Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна безкаштоўна забраць Amnesia: Rebirth і Riverbon


Amnesia: Rebirth — новае апусканне ў цемру ад стваральнікаў знакавай серыі Amnesia. Страшнае падарожжа праз спусташэнне і адчай, даследаванне межаў чалавечай устойлівасці.

Riverbond — гэта вясёлая і шалёная кааператыўная прыгодніцкая гульня для 1-4 гульцоў у ашаламляльным свеце вокселаў. Адпраўляйцеся ў гераічнае падарожжа, каб выконваць місіі, змагацца з чароўнымі ворагамі і разбіваць усё на малюсенькія кубікі!

❗️Забраць гульні можна да 28 красавіка
👍2
📢 Ubisoft анансавала новы шутэр Project Q

Гэта мультыплэерны, камандны арэна-шутэр. Ён нагадвае сумесь Overwatch і Fortnite.
Кампанія асобна падкрэслівае, што гэта не каралеўская бітва, і ў гульні не будзе NFT.

Арыентыровачнай даты выхаду няма. Гульня выйдзе на ПК, PS4, PS5, Xbox One і Xbox Series S | X. Ужо можна запісацца на тэсціраванне.
👍2
📢 Blizzard абвясцілі дату рэлізу Diablo Immortal, гульня выйдзе на тэлефоны 2 чэрвеня.

У гэты ж дзень стане даступны бэта-тэст гульні для ПК.
👍2
📢 Сербскія разпрацоўнікі з Euclidean Studios, упершыню прадставілі трэйлер сваёй гульні Nazralath: The Fallen World — гэта экшэн-RPG, натхнёная працамі Лаўкрафта

Падзеі Nazralath разгорнуцца ў фантастычным свеце, які па невядомых прычынах прыйшоў у заняпад.
👍2
📢 Paradox паказалі новы трэйлер дапаўнення Overlord (якое выходзіць ужо 12-га траўня) для касмічнай стратэгіі Stellaris.

У трэйлеры раскрываецца тое, што здарылася са знішчальнікам №42 пасля таго, як ён быў запушчаны з дапамогай новага мегабудавання — квантавай катапульты.
👍2
📢 Праз некалькі гадзін, выходзіць у ранні доступ Dune: Spice Wars — Стратэгія 4X у рэжыме рэальнага часу ад распрацоўшчыкаў Northgard, створаная па цыкле раманаў "Хронікі Дзюны" Фрэнка Герберта.

💰 Кошт гульні на дадзены момант — 14,49$
👍4
📰 Стваральнікі касмічнай RPG Starfield з Bethesda прадставілі трэцюю частку дзённікаў распрацоўшчыкаў, дзе распавялі пра музыку праекту.

«Starfield — гэта самы амбіцыйны праект, над якім я калі-небудзь працаваў», — кажа Цур.
«Гэта бязмерная гульня аб велізарнай прасторы, але самае галоўнае, яна смела задае вялікія пытанні — філасофскія і важныя пытанні, на якія звычайныя людзі не знаходзяць час, ці проста не адважваюцца іх задаць».

* (нат. Інон Цур — кампазітар, да гэтага працаваў над такімі гульнямі як Fallout: New Vegas, Dragon Age: Origins і іншымі).

#навіны
👍3
📢 Bethesda выпусціла ў Steam пяць сваіх класічных гульняў, сярод іх:

The Elder Scrolls: Arena — безкаштоўна
The Elder Scrolls II: Daggerfall — безкаштоўна
An Elder Scrolls Legend: Battlespire — 5,99$
The Elder Scrolls Adventures: Redguard — 5,99$
Wolfenstein: Enemy Territory — безкаштоўна

❗️Нажаль Redguard і Battlespire набыць на тэрыторыі нашай краіны пакуль што немагчыма.
👍4
📢 Выйшла з ранняга доступу стратэгія Galactic Civilizations IV, якая зараз з'яўляецца эксклюзівам Epic Games Store.

"Як усемагутны лідэр касмічнай цывілізацыі, вы павінны шукаць новыя зорныя сістэмы і выявіць захапляльны патэнцыял падпрасторавай сферы. Ёсць тысячы светаў для каланізацыі і дзесяткі цывілізацый - як старых, так і новых - з якімі трэба сутыкнуцца."

💰 Гульня каштуе 49.99$
👍5
📢 Microsoft анансавала новую прэзентацыю будучых гульняў Xbox і Bethesda, якая пройдзе 12 чэрвеня ў 20:00 па Менску.

У яе рамках чакаюцца паказы праектаў ад Xbox Game Studios, Bethesda і іншых партнёраў-распрацоўшчыкаў для Xbox і PC. Акрамя таго, гледачам раскажуць новую інфармацыю аб рэлізах для падпіскі Game Pass

Глядзець прэзентацыю можна будзе тут:

YouTube
Twitch
Twitter
Facebook
👍3