсам і іншым!

Гульня зьявіцца ў раньнім доступе 24 лютага 2023 году.
👍31
📢 У Steam адбыўся рэліз Gotham Knights.

«Рыцары Готэма» — гэта гульня з адкрытым сьветам у жанры прыгодніцкага баевіка, дзеяньне якой разгортваецца на вуліцах Готэм-Сіці. Патрулюйце самастойна альбо з адным зь іншых герояў пяць розных раёнаў Готэма й спыняйце злачынную дзейнасьць, дзе б вы яе ні знайшлі.

Кошт гульні ў Steam — 26,99$
😁41👍1
Падабаецца сусьвет Джорджа Марціна Песьня Лёду й Полымя? Ведаеш чаму ”Зіма блізка”, а ”Мы не сеем” (ці хочаш даведацца)?

Тады далучайся да нас!
😍81👍1
📰 Інсайдэр: Maxіs зьбіраецца пачаць бэта-тэставаньне The Sіms 5.

Вядомы інсайдэр Том Хендэрсан, спасылаючыся на свае крыніцы сьцьвярджае, што распрацоўшчыкі ўжо пачалі рассылаць запрашэньні на бэта-тэставаньне гульні.

У электронных лістах указана дата пачатку — 25 кастрычніка. Для тэставаньня ўдзельнікам будзе даступная толькі адна частка гульні — Майстэрня. Гульцы павінны будуць пратэставаць інструмэнты наладкі аб’ектаў, паказаныя падчас анонсу.

Распрацоўнікі робяць упор на тое, што будучая The Sіms будзе прызначаная, для гульні зь сябрамі, і для гэтага кожнаму запрошанаму на тэставаньне дазволяць прывесьці з сабой да трох сяброў.
👍32
📰 У тызеры Sіlent Hіll: Townfall знайшлі таемнае пасланьне.

У гэты чацьвер, Konamі правяла прэзэнтацыю, цалкам прысьвечаную Sіlent Hіll, падчас якой, акрамя іншага, была анансаваная Sіlent Hіll: Townfall, над якой працуе No Code.

Распрацоўшчыкі не распавялі аб праекце амаль ніякай інфармацыі, абмежаваўшыся маленькім тызерам, які ўсё ж параілі вывучыць уважліва.

Карыстальнік Reddіt вырашыў дэталёва вывучыць тызер, і ў сьпектаграме трэйлера выявіў утоеную фразу:

«Якое б сэрца ні было ў гэтага горада, яно спынілася».

Праўда, што гэта значыць, ніхто не зразумеў.
👍81🤔1
📰 Стваральнік Disco Elysium падаў у суд на ZA/UM.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што летась кампанію ZA/UM, не па сваёй волі пакінулі ключавыя стваральнікі іх дэбютнай гульні — Dіsco Elysіum (у тым ліку аўтар ідэі й сьвету гульні Роберт Курвіц).

Дзякуючы інфармацыі з базы дадзеных афіцыйнага выданьня ўрада Эстоніі, стала вядома, што Роберт Курвіц падаў у суд на ZA/UM.

Мяркуецца, што Курвіц паспрабуе вярнуць назад інтэлектуальныя правы на сваю гульню, якія фактычна былі ў яго скрадзены.
10❤‍🔥31👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціве зьявіліся першыя падрабязнасьці Star Wars Eclіpse.

У распараджэньне Sacred Symbols патрапілі матэрыялы па Star Wars Eclіpse, гульні якую распрацоўвае Quantіc Dream.

Мяркуючы па атрыманай інфармацыі, гульня ўсё яшчэ знаходзіцца на вельмі раньняй стадыі распрацоўкі.

Сюжэт будзе разгортваецца за 200 гадоў да падзеяў фільма «Зорныя войны. Эпізод І: Утоеная пагроза», у часы росквіту Рэспублікі. Галоўная гераіня (Сара) будзе прадстаўніцай новай расы Зааран (чалавекападобныя істоты з атлетычным целаскладам).
Прадстаўнікі яе расы ўзначальваюць нейкую імпэрыю, якая адрозьніваецца сваёй палітычнай і ваеннай агрэсыяй, вакол чаго й будзе будавацца сюжэтная лінія.

Даты рэлізу праект пакуль не мае.
Том Хендэрсан лічыць, што гульню ня варта чакаць раней за 2027 год.
👍61👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Выйшла дэмавэрсыя фанацкага рэмейку Resіdent Evіl.

Энтузіясты выпусьцілі дэмавэрсыю рэмейку Resіdent Evіl, які распрацоўваецца на рухавічку Unіty.

Відавочна, стваральнікі арыентаваліся на афіцыйны рэмейк другой часткі, паколькі візуальна вынік аказаўся падобны на працу Capcom.

Распрацоўшчыкі ўключылі ў праект дадатковыя сцэны, якія пашыраюць сюжэт пра расьсьледаваньне Крыса Рэдфілда, Джыл Валентайн і іншых (яно, як вядома, пазьней прывядзе да ўспышкі віруса ў Раккун-Сіці).

Даты паўнавартаснага рэлізу пакуль няма.
🔥8👍21
📰 Fallout 4 атрымае патч «наступнага пакаленьня».

Bethesda аб'явіла, што ў наступным годзе Fallout 4 атрымае патч для Xbox Series, PS5 і PC.

Абнаўленьне будзе бясплатным для ўсіх уладальнікаў гульні.
Распрацоўнікі абяцаюць дадаць падтрымку падвышанай частаты кадраў і 4К, паправіць багі й улучыць кантэнт з «Клюба творчасьці» (дарэчы з-за гэтага, у сеціве, фанаты выказалі здагадку што сытуацыя з патчам можа паўтарыць непрыемную гісторыю з Skyrіm Annіversary Edіtіon, калі ў новых гульцоў запатрабавалі 50$ за перавыданьне).
3👍2🤔2
📢 miHoYo Limited прадставіла трэйлер абнаўленьня Genshіn Іmpact — «Пульс Акашы й полымя кальпы».

Новае абнаўленьне стане даступным 2 лістапада, яно завершыць асноўную гісторыю рэгіёну Сумеру й дадасьць новых гульнявых пэрсанажаў — Нахіду й Лайлу.
🌚3❤‍🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз горадабудаўнічага сімулятара Settlement Survival.

У гэтай горадабудаўнічай гульні вы будзеце кіраваць групай тых, хто выжыў у іх пошуках новага дома. Маніпулюйце краявідам, кіруйце абмежаванымі запасамі, саджайце ўраджай, палюйце на дзікіх жывёлаў, зьбірайце рэсурсы й разьвівайце гандлёвыя шляхі, каб пабудаваць самы найлепшы горад!

Кошт гульні ў Steam — 10,49$.
👍6
📢 З раньняга доступу выйшла Mount & Blade ІІ: Bannerlord.

Гэта стратэгічная ролевая гульня. Ваш пэрсанаж будзе плесьці інтрыгі, займацца рамёствамі, гандляваць і ваяваць у вялізнай сярэднявечнай «пясочніцы». Камандуйце ваярамі ў рэжыме рэальнага часу. Ваюйце з выглядам ад першай альбо трэцяй асобы, асвойваючы інтуітыўна зразумелую сыстэму баявых навыкаў.

Кошт гульні ў Steam — 29,99$.
Цяпер дзейнічае зніжка ў 20% (гульню можна набыць за 23,99$).
🍾8🏆1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз ґлябальнай стратэґіі Victoria 3.

Paradox Development Studіo запрашае вас пабудаваць сваё ідэальнае грамадзтва ў мітусьні захапляльнага й пераўтваральнага 19-га стагодзьдзя. Збалянсуйце канкуруючыя інтарэсы ў вашым грамадзтве й заслужыце сваё месца пад сонцам у Vіctorіa 3!

Кошт звычайнага выданьня — 33,49$;
Кошт "Grand Edition" — 53,99$.
4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda прадставіла новы трэйлер каапэратыўнага шутэра Redfall.

Ролік прысьвечаны Хэлоўіну, таму аўтары зрабілі ўпор на хорар-складнік навінкі. Распрацоўшчыкі прадэманстравалі розныя віды вампіраў, зь якімі давядзецца змагацца гульцам.

Рэліз гульні прызначаны на 2023 год, для Xbox Serіes (+ Game Pass) і PC.
👍4
📢 Crіterіon Games прадставілі відэа прысьвечаныя кастамізацыі аўтамабіляў у Need for Speed Unbound.

Нагадваем, што рэліз гульні адбудзецца 2 сьнежня 2022 гады на ПК, PS5 і Xbox Serіes X|S.
🤔4👍1
📰 Пачаўся фэстываль «Страхі ў Steam».

Як можна здагадацца з назвы, імпрэза прысьвечана Гэлаўіну, і большая частка гульняў на зьніжках, так ці інакш зьвязана з хорар-тэматыкаю.

Спэцыяльна былі створаны й асобныя, тэматычныя разьдзелы ( гульні з вампірамі, пярэваратнямі, зомбі й гэтак далей).
Мерапрыемства завершыцца 1 лістапада, а 20:00 па Менскім часе.
🔥7😈3👍1
Далёкія зоркі, магутныя галактыкі і галоўныя таямніцы сусвету чакаюць вас на канале «Зорка Венера»!
🤩6👍1
📰 CD Projekt RED працуе над рэмейкам першага «Вядзьмара».

Мы рады паведаміць, што над The ​​Wіtcher Remake ідзе праца!
Гульня, зь якой усё пачалося, перабудоўваецца з нуля на Unreal Engіne 5!
Цяпер гульня знаходзіцца на раньняй стадыі разпрацоўкі ў польскай студыі Fool’s Theory, дзе працуюць вэтэраны сэрыі The Wіtcher. Мы, як CD PROJEKT RED, ажыцьцяўляем поўны творчы нагляд.

The Wіtcher Remake — раней быў прадстаўлены пад кодавай назвай «Canіs Majorіs».
❤‍🔥21👍4